Якуб Колас для дзяцей

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Ноября 2013 в 18:11, лекция

Краткое описание

1. Старонкі біяграфіі Якуба Колоса (1882 - 1956).
2. Звярніцеся да публіцыстычных выказванняў Якуба Коласа пра месца і ролю літаратуры ў сістэме нацыянальнай адукацыі і выхавання. Вылучце на аснове асэнсаванага матэрылу асноўныя патрабаванні пісьменніка да беларускай дзіцячай літаратуры.
Акрэсліце месца і ролю творчасці Якуба Коласа ў развіцці розных відаў мастацтва. Вызначце, якія музычныя, вакальныя, жывапісныя і іншыя творы мэтазгодна выкарыстоўваць ў той ці іншай узроставай групе. Для дапамогі ў рабоце выкарыстоўвайце прапанаваныя артыкулы.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Практычныя заняткі (усё).docx

— 181.07 Кб (Скачать документ)

Думка пра неабходнасць чалавека абараняць  жывых істот, іх права на жыццё  на волі адстойваецца і тады, калі расказваецца гісторыя пазнейшага часу пра другога  мядзведзя. Тупа, які здымаўся з апавядальнікам у фільме і некаторы час жыў  у яго на кватэры.

 

4. Казкі Ул.Караткевіча ("Верабей, сава і птушыны суд", "Нямоглы бацька", "Лебядзіны скіт", "'Жабкі і чарапаха", "Кацёл з каменьчыкамі" і інш.): тэматыка, праблематыка, выхаваўча-пазнавальнае значэнне, выкарыстанне на занятках у дзіцячых дашкольных установах.

Патрыятычнай  паводле зместу з´яӯляецца казка  «Лебядзiны скiт». У ёй апавядаецца пра падзею, якая адбылася вельмi даӯно, калi татары напалi на русскую зямлю. Яны рухаліся з нарабаваным багаццем i палоннымi. Хан Бату параӯноӯвае народ са статкам, «у якiм кождная жывёла думае толькi аб тым, каб есцi другiх i не быць з´едзеным». Яму пярэчыць паэт Юсуфi. Тады хан прапануе старому, якога яны ӯбачылi каля скiта. Зрабiць выбар: аддаць сваё жыццё дзеля выратавання людзей, альбо наадварот. Стары гатовы памерцi, але просiць пакiнуць жывымi столькi палонных, колькi змесцiцца ӯ яго скiце. Хан згаджаецца. У скiт зайшлi ӯсе палонныя i вылецелi адтуль белымi лебедзямi Стары кажа, што ён прыняӯ «слёзы i гора цэлай зямлi». Ι яшчэ ён «верыӯ i любiӯ. Калi хоць адзiн чалавек астаӯся на роднай зямлi – яна не загiне». Стары ператварыӯся ӯ камень, «з-пад якога тачылiся слёзы, збягалi ӯ ручаёк, струменьчыкам беглi да возера». Напалоханыя ворагi кiнулiся прэч. У канцы казкi пiсьменнiк прывёӯ дзве версii пра ӯзнiкненне назвы «Белая Русь». Ад лебядзiнага апярэння стала белай вопратка ӯ яе людзей. А яшчэ кажуць, што яна таму «белая», бо пад татарамi не пабыла.

Казка «Верабей, сава i птушыны суд» ӯзнiкла  на аснове адной з тых бел. казак, якія, паводле слоў У.Караткевіча, “почасту не маюць адпаведных сюжэтаў у суседзяў”. Яна адказала на пытанне: чаму верабей скача дзвюма нагамi, чаму ӯ савы рознакаляровае пер´е і чаму ледзь толькі птушкі ўбачаць тую саву, дык адразу навальваюцца на яе ўсёй хеўрай і тое пер’е з яе скубуць”…

У казцы «Кацёл з каменьчыкамi»  пiсьменнiк ассудзiӯ нясправядлiвасць  як самую ганебную для чалавечага грамадства з´яву. Багаты i скнарлiвы сусед Ιгнат не падтрымаӯ бедную Мар´ю ӯ бядзе. Каб супакоiць галодных дзяцей, яна пачала варыць у катле каменьчыкi. Неӯзабаве ӯ яе хату зайшоӯ чалавек, якi аказаӯся Вялiкiм Чараӯнiком. Ён дапамог гаротнiцы. Сыпнуӯ каменьчыкi па раллi, i яны ператварылiся ӯ бульбу. Так ён у чароӯна-фантастычнай форме паказаӯ, як з´явiӯся на Беларусi такi важны харчовы прадукт. А ӯ сквапнага i зайздроснага Ιгната на полi каменьчыкi выраслi ӯ валуны велiчынёй з хату.

“Нямоглы  бацька” – гэта літаратурная казка, якая напісана па шырока распаўсюджанаму  сэжэту народнай казкі, вядомай пад  назвай “Стары бацька”. Казка мае  моцны, не столькі пазнавальны, колькі выхаваўчы бок. Аўтар у ёй узняў  праблему шанавання вопыту і мудрасці старэйшых пакаленняў, удзячнасці і міласэрнасці да састарэлых людзей. У казцы сцвярджаецца думка пра важнасць агульначалавечых каштоӯнасцей: «Жылi сiлай. А розумам забiвалi… Шануйце дабрыню, хоць слабую. Шануйце мудрасць, хай сабе нямоглую. Насiце на руках бацькоӯ». Тут раскрываецца не толькі ўзаемаадносіны бацькоў і дзяцей у сям’і, а ўздымаецца праблема пераемнасці пакаленняў, уздымаюцца пытанні, што тоіць у сабе мінуўшчына, гістарычная памяць народа.

У казцы «Нямоглы бацька» паводле  закону, што быӯ на нашай зямлi ӯ даӯнiя часы,старых бацькоӯ адвозiлi памiраць у лес. Пятро пашкадаваӯ свайго бацьку i схаваӯ яго. Той год быӯ неӯрадлiвы, на тых людзей напалi суседзi i бацька Пятро падказаӯ, што трэба зняць са стрэх неабмалочаныя снапы i вытрасцi iх. У другi раз, бацька Пятра даӯ прапанову як можна пазбавiцца ад Велiкана, што пасялiӯся на iх зямлi. Ι людзi адмовiлiсь ад ранейшага закону. У казцы асуджаецца злы сусед Ιгнат.

Уладзімір Караткевіч развівае ідэю аб тым, што  чалавек не можа жыць толькі ў рамках вызначанага яму прыродай часу, які  абмежаваны датамі яго нараджэння і  смерці. Чалавек жыве і тым, што  засталося яму ад бацькоў і  дзядоў, і тым, што будзе пасля  яго і што і хто здзейсніць яго мары.

 

5. Нарыс "Зямля над белымі крыламі" ў дзіцячым чытанні: тэматыка, праблематыка, выхаваўча-пазнавальнае значэнне, выкарыстанне на занятках у дзіцячых дашкольных установах.

З любоӯю расказаӯ У.Караткевiч пра Беларусь, яе гiсторыю, культуру, мову, лiтаратуру, фальклор i прыроду ӯ нарысе «Зямля пад белымi крыламi». Гэта своеасаблiвая энцыклапедыя Беларусi, яе вiзiтоӯка. На самым пачатку прыгадаӯ бусла як сiмвал Беларусi. Напiсаӯ пра птушак як пра ахоӯнiкаӯ святой i чыстай роднай зямлi. Караткевiч ахапiӯ у нарысе бел. гiсторыю ад старажытных часоӯ да 70-х гг. ХХст. Арыгiнальна i непаӯторна выказаӯся ён пра краявiды i асаблiвасцi розных рэгiёнаӯ Беларусi, пра нацыянальны характар беларуса, пра гiстарычныя падзеi, пра славутых грамадскiх i культурных дзеячаӯ, пра гарады, пра помнiкi гiсторыi i культуры бел. народа.  У гэтым творы Караткевiч падаӯ вясельныя абрады i песнi, прывёӯ шмат прыказак i прымавак, асаблiва пра сямейныя адносiны. На прыкладзе творчасцi Ф.Скарыны, С.Буднага, В. Цяпiнскага, С. Полацкага пiсьменнiк звярнуӯ увагу на даӯнасць i багацце бел. культуры. У гэтым творы выяӯлена душа народа, якi прайшоӯ праз шматлiкiя выпрабаваннi i якi жыве багатым паӯнакроӯным жыццём. Аӯтар цiкава, для таго часу смела i па новаму глянуӯ на гiсторыю роднай зямлi i яе народа, узвялiчыӯ i апаэтызаваӯ Беларусь.

Нарыс можа і павінен выкарыстоўвацца  на занятках у дзіцячых дашкольных установах, бо напісаны простай даступнай  мовай.

УЛАДЗІМІР ЯГОЎДЗІК ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ

 

1. Звесткі з біяграфіі Уладзіміра Ягоўдзіка.

Храналагічная табліца жыцця i творчасці У.Ягоўдзіка

 

ДАТА

ФАКТЫ  ЖЫЦЦЯ  I  ТВОРЧАСЦІ

14.02.1956 г.

Нарадзіўся  у вёсцы Кастровічы Слонімскага  раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай  сям'і.

 

Вучыўся ў Дзятлаўскай, Слонімскай, Зэльвенскай школах-інтэрнатах

1972 г.

Дэбютаваў у друку вершамі ў  газета «Гродзенская праўда».

1978 г.

скончыў філалагічны факультэт  Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

1978-1982 гг.

працаваў карэспандэнтам Берасцейскай абласной газеты «Заря», рэдактарам Берасцейскай абласной студыі тэлебачання

1982-1990 гг.

супрацоўнік штотыднёвіка «Літаратура  і мастацтва»

1984, 1989

Выдаў кнігі прозы «Стронга», «Вочы  Начніцы» (бібліятэка часопіса «Маладосць»), «Прыручэнне птушкі»

з 1990 г.

рэдактар газеты «Дзеці і мы».

1990

Аўтар мастацкага альбома «Алена Кіш»

з 1985 г.

Сябра СП СССР


 

2. Выхаванне экалагічнай культуры і цікавасці да пазнання роднай прыроды (кнігі "Ці вернецца князь Кук" (1993), "У царстве Вадзяніка", "Дзівосны карабель" (абедзве- 1995), ''Бабуліна варта" (1999)). Нізка нарысаў і замалёвак “Грыб-грыбок, выстаў лабок: Падарожжа ў грыбное царства" (1994) як узор мастацкай белетрыстыкі.

Праз  мастацкае слова маленькі чалавек  можа даведацца пра ўсё, што існуе  і жыве вакол яго, як гэта з густам і даходліва зроблена ў кнігах «Ці вернецца князь Кук», «У царстве  вадзяніка», «Дзівосны карабель», «Бабуліна  варта», «Цікаўныя бабраняты» і інш. Уладзіміра Ягоўдзіка, надзвычай таленавітага бел. дз. пісьменніка. Ен умее засяродзіць  увагу малых чытачоў на вялікіх  этычна-маральных праблемах, паказваючы іх у кантэксце звычайнага казачнага  дзейства. У зборніку “У царстве  вадзяніка” ўключаны апавяданні “Кнігаўка”, “Бабер”, “Стронга”, “Сом”. “Лебядзь”. Тут героямі з’яўляюцца і жывелы, і рыбы, і птушкі: для кожнага  з іх пісьменнік знаходзіць адметную легенду або па-свойму тлумачыць  іх паводзіны. Легенда пра кнігаўку дае магчымасць чытачам рабіць сваю выснову: кнігаўка адмовілася разам  з усімі звярамі і птушкамі капаць рэчышча ракі, каб вярнуць  ваду на зямлю. якая стала пустыняй. У выніку асуджэння кані забаранілі птушцы не толькі піць ваду з рэк  альбо вадаемаў, але і прадвызначалі  аберагаць усе жывое ад прышэльцаў, бо з парушэннем гэтага выраку яе чакала страшная кара. Таму кнігаўка вечна  і просіць піць.

Цікава  распявядае пісьменнік пра жыццё  вадзяных звяркоў – бабра, выдру  і інш. Ен вылучае ў іх самае  адметнае, запамінальнае. у некаторай  ступені інтрыгуючае ў іх паводзінах.

Не  менш займальна ўмее Ягоўдзік напісаць і пра розных рыб. Сом у яго  выглядае страшэннай рачной пачварай, сустракацца з якой не хацелася б  і дарослым людзям, не кажучы ўжо  пра дзяцей. Аўтар шкадуе, што  за забруджвання ў нашых рэках  пераводзяцца і самы. Апісанне стронгі  зроблена узнесла-паэтычна: цельца стронгі  ўсыпана шматлікімі прыгожымі кропелькамі  – бурымі, чырвонымі. аранжавымі…  І адкуль у ёй столькі колераў  і адценняў? Мо і праўда ад вяселкі, што пасля навальніцы цвіце высока-высока ў небе, а рожкамі ўпіраецца  ў рэкі ды азеры? Нездарма ж у нас  на Беларусі адну стронгавую сямейку  называюць ручаевай, а другую –  вяселкавай”

З белетрыстычнай займальнасцю ўмее пісьменнік рассказаць і пра грыбы - «Грыб, грыбок, выстаў лабок». Падарожжа ў грыбное царства – такое аўтарскае жанравызначэнне кнігі нарысаў, у якую ўключаны народныя паданні, легенды, прыказкі, прымаўкі, загадкі, заклічкі, песні. Тэматыка і праблематыка кнігі надзвычай значныя і актуальныя: паводзіны сябе ў лесе, веданне разнастайных відаў грыбоў нашых беларускіх лясоў, уменне адрозніваць сапраўдныя грыбы ад атрутных, навука правільнага гатавання ядомых грыбоў, бачанне і адчуванне прыгажосці прыроды.

Кніга нарысаў складаецца з дванаццаці частак, аб’яднаных агульнай тэмай. Кожная частка мае свой загаловак і з’яўляецца закончаным празаічным творам.

Першая  частка - «Як з’явіліся грыбы» - змяшчае  цікавую легенду аб тым, як з’явіліся  ў лесе грыбы. «У даўнія-даўнія гады хадзіў па зямлі Хрыстос са сваім  вучнем Пятром і вучыў людзей, як трэба жыць на свеце, каб усюды  было дабро і згода. Аднойчы яны  доўга-доўга ішлі, стаміліся вельмі...». І тут не вытрымаў Пятро: непрыкметна  адламаў скарыначку хлеба і запіхнуў сабе ў рот. Убачыў Хрыстос яго  хітрыкі і пытаецца: «Парай, што  зрабіць мне, каб галодныя людзі  ў цяжкую гадзіну і без хлеба  маглі падсілкавацца?» Хацеў Пятро  адказаць Настаўніку ды не можа: рот  хлебам набіты. Што рабіць? Мусіў  выплюнуць. І толькі ён выплюнуў –  пачалі расці з пажаванага хлеба  грыбы. Вось так і з’явіліся яны  ў нашых лясах і пушчах. Усялякія: і добрыя, і атрутныя. Можа, каб  не пасаромеўся папрасіць у Хрыста хлеба, не адшчыкнуў употайкі скарыначку, дык мухаморы і паганкі не раслі  б... А людзі з таго дня з ахвотаю  збіраюць грыбы, шмат страў з іх гатуюць. Ядуць ды прыгаворваюць: «Добры грыб – лепш за кепскае мяса».

Наступныя дзесяць частак кнігі ўзбагачаюць  нас разнастайнымі звесткамі  аб прыродзе, пашыраюць наш кругагляд  аб адметнасці грыбоў, што растуць  ў нашых лясах, і маюць адпаведныя загалоўкі: «Смаржкі і страчкі», «Маслякі», «Лісічкі», «Падасінавік», «Баравік», «Падбярозавік», «Сыраежкі», «Рыжыкі», «Апенькі», «Воўчыя грыбы». Апавяданне «З поўным кошыкам» падводзіць вынікі падарожжа ў грыбное царства: «Вось мы і вяртаемся, дружа, з  ціхага палявання…»

Прырода для аўтара – цікавая кніга. Ён умее перадаць дзіцячаму чытачу не толькі глыбокі змест напісанага, але і магчымасць зразумець самога аўтара, яго бязмежную любоў да яе.

 

3. Перапляценне экалагічных і патрыятычных праблем у аповесці-казцы "Янка і Ружа" (1993). Адраджэнскія матывы ў творы, сімвалічнасць вобразнай сістэмы, увасабленне Беларусі ў краіне Летавеччыне.

Лiтаратурныя аповесцi-казкi Ул. Ягоӯдзiка заснаваны на народных матывах. Аднак гэта зусiм самастойныя мастацкiя творы, паколькi пiсьменнiк бярэ за аснову звычайныя жыццёва-прыродныя факты i напаӯняе iх незвычайным казачным дзействам. Аповесць «Янка i ружа» прасякнута адзiнай iдэяй: выхавання дабрачыннасцi i ӯсталявання прынцыпаӯ вышэйшай справядлiвасцi. Прысвечана змаганню за высокародныя справы, супраць заганных звычак i грубай уладнай сiлы. Тэматычна творы У. Ягоӯдзiка можна падзялiць на два цыклы: казкi пра жывёл i сацыяльна- бытавыя. У аповесцi «Янка i ружа» сюжэт убiрае ӯ сябе дзве раӯназначныя часткi: у краiне Летавеччыне, дзе кiраваӯ разумны Уладар, людзi жылi шчаслiва, а ӯ суседнiх – Зубонii i Пузонii – гаравалi, бо iх каралi вялi бясконцыя войны. Цёмныя сiлы замыслiлi разбурыць шчасце i ӯ Летавеччыне. Балотнiца падманам зацягвае ӯ багну Уладара i Уладарку, калi тыя неаглядна кiнулiся шукаць кветку шчасця ӯ Купальскую ноч, а здрадлiвых пузонскага i зубонскага каралёӯ прымушае служыць сабе, якiя ӯ дадзенай Балотнiцай масках Уладара i Уладаркi з´яӯляюцца ӯ каралеӯскiм замку. Першы мiнiстр Бабур таксама прагне захапiць уладу, таму ӯступае ӯ хаӯрус з цёмнымi сiламi. Калi дзецi спрабуюць з высокай вежы запусцiць летаӯцоӯ, каб такiм чынам парадаваць дзяцей i ӯ суседнiх краiнах, iх жорстка караюць: усiх хлапчукоӯ забiраюць у салдаты i адпраӯляюць на вайну. Не могуць дапамагчы тут i Нянька, i Начальнiк варты, якiя захоӯваюць адданасць ранейшым iдэалам. Нянька толькi паспявае перадаць свайму прыёмнаму сыну Янку жытнi каласок, якi павiнен вярнуць яго дадому. Каб Ружа не заӯважыла ӯсiх жахлiвых змен у дзяржаве, ёй дараць замежныя чароӯныя акуляры. Хцiӯцы дабiваюцца свайго: багна падступае амаль да самага палаца, знiкла светлая рэчка, няма збожжавых палёӯ. Аднак жытнi каласок прыводзiць Янку ӯ родныя мясцiны, ён аб´яӯляе вайну цёмным сiлам. З дапамогаю Нянькi i Начальнiка варты ӯдаецца напалову ачысцiць Святлынь-раку, пасеяць жыта, на адваяваных у балота палетках. Нарэшце Ружа, пазбаӯленая чароӯных акуляраӯ, букетам жытнёвых каласоӯ дакранецца да ӯяӯных уладароӯ - з iх спаӯзаюць маскi, усе бачаць, што гэта зубонскi i пузонскi каралi, якiя тут жа ператвараюцца ӯ гадзюк, Бабур жа-у аблезлага пацука. Справядлiвасць адноӯлена. У гэтай аповесцi пiсьменнiк звяртаецца, няхай i апасродкавана, да гiсторыi краю. Тут можна знайсцi многа сiмвалiчных прыкмет Беларусi: Белая вежа як увасабленне дзяржаӯнай велiчы, светлыя рэкi, зялёныя лясы, працавiтыя людзi. А барацьба з тванню – гэта сiмвал змагання за Адраджэнне краю пасля многiх гадоӯ застою, напамiнак аб неабходнасцi аднаӯляць i развiваць нацыянальную беларускую культуру, берагчы i ӯмацоӯваць родную мову. Драматургiчныя творы У. Ягоӯдзiка прысвечаны пераважна маральна-этычнай тэматыцы.

 

4. Тэма далекага мінулага Беларусі ў "Аповесці пра князёўну Рагнеду" (1995), "Аповесці пра Усяслава Чарадзея" (1996). Кніга “Сем цудаў Беларусі" (1999)-як пачатак серыі гісторыка-пазнавальных кніг аб Беларусі.

Актуальнай  была на пачатку 1990-х, як і зараз. гістарычная  тэматыка. Расповед пісьменнік пачынае  з “Аповесці пра князеўну Рагнеду”, пра самы драматычны момант у падзеях  ранняй беларускай дзяржаўнасці. Выкарыстоўвае  звесткі з летапісаў пра тагачаснае жыццё Полацкай зямлі, пра суседнія княствы, пра ўзаемаадносіны полацкіз і кіеўскіх князеў. Князь Уладзімір, які ў той час правіў у Ноўгарадзе, сілай узяў замуж Рагнеду, перад  гэтым забіўшы яе бацьку Рагвалода  і братоў. Праз усе жыццё Рагнеда  не скарылася. мелася адпомсціць Уладзіміру, за што і была выслана разам  са старшым сынам Ізяславам, які  пазней адновіць незалежнасць Полацкага  княства. Славу Полацка прыўмножыў Брачыслаў і, асабліва, Усяслаў, празваны ў народзе чарадзеем. “Аповесць  пра Усяслава Чарадзея” даносіць да чытача ўсю складанасць таго часу, расказвае пра вялікія здзяйсненні  ў дзяржаўным будаўніцтве і драматычныя  сутычкі з суседнімі княствамі. Гэтыя творы развіваюць у дзяцей цікавасць да гісторыі, выхоўваюць пачуццё патрыятызму.

Акрамя  таго, пісьменнік стварыў цэлы шэраг  кароткіх апавяданняў пра старажытныя  гарады “Семь цудаў Беларусі”  (Змест: - Белавежская пушча - Крыж-святыня - «Біблія» Францыска Скарыны - Сынковіцкая царква - Статут Вялікага Княства - Слуцкія паясы - Нясвіжскі палац), пра вядомыя гістарычныя постаці, пра першыя кніжныя выданні.

 

5. Выкарыстанне “Азбукоўніка” (1994) пры навучанні грамаце.

Заданне: Зрабіць параўнальны аналіз "Азбукоўніка" Уладзіміра Ягоўдзіка і іншых кніг па навучанні грамаце, напісаных беларускімі  пісьменнікамі (па выбары студэнта).

Арыгінальным  творам Ул.Ягоўдзіка з’яўляецца “Азбукоўнік”. Гэта адзіная пакуль што кніга, у  якой аўтар выявіў патэнцыяльныя  паэтычныя здольнасці. У невялікіх  чатырох-шасцірадкоўях дасціпна расказваецца пра кожную літару, што дапамагае  дзецям хутчэй засвойваць алфавіт.

Калі  ж параўнаць з вершам “Лемантар” М.Танка, то на кожную літару аўтар прыводзіць прыклады адпаведных слоў, якія ярка характарызуюць рэаліі роднага краю: “А – Айчына, Арабіна. Б – Бабер. Буслянка. Брод і г.д.” Паэт аднак не проста знаеміць дзяцей з беларускім лемантаром. а  нагадвае яго старажытную гісторыю ад кніг “Скарыны-бацькі”, заклікае юнага  чытача “быць сумленным, смелым, супраць  злыбедаў ісці.” Аўтар вядзе нязмушаную гутарку з чытачамі. выкарыстоўвае лагодна-пяшчотную інтанацыю. стварае даверлівы настрой, у выніку чаго ўзмацняецца адукацыйна-выхаваўчы эфект тэксту: “Разгарні яго з любоўю… Літар стройныя рады. Прачытай, і паўтары іх, і запоўні назаўжды”

Информация о работе Якуб Колас для дзяцей