Якуб Колас для дзяцей

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Ноября 2013 в 18:11, лекция

Краткое описание

1. Старонкі біяграфіі Якуба Колоса (1882 - 1956).
2. Звярніцеся да публіцыстычных выказванняў Якуба Коласа пра месца і ролю літаратуры ў сістэме нацыянальнай адукацыі і выхавання. Вылучце на аснове асэнсаванага матэрылу асноўныя патрабаванні пісьменніка да беларускай дзіцячай літаратуры.
Акрэсліце месца і ролю творчасці Якуба Коласа ў развіцці розных відаў мастацтва. Вызначце, якія музычныя, вакальныя, жывапісныя і іншыя творы мэтазгодна выкарыстоўваць ў той ці іншай узроставай групе. Для дапамогі ў рабоце выкарыстоўвайце прапанаваныя артыкулы.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Практычныя заняткі (усё).docx

— 181.07 Кб (Скачать документ)

 

ПАВЕЛ МІСЬКО ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ

 

  1. Звесткі аб жыцці пісьменніка.

Храналагічная таблща жыцця i творчасці  П.Місько

 

ДАТА

ФАКТЫ ЖЫЦЦЯ I ТВОРЧАСЦІ

14.03.1931 г.

нарадзіўся у вёсцы Старцавічы (цяпер Знамя) Слуцкага раёна Мінскай  вобласці ў сялянскай сям'і.

1941

Скончыў 2 класы Старцавіцкай школы з пахвальнай граматай

1944г.

Пасля вызвалення вескі ад фвшыстаў пайшоў адразу ў 5 клас, як здольны вучань

1947-1950 гг.

Вучоба  ў Слуцкай СШ №10

1950г.

Паступіў  на аддзяленне журналістыкі філалагічнага  факультэта БДУ

1955

Пасля заканчэння вучобы працаваў на Брэсчыне ў давыд-гарадоцкай раённай газеце “Сцяг Леніна”

1958 г.

апублікаваў першае апавяданне ў альманаху «Брэст»

1959-1964 гг.

уласны карэспандэнт газеты «Звязда» па Гродзенскай вобласці

1964-1967 гг.

літсупрацоўнік «Сельской газеты»

1968 г.

сябра СП СССР

1967-1971 гг.

загадчык аддзела культуры рэдакцыі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва»

1967г.

Першая кніга апавяданняў “Калодзеж”

1970г.

Першы твор – дакументальная аповесць “Падарожжа ў калгас”

1971-1972 гг.

загадчык аддзела навукі і мастацтва  часопіса «Полымя»

З 1972 г.

загадчык рэдакцыі прозы

1976-1980 гг.

намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура».

1989 г.

Аповесць “Грот афаліны” на ўсесаюзным літаратурным конкурсе адзначана спецыяльным  дыпломам

9 чэрвеня 2011 года

памёр на 81 годзе жыцця


 

  1. Пазнавальны і выхаваўчы патэнцыял апавяданняў П. Місько пра прыроду ("Лясныя дарункі", '"Восеньскім днём", цыкл "Ласіныя пацеркі" з кнігі "Прыгоды Бульбобаў" і інш.). Паэтызацыя прыроды роднага краю, ідэя непарыўнай сувязі чалавека і прыроды.

Пазнавальным  і выхаваўчым патэнцыялам вызначаюцца  апавяданні "Лясныя дарункі", '"Восеньскім днём", цыкл "Ласіныя пацеркі", у якіх паэтызуецца прырода роднага  краю, праводзiцца iдэя непарыӯнай сувязi чалавека i наваколля. У гэтых творах аӯтар вучыць дзяцей беражлiвым адносiнам да прыроднага ӯлоння, знаёмiць з рэдкiмi прадстаӯнiкамi флоры i фауны, акцэнтуе ӯвагу на тым, што прырода дапамагае чалавеку сфармiраваць пачуццё прыгожага. Многiя дзецi ӯ параӯнаннi з дарослымi яшчэ не страцiлi адчування глыбокай унутранай паяднанасцi з прыродай, далучанасцi да патаемнага свету гармонii.

 

  1. Раскрыццё ўнутранага свету дзяцей і дарослых у аповесці "Навасёлы, або Праўдзівая, часам вясёлая, часам страшнаватая кніга пра незвычайны месяц у жыцці Жэні Мурашкі" (1972).

У творы апiсваюцца падзеi аднаго месяца з жыцця хлапчукоӯ-аднагодкаӯ Жэнi Мурашкi, Жэнi Гаркавага, Васi, Сярожы, Паӯлушы i яго малодшага брата Генiка, якi ходзiць яшчэ ӯ дзiцячы садок. Галоӯны герой Жэня Мурашка разам с сябрамi штодня трапляе ӯ недарэчныя сiтуацыi: блуканне ӯ падвале дома, куплянне ката, абвал выкапанай пячоры, знаходка бомбы ӯ затоцы Нёмана i iнш. Дзецi вясёлыя, гарэзлiвыя, дапытлiвыя. Ιм не заӯсёды ӯдаецца быць акуратнымi i культурнымi, здзяйсняць свае абяцаннi, дакладна выконваць даручэннi старэйшых. «Негатывы» ӯ паводзiнах хлапчукоӯ не застаюцца не заӯважнымi бацькамi, якiя жадаюць сваiм дзецям толькi дабра. Дарослыя iмкнуцца выхаваць старанне i цiкавасцi да выканання школьных заданняӯ, клапоцяцца пра здароӯе сваiх дзяцей. Гэтыя турботы нярэдка аказваюцца празмернымi, што вiдаць, напрыклад, з анекдатычнага лекавання мамай-медыкам драпiн Жэнi Мурашкi. У той жа час бацькам, заклапочаным сваiмi справамi, не заӯсёды ӯдаецца далучыцца да праблем дзяцей, зразумець, што свавольныя гульнi маленькiх навасёлаӯ - адзiн са сродкаӯ пазнання iм складанага навакольнага свету. Станоӯчы ӯплыӯ на сяброӯ зрабiӯ iх сусед па двары Лявон Ιванавiч. Дзецi бачаць у Лявоне Ιванавiчу добрага сябра i дарадца, арганiзатара незвычайных меропрыемстваӯ па добраӯпарадкаваннi вулiцы i двара. Галоӯнае, што ён ставiцца да хлапчукоӯ як да роӯных, давярае iм таямнiцу «трох нi». Пад уплывам гэтага чалавека дзецi пачынаюць усведамляць сваю адказнасць за таварышаӯ. Непаслушэнства дзяцей амаль не скончылася трагедыяй з Васем. Дзядзька Лявон развiвае фiзiчную вынослiвасць дзяцей, даручае iм самiм зрабiць тэатр лялек, намаляваць эскiзы будучых герояӯ, зляпiць фiгуркi дзiӯных чалавечкаӯ, што павiнна было спрыяць фармiраванню ӯ школьнiкаӯ такiх якасцей, як творчае мысленне, самастойнасць, працавiтасць, цярпенне, акуратнасць, беражлiвасць. Паступова ӯ дзяцей фармiруецца пачуццё адказнасцi, яны вучацца кантраляваць свае ӯчынкi i паводзiны. Хлопцы-навасёлы нароӯнi з дарослымi ӯдзельнiчаюць ӯ добраӯпарадкаваннi свайго двара, шукаюць з Лявонам Ιванавiчам саджанцы, уласнаручна садзяць кусты i дрэӯцы. Фiналам гiсторыi Жэнi Мурашкi становiцца пастаноӯка хлапчукамi лялечнага спектаклю для ӯсiх навасёлаӯ свайго двара, калi дзецi змаглi па-сапраӯднаму адчуць сябе артыстамi, пацвердзiць адказнасць за агульную справу.

 

  1. Гуманістычны пафас аповесці “Прыгоды Бульбобаў” (1977). Арыгінальнасць падачы матэрыялу (свет вачамі сабачанят). Тонкая назіральнасць, псіхалагічная абгрунтаванасць паводзін і думак сабачанят.

У аповесці “Прыгоды Бульбобаў” у займальнай форме аўтар расказвае пра  маленькіх сабачанят Бульку і  Боба, якія толькі нарадзіліся і  паступова знаемяцца з акаляючым  асяроддзем. Аповед вядзецца ад імя  Булькі і Боба. Надяляючы сабачанят  чалавечымі якасцямі, мастак стварае  не ілюзію, а рэалестычны малюнак  блізкіх і трапяткіх узаемаадносін  чалавека і жывелы. З першых старонак Місько расказвае пра першыя месяцы жыцця сабак: як і што яны ядуць, як мыюцца, як арыентуюцца на мясцовасці, ак вучацца адрозніваць пахі. Можна  зразумець што падабаецца і што  непрыемна сабакам. Шмат пазнавалнага пра мір сабак: калі паназіраць за хвастом, вушамі, спінаю, пысаю, то можна  даведацца пра настрой сабак. Якую карысць прыносяць сабакі людзям (есць сабакі-пастухі, ездавые сабакі, сабакі-пагранічнікі, сабакі-сышчыкі  і інш. Аўтар успамінае пра  сабак-касманаўтаў – Белку і  Стрэлку).

З якой пяшчотай аўтар перадае ўсю  пяшчоту і цеплыню ва ўзаемаадносінах  маці і дзіцяці. Паказвае, што светаадчуванне шчанят у творы вельмі падобна  на ўспрыманне свету маленькімі дзецьмі. Гэта і моцная залежнасць ад маці, і  нявопытнась і наіўнасць уяўленняў  пра свет і людзей.

Вялікую цікавасць для юных чытачоў маюць  вобразы Колі і Толі. Вобразы братоў намаляваны аўтарам псіхалагічна пераканальна: дзеці з радасцю клапоцяцца пра  сваіх сяброў-сабачанят і пазнаюць невядомы іх свет прыроды.

Твор  спрыяе фарміраванню духоўна гарманічнай  асобы, якая будзе любіць бацькоў, паважаць людзей, аберагаць прыроду, клапаціцца пра родны край

 

  1. Спецыфіка адлюстравання падзей у фантастычных творах для дзяцей ("Грот афаліны" (1985) і"Эрпіды на планеце Зямля" (1987)).

Аповесць  «Эрпiды на планеце Зямля» спалучае фантастычную форму адлюстравання рэчаiснасцi з рэалiстычным i праӯдзiвым паказам жыцця дзяцей. У аснову аповесцi пакладзена навуковая гiпотэза аб iншаземных цывiлiзацыях, што робiць твор пазнавальным. Сюжэт твора – фантастычная гiсторыя, што адбылася са школьнiкам Ванем Гардзеевым, якi не валодае нiякiмi выключнымi здольнасцямi. Ваня можа быць гарэзлiвым i непаслухмяным, але ён шчыры, непасрэдны, марыць аб незвычайных прыгодах. Трэцякласнiк Ваня знаёмiцца з Эрпiдам (электронны робат-паліглот ізаляванага дзеяння), якаi прыбыӯ на Зямлю для вывучэння жыцця на гэтай планеце. Ваня аказвае дапамогу эрпiду. Ваня ӯмее спачуваць чужой бядзе. Вобразу Ванi супрацьстаӯляецца вобраз Пецi Галабародзькi. Пеця даволi эгаiстычны i сквапны хлопец, якi думае толькi пра сваю выгаду. Ваню было з каго браць прыклад: i з дзеда Двайнога Гардзея – былога партызана разведчыка, i з бацькоӯ - сумленных i нястоӯмных працаӯнiкоӯ калгаснiкаӯ. Вялiкая заслуга ӯ тым, што браты Ваня i Лёня растуць сумленнымi i духоӯна прыгожымi хлопцамi належыць дзеду Двайному Гардзею. Вытокі лепшых якасцей характару аднаго хлопца і недахоп у выхаванні другога аўтар бачыць у іх сем’ях – у сем’і закладваюцца асновы маральнасі чалавека.

У гэтай фантастычнай гiсторыi аӯтар на першы план паставiӯ актуальныя праблемы сучаснага грамадства. П.Місько выказвае вельмі слушную думку аб захаванні прыярытэту паміж развіццём навукі і тэхнікі (з аднаго боку) і маральным узроўнем грамадства (з другога). Асаблiвую актуальнасць у творы мае праблема экалагiчнага выхавання падрастаючага пакалення. Пiсьменнiк вучыць не проста сузiраць прыгажосць прыроды, але i ахоӯваць яе. (гiсторыя пра мядзведзя). Эрпiд 2 быӯ вельмi ӯражаны абыякавасцю людзей да прыроды. Ваню крыӯдна за людзей, таму ён хоча прыхарошыць жыццё беларусаӯ i ӯтаiць яго негатыӯныя бакi. На прыкладзе эрпiда аӯтар праводзiць думку, што робаты могуць дапамагаць людзям у працоӯнай дзейнасцi, але замянiць чалавека яны не здольныя. Асаблiвую трывогу выклiкае здольнасць Эрпiда ӯздзейнiчаць на чалавека на адлегласцi. Прыклады з Лёнем, з бацькам Вані, з настаўнікам Алегам Максімавічам пераконваюць, што валоданне такімі здольнасцямі можа быць вельмі небяспечным.

Аповесць  не толькі выхоўвае гонар за Беларусь і яе жыхароў, але паказвае чытачам  прыгажосць і непаўторнасць нашай роднай мовы, таму што у бел. мове шмат фразеалагізмаў і прыказак якія, не зразумелы электронай машыне, што стварае у творы камічны эфект.

Прыгодніцкія  традыцыі нацыянальнай літаратуры П.Місько наследуе ў апавесці “Грот Афаліны”

 

Заданне: Заканспектаваць артыкул Віктара Каратай “Па дарозе да храма: Штрыхі да партрэта Паўла Місько”.

Павел Андрэевіч Місько – асоба досыць прыкметная ў беларускай прозе. Ен прыйшоў у літаратуру, каб сказаць праўду пра сябе, пра свае пакаленне, пра свой народ.

Дзякаваць Богу, яму не давялося зведаць жахаў  начных допытаў ды чакання “варанкоў” аднаго страшнага ведамства. Але, як гэта бывае заўседы, лес не абмінуў  і яго выпрабаваннямі.

Шлях  да мастацтва, да прыгожага пісьменства  быў для Паўла Місько няпростым, пакручастым, выпакутаваным.

Да  Паўла Андрэевіча Місько прыйшоў  высокі сямідзесяты сакавік. А пачынаўся  жыццёвы бальшак будучага пісьменніка  з нешырокіх слуцкіх сцяжынак 14 сакавіка 1931 года ў весцы Старцавічы (цяпер Знамя) у сялянскай сям’і.

На  жаль. лёс не лашчыў таленавітага юнака. Час яго станаўлення як творцы – складаны, пераломны, пазначаны  рэпрэсіямі, таталітарызмам з яго  ідэалагічнай нецярпімасцю. Пасля заканчэння філорака БДУ (аддзялення журналістыкі) яму давялося ўдосталь паспытаць журналісцкага хлеба. Павел Місько працаваў у  давыд-гарадоцкай раённай газеце “Сцяг Леніна”. уласным карэспандэнтам “Звязды” па Гродзенскай вобласці, літсупрацоўнікам “Сельскай газеты”, загадчыкам аддзела культуры штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”, загадчыкам аддзела навукі і і мастацтва часопіса “Полымя”, намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва “Мастацкая літаратура” Натуральна, праца на гэтых пасадах не толькі вымагала аператыўнасці, дынамічнага рэагавання на падзеі зменлівага жыцця, але і далучала пісьменніка да магіі прыгожага, пекнага слова, фарміравала асобу празаіка, акрэслівала кола яго чалавечых і мастацкіх інтарэсаў.

Вялікае гора напаткала Паўла Місько –  заўчасная смерць любімай жонкі  Аляксандры Міхайлаўны. З успамінаў  Эрнэста Ялугіна: “Гэта была цудоўная жанчына, якая захварэла рана і памерла  маладой. Павел Місько самаахвярна даглядаў за хворай жонкай і дзецьмі. Ён прысвяціў сябе ім… Гэта чалавек, які хоча людзям добрага, нягледзячы на драматызм уласнага лёсу. Чаго ў ім не было, дык гэта зайздрасці – страшэннай разбуральнай сілы…

Я захапляўся і захапляюся яго працавітасцю. А працавітасць яго – учэпістая, чыста беларуская”.

Творчы  шлях Павел Місько распачаў у 1958г., калі было апублікавана яго першае апавяданне. Потым адна за адной выходзілі  кнігі нарысаў “Адмаўленне ад крыжа” (1964), “Гаспадыні свайго лёсу” (1968), “Дрэва жыцця” (1973), зборнікі “Калодзеж” (1967), “Калянае лісце” (1974), некалькі зборнікаў  гумару і кнігі прозы для дзяцей. Як адзначае даследчыца беларускай паэзіі Лідзія Сівак, для першага зборніка апавяданняў “Калодзеж” характэрна ўважлівае, цёплае стаўленне маладога празаіка да чалавека працы. уменне бачыць няпросты ўнутраны свет герояў, іх душэўную прыгажосць. чалавечнасць, шчырую прыхільнасць і любоў да зямлі-карміцелькі. Гэтая  асаблівасць уласціва ўсей позе пісьменніка.

Вайна, успаміны пра яе ахвяры сталі значнымі, асноўнымі для творчасці мастака. Цімох Мікульскі – не проста вобраз-персанаж раманаў “Мора Герадота” і “Хлопцы. чые вы будзеце…” Ён вобраз-сімвал. Аўтар дае нам зразумець, што вытокі яго гераізму – у нерастрачаных глыбінях духоўнасці.

Праблематыка  прозы Паўла Місько, натуральна, не абмяжоўваецца “ваеннай” тэмай, яго героі жывуць у свеце, дзе  даводзіцца штодзенна рабіць свій маральна-псіхалагічны выбар. Але крэда аўтара застаецца  нязменным: жыць, адчуваючы чыёсці трапяткое  маленькае сэрца на сваей шырокай, добрай далоні.

Не  ўсякі чалавек (чытач) успрыме адразу густа насычаную побытавымі рэаліямі прозу Паўла Місько. Зрэшты, як той  казаў, хай кожнаму будзе па сваёй  мерцы.

ТВОРЫ ЯНКІ БРЫЛЯ Ў ДЗЩЯЧЫМ ЧЫТАННІ

  1. Звесткі з біяграфіі Янкі Брыля.

ХРАНАЛАГІЧНАЯ  ТАБЛЩА  ЖЫЦЦЯ  I  ТВОРЧАСЦІ  ЯНКІ БРЫЛЯ

 

ДАТА

ФАКТЫ ЖЫЦЦЯ I ТВОРЧАСЦІ

4.08 (22.07 па ст.ст.) 1917 г.

Янка  (Іван Антонавіч) Брыль нарадзіўся ў Адэсе, куды на той час пераязджае яго сям'я.

1922 г.

Брылі разам з меншымі дзецьмі, пакінуўшы ў Адэсе старэйшых сыноў Валодзю і Ігната, вырашаюць вярнуцца на радзіму ў вёску Загора ) "паблізу ад Міра на Наваградчыне ".

Люты 1924 г.

Памірае бацька будучага пісьменніка, Антон Данілавіч, і сям'я застаецца без гаспадара.

1931 г.

Скончыў польскую сямігодку (тры класы пачатковай школы ў Загоры і чатыры - ў мястэчку Турэц), у якой навучанне вялося на польскай мове, і толькі 2-3 гадзіны ў тыдзень выкладалася мова беларуская. Паступае ў Навагрудскую гімназію, дзе ўжо вучыўся брат Міхась. Здольныя да навукі браты хутка былі вымушаны кінуць вучобу: захварэў старэйшы брат Мікалай, і маці, ужо немаладая удава, не магла адна цягнуць усю гаспадарку.

1938 г.

У віленскім часопісе "Шлях моладзі" быў надрукаваны першы верш Янкі Брыля "Першыя крыгі".

Сакавік 1939 г.

Янку  Брыля прызываюць у польскае войска, дзе ён служыў у якасці кулямётчыка марскіх пехацінцаў

Восень 1939 г.

Янка  Брыль у часе баёў пад Гдыняй пападае ў палон.

Лета 1940 г.

Першыя, няўдалыя, ўцёкі з палону. Янка Брыль быў схоплены на польскай тэрыторыі і зноў адпраўлены ў стацыянарны лагер палонных. Потым была праца ў Баварыі на вялікай гуце.

Жнівень 1942 г.

Другія  ўцёкі, вяртанне хоць не ў Заходнюю, але зноў нявольную, акупіраваную Беларусь

Кастрычнік  1942 г.

Сувязны партызанскай брыгады імя Жукава Баранавіцкага злучэння.

Сакавік-

ліпень  1944 г.

Разведчык ў партызанскай брыгадзе "Камсамолец" і адначасова рэдактар газеты "Сцяг свабоды" (орган Мірскага падпольнага райкама партыі) і сатырычнага антыфашысцкага лістка "Партызанскае жыгала".

Кастрычнік  1944 г.

Янка  Брыль пераязджае ў Мінск. Пра яго пасляваеннае жыццё няхай скупа скажа даведнік: "Працаваў у рэдакцыі газеты-плаката "Раздавім фашысцкую гадзіну", часопісах "Вожык", "Маладосцъ", "Полымя", у Дзяржаўным выдавецтве БССР ".

1945 г.

Член  СП СССР.

1946 г.

3 прадмовай Кандрата Крапівы выйшла першая кніга Янкі Брыля "Апавяданні".

1966-1971 гг.

Сакратар  праўлення СП БССР.

1963-1967 гг., 1980-1985 гг.

Двойчы  выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

1967-1990 гг.

Старшыня  Беларускага таварыства аддзялення "СССР - Канада".

1989 г.

Член  беларускага ПЭН-цэнтра.

Ліпень  2006 г.

Выданне апошняй  кнігі, ці, як Янка Брыль яе пяшчотна называў, "кніжыцы" пад назвай "Парастак", у выдавецтве "Пра Хрысто".

25 ліпеня 2006 г.

Янка  Брыль памёр, не дажыўшы да свайго 89-годдзя толькі 10 дзён.

Информация о работе Якуб Колас для дзяцей