Якуб Колас для дзяцей

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Ноября 2013 в 18:11, лекция

Краткое описание

1. Старонкі біяграфіі Якуба Колоса (1882 - 1956).
2. Звярніцеся да публіцыстычных выказванняў Якуба Коласа пра месца і ролю літаратуры ў сістэме нацыянальнай адукацыі і выхавання. Вылучце на аснове асэнсаванага матэрылу асноўныя патрабаванні пісьменніка да беларускай дзіцячай літаратуры.
Акрэсліце месца і ролю творчасці Якуба Коласа ў развіцці розных відаў мастацтва. Вызначце, якія музычныя, вакальныя, жывапісныя і іншыя творы мэтазгодна выкарыстоўваць ў той ці іншай узроставай групе. Для дапамогі ў рабоце выкарыстоўвайце прапанаваныя артыкулы.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Практычныя заняткі (усё).docx

— 181.07 Кб (Скачать документ)

“Золак, убачаны здалек” – задума вяспявала доўга. Эсэістычны характар твора праяўляецца ў свабоднай  кампазіцыі, суб’ектыўнасці апавядальніка, вольным абыходжанні ім з часам, у філасафічнасці і разам з  тым у аўтабіяграфічнасці. Назіранні  сталага чалавека за маленькімі дзецьмі  выклікаюць у яго памяці ўспаміны пра свае, між дзвюма сусветнымі войнамі, дзяцінства.

Тэма народ і гісторыя, якая паказана дыялектычна: камедыйна, парадзіраваны  гратэскавы негатыў. Здзеклівыя адносіны натоўпу да “байструкоў” і калекаў, якіх пакінула вайна, жорсткае жаданне  лічыць іх смешнымі, а не трагічнымі “падарункамі” сусветнай бойні  – вось што асуждае аўтар, даючы  ацэнку злавеснай вайне. Абывацель  хацеў бы легка расквітацца з вайною, смеючыся з яе ахвяр, а мастак патрабуе памяці, спачування і маральнага апраўдання, адказнасці.

 

10. Якімі вобразна-выяўленчымі сродкамі карыстаецца пісьменнік пры стварэнні вобразаў дзяцей у сваёй творчасці? Прывядзіце прыклады.

Актыўны сродак стварэння мастацкіх  вобразаў у творах пісьменніка- кантэкстуальныя  сінонімы. у ролі якіх выкарыстоўваецца разнастылевая лексіка, якая выступае выразным характарыстычным сродкам. Кожны  новы кантэкстуальны сінонім пашырае  і паглыбляяе ўяўленне чытача пра  галоўнага героя. Стылістычна-нетральныя словы становяцца ацэначнымі, характарыстычнымі.

Пісьменнік-майстар мастацкай дэталі. Праз дэталь чытач бачыць вобраз такім, якім уяўляе яго сам аўтар.

Апавяданне “Памочніца”. Бабуля ставіць  унучку “голымі каленкамі на падлогу  і пачынае “маліць”.

Дзядзька Федар – “у войску”, пра гэта гавораць адкрыта, а пра  бацьку – загадкава: “пайшоў канюшыну касіць, далека-далека”, разумей –  у партызанах.

 

11. У чым праяўляюцца асаблівасці творчай манеры Брыля-апавядальніка? Абгрунтуйце свой адказ.

Творы пісьменніка вызначаюцца  мастацкай дасканаласцю, а мова –  лексічным, фразеалагічным, сінтаксічным багаццем. Я.Быль адзін з найлепшых  знаўцаў роднай мовы, тонкі, удумлівы стыліст. Мова пісьменніка “арганічна вырастае з усяго багацця мовы народа”. Не асобныя словы, а цэлую сістему народных уяўленняў аб жыцці і чалавеку, сістэму народных сцэнак знаходзім мы ў яго творах.

Своеасаблівасць і непаўторнасць  стылю Я.Брыля – у адборы і  выкарыстанні моўных сродкаў, у здольнасці выявіць патэнцыяльныя магчымасці мовы, знайсці патрэбныя словы, выраз, фразеалагізм, ажывіць іх, надаць ім дадатковую сэнсавую і эмацыянальную  вагу.

Жывая народная мова – у кожным творы. Выверанасць, мастацкая вартасць кожнай рэплікі, кожнага слова –  найпершы клопат пісьменніка:

  • І Вы. бабуля, па гэтую рыбу ў чарзе стаіце? Адна душой жывучы?
  • А што ж, мілы, і адно вока спаць хоча. (“Жменя сонечных промняў”).

 

12. Запішыце прыклады з найбольш паказальных выступленняў Янкі Брыля па пытаннях беларускай дзіцячай літаратуры.

Гледзячы  ў чыстыя вочы.

…Патрыятычнае і грамадзянскае выхаванне нашых  дзяцей мастацкім словам не абмяжоўваецца, вядома, толькі ваеннай тэматыкай. Мір  – па-нашаму – гэта не проста прамежак часу паміж двюма войнамі, тым  больш – не час, патрэбны для накоплівання пагарды і нянавісці да іншых  народаў. Наша барацьба за захаванне  міру на Зямлі і наш савецкі  патрыятызм у аснове сваей чалавечны, патрэбны ўсім людзям добрай волі. Выхаванне  савецкага патрыета, грамадзяніна і  чалавека з вялікай літары – справа вельмі складаная і шматгранная, аснованая на глыбокай маральнасці і высокой любові да прыгожага ў жыцці.

Такое выхаванне пачынаецца ад матчынай калыханкі  і бабулінай казачкі, ад буквара  і першай, вельмі нескладанай, як здаецца  збоку, кніжачкі – першага сутыкнення з мастацкім словам.

Ствараць  такую літаратуру для дзяцей, пачынаючы  ад іх наймалодшага ўзросту, вельмі і  вельмі нялегка. Гэта ведаюць раней  і больш за ўсіх тыя, хто займаецца  такой высакароднай справай па прызначэнню, па закліку сэрца.

Маленькі  чытач непадкупна патрабавальны, чулы на праўду і фальш у іх найменшым  выяўленні, ён дапускае ў свет сваёй  чыстай, паэтычнай душы толькі таго, хто таксама шчыры і закаханы ў прыгожае…

Малому  чытачу – вялікую літаратуру

(ІІІ з’езд  пісьменнікаў Беларусі) 1954г. верасень.

…Словам – дасягненні ёсць, аднак, на вялікі жаль, іх не вельмі многа, нават і  колькасна, а якасць нашых твораў не такая ўжо высокая… Я, думаю, што  дзецям і Расіі, іАрменіі, і Літвы, і Казахстана цікава і карысна  тое самае, што цікава і карысна  для беларускіх дзяцей. А колькі асалоды і карысці прынеслі б  савецкім рабятам беларускія народныя казкі.


Информация о работе Якуб Колас для дзяцей