Якуб Колас для дзяцей

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Ноября 2013 в 18:11, лекция

Краткое описание

1. Старонкі біяграфіі Якуба Колоса (1882 - 1956).
2. Звярніцеся да публіцыстычных выказванняў Якуба Коласа пра месца і ролю літаратуры ў сістэме нацыянальнай адукацыі і выхавання. Вылучце на аснове асэнсаванага матэрылу асноўныя патрабаванні пісьменніка да беларускай дзіцячай літаратуры.
Акрэсліце месца і ролю творчасці Якуба Коласа ў развіцці розных відаў мастацтва. Вызначце, якія музычныя, вакальныя, жывапісныя і іншыя творы мэтазгодна выкарыстоўваць ў той ці іншай узроставай групе. Для дапамогі ў рабоце выкарыстоўвайце прапанаваныя артыкулы.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Практычныя заняткі (усё).docx

— 181.07 Кб (Скачать документ)

Пачатак збору матэрыялу  для кнігі быў на старонцы газеты “Піянер Беларусі” з 3 красавіка 1946 года: трэцяя старонка газеты выйшла пад агульнай шапкай: «Пішыце ў кнігу беларускіх рабят». «За гады акупацыі вы бачылі і перажылі такое, аб чым людзі будуць успамінаць стагоддзямі. Вы бачылі самых лютых ворагаў чалавецтва і па меры сваіх сіл змагаліся з імі. Вы бачылі пакуты і смерць блізкіх людзей, некаторыя з вас пабывалі на катарзе ў Германіі. Гэта такія падзеі, аб якіх нельга забыць. Яны павінны абавязкова ўвайсці ў будучую кнігу. Няхай кожны з вас, рабяты, напіша пра тое, што яго найбольш усхвалявала, што засталося ў памяці на ўсё жыццё»,— пісаў вядомы беларускі пісьменнік Янка Маўр і абяцаў юным аўтарам сваю дапамогу. Гэтая старонка ў газеце фактычна і стала пачаткам нараджэння папулярнай у беларускай дзіцячай літаратуры кнігі «Ніколі не забудзем».

Пасля вайны былі напісаны апавяданні «Завошта» (1946) (у аснову яго пакладзены рэальны  трагічны факт — гібель жонкі і  сына пісьменніка М. Лынькова), «Запіска» (1950), «Максімка» (1946), якія нясуць у сабе моцны гуманістычны зарад.

Так, напрыклад, у апавяданні «Максімка» Маўр раскрывае душу свайго маленькага героя ў моманты вышэйшага  драматычнага напружання, калі ён, сірата-дзетдомавец, ахоплены прывідным пачуццём-мрояй, што да яго прыехаў татка-франтавік, раптам зразумеў сваю горкую памылку. Ён стаіць цяпер паніклы, нібы асуджаны, у панурай безнадзейнасці, абыякавы да ўсяго, чым хоча яго ўцешыць  разгублены франтавік. Толькі дзве пякучыя  кропелькі скаціліся па твары  хлопчыка — след таго вялікага гора і смутку, што аселі ў маленькім  сэрцы. Аўтар вельмі дакладны і чулы ў перадачы душэўнага стану свайго маленькага героя, ён тонка фіксуе эмацыянальныя  пераходы — ад радасці да гора і  зноў да радасці.

У апавяданні “Завошта” распавядаецца пра парушанае, патаптанае дзяцінства, пра дзяцей, на дарозе якіх чорнай зданню паўстала развязаная фашысцкай Германіяй вайна. Трагічна абарвалася ў вайну жыццё сямігадовага Мішы. Гэта быў хлопчык летуценнік, фантазер. Як усе дзеці, Міша любіў гульні, любіў паскакаць на дубчыку. нібы на сапраўдным кані. Любімым яго месцам быў невялікі садок на дварэ, дзе Міша праводзіў найбольш часу. Там гадзінамі з цікавасцю назіраў ён за рознымі жучкамі, мурашкамі, услухоўваўся ў спевы птушак, цырканне вераб’еў. Гэта быў хлопчык таленавіты, спагадлівы, ён аберагаў усё жывое, ратаваў нават муху.

У сюжеце апавядання кантрасна супастаўлены гэты, такі мірны і невялікі, садок  з неабдымна-вялікім, трывожным, небяспечным  светам, у які Мішку і яго  маці кінула вайна. Яны былі вымушаны хавацца ад фашыстаў, што шукалі іх. “Завошта?” – пыталіся людзі, калі Мішу і яго маці ў страшэннай чорнай машыне павезлі на растрэл.

“Завошта?”  – такога пытання не ставіў толькі сам Міша, бо яму ўсё было ясна. Гэта ж тыя самыя фашысты, з  якімі ён калісці ваяваў дома! Вядома, яны злуюць на яго і хочуць яго  забіць. На тое яны фашысты. А Гітлер, дык той на яго даўно вострыць зубы. Так па-дзіцячы непасрэдна тлумачыў Міша прычыну таго, што  іх з маці шукалі фашысты. Гэтыя словы  сядзелі ў самім дзіцячым сэрцы.

У апавяданні створаны тыповыя для ваеннага часу сітуацыі, увасоблены трагічны лёс мільенаў людзей розных нацыянальнасцей, якія сталі ахвярамі фашызму. Асноўная тэма – тэма загубленага дзяцінства, беззваротных страт.

Такая ж тэма гучыць і ў апавяданні “Запіска”, у якім ушаноўваецца памяць трынаццацігадовага беларускага піянера-героя Алёшы  Патапчыка. У аснове яго – сапраўдныя факт і імя.

Я.Маўр не канструяваў сваіх твораў, пісаў  іх сэрцам, не было ў іх падкрэсленай тэндэнцыйнасці, сацыфлагізатарскай спрошчанасці.

 

10. Спалучэнне рэальнага і фантастычнага ў творах "Вандраванне па зорках" (1921), "Аповесць будучых дзён" (1932), "Фантамабіль прафесара Цылякоўскага" (1954). Наследованне традыцый А. Талстога, У. Обручава. Пэўная ідэалагічная зададзенасць твораў.

Пасляваенны перыяд у творчай біяграфіі пісьменніка  адзначаны таксама стварэннем новых  жанравых формаў навукова-фантастычнай і аўтабіяграфічнай аповесцей. Фантамабіль  прафесара Цылякоўскага (1954) гэта, можна  лічыць, трэці заход аўтара ў асваенні жанру навуковай фантастыкі: подступамі да яго зявіліся фантастычная казка  “Вандраванне па зорках” (1927) з цыкла  “Піянерскія казкі”, а затым  “Аповесць будучых дзён” (1932) у  жанры сацыяльнай утопіі. У аснову сюжэта аповесці “Фантамабіль прафесара  Цылякоўскага” Я. Маўр паклаў арыгінальную фантастычную ідэю тэхнічнага плана  аб магчымасці выкарыстання энергіі  чалавечай думкі: на крылах дзіцячай фантазіі (бо сіла яе значна большая, чым  фантазіі дарослых), на яе энергіі адпраўляюцца ўнукі прафесара Цылякоўскага Светазар і Святлана ў далёкае падарожжа  спачатку ў Амерыку, потым на Месяц  і Марс. У гэтай аповеці цяжкасці навукова-фантастычнага жанру пераадольваюцца  больш паспяхова ў параўнанні з творамі папярэдняга перыяду: смялейшым стаў палёт фантазіі, больш  арганічна стыкуюцца рэальнае і  фантастычнае, у большай ступені  адчуваецца апора на традыцыі папярэднікаў, перш за ўсё К. Цыялкоўскага як аўтара астранамічных аповесцей, А. Талстога, У. Обручава, а таксама прадстаўнікоў  сусветнай класічнай фантастыкі Ж. Верна, Г. Уэлса (у тэксце аповесці ёсць прамыя спасылкі на гэтых аўтараў). Беларускі пісьменнік выступае як празарліўца, як прадказальнік (услед за Цыялкоўскім) эры касмічных палётаў. Але Я. Маўра цікавіць не столькі навуковая  ідэя сама па сабе (хоць ён выкарыстоўвае  вялікі пазнавальны матэрыял), колькі маральна-этычны і гуманістычны яе аспект, праблема чалавечых ўзаемаадносін, будучых кантактаў пры сусрэчы  розных цывілізацый. Аднак аповесці прыкметна шкодзілі ідэалагічная зададзенасць вобразаў (асабліва дзяцей) і тая  атмасфера халоднай вайны, якая пануе  ў творы: увесь раздзел пра  наведванне дзецьмі Амерыкі напісаны адналінейна, у фельетонна-памфлетным плане.

ВАСІЛЬ  ВІТКА ДЛЯ ДЗЕЦЕЙ

 

  1. Звесткі аб жыцці пісьменніка

Храналагічная таблща жыцця i творчасці  В.Віткі

 

ДАТА

ФАКТЫ ЖЫЦЦЯ I ТВОРЧАСЦІ

16.05.1911 г.

(сапр. Цімох Крысько), нарадзіўся у вёсцы Еўлічы Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

1929-1930

працаваў слесарам на Бабруйскім дрэваапрацоўчым  камбінаце, у заводскай шматтыражцы

1930-1933

праца ў рэдакцыі газеты «Камуніст» (Бабруйск)

1933-1935

газета «Ударнік» (Жлобін)

1935-1937

газета «Чырвоная змена»

1937-1938

«Літаратура і мастацтва»

1938-1939

часопіс «Полымя рэвалюцыі»

1941г.

з пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў у рэдакцыі газеты «Савецкая Беларусь»

1942 г.

працаваў у аддзеле прапаганды і агітацыі ЦК КПБ рэдактарам масавых  выданняў для акупіраваных раёнаў.

студзень 1944

з дня ўтварэння часопіса «Беларусь» працаваў яго адказным сакратаром

1944 г.

Першы зборнік вершаў «Гартаванне» выдадзены ў Маскве.

1948 г.

намеснік часопіса «Беларусь»

1951 г.

галоўны рэдактар газеты «Літаратура  і мастацтва»

1957-1974 гг.

галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка»

1974-1987 гг.

сябра сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі  кінастудыі «Беларусьфільм»

1970

Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР

1972

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР за кнігі «Беларуская калыханка», «Казкі» і «Чытанка-маляванка»

1978 г.

узнагароджаны міжнародным ганаровым  дыпломам імя Х.К.Андэрсена з занясеннем прозвішча пісьменніка ў Ганаровы спіс дацкага казачніка.

05.07.1996 г.

Памёр


 

  1. Васіль Вітка як педагог і тэарэтык дзіцячай літаратуры ("Дзеці і мы", "Урокі", "Азбука душы”).

“Дабрыню можна выхаваць толькі дабрыней” – гэта жыватворны прынцып народнай педагогікі ўвасоблены ў творах нашага дзіцячага паэта-класіка. Гэты прынцып пакладзены і ў аснову распрацаванай ім педагагічнай сістэмы, палажэнні якой выкладзены ў кнігах В. Віткі “Дзеці і мы”(1977), “Урокі”(1982), “Азбука душы”(1988), “Дом, дзе жывуць словы”. Названыя кнігі – мудрыя, арыгінальныя, наватарскія, яны ўзаемазвязаныя, дапаўняюць адна другую і складаюць цэласны цыкл, дзе не проста выказаны асобныя меркаванні адносна пытанняў выхавання , а выкладзены асноўныя палажэнні створанай В. Віткам педагагічнай сістэмы. Яна грунтуецца на вопыце народнай педагогікі, якая, паводле слоў Цімоха Васільевіча, увабрала ў сябе мудрасць і маральны кодэкс многіх пакаленняў.

Васілю Вітку асабліва важным уяўляецца  дашкольны ўзрост – “стартавая пляцоўка чалавека”. Надаючы асаблівае  значэнне гэтаму ўзросту, В. Вітка настойліва імкнецца спасцігнуць асаблівасці  дзіцячай псіхалогіі.

На старонках сваіх публіцыстычных кніг “Дзеці і мы”, “Урокі”, “Азбука  душы” аўтар закранае шмат праблем  школьнага жыцця і выхавання. Ён рашуча не прымае мёртвай, схаластычнай, паводле дасціпнага выразу самога Васіля Віткі, “бяздзетнай” педагогікі. Ён не без падстаў трывожыцца, каб “індустрыялізацыя”, тэхнізацыя навучальнага працэсу не паслабілі тых жывых ніцей, якімі  вучань звязаны з настаўнікам.

Сваёй сутнасцю канцэпцыя В. Вітткі-педагога зарыентавана на асобу вучня: узаемадачыненні настаўніка і вучня, падкрэсліваў ён, павінны быць заснаваны на даверы, на духоўнай еднасці. Тады яшчэ не было тэрміна “педагогіка супрацоўніцтва”, але менавіта гэта меў на ўвазе наш беларускі пісьменнік-педагог. Ён звяртаў увагу на тое, што без душэўнай чуласці, без любві да дзяцей не можа быць педагогікі. Маральным дзікуном назваў В. Вітка педагога, які захапляецца сваёй уладай, нібы бізуном размахвае адзнакай. Настаўнік не можа дазволіць сабе дробную прыдзірлівасць, раздражнёнасць, абразлівыя мянушкі. Так узнікае мяжа адчужанасці паміж вучнем і настаўнікам. Вучням вельмі трэба, каб школа была для іх асяродкам дабрыні і справядлівасці. У працэсе навучання, выхавання многае залежыць ад настаўніка, таму В. Вітка ў сваіх педагагічных творах ўдзяляе шмат увагі асобе педагога, яго моўнаму майстэрству.

“Дзеці і мы” (1977 г.) У гэтай  кнізе В. Вітка – гарачы прыхільнік педагагічных ідэй Ушынскага, Макаранкі, Корчака, Сухамлінскага, аднадумцам і  сябрам якога ён быў. У цэнтры педагагічнай сістэмы аўтара – маленькі чалавек, якога пісьменнік хоча абараняць  ад дыктатаў дарослых. Напрыклад, у  раздзелах “Пашкадуйце маленькага чалавека” і “Спачувайце дзецям”  Вітка абвясціў сваім галоўным педагагічным прынцыпам любоў і павагу да дзіцяці. А ў раздзеле “Дыялогі з унучкамі”  сабрана дзіцячая словатворчасць. Тут  змешчаны дасціпныя пытанні і  адказы ўнучак Цімоха Васільевіча. Шмат старонак у кнізе прысвечана спадчыне Сухамлінскага. Гэта можна сустрэць у раздзелах “Настаўнік”, “Подзвіг педагога”, “Сэрца аддаю дзецям”.

“Урокі” (1982 г.) У гэтай кнізе  аўтар расказвае аб уроках, што  яму самому давала жыццё і пра  тых людзей, якіх ён лічыць сваімі настаўнікамі (бацькі, Чорны, Дубоўка, Мележ, Брыль). Вітка цікава расказвае пра сваю практычную педагагічную дзейнасць  і тыя прыёмы, якія ён сам выкарыстоўваў. Ён лічыць, што ў нашай практычнай педагогіцы не хапае дзейснага, актыўнага  спалучэння навучання з жывой  думкай дзяцей. Асабістыя ўрокі роднай мовы, літаратуры, матэматыкі Цімоха Васільевіча  ў пачатковай школе характарызаваліся  незвычайнай займальнасцю, цікавымі задумкамі, будаваліся на казачнай аснове. Многія заданні ён звязваў з асабістым  вопытам дзяцей. З усі м гэтым  В. Вітка знаёміць нас на старонках  кнігі “Урокі”. літаратура беларускай паэзія вітка

“Азбука душы” (1988 г.) Гэта кніга прысвечана ўзаемасувязі літаратуры, мастацтва  і педагогікі. Складаецца кніга з  нарысаў, эсэ, замалёвак, маленькіх  апавяданняў, у якіх і вырашаюцца праблемы выхавання. Васіль Вітка выдзяляе 5 узростаў чалавека: маленства, малалетства, юнацтва, сталасць, старасць. Ён прасочвае  на практыцы, у якой залежнасці знаходзіцца  ўзрост чалавека і характэрныя для  яго пэўныя псіхічныя асаблівасці. Пісьменнік раіць часцей давяраць дзіцячаму  сэрцу, якое заўсёды гатова адгукнуцца і дапамагчы.

“Дом, дзе жывуць словы” (1995 г.) Кніга  ўяўляе сабой своеасаблівы слоўнік, створаны ў вершаванай форме, складзены  з малых вершаваных жанраў народнай творчасці (загадак, прыказак, прымавак, скарагаворак, дзіцячых жартаў), якія утрымліваюць у сабе маральны кодэкс народа, вопыт  народнай педагогікі. У гэтай кнізе  пісьменнік імкнецца прасачыць за працэсам фарміравання слоўніка дзіцячай мовы з самых першых слоў і знаёміць чытача са сваімі назіраннямі. Мэта гэтага своеасаблівага слоўніка: навучыць дарослых дапамагаць дзецям больш актыўна, далучыць маленькіх чалавечкаў не толькі да мовы паўсядзённага абыходку, але  і да самыз разнастаёных яе формаў, якія тварыліся і творацца народам.

 “Якая гэта не толькі пачэсная, але і адказная справа –  служыць дзецям, аддаваць ім самога  сябе, усе свае веды, талент і  сэрца”, - у гэтых словах Васіля  Віткі выкладзена ўся сутнасць  педагагічнай працы.

 

3. Літаратурныя  казкі ("Вавёрчына гора", "ППШ", "Казка пра цара Зубра", "Буслінае лета" і інш.): тэматыка, праблематыка, выхаваўча-пазнавальнае значэнне, выкарыстанне на занятках ў дзіцячых дашкольных установах.

Казка «Вавёрчына гора» Гэты твор з першых радкоӯ захапляе дзяцей, стымулюе iх увагу i эмоцыi, чытачы спачуваюць вавёрачцы, кранае iх тое, як усхвалявала яе гора ӯсiх жыхароӯ, як ласкава, уважлiва аднеслiся да бяды вавёрачкi яе дзецi, унукi. Не перастаюць балець у вавёрачкi зубкi. Вавёрачка падказала, што ёй дапамог бы малаток: яна б iм арэшкi бiла i зубкi свае не верадзiла. Героi казкi сустракаюць на сваiм шляху шмат нечаканых перашкод – тут нiчога не даецца проста. Каб адправiць тэлеграму, кавалю-ворану, сёстрам-вавёрачкам давялося немала патурбавацца, i хоць яны вельмi спяшалiся, усё ж прыпынiлiся на iмгненне, каб залюбавацца агнiстым ззяннем чырвоных арабiн, асаблiва прывабiлi iх гронкi спелых арэхаӯ. У казцы «Вавёрчына гора» ачалавечаны не толькi звяры, птушкi, а нават маланка, гром, дождж. Калi сёстры-вавёрачкi прыбеглi на тэлеграф i хацелi адправiць тэлеграму з маланкай, дык аказалася, што ӯ маланкi выхадны, а гром пасля работы спiць. Дамовiлiся, што тэлеграму адаб’е дождж. Ва ӯсё казачнае В.Вiтка вынаходлiва ӯключае рэальнае: гэта тыгр, фашысцкi танк, што быӯ падбiты у час вайны i шмат гадоӯ гiбеӯ на балоце. Ад гэтага танка засталася груда iржы, ледзь удалося наскубсцi з яго «шматок шэрсцi» на «бранябойны» малоток. Твор прасякнуты дабрынёй, спачуваннем. У канцы казкi апiсанне застолля бяседы. У канцоӯку уключаны традыцыйныя казачныя словазлучэжннi «І я там быӯ», «Хто паслухаӯ казку – той маладзец». 

Информация о работе Якуб Колас для дзяцей