Якуб Колас для дзяцей

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Ноября 2013 в 18:11, лекция

Краткое описание

1. Старонкі біяграфіі Якуба Колоса (1882 - 1956).
2. Звярніцеся да публіцыстычных выказванняў Якуба Коласа пра месца і ролю літаратуры ў сістэме нацыянальнай адукацыі і выхавання. Вылучце на аснове асэнсаванага матэрылу асноўныя патрабаванні пісьменніка да беларускай дзіцячай літаратуры.
Акрэсліце месца і ролю творчасці Якуба Коласа ў развіцці розных відаў мастацтва. Вызначце, якія музычныя, вакальныя, жывапісныя і іншыя творы мэтазгодна выкарыстоўваць ў той ці іншай узроставай групе. Для дапамогі ў рабоце выкарыстоўвайце прапанаваныя артыкулы.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Практычныя заняткі (усё).docx

— 181.07 Кб (Скачать документ)

ЯКУБ КОЛАС ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ

 

1. Старонкі біяграфіі Якуба Колоса (1882 - 1956).

ХРАНАЛАГІЧНАЯ ТАБЛІЦА ЖЫЦЦЯ І  ТВОРЧАСЦІ ЯКУБА КОЛАСА

 

ДАТА

факты жыцця I творчасці

3.11.1882 г.

Якуб Колас (сапр. Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) нарадзіўся (па новым стылі) у засценку Акінчыцы Менскага павета Менскай губерні (цяпер у межах горада Стоўбцы Мінскай вобласці)

1902 г.

скончыў Нясвіжскую Настаўніцкую Семінарыю

1902 - 1906 гг.

малады настаўнік працаваў на Палессі  ў вёсках Люсіна (цяпер Ганцавіцкі раён), Пінкавічы (цяпер Пінскі раён).

14.09.1906 г.

у "Нашай долі" пад псеўданімам  Дзядзька Карусь змешчана апавяданне "Слабода" пра самавольства царскай  паліцыі — першы надрукаваны  празаічны твор пісьменніка.

15.09.1908 г.

Якуб Колас засуджаны на 3 гады турэмнага зняволення паводле абвінавачання  ў актыўных дзеяннях, накіраваных  на выкананне праграмы Усерасійскага  саюза настаўнікаў, які, як было заяўлена на судзе, меў на мэце ліквідацыю існуючага  ў Расійскай імперыі грамадскага  ладу (у тым ліку ў складанні  адозвы да настаўнікаў, хоць пісаў яе іншы чалавек, якога Колас суду не назваў). Увесь тэрмін пакарання Якуб Колас адбываў у Менскім астрозе. 

1909 г.

у Санкт-Пецярбургу ў выдавецтве "Загляне  сонца і ў наша аконца" выйшла першая яго кніга "Другое чытанне для дзяцей беларусаў", змест якой складалі вершаваныя і празаічныя творы пра з'явы прыроды, байкі і казкі пра жывёл, вершы і апавяданні на маральна-этычныя тэмы, а таксама прысвечаныя нялёгкай долі селяніна.

1910г.

Надрукаваны першы зборнік вершаў "Песні жальбы" (напісаны ў 1906—1909 гг.), дзе паэтызуецца вобраз беларуса-селяніна, які, нягледзячы на цяжкія сацыяльныя ўмовы, верыць у адраджэнне роднага  краю, апавядае пра свой бяспраўны  лёс, але пры гэтым мае пачуццё  ўласнай годнасці, выказвае імкненне да лепшае долі.

1912г.

У жніўні на хутары Смольня, каля вёскі  Мікалаеўшчына, адбылася яго першая сустрэча з Янкам Купалам, якая паклала пачатак іх сяброўству.

у Вільні выходзіць яго зборнік "Апавяданні"

Верасень 1915 г.

Падчас Першай Сусветнай Вайны  у сувязі з набліжэннем фронту Якуб Колас разам з сям'ёй эвакуіраваўся  ў Маскоўскую губерню, дзе быў  мабілізаваны на вайсковую службу.

1916г.

скончыў Маскоўскае ваеннае вучылішча імя Аляксандраўскага

Лета 1917 г.

у званні падпаручніка накіраваны на Румынскі фронт

1918г.

Зволены з войска як настаўнік

Май 1921 г.

у Коўне выйшаў зборнік апавяданняў "Казкі жыцця" 

1926 г

пачаў пісаць паэму "На шляхах волі" аб цяжкіх умовах існавання падчас Першай Сусветнай Вайны, іх уплыве на фарміраванне пратэстных настрояў народных мас і станоўчага стаўлення да бальшавікоў у перыяд рэвалюцый 1917 г. 

1.01.1929 г.

З дня ўтварэння АНБССР быў яе нязменным віцэ-прэзідентам

1941 - 1944 гг.

У Клязьме пад Масквой, Ташкенце займаўся творчай і навукова-грамадскай дзейнасцю

13.08.1956 г

памёр за сваім рабочым сталом. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых Могілках.


 

2. Звярніцеся да публіцыстычных выказванняў Якуба Коласа пра месца і ролю літаратуры ў сістэме нацыянальнай адукацыі і выхавання. Вылучце на аснове асэнсаванага матэрылу асноўныя патрабаванні пісьменніка да беларускай дзіцячай літаратуры.

Якуб  Колас ставіў перад сабой задачу выхоўваць у дзецях праўдзівасць, як важнеўшую рысу характару, чуласць, абуджаць у іх адзыўлівасць, спагадлівасць  і дабрату, самастойнасць і актыўнасць. Дэвіз Коласа-педагога - не баяцца жыцця. А ісці яму насустрач і загартоўвацца  ў змаганні.

Галоўнай  мэтай навучання лічыў развіцце ў вучняў творчага мыслення шляхам уключэння іх у самастойную пазнавальную дзейнасць. Пры гэтым развіццё мыслення педагог цесна звязваў з авалоданнем  роднай мовы як інструментам мыслення.

Надаваў вялікае значэнне мастацкай літ-ры. Прызначэнне літ-ры ен бачыў у  вобразным пашырэнні і паглыбленні  ведаў дзіцяці .развіцці ў яго  высока-маральных пачуццяў, фантазіі, узбагачэнне лексікона, у выпрацоўцы добрага эстэтычнага густу. Асабліва важным з’яўляецца вывучэнне твораў класічнай літ-ры, якія чытаюцца не адзін раз.

Коласу  належыць і вызначэнне галоўнай праблемы далейшага развіцця бел. літ-ры для  дзяцей: высокай якасці кніг для  дзіцячага чытання.

Праблемы  развіцця дзіцячай літаратуры і пытанні  дзіцячага чытання былі ў цэнтры ўвагі Якуба Коласа на працягу  ўсяго яго творчага жыцця. І гэта невыпадкова. Бо Колас закончыў настаўніцкую семінарыю і доўгі час працаваў настаўнікам спачатку ў дзяржаўнай школе, а потым, калі за ўдзел у  першым нелегальным настаўніцкім з'езде (1906 г.) быў зволнены з работы, арганізаваў  нелегальную беларускую школку. Малады настаўнік прыклаў нямала намаганняў, каб выклікаць у сялянскіх  дзяцей цікавасць да чытання, любоў  да літаратуры.

 

3. Акрэсліце месца і ролю творчасці Якуба Коласа ў развіцці розных відаў мастацтва. Вызначце, якія музычныя, вакальныя, жывапісныя і іншыя творы мэтазгодна выкарыстоўваць ў той ці іншай узроставай групе. Для дапамогі ў рабоце выкарыстоўвайце прапанаваныя артыкулы.

У тэатрах ставяцца п'есы паводле  яго апавяданняў, аповесцей, трылогіі. Ю. Семянякам створана опера па паэме "Новая зямля", Ю. Багатыровым па аповесці "Дрыгва" — опера "У пушчах Палесся". На словы Якуба Коласа напісана шмат музычных твораў. Коласаўскую паэзію для напісання песень і рамансаў выкарыстоўвалі кампазітары М. Чуркін (песні "Краска", "Вясна", рамансы "Маёй каханцы", "Гусі..."), А. Туранкоў (рамансы "Усход сонца", "Дудка", песня "Радасць"), Я. Цікоцкі (рамансы "Каманіну, Малакову, Сляпнёву", "Пераможны май") і інш. Яшчэ ў 1929 г. быў зняты фільм "Песня вясны" (рэжысёр В. Гардзін) паводле аповесці Якуба Коласа "На прасторах жыцця". У 1960-1961 гг. экранізавана трылогія "На ростанях" (фільм "Першыя выпрабаванні", рэжысёр Ул. Корш-Саблін).

Паэма “Новая зямля” – твор незвычайны: кожны радок з замілаваннем і  няўлоўным сумам апавядае пра  прыгажосць родных мясцін. Напэўна, любоў  да сваёй маленькай радзімы натхніла І.Лучанка да стврэння музычнага  твора: ён напісаў музыку да ўрыўка з раздзела “Леснікова пасада”, і  ў выніку атрымалася песня.

 

4. “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” (1909): асаблівасці кампазіцыі, ідэйна-тэматычны змест і выхаваўча-пазнавальнае значэнне мастацкіх твораў.

Кнiга ӯяӯляе сабой хрэстаматыю для вучняӯ 2 класа.

Падручнiк складаецца з 7 раздзелаӯ: першыя чатыры прысвечаны порам года; тром апошнiм раздзелам аӯтар даӯ адпаведна наступныя назвы: «Родныя вобразы», «Вершы i байкi», «Казкi». Першыя 1-4 раздзелы пiсьменнiк вылучыӯ паводле тэматычнага прынцыпу, а два апошнiя – паводле жанравага.

Малюнкi прыроды, апiсаныя Коласам у чытанцы эмацыйныя i маляӯнiчыя. На фоне прыродных з´яӯ даволi часта адлюстраваны забавы дзяцей, праца дарослых.

Першыя  чатыры раздзелы чытанкi  маюць цыклiчную структуру. Аӯтар паступова прасочвае пачатак кожнай пары года – з´яӯленне новых пракмет i пераход яе ӯ наступную. Пачынаецца кнiга апiсаннямi змен у прыродзе, якiя прыносiць вясна, бо гэтая пара года асаблiва важны этап у жыццi прыроды.

Пры дапамозе алегорыi аӯтар стварае непаӯторныя вобразы лесу, сонца, ветру, марозу, ночы. У апавяданнi «Ручай» праз мову кропелек ручайка аӯтар прапаноӯвае дзецям тлумачэннi, як утвараюцца ручайкi i нават пра з´яву кругазвароту вады ӯ прыродзе. Апавяданне «Дуб i чароцiна» вучыць дзяцей быць вынослiвымi, мужнымi, рашучымi, упэӯненымi, непахiснымi ӯ дасягненнi сваёй мэты. Выхаваӯчыя iдэi многiх твораӯ арганiчна спалучаюцца з адукацыйным матэрыялам. Кожнага свайго героя пiсьменнiк iмкнецца надзялiць iндывiдуальнымi рысамi: сялянскага хлапчука з чулым сэрцам («Ластаӯкi»), з уражлiвай i паэтычнай душой («Прылёт птушак»), цiкаӯнага i дапытлiвага («Школа»), некаторы яз яго герояӯ не супраць паласавацца яблыкамi з чужога саду («Чужы сад»), не заӯсёды могуць вырашыць спрэчку мiрным шляхам («За што пабiлiся хлопцы»).

У апошнiм раздзеле Я.Колас змясцiӯ 11 апрацаваных iм беларускiх казак.  Тут прадстаӯлены казкi дзвюх разнавiднасцей: казкi пра жывёл i сацыяльна-бытавыя. Казкi пра жывёл невялiкiя па сваiх памерах, адпавядаюць узроставым асаблiвасцям дзяцей 5-7 год, у iх выразна выяӯляецца выхаваӯчая скiраванасць: высмейваецца зайздрасць, сквапнасць,  абмежаванасць, палахлiвасць («Воӯк - дурань», «Леӯ i воӯк», «Два зайцы»). Казкi сацыяльна-бытавога зместу давалi магчымасць Я. Коласу сцвердзiць маральную перавагу простага мужыка над прадстаӯнiкамi iншых сацыяльных групп («Мужык i цыган», «Два маразы», «Мужык i пан»).

«Другое чытанне для дзяцей беларусаӯ» Я. Коласа з´явiлася важным этапам у творчай i педагогiчнай дзейнасцi самога пiсьменнiка i на шляху станаӯлення ӯсёй бел-ай дзiцяч. лiт-ры.

 

5. Гуманістычны пафас апавяданняў “У старых дубах (1912), “Дзеравеншчына” (1912), “Сірата Юрка” (1914), “Страшнае спатканне” (1921), “Наталька, Джон і муха” (1921), “Чоран” (1921) і інш.

Я Колас значную увагу надаваӯ апiсанню цяжкага жыцця беларускiх сялянскiх дзяцей. У апавяданнях «У старых дубах», «Дзеравеншчына», «Сiрата Юрка» пiсьменнiк паказвае тыя ӯмовы, у якiх узнiкае дзiцячая беспрытульнасць, беднасць, пакуты i адзiнота. Аӯтар звяртае ӯвагу на маральны свет неӯладкаванасцi дзiцячага жыцця.

У аснове апавядання «У старых дубах» ляжыць звычайны выпадак  з жыцця вясковых дзяцей, якi ледзь не закончыӯся трагедыяй: Грышка напалохаӯ свайго сябра Базыля, якi задумаӯшысь сядзеӯ на дубовым коранi, ён паляцеӯ у Нёман. Людзi яго выратавалi. Аӯтар твора iмкнецца перасцерагчы дзяцей ад такiх бяскрыӯдных учынкаӯ, такiя выпадкi ӯ жыццi могуць прывесцi да сапраӯднай трагедыi. У хлапчукоӯ роднасныя душы: яны любяць прыроду, умеюць бачыць прыгожае i таямнiчае ӯ простым i звычайным.

У апавяданнi «Сiрата Юрка» хлопчык рана застаӯся без мацi, зведаӯ усе пакуты сiротства: грубасць i абыякавасць бацькi, нянавiсць мачыхi, адчужэнне аднагодкаӯ. Ён часта хадзiӯ да цёткi Тарэсы. Хадзiӯ з ёй у лес збiраць зёлкi. Вобразу хвойкi надаецца асаблiвае значэнне. З´явiлась на свет маленькае дрэӯца, а праз 12год нарадзiӯся Юрка. Першая сустрэча з хвойкай адбываецца вясною, калi Юрка баяӯся, што яго будуць ругаць за тое, што ён абярнуӯ збан малака. Хлопчык вера ӯ тое, што яго мацi ператварылася ӯ хвойку. Ι ӯ сне Юрка бачыць у вобразе хвойкi родную мацi. Хвойку ссеклi злыя людзi, хлопчык памiрае, не супрацiӯляючыся хваробе.

У апавяданнi «Дзеравеншчына»  пачуццi, уражаннi, успамiны i мары галоӯнага героя Мiхаськi складаюць асноӯны змест твора. Міхаська сiрата, яго забiрае жыць у горад старэйшы брат. Але ӯ горадзе яму ӯсё чужое, ён iмкнецца ӯ родныя мясцiны. Слова «Дзеравеншчына» ацэначнае. Гэта зняважлiвая ацэнка даецца Мiхалку з боку брата i яго жонкi. Сям´я брата лiчаць сябе за гарадскую i культурную, бо яны валодаюць рускай мовай, п´юць гарбату з самавара. Трымаюць служанку i брату сорамна прызнацца сваiм знаёмым, што ён сялянскага паходжання.

Якуб Колас у апавяданні «Дзеравеншчына»  звярнуўся да праблемы дзіцячай адзіноты, узаемаадносін у сям’і. Вельмі часта крыўднае слова, нежаданне зразумець іншага чалавека наносяць удар па ягонай душы, знішчаюць індывідуальнасць. Карыстаючыся прыёмам псіхалагізму, Якуб Колас паказвае перажыванні героя, яго думкі, душу. Мы перажываем за Міхалку, спачуваем яму, шкадуем. Літаратурны твор дапамагае нам задумацца над многімі пытаннямі, каб потым не паўтарыць памылкі герояў у сваім жыцці і ва ўзаемаадносінах з людзьмі.

Колас вельмі дакладна і псіхалагічна паказвае пачуццё страху ў лесе, якое адчуў  маленькі Тараска (“Страшнае спатканне”), якому даручылі занесці дзядзьку полудзень.Нават сабака Галас пакінула хлопчыка – заставіў яго разважаць.

У апавяданні “Чоран” расказваецца пра хлопчыка Цімоха, па віне якога  згарэў стог сена, падрыхтаваны на зіму для яго любімца – Чорана, у  выніку чаго бычка вымушаны былі прадаць.

Драматызмам напоўнена і апавяданне “Наталька, Джон і муха”. Наталька перажывае  з-за таго, што галодны сабака Джон разліў кулеш, які дзяўчынка па даручэнні  маці атрымала на талоны для ўсёй сям’і.

Апавяданнi вучаць адказнасцi не толькi за свае ӯчынкi, але i за словы, якiя могуць выклiкаць боль i крыӯду, вучаць суперыжываць, вучаць пачуццям спагады i мiласэрнасцi.

 

6. Ідэйны змест і выхаваўчы пафас апавяданняў “Даль”. “Хмарка”, “Крыніца”, “Цвіркун” і інш. з цыкла “Казкі жыцця” (1907 -1955)

Мастацка-жанравая адметнасць товораў, якія ўваходзяць у  кнігу “Казкі жыцця” – у алегарычнасці  іх формы і філасафічнасці зместу. Асноўны змест “Казак жыцця” –  адлюстраванне складанай дыялектыкі жыцця, паказ вечнага, непераходнага  ў свеце. У творах гэтага цыкла  раскрываецца роздум пісьменніка над  рознымі агульнаграмадскімі і агульначалавечымі  маральнымі праблемамі.

Найбольшую  групу складаюць апавяданні з  патрыятычным пафасам, у якіх гучыць актуальная і для нашага часу думка  аб адданасці Радзіме.

Думка аб тым, што ўласнае шчасце не дае  магчымасці заўважыць чужое гора, матыў адказнасці кожнага за свае ўчынкі і паводзіны гучыць у апавяданні “Хмарка”. Выхоўваць пачуццё калектывізму і ўменне пераадольваць уласныя  страхі і няўпэўненасць даводзіць  пісьменнік сваім чытачам апавяданнем  “Крыніца”. У вобразе крынічкі Колас паказаў людзей, якія здраджваюць свайму народу, ігнаруюць яго інтарэсы дзеля задавальнення сваіх патрэб. Іх вабіць “зманлівая далеч”. Уласнае шчасце не дае ім магчымасці адчуць чужое гора. Праз алегарычны вобраз крыніцы пісьменнік нагадвае пра абявязак чалавека перад той зямлей, якая яго нарадзіла Ен нібы гаворыць нам: “Шукайце шчасце і долю лепш у сябе дома. Паглядзіце вакол, якая прыгожая наша радзіма, ці не лепш адчуваць сябе шчаслівымі на роднай зямлі, побач з маці, з народам”. Твор мае вялікае выхаваўчае значэнне. Вучыць любіць родны край, бачыць сэнс жыцця, не ў пошуках часовай радасці, а ў абавязку перад Бацькаўшчынай, сваім народам. Трэба трымацца роднай зямлі, бо чалавеку заўсёды павінен быць дарагі той куток, “тая хатка, дзе радзіла яго матка”.

У “Далі” звяртаецца ўвага маладога пакалення  на неабходнасць шукаць свае шляхі  пазнання свету.

Информация о работе Якуб Колас для дзяцей