Якуб Колас для дзяцей

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Ноября 2013 в 18:11, лекция

Краткое описание

1. Старонкі біяграфіі Якуба Колоса (1882 - 1956).
2. Звярніцеся да публіцыстычных выказванняў Якуба Коласа пра месца і ролю літаратуры ў сістэме нацыянальнай адукацыі і выхавання. Вылучце на аснове асэнсаванага матэрылу асноўныя патрабаванні пісьменніка да беларускай дзіцячай літаратуры.
Акрэсліце месца і ролю творчасці Якуба Коласа ў развіцці розных відаў мастацтва. Вызначце, якія музычныя, вакальныя, жывапісныя і іншыя творы мэтазгодна выкарыстоўваць ў той ці іншай узроставай групе. Для дапамогі ў рабоце выкарыстоўвайце прапанаваныя артыкулы.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Практычныя заняткі (усё).docx

— 181.07 Кб (Скачать документ)

 

  1. Апавяданне як вядучы жанр творчасці Янкі Брыля для дзяцей:

Уся творчасць Янкі Брыля – гэта глыбокі  філасофскі роздум аб убачаным і перажытым  за доўгае, напоўненае драматызмам  і радасцямі жыццё. Характэрнымі рысамі твораў Брыля з’яўляюцца гуманізм, лірычнасць, аналітычнасць. Гуманізм мастака  слова вызначаецца пошукамі яго героямі маральных ісцін ва ўмовах складаных чалавечых узаемаадносін. Яго героі – людзі высакародныя і ахвярныя, носьбіты аўтарскіх ідэй. Па словах літаратуразнаўцы У.Калесніка, “для стылю Брыля характэрна фенаменальная чуйнасць на слова, у якім зліваюцца рэчыўнасць і духоўнасць, пачуццевасць і мудрасць; слова для яго – форма жыцця душы”.

Янка  Брыль любіць і ўмее пісаць для  дзяцей. Апавяданні Брыля аб дзецях і для дзяцей вучаць маленькіх  чытачоў любіць людзей і прыроду  радзімы, любіць працу, накіраваную  на карысць чалавека; вучыць дзяцей клапатлівым адносінам да сваіх  блізкіх, да пасаджанага дрэва, да жывелы – друга чалавека.

Любоў савецкіх дзяцей да герояў ВАВ паказана ў апавяданні “У чыстым полі пад  ракітаю…” (1949). Першым працоўным крокам маладога вучня-друкара прысвечана апавяданне “Лазунок” (1947). З асаблівай  цеплыней напісана аўтарам апавяданне “Ліпка і кленік” (1948) аб першай працоўнай  радасці чатырохгадовай дзяўчынкі  Ліпкі. З дапамогаю вучняў школы  пасадзіла яна кленік. З гэтага дня ў маленькай дзяўчынкі  з’явілася шмат клопатаў: каб у  зімнюю сцюжу не замерз кленік, каб  не пагрызлі зайцы маладое дрэўца.

У 1944-1952 гг. Янка Брыль піша цыкл апавяданняў  “З успамінаў маленства” (“Жыў-быў  вожык”, “Ветэрынар”, “Сняжок і  Волечка”), у якіх расказвае аб любві  вясковых хлопчыкаў да звяроў і птушак: адзін з іх прыручае вожыка, другі  гадуе пару галубкоў. Аб дружбе сабакі з маленькім козлікам прачытаюць малышы ў апавяданні “Ветэрынар”.

На  пытанне, у чым жа шчасце маленства, пісьменнік адказаў: у бяспецы, міры, дружбе, а затым дадаў, што свабоднае, мірнае жыццё нясе радасць, якая і  з'яўляецца мэтай жыцця.

 

3. Тэма дзяцінства ў творах Янкі Брыля для дарослых.

Тэма дзяцінства – адна з галоўных у творчасці Я.Брыля. Дзяцінства  ў яго творчай канцэпцыі –  не проста часовая катэгорыя, не проста абазначэнне ранняй пары чалавечага веку. Для Брыля-мастака гэта ў большай ступені катэгорыя філасофска-эстэтычная і маральна-этычная. Адным з першых заўважыў гэта Уладзімір Калеснік: “…дзяцінства ўключана Янкам Брылем у каніэкст агульначалавечай духоўнасці і выступае эталонам жывой душы, сімвалам вызвалення сусветнай душы з ланцугоў нізкіх рэфлексаў – страху і пагроз, агрэсіўнасці і паняволення”.

Вобраз дзяцінства наогул пранізаны  лірызмам, нават тады, калі пісьменнік піша пра балючае, горкае. Няма гора, лічыць ен, большага, чым гора дзяцей, што засталіся без бацькоў  пры жывых бацьках.

Абараняе Брыль дзяцей і ад бацькоў-невукаў  з іх філасофіяй: не ў адукацыі справа, “хто на што вучыўся”… Сын-двоечнік. Бацька – адстаўны палкоўнік у  ордэнскіх танках супакойвае настаўніка на бацькоўскім сходзе: “Таварышы, не будзем лішне хвалявацца! З такіх, як мой Толя, вырастаюць буйныя дзяржаўныя дзеячы” (“Пішу як жыву”). Такая вось сямейная педагогіка.

Трывожыцца народный пісьменнік і  за душэўную чысціню дзіцяці. “Набокава  за яго “Лаліту” трэба судзіць  па адным артыкуле з гвалтаўнікамі  малалетніх” (Дзе скарб ваш”). У гэтых словах – пазіцыя аўтара: адгарадзіць дзіця ад пошласці. Таму такая ўпэўненасць, неўласцівая Брылю катэгарычнасць. Пісьменнік патрабуе ратаваць дзіцячыя душы ад засілля масавай культуры, і тут ен бязлітасны. Не давялося чытаць нічога больш саркастычнага. чым наступныя радкі: “Бывае проста моташна – ад вякання нейкай рыфмоўкі, глухаватага развязнага брынчання, захопленнага, як ад козыту, павіскавання, крыху ажно з утробным бульканнем”. Гэта бязлітасная іронія выклікана “мастацтвам” сучасных, як іх называе аўтар, бардзіх.

Трывожыцца пісьменнік і за тое, каб беларуская мова не перастала  быць для дзіцяці роднай. Яго ўразіла  падслуханая размова двух хлопчыкаў-шасцігодак. Адзін хваліцца, што пойдзе восенню  ў першы клас і будзе вывучаць англійскую мову. Другі сухавата яму  ў адказ: “А я буду изучать белорусский язык. А как выросту- поеду в Белоруссию. У них там всегда тепло, они там черные” (“Пішу як жыву”). Віна дарослых у тым, што праз іх абыякавасць і нядальнабачнасць ігнаруецца права дзіцяці карыстацца роднай мовай, ганарыцца сваёй прыналежнасцю да старажытнага славянскага народу.

Трывога за здароўе і будучыню дзяцей асабліва моцна гучыць у творцасці  Брыля першых паслячарнобыльскіх гадоў. Як жыць на зямлі, як абараніць свет дзяцінства і прыроды ад пакутлівага  вымірання, ад небяспекі, як не пусціць  смерць да дзяцей, як захаваць чыстай і  жыватворнай зямлю, дзе будуць расці яны, “рассмяяныя, быстрыя, цікаўныя ў ясным і цеплым свеце травы, лістоты, ластавак, індыкаў, матылёў, дзе прырода і дзеці і цішыня яшчэ, мудрая цішыня” (“На сцежцы дзеці”), - пра ўсе гэта штодзенный клопат пісьменніка-грамадзяніна.

Схаваўшы глыбока ў сваей  душы трывогу, мастак настойліва просіць, папярэджвае: на сцежцы-дзеці; на безлічы  зямных ледзь прыкметных сцяжынак і  шырокіх дарог “няспынна ездзяць, ходзяць, бегаюць ды тэпаюць яе насельнікі”. Дзеці ідут у свет, піша Брыль, з  высокароднай мэтай – панаць яго, знайсці ў ім свае новыя радасці. І ў дзяцей павінна быць гэта “найсвяцейшае права (“На сцежцы дзеці”). І сцежкі іх павінны быць чыстымі і светлымі.

 

4. У храналагічнай табліцы па жыцці і творчасці Янкі Брыля вызначыць факты біяграфіі пісьменніка, што ляглі ў аснову яго апавяданняў для дзяцей, запісаць назвы апавяданняў.

Успаміны  пісьменніка аб далекім маленстве  знаходзім у нарысах “Думы  ў дарозе”, “Родны кут”, “Мой Чэхаў”.

Вось  адзін з такіх успамінаў: “Відаць. таму, што мяне перавезлі з горада ў веску пяцігадовым хлопчыкам  і пазнаваць прыроду я пачаў  з некаторым спазненнем, паасобныя  малюнкі яе адбіліся ў памяці з  асаблівай сілай”.

У верасні 1939 года пачалася вайна фашысцкай  Германіі з Польшчай. Янка Брыль  з таварышамі па барацьбе трапляе  ў нямецкі палон. З удзячнасцю успомніць пісьменнік у сваіх  пазнейшых творах – цыкл апавяданняў  “Ты мой найлепшы друг” і рамане “Птушкі і гнезды” – узаемаразуменне і падтрымку людзей, якія аднолькава ненавідзелі фашызм, хоць размаўлялі на розных мовах.

Прыехаўшы ў 1973 годзе ў Варшаву для атрымання  літаратурнай прэміі імя Уладзімежа Петшака Я.Брыль запрасіў на свае свята сына пані Мары’і, цяпер вядомага медыка, Юрэка Пранеўскага, перапісваўся з яго сястрой Янінай, што працавала  бібліятэкарам у Шчэціне. Абое яны  паслужылі прататыпамі вобразаў дзяцей настаўніцы ў “Сірочым хлебе”.

Аповесць  “На Быстрынцы” (1955) была напісана пад уражаннем ад сустрэч на млыне ў Крынках на Сервачы. Загадчыкам там працаваў пасля партызанкі бацька бісьменніка Андрэй Паўлавіч (прататып Антося Нагорнага).

 

5. Заданне на перспектыву: якія факты біяграфіі пісьменніка ляглі ў аснову яго рамана "Птушкі і гнёзды"?

“У  мяне было два маленствы”, - успамінае  Янка Брыль у аўтабіяграфіі. “Першае”, самае ранняе дзяцінства будучага пісьменніка  прайшло ў Адэсе, куды яго бацька, Антон Данілавіч Брыль, які служыў трыццаць год правадніком на чыгунцы, у пачатку першай сусветнай вайны перавез сям’ю. Водгукі тых успамінаў знаходзім у рамане “Птушкі і гнезды”.

“Шчодра напоены святлом далекі і блізкі, нібыта ў радасным сне, вялікі Чарнаморскі горад. Летам 1922 года сям’я Брылеў, перажыўшы ў Адэсе голад і разруху грамадзянскай вайны і цяжкую хваробу бацькі, пакінуўшы ў вызваленай Кастрычніцкай рэвалюцыяй Рассіі двух старэйшых “вучоных” сыноў, вярнулася ў Загора, у акупіраваную буржуазнай Польшчай Заходнюю Беларусь.” – гэта таксама знайшло адлюстраванне ў рамане. (Алесю помніцца брудна-белы таварны вагон, у якім усяго вельмі многа – і бочкі нейкія, і пасцелі, і людзі).

Прататыпам  Толі Руневіча стаў брат Міхась. З дзяцінства вынес пісьменнік вобраз маці і любімай  настаўніцы, якія ен па-мастацку ўвасобіў у рамане “Птушкі і гнезды”

Раман нарадзіўся, як «горкая памяць ахвяр...», як «светлая памяць сяброў...», як « трывожная  дума пра тое, што будзе..».

 

6. Акрэсліць тэматычную разнастайнасць апавяданняў Янкі Брыля і сістэматызаваць іх па групах, склаўшы табліцу па ўзоры;

 

НАЗВА

АПАВЯДАННЯ

ДАТА ПЕРШАИ

ПУБЛІКАЦЫІ

АПАВЯДАННЯ

ГАЛОУНАЯ ТЭМА

АПАВЯДАННЯ

ПРАБЛЕМЫ,

АКРЭСЛЕНЫЯ  Ў

АПАВЯДАННІ

“Маці”

1957 газета “Звязда”

Чалавек на вайне

Праблема духоўных арыенціраў

“Зяленая школа”

1950

Ваенныя выпрабаванні

Дзеці і вайна

“Лазунок”

1947

Тэма працы

Праблема станаўлення  асобы чалавека

Цыкл навэл “Дзеля сапраўднай радасці”

1947-1951

Радасць стваральнай  працы савецкага чалавека

Паказаны новыя  рысы псіхалогіі савецкіх людзей

“Галя”

1953

Жыццё заходнебеларускай  вескі

Складанасць і  важнасць чалавечых адносін

“Птушкі і гнезды”

1942

Людзі і Радзіма

Праблема вучобы, маці і дзяцей

“Граніца”

1949 часопіс “Полымя” 1 частка

Рэвалюцыйная  барацьба ў Зах.Беларусі

 

“У Забалоцці днее”

1950 часопіс “Полымя”

Калектывізацыя  заходніх абласцей Беларусі

Класавая барацьба

“На Быстранцы”

1953-1955

першыя паслясталінскія гады, прагрэсіўныя змены ў аграрнай палітыцы

агульначалавечыя праблемы

«Птушкі і гнёзды»

1962-1964

Полымя. 1963. № 11 — 12

Тэма асобы ў разгалінаваных і  супярэчлівых адносінах з асяроддзем, у працэсе свайго станаўлення, у  змаганні з лёсам і актыўнай дзейнасці.

Праблема нацыянальнай самасвядомасці


 

7. Вызначце асаблівасці вобразнай сістэмы апавяданняў пісьменніка пра прыроду.

Свет прыроды ў Я.Брыля стаіць на мяжы рэальнасці і казкі, яна хавае ў сабе таямніцу жыцця. Зліўшыся з прыродай, можна знайсці разгадку сэнсу быцця наогул і наталіць душу, якая прагне яснасці. Такія адносіны з прыродай памятаюцца мастаку з юначых гадоў.

Амаль ва ўсіх творах для дяцей  і пра дзяцей Я.Брыль далучае  чытача да разумення прыроды і  разам з тым вучыць адносіцца  да жывой істоты беражліва і спачувальна. Так, напрыклад, у апавяданні “Сняжок  і Волечка” кожны чытач адчувае, што хараство прыроды трэба абараняць, любіць, адчуваць асалоду нават у  звычайным сузіранні палету птушак.

Цудоўны, проста пантэістычны акт зліцця эстэтычна  ўражлівай душы чалавека з жывою  прыродай прыгадаў Я. Брыль у навеле «На шаснаццатым». Гэта сцэна купання  кабылы Каштанкі з яе маленькім жарабяткам гарачым летнім днём: «Мне іншы раз  светла і цёпла згадваюцца нашы бяскрайнія лугі ў раскошнай квецені, ціхая, чыстая рэчка майго пачатку. А ў гэтай рэчцы, у павольнай, ласкавай у паўдзённую спёку вадзе, плыве наша быстрая красуня, наша работніца Каштанка. Шчасліва, вольна плыве, толькі папырхвае над вадой, выцягнуўшы крутую шыю, храпай нібы п'ючы ваду, нібы гулліва цмокаючы асцярожным пацалункам. А побач з ёю плыве яе першы сынок. Такі яшчэ нясмелы, што мне прыйшлося піхнуць яго з берага ў ваду, такі яшчэ безабаронна трапяткі, а ўжо так хораша, адразу так свабодна, сам па сабе ўмеючы тое, чаму мы, людзі, змалку і часам доўга вучымся.

З павадамі ў руцэ я плыву побач з маткай і сынам. Таксама шчаслівы».

У апавяданні “На сцежцы дзеці” аўтар  выказвае неспакой за лес нашай Зямлі, за яе будучыню. Трагедыя Чарнобыля  турбуе ўсіх. Як легка парушыць гармонію ў свеце! Кожны чытач павінен  усвядоміць, што ён у адказе за будучыню нашай планеты.

 

8. Ахарактарызуйце выхаваўчае значэнне апавяданняў цыкла "Вясёлая падсада"? Абгрунтуйце свой адказ.

У апавяданнях “Вяселая падсада” вельмі выразна ставяцца маральна-этычныя  праблемы.

У апавяданні “Малітва” паказана, што бацька – “даўно дарослы, ужо трохі сівы і трохі прыцерты жыццём” чалавек – не згубіў яшчэ свежасці ўспрыняцця, радасці ад нечаканых падарункаў жыцця, сумленнасці, гумару. І, магчыма, таму так цягнуцца да любага татулькі дзеці, адкрываючы яму ўсе свае радасці і таямніцы.

Пра ўзаемаадносіны бацькі з малым  сынам рассказваецца у апавяданні “Чаму?”. У іх ёсць свой рытуал: развітвацца вечарам і вітацца ранкам, як гэта робяць сапраўдныя мужчыны. Юрасіку вельмі хороша з бацькам. У такіх простых штодзенных пяшчотных адносінах павінен фарміравацца чалавек.

Як жа шмат у жыцці залежыць ад бацькоў!

А ў апавяданні “Мы з ім сябры” да чытача Я.Брыль хоча данесці то, што ў дарослых слова вельмі часта  нічога не вартае. Бацька Юркі быў вымушаны расчараваць сына, каб у таго не было марнай надзеі і яшчэ большых  расчараванняў потым.

 

9. Патлумачце, што з'яўляецца паказчыкам(і) эсэістычнага характару твораў Янкі Брыля ("Гуртавое", "Золак, убачаны здалёк" і інш.)?

Апавяданне “Гуртавое” – твор эсэістычнага характару. Адлюстроўваючы, здавалася б, прыватны эпізод вясковага  жыцця, апавядальнік гаворыць і пра  гісторыю вескі Загора, дае карціну нораваў сялян,  уздымаецца да філасофскага асэнсавання жыцця. Напісана формай вольнай, без асаблівых абгрунтаванняў і доказаў.

Информация о работе Якуб Колас для дзяцей