Якуб Колас для дзяцей

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Ноября 2013 в 18:11, лекция

Краткое описание

1. Старонкі біяграфіі Якуба Колоса (1882 - 1956).
2. Звярніцеся да публіцыстычных выказванняў Якуба Коласа пра месца і ролю літаратуры ў сістэме нацыянальнай адукацыі і выхавання. Вылучце на аснове асэнсаванага матэрылу асноўныя патрабаванні пісьменніка да беларускай дзіцячай літаратуры.
Акрэсліце месца і ролю творчасці Якуба Коласа ў развіцці розных відаў мастацтва. Вызначце, якія музычныя, вакальныя, жывапісныя і іншыя творы мэтазгодна выкарыстоўваць ў той ці іншай узроставай групе. Для дапамогі ў рабоце выкарыстоўвайце прапанаваныя артыкулы.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Практычныя заняткі (усё).docx

— 181.07 Кб (Скачать документ)

Казка “Цвіркун” пісалася не для дзіцячага  чытання – у её развенчваецца  культ асобы. Адрасуючы сення  гэты твор дзецям, перасцерагаем іх не толькі ад тых памылак, якія былі ў гісторыі нашай дзяржавы, але  і дапамагаем ім у пераадоленні цяжкасцей  і няўдач, якія неаднаразова будуць сустракацца ў будучым жыцці, вучым цаніць іх сапраўдныя каштоўнасці, якімі заўсёды застаюцца жыццё чалавека, дабрабыт яго сям’і і Радзімы, сапраўднае мастацтва, каханне, сяброўства, згода і мір.

 

7. Прырода і дзеці ў творах розных часоў ("Увосень", "На лузе", Вясна", "Дзед-госць", "Мяцеліца", "'Першы гром", "На полі вясною", "На рэчцы зімою", "Ручай", "Уцякай, Мароз-дзядуля", "У полі", "Мышкіны распіскі", "Слаўная рачушка", "Жытні колас ", "Міхасёвы прыгоды " і інш.).

У кожным узросце мы знаходзім свайго Коласа і пасля вяртаемся да яго зноў і зноў. Сіла паэтычнага слова Якуба Коласа настолькі магутная, што, дакрануўшыся да яго аднойчы, з’ядноўваешся з ім назаўсёды. Я.Колас усведамляе, што без збліжэння дзіцяці з прыродай немагчыма сапраўднае выхаванне.

Вобразы пораў года ў творах Я.Коласа моцна  спалучаюцца ў дзіцячым светаўспрыманні  казачнае і рэальнае, яны фарміруюць ва ўражлівай дзіцячай душы такія  найдаражэйшыя для кожнага з  нас рысы, як любоў да Радзімы, да маці, да ўсяго жывога, свабодалюбства, працавітасць, жаданне дапамагчы.

У вершы “Летам” паэт спачатку перадае  цеплыню ў прыродзе, а затым  натуральна пераносіць яе на свет дзіцячых узаемаадносінаў і інтарэсаў. Сярод  траў, пцолак і матылькоў – карагод  дзяцей. Кожны занят сваёй справай:

Ды хіба ты ўседзіш

У такой раскошы,

Сярод кветак, траў?

Што там згледзіў Федзя?

Што знайшоў Цімоша

І дружкаў назваў?

Дзеці, як кветкі, арганічна ўпісаліся ў вясковы краявід, зліліся з прыродай, цешацца яе цеплынёй і прыгажосцю.

Вясна – самая любімая пара года паэта  і Колас не перастае складаць у яе гонар узнёслыя гiмны. Верш “Вясна” сваёй рытмікай, лексікай, прадметнасцю блізкі да вуснай народнай творчасці. У вершы «Дзед-госць» спалучаецца лiрычнасць i казачнасць. У вершы «На лузе» паэт адлюстраваӯ прыроду ӯ час дзённай спёкi. Пейзажныя вершы Я. Коласа ӯяӯляюць гармонiю гукаӯ, фарбаӯ, ахаӯ і святла роднай прыроды.

Ці  не гэта прага святла і цеплыні нараджае ў душы маленькага хлопчыка Алеся, героя вядомага верша “На рэчцы зімою”, імкненне ажывіць рэчку, скаваную ледзяным панцырам, вызваліць яе з-пад аховы зімы. Невыпадкова, відаць, што рэчку, як і маці, хлопчык называе галубкай. У яго эмацыянальным звароце да леду-гвалтаўніка – прага самасцвярджэння, рашучасць, дасканалае праяўленне лепшых рысаў характару будучага мужчыны і, апрача таго, усім вядомае натуральнае дзіцячае нецярпенне – найхутчэй дачакацца веснавога сонейка, цяпла.

Яркія зрокавыя, слыхавыя і гукавыя вобразы  стварае аўтар у вершы “Першы гром”, які з’яўляецца адным з  выдатных узораў пейзажнай лірыкі. Паэт  з першых радкоў задае вершу  адпаведны рытміка-інтанацыйны лад  гучання. Алітарацыйна-асанаціскны  гукапіс “ро”, “ра”, “ры”, іншыя  склады слоўна-музычнага інтанавання  перадаюць моц, гучнасць і веліч  прыроднай стыхіі:

Голасам моцы, ціха і важна

Гром пракаціўся ўгары.

Луг адазваўся грому працяжна,

Лес адгукнуўся стары.

Невялічкую паэму "Міхасёвы прыгоды" часам называюць апавяданнем ў вершах. Гарадскога хлопчыка Міхаську, які доўга хварэў у зімовы час, паслалі на ўсё лета ў вёску адпачыць і набрацца сіл. Тут і пачынаюцца розныя прыгоды, удачы і няўдачы. Кожны раздзел паэмы паэтычна раскрывае якую-небудзь новую карціну ці з'яву ў прыродзе. Выдатная якасць твора - яго прастата, маляўнічасць і непасрэднасць. Аб самых звычайных рэчах паэт умее так расказаць, што нібы нанава адкрывае перад намі цудоўны куточак роднай зямлі, сапраўднае хараство мілай нашаму сэрцу прыроды. Малюнкі прыроды кранаюць сваёй музычнасцю, багатай гамай інтанацый. Колас умела падводзіць дзяцей да думкі, што прырода не толькі ўзбагачае чалавека, але і сама ажывае і прыгажэе, калі чалавек беражліва ставіцца да яе. Гэты твор мае вялікае педагагічнае, выхаваўчае значэнне. Дзякуючы яму маленькі чытач вучыцца пазнаваць асаблівасці прыроды, развіваць сваю фантазію.

Прырода ў Коласа заўсёды актыўная, у ёй – суд над рэчаіснасцю. Яна ж – дзейсны сродак выхавання патрыятычных пачуццяў дзяцей. Яна ж – адзін са сродкаў адукацыі, крыніца росту іх ведаў, пашырэння жыццёвага далягляду.

 

8. Свет дзіцячай душы ў вершах і вершаваных апавяданнях "Першы заработак". "Савось-распуснік", "Юрка і кот", "Дронік", "Спатканне і знаёмства", "Грушы-сапяжанкі" і інш.

У вершы “Дронік” хлопчык Міхась перажывае першую ў сваім жыцці  вялікую драму. Ён знайшоў дроздзіка  з пакалечаным крылом. Бедная птушка змірылася са сваім лёсам. забілася ў густы верас, каб “жыццё там  скончыць”. Ды Міхаська не змірыўся. Ён смагаўся за жыццё Дроніка, даглядаючы шчодра, шчыра. Але Дронік памер. Пабедаваўшы, хлопчык зрабіў сябру труну, пахаваў  небараку, прысвяціў яму вершы:

“Бедны Дронік навекі заснуў.

Спі, без часу памершы!”

Такія творы выклікаюць у маленькіх  чытачоў не толькі гарачае спачуванне, боль за пакрыўджаных людзей, птушак, звяроў, але і мацуюць кволы дзіцячы  дух, прарошчваюць рысы індывідуальнасці, пратэст супраць несправядлівай крыўды, расправы.

Герояў  вершаванай аповесці “Грушы-сапяжанкі” Костуся і Алеся вабіць рамантыка вясковага хлапечага “разбою”. Хіба ж гэта не цікава – натрэсці груш з-пад носа дзядзькі Петруся, які “як бацян”, бясконца сочыць за садам. Асабліва гумару надае той факт, што юны грэшнік Кастусь, пакуль брат паўзе мяжою да дзядзькавай грушы, просіць у Бога літасці і дапамогі:

“Божа мілы, літасцівы!

Памажы нам, памажы!

Каб запоўз Алесь шчасліва

І ў садок папаў з мяжы!

Каб натрос ён сапяжанак.

Навядзі яго на троп!

Каб Пятрусь не стаў на ганак

І на нейкі час аслеп!”

Які вясковы хлопец не лазіў у чужы сад па яблыкі ці грушы? Відаць, таму хлопцы пазбеглі пакарання:

Дзядзька бегчы быў памкнуўся,

Ды балелі косці.

Плюнуў дзядзька і вярнуўся,

Поўны страшнай злосці.

Паблажліва, па-бацькоўску, з легкім гумарам  распавядае паэт пра дзетак-неслухаў, свавольнікаў і забіякаў – у вершах “Савось-распутнік”, “Рагатка”, “Юрка і кот”. Але за гэтай знешняй паблажлівасцю – глыбокі выхаваўчы падтэкст: за распуту “жэўжыкам-пестунам даводзіцца плаціць.

У Юркі, які раскрычаўся на маму, патрабуючы прысмакаў. коцік украў сырок. Пакрыўджаны  хлопчык гатоў “біцт насмерць катка”.

У вершы “Савось-распутнік” Я.Колас  намаляваў класічны вобраз пярэсценькага  коціка-прыгажуна, працаўніка, баюна, які  мурлыча дзеду казкі-байкі, ходзіць  у паходы на мышэй, сумленна выконвае свае каціныя абавязкі. Грэх пакрыўдзіць  такога коціка, грэх яго не любіць. А  Савось, пакрыўдзіў. нацкаваў на яго  сабаку Рудзьку. Хітры коцік, ратуючыся, ускочыў на галаву Савосю-распутніку, буяну і грубіяну, учапіўся яму  ў валасы.

Кожны твор мудрага настаўніка, тонкага  псіхолага і выдатнага знаўца дзіцячай душы Якуба Коласа мае адметнае значэнне ў літаратуры, таму што  вучыць прыгажосці, дабру, любові да ўсяго  жывога, імкненню для вялікіх выпрабаванняў.

 

9. Выхаваўчы пафас казак ("Дзед і мядзведзь" (1918), "Рак-вусач" (1926) і інш.). Народным казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа ("Дудар", "Зайкіна хатка", "Пчала і шэршань" і інш.).

Казка-верш Якуба Коласа “Дзед і мядзведзь” больш за ўсё нагадвае народны анекдот ці жарт – у ёй з дасціпным гумарам апавядаецца пра смешнае здарэнне, калі дзед “асядлаў” мядзведзя, прыняўшы яго за кабылу.

У вершаванай казцы Я.Коласа “Рак-вусач” паэтызуецца родны край. Адначасова вырашаецца і філасофская думка. Жыццё само па сабе – найвялікшы дар, але самае вялікае шчасце жыць для другіх, нават пераносіць дзеля гэтага згрызоты і пакуты –  такі ідэйны змест казкі.

Кожны з рачной грамады, нягледзячы на тое, што жыццё яго нялегкае. бо ловяць рыбу на вуды, знішчаюць невадамі, броднікамі – знаходзіць у гэтым самым  жыцці нямала прыемных прасветлін. Нават карась, якога ўсе лічылі вялікім бедаком, на справе аказваеццаа найвялікшым жыццялюбам і нават паэтам.

Казка заканчваецца весела. Але праз гэту весялосць, досціп смеху, выдумкі, фантазіі праглядвае вялікая думка. Змагацца трэба за тое, каб усім хапала жыццёвага  прастору, каб буяла, квітнела жыццё. А для гэтага патрэбна любіць прыроду  і беражліва адносіцца да яе. У  гэтым выхаваўчае значэнне казкі.

У казках “Дудар”, “Два маразы” “Пчала і шэршань” і інш. Я.Колас імкнуўся наблізіць творы да дзіцячага  успрымання, а таму скарачаў у іх апісанні, узмацняў дынамічнасць твораў, уключаў дыялогі.

 

10. Вобразы дзяцей у паэме "Новая зямля " (1923).

Вобразам  дзяцей у паэме Якуба Коласа "Новая  зямля" ўдзяляецца значная ўвага. Разам з вобразам дзядзькі яны  ўтвараюць непарыўнае, арганічнае адзінства. Я. Колас з вялікім майстэрствам апавядае аб гульнях, забавах і псіхалогіі дзяцей, аб асаблівасцях успрымання і разумення імі свету. Прычым гэтае светаразуменне, дзякуючы вобразам Юзіка, Алеся і Уладзі прасочваецца ад ранняга дзяцінства да часу юнацкага сталення. З дапамогай дзіцячых вобразаў паэт гаворыць пра тое, што дзяцінства — гэта самадастатковае цэласнае быццё, поўнае суцэльнай радасці, бесклапотнасці і светлых настрояў. Так, кажучы пра Юзіка, Колас піша: "А гэты Юзік-шаляніца, Малы яшчэ, зусім дурніца, Так пад нагамі і таўчэцца". Больш сур'ёзным малюецца Кастусь: "Ну ты, Кастусь, чытаці любіш?— дарэктар Кастуся пытае... — Люблю, але яшчэ не ўмею". Не далёка ад яго адышоўся і Алесь: "Што напішу, — такі пісака,—Не расчытае і сабака". Але не варта ўспрымаць дзяцей як нейкіх наіўных істот, якіх цікавяць толькі гульні ды забавы. Проста яны больш шчыра і адкрыта, у параўнанні з дарослымі, успрымаюць акаляючы свет. I, між іншым, часам не горш за іх разумеюць, "як тут зрабіць і што парадзіць". Гэтаму спрыяла тое, што дзеці з малых год прывучаліся да працы і вучыліся яе шанаваць і любіць, бо яна часам ператваралася для іх у цікавы і пазнавальны працэс. Дзеці выхоўваліся ў вялікай сям'і і бачылі, якой цяжкай сялянскай працай здабываецца штодзённы хлеб. З ранніх год у чыстыя дзіцячыя душы закладвалася высокая народная мараль, у іх выпрацоўваліся такія якасці, як непрыманне спажывецкіх адносін да жыцця, пачуццё адказнасці за даручаную справу, гонар за сваіх родных, павага да ўстаноўленага продкамі ладу жыцця, чуласць у адносінах да ўсіх членаў сям'і. Бавячы час ля дарослых, занятых працай, дзеці вучыліся мудрасці жыцця, спасцігалі сакрэты працоўнага майстэрства. Вось як, напрыклад, Кастусь мацуе лядок:

І вось тут Костусь прыпыніўся.

На  лёд глядзіць, штось разважае

І ў ход тапорык ён пускае.

Значную ролю ў фарміраванні характару, светапогляду дзяцей адыгрывае дзядзька Антось — прыроджаны весялун, штукар і жартаўнік. З-за ягонай "нестандартнасці" цягнуцца да яго дзеці: "Дык і не дзіва, што любілі, што на руках яго насілі". З дапамогаю дзядзькі дзеці ператвараюць многія эпізоды паэмы ў камічныя прадстаўленні. Прыгадаем апісанне паводзін дзяцей за нядзельным сталом:

...Юзік  пальцам поркаў страву

І верашчакай мазаў лаву,

Але тут сёстры сердавалі

І залаб Юзіка цягалі.

Тады  іх згода прападала —

Між імі бойка вынікала.

Можна прыгадаць таксама эпізоды, якія расказваюць пра "рамонт" дзедавага  чоўна, пра "гучнае" паляванне  на зайцоў або пра гатаванне клёцак на бярозавым соку. Я. Колас спецыяльна не апісвае дзяцей у штодзённых, шэрых сітуацыях. Гэтым ён хоча вылучыць тое, што з'яўляецца самым галоўным у дзяцінстве— няспынны працэс адкрыцця свету, адчуванне радасці ад гэтага, займальнасць гульняў і забаваў. Аўтар дае дзецям шырокую прастору для развіцця творчай думкі, для імправізацыі і рэалізацыі самых "шалёных" задумаў. Не маючы магчымасці вывучаць навукі ў школе, дзеці з малых год спасцігаюць законы прыроды. Прырода — гэта тая кніга, па якой яны пазнаюць "свет безгранічны і ўласны лёс свой таямнічы". Свет бачыцца ім у рамантычным святле: вечарамі яны любяць слухаць казкі і розныя здарэнні, "аб кнігах з чорнаю пячаццю, аб чараўніцтве, аб закляцці". Цікавіць іх літаральна ўсё: таемныя гукі, што даносяцца з Нёмана, падаючыя зоркі, законы прыроды і норавы звяроў. Такая цікаўнасць развівае ў іх дапытлівасць, назіральнасць і абвостранае ўспрыняцце часам звычайных з'яў. Тым больш цікава чытаць раздзел "Начаткі". Бацька наймае на зіму для Алеся і Кастуся дарэктара — такога ж, як і яны, простага вясковага хлопца, які трошкі лепш за іх умеў чытаць, пісаць і лічыць. Дзеці прывыклі ўсяму вучыцца практычна, таму абстрактная навука не выклікала ў іх вялікага захаплення, таму яны вырашаюць, "што каб палепшылась вучэба, то гэту кнігу знішчыць трэба". Хлопцам больш важным было "схадзіць у луг на азярыны і патрывожыць род тхарыны", чым грызці граніт навукі, якой іх вучыў дарэктар з пачатковай адукацыяй. Цікава, што хлопцы прыязна ставяцца да настаўніка як да таварыша па гульнях і забавах, але не як да дарэктара. Наогул, вобразы дзяцей ажыўляюць паэму, надаюць ёй светлы, радасны настрой адчування свята ад сустрэчы з тым незабыўным і бесклапотным часам, імя якому — дзяцінства.

 

11. Спробы стварэння Якубам Коласам аповесці для падлеткаў і юнакоў ("На просторах жыцця" (1926), "Дрыгва" (1933)). Уплыў Якуба Коласа на далейшае развіццё жанру anoвесці ("У просторах жыцця " Алены Васілевіч).

 

У аповесцi «На прасторах жыцця»  Я.Колас вядзе размову з моладзю аб будаӯнiцтве новага жыцця, аб сяброӯстве i каханнi, гаварыӯ аб тым, чаго нельга адмаӯляцца, уступаючы ӯ самастойнае жыццё. Вобразамi галоӯных герояӯ Сцёпкi Баруты i Алены Гарнашкi Я.Колас паэтызуе цягу камсамольскага юнацтва да ведаӯ, навукi i практычнай дзейнасцi, але бачыць яе наiӯнасць, недастатковы жыццёвы вопыт, якi часам штурхае моладзь на памылковыя крокi (як гэта здарылася з руйнаваннем «святога калодзежа»).  Героi аповесцi часам залiшне наiӯныя i рамантычныя, што сапраӯды адпавядала тагачаснай атмасферы жыцця маладога пакалення перыяду 20-х гадоў. Сярод пытанняў, якія ўзнімаюцца, значнае месца займае праблема новай маралі, праблема кахання.

Информация о работе Якуб Колас для дзяцей