Якуб Колас для дзяцей

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Ноября 2013 в 18:11, лекция

Краткое описание

1. Старонкі біяграфіі Якуба Колоса (1882 - 1956).
2. Звярніцеся да публіцыстычных выказванняў Якуба Коласа пра месца і ролю літаратуры ў сістэме нацыянальнай адукацыі і выхавання. Вылучце на аснове асэнсаванага матэрылу асноўныя патрабаванні пісьменніка да беларускай дзіцячай літаратуры.
Акрэсліце месца і ролю творчасці Якуба Коласа ў развіцці розных відаў мастацтва. Вызначце, якія музычныя, вакальныя, жывапісныя і іншыя творы мэтазгодна выкарыстоўваць ў той ці іншай узроставай групе. Для дапамогі ў рабоце выкарыстоўвайце прапанаваныя артыкулы.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Практычныя заняткі (усё).docx

— 181.07 Кб (Скачать документ)

Казка «Буслiнае лета» галоӯны герой Васiль, школьнiк, якi скончыӯ 3 класы. Яго цiкавiць прырода. Настаӯнiца задала заданне – «даць прыроды апiсанне». Васiль вырашыӯ напiсаць казку пра буслоӯ. Зрабiӯшы першыя накiды пачатку казкi ён схаваӯ сшытак ӯ дупло вяза, але сшытак прападае. Гэта завязка казкi, а развiццё сюжэта звязана з пошукам сшытка. Васiль знаёмiцца, а потым i сябруе з разумным, шматвопытным, прыветным i добразычлiвым буслам i яго сям’ёй. Па запрашэннi бусла Васiль трапляе ӯ буслянку. Аӯтар апiсвае полбыт сямґi буслоӯ, у якой вялiкая ӯвага ӯдзяляецца буслянятам. Яны добра выхаваны, у iх ёсць чаму павучыцца маленькiм чытачам. Н-д: калi бацька бусел прадстаӯляӯ Васiлю буслянят, дык кожнае з iх «уставала i на ножках прысядала»… У казку ӯключан пазнавальны матэрыял: расказваецца, як робiiцца буслянка. Як жывуць, чым кормяцца буслы, як яны ловяць рыбу, гадзюк, якую карысць прыносяць чалавеку. Звесткi падаюцца з выкарыстаннем элементаӯ гульнi. 

«Казка  пра цара Зубра» Тут дзецям адкрывавюцца прасторы Белавежскай пушчы. Герой казкi школьнiк Вася Вясёлкiн. Ён прыцягвае ӯвагу адвагай, незалежнасцю, тым, што абаранiӯ гонар свайго сябра Зая: не дазволiӯ звярам насмiхацца з яго. Васiль адмовiӯся служыць цару Зубру i быць яго падначаленым, не напалохала хлопчыка i пагроза цара Зубра, што калi Вясёлкiн не зробiцьтэлевiзар, якi так хоча ӯбачыць сын Зубра, дык царскiя ахраннiкi не выпусцяць яго з пушчы. Васiль не разгубiӯся – ён пачаӯ дзейнiчаць, прыняӯ возера за тэлевiзiны экран. Зрабiӯ тэлевiзiйную антэну з цвiкоӯ, вiнцiкаӯ i скрутка дроту, што знайшоӯ у кiшэнi. Калi дроту на антэну не хапiла, то шустрая вавёрачка дапамагла яму лоӯка падтачыла дрот… хмелем. Так Вася Вясёлкин зрабiӯ тэлевiзар i прадставiӯ камедыйнае тэлевiзiйнае шоу «Зай-Зайчына - малайчына». Лясная публiка буйна выяӯляла эмоцыi, нават Зубр гучна засмяяӯся. У казке пакладзена фiласофская думка, каб дзецi ӯсвядомiлi, чаму Зубр, якi напачатку непрыхiльна аднёсся да Вясёлкiна, раптам змянiӯ свае адносiны да яго i выказаӯ яму пры ӯсiх звярах шчырыя словы павагi, нават абвясцiӯ, што ён, цар, аддае Васю Вясёлкiну ва ӯладаранне сваю зубрыную дзяржаву i будзе сябраваць з iм, служыць яму. Сваiмi паводзiнамi, душэӯнымi якасцямi, розумам, вынаходлiвасцю Вася Вясёлкiн даӯ магчымасць цару Зубру адчуць перавагу чалавека, якога прырода надзялiла такiмi здольнасцямi i магчымасцямi, якiмi не валодае на зямлi нi якая iншая жывая iстота. 

Казка «Генерал верабей» выразна паказан вобраз маленькага верабейкi у генеральскiм мундзiры. Аднак калi мядзведзь пачаӯ абражаць верабґя, дык той, баронячы ӯласны гонар i мундзiр, адважна кiнуӯся на свайго крыӯдзiцеля, зло было пакарана. 

Казка «ППШ» птушыныя пачатковая школа. Як i ӯ звычайнай школе, ёсць вучэбныя классы, буквары i iншыя падручнiкi, геаграфiчныя карты, сшыткi, дзённiкi i самi вучнi. Гэта школа для птушак. Чытачы трапляюць у школу на экскурсiю. У казцы шмат камедыйных сiтуацый, гумару. Н-д: выдатнiк iндык, хвалiцца, што вельмi захоплены чытаннем, а сам, «пяты год буквар дзяӯбе, а запомнiӯ А i Б» . В.Вiтка паказаӯ у казцы столькi адмоӯнага, каб дзецi пад уплывам казкi непрыкметна карэкцiравалi свае паводзiны. Заканчваецца казка, што чытачы даведваюцца, што экскурсаводам у ППШ быӯ Вася Вясёлкiн. Ён дае гэтай школе справядлiвую ацэнку, больш не будзе ён туды вадзiць экскурсii. 

 

4. Фальклорныя традыцыі ў творчасці Васіля Віткі.

В.Вiтка складаӯ пацешкi, калыханкi, скорагаворкi, лiчылкi, загадкi

Дзiцячая паэзiя В.Вiткi заснавана на гульнi. Да гульнi запрашае Цiмох Васiльевiч малых лiтаральна ва ӯсiх сваiх творах: «Дударык», «Пальцы», «Нуль буль-буль» i iншыя.

У вершы-лiчылке «Нуль Буль-буль» нуль становiцца прыкметнай iстотай, бо яму дадзена iмя, пэӯны характар i знойдзена вядучае месца ӯ сюжэце.

Пацешка «Пальцы» - у кожнага пальца ёсць iмя i даецца характарыстыка. А разам усе браты умельцы. 

Калыханка «?ванка» - «Баю, бай ?ванка, прыйшла калыханка, павярнiся на бачок i заснi мой хлапчучок»

Загадкi: Кожная загадка мае сваю назву.

«За тры вазы» - за тры вазы дзеразы купiӯ тата тры казы. А цi кожнаму вядома – па чым козы йшлi дадому? (па дарозе)

«Вадавоз» - залiхвацкi вадавоз Воз вады па небе вёз Гэтак грукацеӯ вядром, ? мы ӯсе пазналi… (гром)

З верша «Слова»  дзецi пазнаюць, што адным словам, што бяздумна вырываецца з нас можна знiшчыць лес i рэчку i клёкат бусловы, чалавечую усмешку. ?х не возьмеш назад. ? нiколi не ӯзыдзе зерне, што ӯпала ӯ бясплодны пясок.Усё належыць ад нашай шчырай дабрынi.

Вершы эстэтычна  удзейнiчаюць на дзяцей, абуджаюць цiкавасць да прыроды, беражлiвыя адносiны да прыроды, выкарыстоӯваецца фальклор, прысутнiчае гумар.

Заданне:

1. Заканспектаваць артыкул Бачыла А. "Вавёрчына гора" (казкі В.Віткі) // Бачыла А. Крыло неспакою: Пошук, роздум, палеміка, успаміны. -Мінск, 1985. - С. 187-190.

"Вавёрчына гора"

Жанр казкі  – не новы, шырока распрацаваны ён у  народнай творчасці. Складанай была задача паэта: у распрацоўцы жанру  не паўтараць сваіх папярэднікаў, а сказаць сваё слова. Зрабіў ён гэта паспяхова.

В.Вітка напоўніў яе канкрэтнымі рэаліямі жыцця. Па іх адзначым, што падзеі адбываюцца ў  пасляваенный час (рэшткі варожай тэхнікі) Аднак гора. перажытае ў вайне. не прытупіла людскога болю. не зрабіла людзей нячулымі да чужой бяды. Яны сталі больш душэўнымі, чулымі і спагадлівымі.

“Тое-сёе” складае  аснову казкі. яе падтэкст, вучыць чытача быць сапраўдным грамадзянінам, чалавекам  чулым, уважлівым да іншых, гатовы адразу прыйсці на дапамогу.

Гора самае  звычайнае: забалелі зубкі. Радня боль суняць не можа. Застаецца адно: зрабіць  малаток – разбіваць арэшкі. У  якасці герояў выступаюць лясныя і  нелясныя жыхары. Кожны стараецца  зрабіць пасільнае дабро адпаведна  сваім магчымасцям.

Паказ прыроды  – узяты з акаляючай рэчаіснасці. Развіццё падзеяў імклівае (няма пабочных дэталяў). Не злоўжывае апісаннямі. галоўнае – дзеянне. Стрыманы і ў  апісанні прыроды. Чырвоныя рабіны –  унутраная трывога, цяжкасць шляху  герояў. Паняцце “маланкі”, як тэлеграмы. аўтар падае ў значэнні прыроднай  з’явы. Адбівае яе кроплямі дажджу, якія падаюць з лістка на лісток. Выкарыстоўвае гукавыя асацыяцыі.

Сюжэт – увесь  час увага чытача трымаецца ў  напружанні.

В.Вітка прымушае хвалявацца каваля (якому патрэбна жалеза), мядзведзя, Ваўка, Бабра. Зайцаў, Гусей і Сініц – удзел у  разборы танка. Хваляванне як даставіць. Крот – вяроўкамі завязвае ў лапух, а бусел дастаўляе. Высвятляецца, што ўжо не патрэбен (не баляць)

Аднак падзеі, не пакінулі чытача раўнадушным. Выклікалі  радасць, пачуццё дружбы. дабраты  і спагады.

“Ваверчына гора”  – прыклад таго, на колькі сучаснае жыццё з усім яго побытам і  рэаліямі можа заняць месца у жанры  казка: быць казачным і рэальным, такім, якім яно існуе ў сапраўднасці.

 

 

УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ

 

1. Звесткі аб жыцці і творчасці Уладзіміра Караткевіча.

Храналагічная таблща жыцця i творчасці  У.Караткевіча

 

ДАТА

ФАКТЫ  ЖЫЦЦЯ  I  ТВОРЧАСЦІ

26.11.1930 г.

бел. паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, кінасцэнарыст  нарадзіўся ў Оршы ў сям'і інтэлегентаў

1938 г.

пайшоў у школу ў Оршы, дзе паспеў закончыць тры класы.

1941-1944 гг.

У час Вялікай Айчыннай вайны быў у эвакуацыі ў  Пермскай вобласці, пасля ў Арэнбургу.

1943г.

у Арэнбурзе  скончыў 6 класаў

1944-1949 гг.

вярнуўся ў Оршу, атрымаў сярэднюю адукацыю. 

1951 г.

апублікаваў свае першыя вершы у аршанскай раённай газеце «Ленінскі прызыў»

1954

Скончыў Кіеўскі універсітэт

1954 - 1956

Працаваў настаўнікам  у в. Лесавічы Тарашчанскага р-на Кіеўскай вобл.,

1955 г.

верш «Машэка» быў  змешчаны ў часопісе «Полымя»

1956 - 1958

Працаваў настаўнікам  у Оршы

1958г. 

Выйшаў зборнік паэзіі «Матчына душа»

1960, 1962 гг.

Скончыў вышэйшыя літ. і сцэнарныя курсы ў Маскве

1960, 1969, 1986 гг.

«Вячэрнія ветразі» (вершы і паэма), «Мая Іліяда», «Быў. Ёсць. Буду.» (вершы і паэмы).

1970-я г.

удзельнік навук. экспедыцый "Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі" Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі

 

Узнагароджаны ордэнам  Дружбы народаў 

1983 г.

прысуджана Літаратурная прэмія імя Івана Мележа за раман  «Нельга забыць»

25.7.1984

Памер у г.Орша

1984 г.

за раман «Чорны замак Альшанскі» Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа (пасмяротна).

14 красавіка 2011г.

быў усталяваны помнік Караткевічу  ў Кіеве. Аўтарамі скульптуры сталі беларусы Кастусь Селіханаў і Алег Варвашэня


 

2. Творы са зборніка "3 вякоў мінулых": апавяданні "Паром на бурнай рацэ", "Сіняя-сіняя", "Кніганошы", аповесць ''Сівая легенда": тэматыка, праблематыка, выхаваўча-пазпаваньнае значэнне.

У апавяданні “Паром на бурнай рацэ” падзеі адбываюцца ў канцы лета 1863 года, каля Рагачова калі было разгромлена паўстанне  і адгалоскі яго затухалі. Праўда. разрозненыя групы паўстанцаў яшчэ блукалі па лясах. Яны былі ўжо  не такія баяздольныя, як раней, тым  не менш пагроза для ўрадавых войскаў  яшчэ існавала. Таму паром на Дняпры ахоўваўся ротай салдат. Тут у  бурлівую жнівеньскую ноч 1863 года і  разгортваюцца трагічныя падзеі.

Пры раскрыцці  трагізму таго часу пісьменнік выкарыстаў павер’е, што бытуе на Рагачоўшчыне. Паводле яго, у канцы лета чэрці  выходзяць з пекла, каб адзначыць  нейкае свае свята, а Ілля – прарок, даведаўшыся пра гэта, паліць іх пярунамі. Шматлікія народныя календары тлумачаць таксама, што ў такую ноч нібы з’ядноўваюцца сілы прыроды, каб даць адпор “нячыстай сіле”.

Праблема: сутнасці жыцця і лёсу роднай зямлі.

Твор  выхоўвае такія рысы, як адказнасць, патрыятызм, любоў да радзімы.

Трагедыя  бел. народа ӯ 80-я г 19ст раскрыта ӯ апавяданнi «Кнiганошы».

Пiсьменнiк  нагадвае пра афiцыйную забарону бел. мовы.

Кантрасна паказан вобраз прапаршчыка пагранiчнай заставы Алега Буткевiча, якi любiӯ iграць на флейце: «выконваӯ загады, чакаӯ подзвiгу i марыӯ пра рамантычнае каханне». Людзям з кардона, дзе служыць Буткевiч, было загадана, сачыць за тым каб не перанасiлi праз мяжу забароненыя кнiгi.. Пад уздзеяннем жыццёвых абставiн мяняецца i Буткевiч, разбураюцца яго рамантычныя мроi. Кнiганоша, хоць сам непiсьменны, але кнiгi любiц. Таму i сыну хацеӯ перадаць сваю любоӯ да кнiг.  Ιмя i прозвiшча старога Кiрыла Туравец. Нават iмем i прозвiшчам свайго героя пiсьменнiк сцвярджае несмяротнасць i сiлу народнага духу, пераемнасць перадавых нацыянальных эстэтычных традыцый. Стары загiнуӯ калi трапiӯ на варту, то кiнууся з ӯрвiшча ӯнiз. Эстафету ад бацькi i брата пераняла Гануся. Гэта моцна ӯзрушыла Буткевiча i ён збiраецца пайсцi ӯ адстаӯку i дапамагаць Ганусе.

У аповесцi «Сiвая легенда» пiсьменнiк паказаӯ жыццё і гераічную барацьбу беларусаў у 17 ст - трагічным для Белай Русі часе, калі пасля Люблінскай уніі праваслаўе стала актыўна выцясняцца каталіцтвам, а бел мова і культура захлыналіся ў палоне паланізацыі. У цэнтры аповесці вобраз рэальнага чалавека - нобіля Рамана з Ракутовічаў, пад кіраўніцтвам якога быхаўскія сяляне змагаліся з уціскам магнатаў і іх прыслужнікаў. Рэальнымі з'яўляюцца і іншыя героі - Леў Сапега, Дэспат-Зяновіч, князь Друцкі, канкрэтна абазначана і месца дзеяння - Быхаў, Кісцяні, Магілёў. Адметна тое, што жыццё і змаганне Рамана Ракутовіча падаецца ў цеснай сувязі з сацыяльнымі і маральна-этычнымі канфліктамі таго часу. Радзіма - Народ - Чалавек - гэтыя паняцці для пісьменніка непадзельныя. Побач з лініяй змагання і непрыняццем насілля пісьменнікам развіваецца лінія шчаслівага і непадзеленага кахання Рамана, лінія Ірыны і Любкі Кізгайла, - гэта надае твору эмацыянальнасць, пачуццёвую насычанасць, жыццёвасць. Таксама, як і аўтарскія адступленні (праз роздум і меркаванні швейцарца Канрада Цхакена) аб Беларусі, яе народзе.

Дзевяць год пражыў на Беларусі Канрад Цхакен, "часам пачынаў нават думаць па-беларусінску", а не пераставаў здзіўляцца, усё больш і больш  спасцігаючы беларусаў: "...крый божа, калі сярод іх з'явіцца першы паэт - яны затопяць вершамі ўвесь свет і нікому не дадуць спакою...  Гэта словы глыбока раскрываюць сутнасць народа, як пераканана характарызуюць яго лепшыя якасці - дабрыню, смеласць, адданасць справе, павагу да іншых  людзей, наогул, усё тое, што складае  адно ёмкае паняцце - Чалавечнасць!

І як гнеўна гучаць словы пра беларусаў (тую іх частку, што забылася пра  родны народ, прыкрываючы свае здзекі над ім высокімі паняццямі шляхецкае  чэсці і гонару) з вуснаў Рамана Ракутовіча: "Мужык - станавы хрыбет усяму. А вы яго ў пекла ўвергнулі...  

У вобразе Рамана Ракутовіча пісьменнік увасобіў лепшыя чалавечыя якасці, ён прынцыповы ў адносінах да ворагаў, хоць і ведае, што панствам за кіраўніцтва  паўстаннем "на смерць асуджаны"; гуманны ў адносінах да Любкі  Кізгайла - жанчыны, якая, па сутнасці, стала віноўніцай усіх яго нягод; клапатлівы ў адносінах да паўстанцаў; мужны ў час пакарання (кат  адсек яму правую руку вышэй кісці, а на левай пакінуў толькі мезены і безыменны пальцы); нарэшце, верны  ў каханні да Ірыны, аслепленай па загаду князя. Здзекі і катаванні аказаліся бяссільнымі перад каханнем. "І яна працягнула да чалавека на возе рукі, быццам да святла нябачнага.

Цяпер ужо неразлучныя, знявечаныя фізічна, але не зламаныя духам, яны накіроўваліся ў высылку з роднага краю.

Аповесць  мае вялікае выхаваўча-пазнавальнае значэнне. Выхоўвае любоў да роднай зямлі, Бацькаўшчыны, беражлівыя адносіны да сваёй спадчыны, гордасць за свой народ.

 

3. Апавяданне "Былі ў мяне мядзведзі": тэматыка, праблематыка, выхаваўча-пазнавальнае значэнне.

У апавяданні “Былі ў мяне мядзведзі” апавядальнік-анімаліст расказвае  не толькі пра ўласную прафесійную  цікавасць да жывёл, але і згадвае  гісторыі пра 2-ух мядзведзяў, з якімі  яго лёс звеў у жыцці. Тут і  гарманічнае існаванне чалавека з прыродай, і праводзіцца думка  пра каштоўнасць свабоды і  натуральнага імкнення да жыцця ў  родным асяроддзі, адзначаецца залежнасць будучыні прыроды ад дзеянняў чалавека, гучыць шкадаванне, што нельга вярнуць  час, трапіць у далекае маленства, якое прайшло ў адным з чароўных куткоў Беларусі, на зямлі, якая для яго з’яўляецца найпрыгажэйшай у свеце.

У апавяданні прыводзяцца пазнавальныя звесткі пра нараджэнне мядзведзяў, пра вытокі слова “мядзведзь” (бо медам ведае), пра паходжанне слова  “бярлаг”, пра тое, чаму перад зімовай спячкай мядзведзі шукаюць пэўныя травы, карэнні ці змерзлыя мухаморы, а пасля яе стараюцца пагрызці крушынавую кару ці яшчэ штосьці; пра тое, што мядзведзі кепска бачаць, але маюць добры нюх.

Информация о работе Якуб Колас для дзяцей