Якуб Колас для дзяцей

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Ноября 2013 в 18:11, лекция

Краткое описание

1. Старонкі біяграфіі Якуба Колоса (1882 - 1956).
2. Звярніцеся да публіцыстычных выказванняў Якуба Коласа пра месца і ролю літаратуры ў сістэме нацыянальнай адукацыі і выхавання. Вылучце на аснове асэнсаванага матэрылу асноўныя патрабаванні пісьменніка да беларускай дзіцячай літаратуры.
Акрэсліце месца і ролю творчасці Якуба Коласа ў развіцці розных відаў мастацтва. Вызначце, якія музычныя, вакальныя, жывапісныя і іншыя творы мэтазгодна выкарыстоўваць ў той ці іншай узроставай групе. Для дапамогі ў рабоце выкарыстоўвайце прапанаваныя артыкулы.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Практычныя заняткі (усё).docx

— 181.07 Кб (Скачать документ)

Загаловак выяўляе ідэю твора, набывае абагульненае, сімвалічнае значэнне. Народнае цярпенне можа прарвацца не толькі амокам. Тая  ж прычына, якая прыводзіць да амока, выклікае і шырокія рэвалюцыйны  рух народа. Але народную рэвалюцыю  нельга задушыць, яна непераможна  – сцвярджае пісьменнік усёй логікай  развіцця падзей.

 

6. Трансфармацыя сюжэта рабінзанады ў аповесці "Палескія рабінзоны" (1930). Папулярнасць твора. Вобразы Мірона і Віктора. Апяванне прыроды роднага краю, пазнавальны змест твора, элементы загадкавасці і таямнічасці. Выхаваўчы пафас твора.

З канца 20-х гадоў асноўнай у творчасці Я.Маўра стала тэма Беларусі, жыццё і справы беларусскіх дзяцей. У 1930 годзе выйшла з друку вострасюжэтная прыгодніцкая аповесць “Палескія рабінзоны”. Янка Маўр паказаў, што і пад небам Беларуі ёсць свая, не заўважаная яшчэ рамантыка: «Ёсць пушчы, не менш цікавыя, чым далёкія трапічныя лясы. Ёсць азёры і балоты, якія ўвесну робяцца морамі. Ёсць звяры, якія радзей сустракаюцца на свеце, чым сланы і тыгры».

Твор выхоўвае патрыятычныя почуцці, прагу да пазнання роднага краю, вучыць настойлівасці, уменню супрацьстаяць неспрыяльным абставінам, “упарта дамагацца пастаўленай мэты, адольваць усе цяжкасці.

Папулярнасць твора вялікая. Чытачы верылі ў рэальнае існаванне герояў аповесці. Яшчэ пры жыцці пісьменніка дзеці пыталіся пра далейшы лес Віктара і Мірона.

У цэнтры аповесці - два героі, гарадскія хлопцы: Мірон Бажко І Віктар Каляга, студэнты тэхнікума. У час вясновых канікул юнакі захацелі пабачыць славутае палескае разводдзе. Мірон - разважлівы, спакойны хлопец, а Віктар, наадварот, жвавы, імклівы. І ўсё ж такі гэта не перашкаджала іх сяброўству, яны былі найлепшымі сябрамі і жыць не маглі адзін без аднаго.

Хлопцы добра вучылісяіі чыталі шмат розных кніжак пра прыгоды і падарожжы. Яны былі гарадскімі жыхарамі, вельмі рэдка выязджалі з горада, таму, каб болей даведацца пра прыроду свайго краю, наведвалі краязнаўчы гурток. Мірон цікавіўся больш батанікай, у жывым кутку ён вывучаў розныя расліны, а Віктар – заалогіяй і знаёміўся з жыццём трусоў, мышэй, жаб.

Становішча, у якое трапляюць Мірон і Віктар  вельмі нагадвае «падарожжа» героя кнігі Д. Дэфо Рабінзона Круза. Толькі хлопцы пражылі на востраве не 28 гадоў, а ўсяго месяц. Хлопцы згубілі лодку і апынуліся на бязлюдным востраве зусім без сродкаў існавання, без прылад. 3 «маёмасці» засталася адсырэлая махорка, чатыры мокрыя запалкі, скарынка хлеба, аловак, насавая хустачка і восем рублёў з капейкамі. Мірон і Віктар разумеюць, што зараз ім прыйдзецца паўтараць шлях першабытнага чалавека: нейкім чынам атрымаць агонь, зрабіць якую-небудзь зброю, каб здабываць ежу.

Ім спатрэбілася прыкласці шмат намаганняў, каб выжыць на востраве і не страціць веру сябе. Хлопцы павінны былі ўспомніць усё тое, што яны ведалі пра раслінны і жывёльны свет Беларусі, а дапамаглі ім у гэтым заняткі ў краязнаўчым гуртку. Бадай самым галоўным, што дапамагло Мірону і Віктару выжыць, было іх сяброўства. Яны шукалі выхаду са складаных абставін разам, не абвінавачваючы адзін аднаго ў промахах і памылках.

Усё жывое ў прыродзе выклікае ў нашых герояў цікавасць і клопат. Юнакі глядзяць на прыроду з замілаваннем і захапленнем, хоць для гэтага ў іх, здаецца, няма часу, ды і ўмовы не настройваюць на лірычны лад.

Мірон і Віктар сустрэлі на востраве дзіўных зялёных жаб, якія жывуць на дрэвах і, як птушкі, жывяцца казюлькамі, а ікру адкладваюць на зямлі, у вадзе. Хлопцы знайшлі бабровае паселішча, падпільнавалі, як бабры валілі дрэва, разгледзелі іх грэблю. Галлё ўнізе было шчыльна пераплецена, нават замазана зямлёю. Хаткі баброў былі даволі высокія, уздымаліся на рост чалавека, верхнія пласты галля здаваліся паваленымі абы-як, але на глыбіні яны былі пераплецены і замазаны. Уваходаў у хатку было некалькі. Адна хатка была пабудавана на карчы.

Жыццёвыя абставіны вымушаюць іх жыць паляваннем, але палююць яны са шкадаваннем, з жалем, што трэба ахвяраваць жывой істотай, без жорсткасці і паляўнічага азарту. «Але ж шкада забіваць гэта мілае стварэнне!»  - уздыхае Віктар, збіраючыся напасці на вожыка. «Эх!» - вырвалася ў абодвух хлопцаў, нібы яны перанеслі вялікі цяжар», - каменцірўе аўтар забойства зайца.

Самым вялікім перажываннем для хлопцаў было забойства зубра кантрабандыстамі. Яны ўспрынялі гэта з сапраўдным болем і хваляваннем. Спачатку аўтар малюе першую сустрэчу юнакоў з жыхаром пушчы:

...Вось ужо нешта  мільгае між дрэў, вялікае, чырвонае…

- Зубр! - у адзін голас  крыкнулі хлопцы…

...Магутны звер ішоў неяк трывожна. То спыніцца, то пачне нагамі рыць зямлю, то схілідь сваю галаву і пачне сапці. Плечы яго здавапіся нейкай скалой, за якой хавалася рэшта цела. Горб не толькі не шкодзіў, але, здавалася, упрыгожваў яго...

Дружбакоў ахапіў урачысты, прыўзняты настрой. Потым аўтар паказвае забойства зубра бандытамі. Гібель зубра падаецца нам праз успрыманне Мірона і Віктара:

Зубр паспрабаваў быў устаць, але захістаўся і ціха паваліўся на бок, нібы вялікі падсечаны дуб... Хлопцы сядзелі, як скамянелыя... Уражанне ад смерці зубра быдо такое моцнае, што на момант яны зусім забыліся пра становішча, у якім самі знаходзяцца. Яны перажывалі гэтае забойства, як забойства чалавека.

Хлопцы добра ведалі прыроду роднага краю і яшчэ больш папоўнілі свае веды і практычныя ўменні за час знаходжання на востраве.

Мірон і Віктар глядзяць на прыроду і вачыма руплівага гаспадара, які дбае пра яе багацці  і вачыма чалавека, які разумее і любіць яе хараство.

Юнакі-рабінзоны любяць Радзіму, да прыроды ставяцца па-гаспадарску, з клапатлівасцю і ашчаднасцю. Нават у самых цяжкіх умовах яны застаюцца гаспадарамі сваёй краіны. Каб захаваць агонь, ім трэба выкапаць пад дрэвам глыбейшую яму і «пусціць яго пад корань», зразумела, што дрэва будзе сапсавана. Хлопцы робяць гэта са шкадаваннем, усведамляючы свой абавязак пасадзіць замест загубленага дрэва некалькі новых.

У клопаце пра будучыя пакаленні людзей выяўляюцца цэласнасць натуры, вышыня маральнай пазіцыі герояў - якасці, якія вельмі патрэбны сучасным падлеткам.

Галоўная думка аповесці Янкі Маўра «Палескія рабінзоны» - узаемаадносіны чалавека і прыроды. Янка Маўр паказаў у вобразах Мірона і Віктара мужных, жыццядзейных герояў, выхаваных сапраўднымі грамадзянамі.

Кожнае пакаленне па-новаму прачытвае цікавыя і займальныя творы Янкі Маўра, адчуваючы цяпло таленту гэтага цудоўнага пісьменніка.

Памяці Янкі Маўра

Паміраюць палескія рабінзоны

першапраходцы і адкрывальнікі,

спрадвечныя, нібы ў пушчы бізоны,

скарбаў нашых стваральнікі і ратавальнікі...

Яны нам вочы на свет адчынялі,

вабілі далеччу, фарбамі, гукамі.

Каб ляталі, угору нас падкідалі,

каб грэліся, птушанят на далонях хукалі...

Вучылі: свет не гулі-гулюшкі,

дужыя трэба мору і сушы...

У краіну райскай птушкі

адлятаюць высокія душы...

Еўдакія Лось

 

Практыкаванне. Паглядзіце кінафільм "Палескія рабінзоны" (1934), рэж. І.Бахар, Л.Малчанаў. Ці будзе ён актуальным у наш час? Свой адказ аргументуйце.

Аповесць «Палескія рабінзоны» была адной з самых запатрабаваных чытачамі у 30-я гады. У 1934 годзе маладымі рэжысёрамі П. Малчанавым і І. Бахарам быў пастаўлены фільм. Сцэнарый да яго напісаў Янка Маўр на аснове сваёй аповесці. Сюжэт аповесці быў значна зменены: фільм расказваў пра падарожжы падлеткаў-школьнікаў, а не студэнтаў. Янка Маўр удзяліў увагу цяжкасцям, з якімі прыйшлося сутыкнуцца дзецям на востраве, ворагі-кантрабандысты адсутнічаюць. Кінакарціна вучыла дзяцей любіць прыроду, разгадваць яе тайны. А каму сёння патрэбныя смелыя і сумленныя савецкія школьнікі-натуралісты, якія ўмудрыліся выжыць на бязлюдным востраве? Вось каб у фільме прысутнічала містыка (якую ў цяперашні час любяць падлеткі), ды яшчэ каб была бандыцкая банда (кантрабандысты, якіх Маўр з болем апісвае ў аповесці) – вось тады, на маю думку, сучасную моладзь можна было б заахвоціць праглядам карціны.

 

7. Проблема грамадскага і асабістага ў аповесці “ТВТ, обо Апавяданне пра тое, як маладыя героі ўзбунтаваліся супроць уціску рэчаў і збілі з панталыку дзядзьку Данілу,  цётку Мар'ю, нават міліцыянера і, нарэшце, увесь свет; як яны навучыліся бачыць тое, чаго другія не бачаць, і як Цыбук здабываў ачкі" (1934).

У ёй няма незвычайных прыгод, напісана яна пра самае будзенае. Самая будзенная справа становіцца для дзяцей прыцягальнай, захапляючай, калі ёй надаецца характар гульні. Гэты псіхалагічны фактар улічаны ім у аповесці «ТВТ»; ёсць цікавая адметнасць і ў кампазіцыі твора: першыя чатыры разделы — гэта своеасаблівы уступ да галоўнай тэмы твора. У тых раздзелах з гумарам і сцэнічнай выразнасцю распавядаецца пра непрыемнасці, што адбыліся ў розных сем'ях з-за дробязяў.

Сабраўшыся  разам, абмеркаваўшы свае непрыемнасці, пяцікіаснікі вырашылі стварыць Таварыства ваяўнічых тэхнікаў, скарочана —  ТВТ. Выпрацавалі яны і адпаведны  Статут, у якім гаварылася пра абавязкі тэвэтаўцаў: старацца самім выконваць  дробны хатні рамонт; калі трэба, вяртацца за дапамогай да таварышаў па Таварыстве, і толькі ў крайнім выпадку  ісці да майстра.

Неўзабаве дзейнасць ТВТ распаўсюдзілася  на школу, дзе тэвэтаўцаў падтрымалі дырэктар, настаўнікі, піянерважаты. Быў  прыняты новы Статут ТВТ.

Вялікая роля ТВТ у тым, што той, хто пабыў у гэтым таварыстве хоць некаторы час, на ўсё жыццё застаецца руплівым гаспадаром у доме, у краіне сваей. Гэта пацвярджаецца і дадатковым раздзелам аповесці «ТВТ», які быў дапісаны Я. Маўрам праз пятнаццаць гадоў пасля выхаду твора - у 1949 г.

 

8. Асаблівасці адлюстравання дзіцячай душы ў псіхалагічных апавяданнях "Шчасце" ("Шапка"), "Бярозавы конь", "Падарожжа вакол дома ", " На крызе".

Практыкаванне 1. Выпішыце азначэнне тэрміна "псіхалагізм" з літаратуразнаўчага, філасофскага, псіхалагічнага слоўнікаў, параўнайце іх.

Літаратуразнаўчы  слоўнік: псіхалагізм у літаратуры – скрупулёзнае, яскравае выяўленне  пісьменнікам унутранага, душэўнага  стану вобраза персанажа.

Філасофскі  слоўнік: псіхалагізм – погляд, згодна якому псіхалагізм з’яўляецца асновай  філасофіі – і ўсёй філасофіі  ў цэлым, і яе асобных дысцыплін, асобна логіка. Псіхалагічны слоўнік: псіхалагізм – тлумачэнне сацыяльных працэсаў псіхалагічнымі заканамернасцямі.

Параўноўваючы азначэнне тэрміна “псіхалагізм”  можна прыйсці да наступнага вываду: у літаратуразнаўчым слоўніку даследуецца  душэўны стан герояў твораў, у філасофскім  – гэта паняцце азначае погляд, згодна якому псіхалогія з’яўляецца асновай філасофіі, а псіхалагічны слоўнік дае нам зразумець  што, слова “псіхалагізм” – гэта тлумачэнне сацыяльных працэсаў псіхалагічнымі заканамернасцямі.

 

Практыкаванне 2. У прапанаваных тэкстах вызначце вядучую рысу дзіцячай душы і свядомасці. Абгрунтуйце свой адказ пісьмова.

Псіхалагічная мініяцюра «Шчасце» трымаецца выключна на эмацыянальным  напружанні, на ўнутраным канфлікце. Тут няма знешніх падзей, рух дзеяння  вызначаецца псіхалагічным сутыкненнем  свету дзяцінства і свету дарослых на фоне спакойнай ціхамірнай прыроды. На невялічкай апавядальнай прасторы адбываюцца поўныя драматызму змена  душэўнага стану герояў, унутраны рух іх настрояў і перажыванняў. Спачатку адчуванне гармоніі малога героя з прыродай, з дарослым чалавекам, які, здаецца, знаходзіцца на той  жа самай эмацыянальнай хвалі, што  і хлопчык, які ўвесь поўніцца радасцю ад сваёй абновы-шапкі. Потым  — парушэнне гармоніі: дарослы  аказаўся да крыўды сляпым, не заўважыўшы самага галоўнага, ад чаго свяціўся твар хлопчыка. Для дарослага новая рэч – справа такая звычайная. I нарэшце, узаемаразуменне, душэўная раўнавага, такая неабходная для абодвух, адноўлены. Адчужэнне пераадолена дзякуючы ўсведамленню дарослым сваёй віны, сваёй памылкі, якую ён спяшаецца выправіць. Эцюд “Шчасце” заканчваецца слаўна: зноў счаслівыя, яго героі “разышліся кожны сваім шляхам”.

«Падарожжа вакол дома». (1947) Ιрачцы крыху больш за 1г. Аӯтар расказвае, што гэта той узрост, калi пачынаецца актыӯны працэс пазнання дзецьмi навакольнага, калi да ӯсяго мiжволi цягнуцца дзiцячыя ручкi, хочацца ӯсё паглядзець, а калi магчыма дык i пакаштаваць.  Ιрынка паспрабавала на смак кавалачак бялюткай шкарлупкi ад яйка. Рэч цудоӯная, а на смак нiчога добрага, ды яшчэ ӯ роце колецца. Давялося выплюнуць. Потым у ручках аказалася саломiнка. Паспрабавала ёю пясок капаць, а саломiнка зламалася. Потым Ιрынка пераключылася на «добры каменчык», а потым на жалезны крук. На кожным кроку – новая загадка i адкрыццё. Таму падарожжа маленькай Ιрачкi вакол дома дало ёй столькi ӯражанняӯ, колькi не кожны дарослы вынес бы з падарожжа вакол свету.

У апавяданні “Бярозавы конь” (1935) пераканаўча раскрыта казачная здольнасць дзіцячай фантазіі ператварыць, напр., звычайнае ў дзівоснае: зараснікі чароту – у дзікія джунглі, лужыну – у мора, бярозавы дубчык – у імклівага каня. На такім кані, як на сапраўдным, гарцуе шасцігадовы Толя, герой апавядання. На гэтым кані ен робіць складаныя павароты, імчыць ва ўвесь дух, а то раптам конь яго заўпарціцца, узніміцца на дыбы. Здаецца, што і сам аўтар забыўся на тое, што Толеў конь – усяго толькі бярозавы дубчык.

Светаадчуванне  дзяцей, асабліва малодшага ўзросту, светлае, радаснае, аптымістычнае.

 

Практыкаванне 3. Напішыце міні-эсэ на тэму "Маё шчасце".

Кожны разумее шчасце па-свойму. Для адных шчасце — гэта багацце, грошы. Багатым заўсёды жывецца лягчэй, чым бедным. Але сапраўднага шчасця, моцнага сяброўства за грошы не купіш. Калі чалавек пакрыўдзіў каго-небудзь, яму робіцца неяк не па сабе. Пра такіх кажуць: «Сумленне не дае спакою». А ад сумлення ніякімі грашыма не адкупішся.

Шчаслівы  той, хто будуе шчасце не толькі для  сябе, але і для ўсіх, хто любіць людзей, і каго яны паважаюць і  любяць, бо шчасце — гэта не толькі мець, браць, атрымліваць. Шчасце і ў  тым, каб умець аддаваць, дапамагаць другім, дзяліцца з імі радасцю. Шчаслівы чалавек не можа быць абыякавым да чужой бяды, жыць па прынцыпу «мая хата з краю». Важна навучыцца знаходзіць іскрынкі шчасця ў будзённым жыцці. І з гэтых іскрынак, калі яны збяруцца разам, можа ўспыхнуць факел, які будзе асвятляць шлях чалавечнасці, дабрыні. І яшчэ вельмі добра, калі ты патрэбны людзям, калі цябе чакаюць, табе дзякуюць за дапамогу, за параду. Ці ж гэта не шчасце?

 

9. Праблема "дзеці і вайна" ў апавяданнях "Завошта?", "Дом пры дарозе", "Запіска", "Максімка", "У разведцы". Вызначце агульныя і адметныя асаблівасці мастацкіх (творы Янкі Маўра пра вайну) і дакументальна-мастацкіх (зборнік "Ніколі не забудзем") тэкстаў.

На працягу 1946—1948 гг. Я.Маўр  разам з П. Рунцом займаўся зборам і рэдагаваннем дзіцячых успамінаў  пра вайну для кнігі «Ніколі  не забудзем», якая выйшла ў 1948 г. з прадмовай  Я. Коласа і атрымала высокую ацэнку грамадскасці не толькі ў Беларусі, але і шырока за яе межамі. Гэта кніга  унікальная, напісаная крывёю сэрца  саміх дзяцей, якія прайшлі з неверагоднымі  пакутамі праз пекла крывавай вайны. Кніга складзена з пісьмаў дзяцей – сведкаў фашысцкіх зверстваў.

Информация о работе Якуб Колас для дзяцей