Якуб Колас для дзяцей

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Ноября 2013 в 18:11, лекция

Краткое описание

1. Старонкі біяграфіі Якуба Колоса (1882 - 1956).
2. Звярніцеся да публіцыстычных выказванняў Якуба Коласа пра месца і ролю літаратуры ў сістэме нацыянальнай адукацыі і выхавання. Вылучце на аснове асэнсаванага матэрылу асноўныя патрабаванні пісьменніка да беларускай дзіцячай літаратуры.
Акрэсліце месца і ролю творчасці Якуба Коласа ў развіцці розных відаў мастацтва. Вызначце, якія музычныя, вакальныя, жывапісныя і іншыя творы мэтазгодна выкарыстоўваць ў той ці іншай узроставай групе. Для дапамогі ў рабоце выкарыстоўвайце прапанаваныя артыкулы.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Практычныя заняткі (усё).docx

— 181.07 Кб (Скачать документ)

Аповесць  «Дрыгва» заснавана на рэальных падзеях. Галоӯная яго тэма – супрацiӯленне белапольскай акупацыi на Беларусi ӯ 1920г. Вобраз дзеда Талаша крыху наiӯны. Дзед Талаш – паляшук, рыбалоӯ i паляӯнiчы. За знешнiм спакоем хавалася натура, здольная да нечаканых рашэнняӯ i ӯчынкаӯ. Дзед Талаш добра ведае лясы i балоты, гэта дапамагае яму праявць i камандзiрскiя здольнасцi. Але на першым плане клопаты  аб людзях i аб агульнай справе. Сюжэт твора насычаны прыгоднiцкiмi элементамi. Гэта i пераапрананне герояӯ (пераапранаецца «маладзiцай» узводны Букрэй, iдучы на сустрэчу з польскiм салдатам; пад выглядам жабрака трапляе да пана Крулеӯскага партызанскi разведчык Марка Балук; у воӯчай скуры ходзiць сам дзед Талаш). Часта выкарыстоӯваюцца ӯ творы таемныя сiтуацыi i таемнасць паводзiн самiх герояӯ (дзейнасць Нявiднага, першая сустрэча дзеда Талаша i Мартына Рыля).  Сюжэт аповесцi займальны, ён трымае ӯ напружаннi i прымушае перажываць за лёс герояӯ. Гэтым тлумачыцца той поспех, якім “Дрыгва” карыстаецца ў моладзі. Для дзяцей ен цікавы і карысны не толькі прыгодніцкімі элементамі, але і яго гістарычным фонам.

У творах Якуба  Коласа самыя разнастайныя алюзіі (ад лац. allusio – жарт, намёк) дасведчаны чытач можа выявіць  праз загалоўкі  асобных твораў, сістэму ўласных  імёнаў і прозвішчаў літаратурных персанажаў  і адпаведных ім імёнаў прататыпаў, асобныя тапанімічныя назвы, якія аўтар часткова трансфармаваў дзеля спецыяльных мастацка-эстэтычных задач, праз назвы асобных раздзелаў яго твораў, цытаты з твораў класічнай літаратуры і асобных фальклорных твораў і інш. Загалоўкі твораў аказалі ўплыў на іншых пісьменнікаў. Так, Алена Васілевіч у 1947 г. апублікавала невялікую аповесць «У прасторах жыцця», у назве якой даследчыкі заўважылі алюзійную пераклічку з добра вядомай аповесцю класіка. Але змест, як падкрэсліла А.Васілевіч, быў яе ўласны: тут яна пісала пра тое, што прынесла людзям вайна.

ЯНКА МАУР ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ

 

1. Звесткі з біяграфіі Янкі Маўра.

ХРАНАЛАПЧНАЯ  ТАБЛІЦА ЖЫЦЦЯ I  ТВОРЧАСЦІ ЯНКІ  МАЎРА

 

ДАТА

ФАКТЫ ЖЫЦЦЯ I ТВОРЧАСЦІ

11.05.1883 г.

Іван Міхайлавіч Фёдараў нарадзіўся у г. Лібаве (Латвія)

1892 г.

Стаў вучням пачатковай школы

1895 г.

заканчвае пачатковую школу 

1899 г.

заканчвае Ковенскае рамеснае вучылішча

1903 г.

паступае ў Панявежскую настаўніцкую семінарыю, адкуль у канцы 1902 г. за вальнадумства, «за сумненні ў рэлігіі» яго выключаюць з апошняга, выпускнога, класа. Аднак  пасведчанне настаўніка пачатковай школы (1903) ён усё ж атрымаў, здаўшы экстэрнам экзамены за семінарскі курс.

1906 г.

Удзельнічае разам з Я. Коласам у нелегальным настаўніцкім з'ездзе, што адбыўся ў вёсцы Мікалаеўшчына. Сумны вынік гэтай падзеі для яе ўдзельніка: «1906. VIII. Уволен со службы и отдан под суд...» Судовая справа цягнулася доўга, амаль два гады. Маура да педагагічнай працы не дапусцілі і ўзялі пад нагляд паліцыі. 

1911 г.

ўдалося ўладкавацца выкладчыкам  у прыватнай гандлёвай школе  Мінска

пасля 1917 г.

з восені 1917 г. ён стаў настаўнікам геаграфіі і гісторыі ў мінскай чыгуначнай гімназіі, а пасля рэвалюцыі стаў настаўнікам 25-й чыгуначнай школы імя А. Р. Чарвякова

1923 г.

у газеце «Савецкая  Беларусь» і ленінградскім часопісе «Бегемот» друкаваў фельетоны.

1926 г.

Выступіў з першым апавяданнем у друку ў часопісе «Беларускі піянер».

1941 - 1944 гг.;

Годы, у якія ён быў далека ад роднай зямлі — у пачатку ў Новасібірску, потым у Алма-Аце. У 1943 годзе Маўр пераехаў у Маскву, дзе, захварэў, і трапіў ў бальніцу.

1948 г.;

Выйшла першая кніга “Шлях з цемры”

3.08.1971 г.

Памёр. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках

1972 г.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (пасмяротна) за аповесці «Чалавек ідзе», «У краіне райскай птушкі», «Сын вады», «Палескія  рабінзоны», «ТВТ», «Шлях з цемры», раман «Амок».

1983 г.

па рашэнню  ЮНЭСКА 100 год з дня нараджэння Я.Маўра святкавалася ва ўсім свеце

1993 г.

у Беларусі прысуджаецца прэмія імя Янкі Маўра за лепшыя творы для дзяцей.


 

2. Звярніце асобую ўвагу на агляд і абгрунтаванне прычын звароту пісьменніка да новых для беларускай дзіцячай літаратуры тэмаў (жыццё дзяцей у далёкіх краінах, станаўленне чалавека ў дагістарычны перыяд, жыццё і праблемы школьнікаў і інш.), а таксама жанраў, жанравых мадыфікацый (прыгодніцкая аповесць, раман для дзяцей, фантастычная аповесць, псіхалагічны эцюд і інш.). Свае вывады занатуйце пісьмова.

З прыходам Янкі Маўра ў беларускую літаратуру адкрываецца новая яе старонка: пашыраецца кола тэм, праблем  і жанраў, шырэй раскрываюцца яе пазнавальныя і выхаваўчыя магчымасці. З’яўленне новага жанру – аповесці – мела не толькі вузка літаратурнае значэнне. Яно сведчыла, што літаратура для дзяцей звярнулася да той сферы  грамадскіх, сацыяльных адносін, якая найбольш шырока ахопліваецца жанрамі, эпічнымі ў сваёй сутнасці. Яно  было цесна звязана з тымі пошукамі ў галіне прозы, якія пачаліся ў беларускай літаратуры ў пачатку 20-х гадоў. У сваіх творах пісьменнік расказаў пра Інданезію, Італію, Вогненную Зямлю, Кітай, Новую Гвінею, Цэйлон, паказаў побыт і звычаі народаў, якія жывуць там, дэталёва апісаў прыроду гэтых экзатычных мясцін. У той жа час Янка Маўр па-мастацку пераконвае дзяцей, што ў Беларусі ёсць нямала прыгожых і дзівосных куткоў, і не горшых, чым у іншых краінах свету.

З імем Маўра звязана адгалінаванне  літаратуры для дзяцей ад агульнага  дрэва беларускай літаратуры. Пісьменнік добра адчуў, чаго не хапала бел. дзіцячай літ-ры – ён меў на ўвазе даць дзецям пазнавальную кніжку, але не сухую і рацыяналістычную, а цікавую, займальную, мастацкую, якая б адначасова ўздзейнічала на розум і пачуццё дзіцяці, задавальняла яго натуральную патрэбу разважаць, марыць, фантазіраваць, яго няўтольную прагу дзеяння, прыгодніцтва.

 

3. Падумайце, што паўплывала на выбар тэмы першай аповесці пісьмемніка "Чалавек ідзе" (1927). Абгрунтуйце свае думкі.

У часопісе “Беларускі піянер” пачаў  друкавацца (з ілюстрацыямі А.Тычыны) першы твор Янкі Маўра “Чалавек ідзе”. Гэта адзіная ў сваім родзе  кніжка ў бел. дз. літ-ры, звернутая ў гісторыю чалавецтва. Аўтар напамінае сваім сучаснікам, што і сёння каля іх знойдуцца рэчы, якія яны не здагадаліся яшчэ скарыстаць, хаця валодаюць вопытам усіх папярэдніх пакаленняў. Ён імкнецца паказаць, як адбывалася эвалюцыя чалавецтва.

Задума  твора “Чалавек ідзе” знаходзілася ў рэчышчы горкаўскай ідэі стварэння  такіх навукова-мастацкіх твораў, у якіх быў асэнсаваны гістарычны вопыт чалавецтва – ад самага пачатковага  этапа да эпохі вялікіх вынаходстваў і адкрыццяў. Пазнавальнасць стала  тэндэнцыяй, характэрнай для ўсёй дз. літ-ры таго часу.

Аповесць  “Чалавек ідзе” была першым вопытам  стварэння навукова-мастацкага жанру  ў бел. літ-ры для дзяцей. Калі ж  гаварыць аб асваенні тэмы жыцця першабытнага чалавека, то тут бел. пісьменнік першым працярэбліваў шляхі: паказаць як з’явіўся чалавек, якім цярністым шляхам ішоў ён да перамогі над сіламі прыроды, да пазнання і перабудовы свету.

“Чалавек  ідзе” – гэта гімн чалавеку, “які цяпер лётае ў паветры, плавае пад вадой, перагаворваецца праз усю зямлю з другімі людзьмі, кіруе прыродай”.

 

4. Распрацоўка тэмы жыцця дзяцей у цыкле твораў пра далёкія краіны ("Слёзы Тубі", "Лацаронi", "Незвычайная прынада" (усе - 1927)). Вобразы дзяцей у апавяданнях. Выхаванне пачуцця суперажывання. Роля эпілогаў у раскрыцці ўнутранага канфлікту.

Апавяданне  “Слезы Тубі”. Сэжэт гэтага твора  падсказала прыгожая легенда, у якой гаварылася, што жэмчуг – гэта скамянелыя божыя слезы. Пісьменнік ведаў, з  якімі цяжкасцямі даставалі шукальнікі жэмчугу чарапашкі (ракавіны) з дна  мора. Таму ў яго ўзнікла іншая  асацыяцыя: жэмчуг не божыя слезы, а  слезы пакутнікаў, якія для багатых  белых паноў ныраюць за тымі чарапашкамі  аж на дно мора. Героем свайго апавядання пісьменнік зрабіў маленькага шукальніка жэмчугу – хлопчыка Тубі, чым узмацніў гуманістычнае гучанне гэтага твора. Маўр адкрыта выяўляе сваю сімпатыю да слаўнага спрытнага Тубі, звяртае ўвагу на яго прывабныя душэўныя якасці: ён важлівы да бацькоў, таварышаў. Тубі быў вельмі блізкі да прыроды, любіў мора і не баяўся яго злоснага выцця, нават у час буры, “як не баялася вунь тая чайка, што лётае над морам”, такое параўнанне Тубі з чайкай спрыяе ўражанню дзяцей ад смерці гэтага маленькага слаўнага хлопчыка з вострава Цэйлон.

Пра трагічную смерць Тубі сказана адной  фразай, якая ўзрушае і не забываецца. Значна больш падрабязна распавядаецца  пра тое, што было потым: таленавіта, зрокава выразна прадстаўлены ў  апавяданні эпізод, калі прагныя гаспадары, нават не зірнуўшы на астанкі Тубі, кінуліся да яго кошыка. Я.Маўр абураны  бяздушшам гаспадароў, і тое абурэнне падсказала яму патрэбныя словы: ён называе рукі нахабных хціўцаў  лапамі, акцэнтуе ўвагу на стогне драпежных  гаспадароў, блізкім да шаленства. Яны схапілі чарапашкі. “Разбілі адну, раздушылі другую, а ў трэцяй знайшлі вялізную прыгожую жамчужыну. Заблішчэлі вочы гаспадароў, пстрыкнулі яны пальцамі:

-Во, гэта рэч! Тысяч пяцьдзесят  будзе.

А побач  стаіць і галосіць матка над тым, што засталося ад яе сына”. Такі кантраст моцна ўражвае.

Апавяданне  “Лацароні”. У цэнтры апавядання маленькі герой, актыўны, валявы, якога пачуццё  справядлівасці штурхае на дапамогу рэвалюцыянерам, а таксама – пакрыўджаныя дзеці, лесам якіх, як цацкамі, гуляюць аматары нажывы і вострых адчуванняў. Экзотыка маляўнічага Неапаля з блакітным морам і гандоламі, хараство гэтага “райскага” кутка прыроды з беласнежнымі палацамі паўстаюць побач з самай жахлівай галечай працоўных.

Апавяданне  “Незвычайная прынада”. Раскрываецца антычалавечая сутнасць каланіялізму, узмацняецца эмацыянальнае ўздзеянне, паказваецца трагізм становішча дзяцей у грамадстве, заснаваным на праве багатага. Дзеянне твора адбываецца ў Ιндыі, якая  была ӯ той час англiйскай калонiяй. Мiстэр Блэнсдорф i Гопкiнс выкарыстоӯвалi ӯ якасцi прынады на кракадзiлаӯ жывое дзiця. Бацька Асан завёӯ свайго 10 гадовага сына Сiдру для прынады для кракадзiлаӯ. Яму абяцалi, што з хлопчыкам нiчога дрэннага не здарыцца. Але сцэна набліжэння кракадзіла да “прынады” самы напружаны момант, звязаны са смяротнай небяспекай: “Хлопчык убачыў страшыдла, закрычаў і кінуўся бегчы, але вяроўка тарганула яго, і ён паваліўся на зямлю. Асцярожны кракадзіл, пачуўшы шум і крык, адхіснуўся быў назад, але хутка ўбачыў, што тут тузаецца адно бездапаможнае дзіця, і зноў пасунуўся наперад. Настаў самы жудасны момант. Няшчасны хлопчык ірваўся, торгаў нагой і крычаў так, што нават сэрца Блэнсдорфа ўздрыганулася. А кракадзіл падпаўзаў... Бацька стагнаў: «Хутчэй, хутчэй!»” І далей “кракадзіл ухапіў хлопчыка за нагу і пацягнуў у ваду...  Тады толькі раздаліся два стрэлы, зноў два. Кракадзіл задрыгаў целам і зрабіўся нерухомы... з нагою хлопчыка ў пашчы...”. Драматызм заключаецца ў тым, што бацька Сідры добра разумее небяспечнасць усёй забавы, але калi не скарыстаць гэты выпадак, то  ӯсё роӯна загiне сын, ды i яны ӯсе разам. Жонке ён нiчога не сказаӯ. За гэту нагу сям´я кармiлася некалькi месяцаӯ. А потым зажылi як раней.

У розных канцах свету жывуць маўраўскія героі: Тубі — на востраве Цэйлон, хлопчык-прынада  Сідры — у Індыі, Джузепе —  у Італіі, але яны паяднаны бязрадасным  лёсам. Вобразы: маленькага Тубі, які загінуў дзеля таго, каб багатая англійская ледзі Сміт магла пачапіць сабе на грудзі лішнюю дарагую жамчужыну; 10-гадовага Сідры, якога выкарысталі ў якасці прынады для кракадзілаў мiстэр Блэнсдорф i Гопкiнс; Джузепе, які быў лаццароні, па-нашаму – беспрытульны, а «добрыя пані» шчыра верылі, што ўсім добра жывецца, што ўсе шчаслівыя, што прырода іх песціць — тыповы вобраз мільёнаў дзяцей каланіяльных краін.

 

5. Проблема чалавечых узаемаадносін, правоў чалавека ў прыгодніцкіх аповесцях ("У краіне райскай птушкі"(1928), "Сын вады" (1928)). Першы беларускі раман для дзяцей "Amok" (1929), гістарычная основа твора. Адлюстраванне вынікаў палітыкі каланіялізму.

Зайздросны  поспех мелі напісанныя Я.Маўрам у 1920-я  гады творы пра далекія краіны: аповесці 1928 года “У краіне райскай  птушкі” і “Сын вады”; 1929 г. –  раман “Амок”. Так з’явіўся цыкл шырокавядомых твораў пра далекія  краіны, невядомы свет – свет капіталістычнага грамадства з яго вострымі класавымі  супярэчнасцямі і антычалавечай  мараллю эксплуататараў. Высокае пачуццё пралетарскага інтэрнацыяналізму, шчырая любоў да простых працоўных людзей і глыбокая нянавісць да прыгнятальнікаў — вось асноўнае ў гэтых творах. Пісьменнік уключыў зусім незнаемы, незвычайны матэрыял – іншаземныя краіны, экзатычную прыроду, норавы і звычаі туземцаў. У іх нямала і гісторыі, і батакікі, і заалогіі, але запамінаем мы перш за ўсё галоўных герояў: Манга, Саку, Чунглі, Салула, Гейса, Нонга. Гэта смелыя, мужныя людзі. Яны любяць свой народ, сваю радзіму і ўсёй душой ненавідзяць ворагаў. 

Сваім гуманістычным пафасам творы  Маўра пра далекія краіны сугучны  з нашым часам. Праблема правоў чалавека і чалавечнасці, добразычлівых адносінаў  паміж народамі стаіць сення выключна востра. Гэтак як і праблема дзяцінства.

Пасля публікацыі аповесці «Чалавек ідзе»  Я.Маўра паклікаў у выдавецтва Цішка  Гартны і кажа, што беларусы не маюць  свайго Майн Рыда і што мне трэба  напісаць прыгодніцкую кніжку. Як жа яе напісаць? «А ты паглядзі ўважліва на карту», – гаворыць Гартны. Прыйшоў я дамоў. Вось жа задача: глянь на карту паўшар’яў і вывудзь што-небудзь прыгодніцкае. Узяўся я за астравы, на якіх бываў Міклуха-Маклай. Пачаў капацца, варушыцца – і з’явілася аповесць «У краіне райскай птушкі»”. (“Шлях з цемры”).

Пра мінулае в.Новая Гвінея, які доўгі  час быў англійскай калоніяй, распавядае Маўр у сваей першай прогодніцкай аповесці “У краіне райскай птушкі”. Аповесць пабудавана на адкрыта сацыяльным канфлікце двух варагуючых сіл — падняволеных і гаспадароў-каланізаратаў. Чытач трапляе на той дзіўны востраў, дзе стаіць вечнае лета, растуць і цвітуць незвычайныя расліны і кветкі, дзе знайшла прытулак амаль казачная райская птушка. Прырода паўстае ў гэтым творы ў руху, зменлівасці, шматколернасці. Героі Маўра - прадстаўнікі прыгнечанага туземнага насельніцтва – маральна ўзвышаюцца над сваімі ворагамі, нягледзячы на тое, што яны ў сваім развіцці адсталі ад еўрапейцаў. Маўр не ідзе па шляху рамантызацыі дзікіх пляменаў і іх ладу жыцця; ён не ідэалізуе сваіх герояў, не замоўчае іх дзікіх нораваў і звычак, іх цемных вераванняў – усіх тых асаблівасцей псіха-фізічнага складу, якія былі гістарычна абумоўлены цяжкімі ўмовамі жыцця, жорсткай каланізатарскай палітыкай. Гэта цёмны народ, над якімі вісіць улада адсталых уяўленняў. Тут у многіх адносінах жудасны быт, варварскія звычаі.

Апісвае папуасаў, якія жылі ў цэнтральнай  частцы вострава Новая Гвінея і амаль  не зазналі цывілізацыі. Але ці яны  вінаваты? Тубыльцы варожа ставяцца да белых, бо навучаны іх ашуканствам; яны варагуюць з суседнімі родамі, бо змагаюцца за сваё існаванне. І яны зусім не дурныя. Правадыр роду Какаду- разумны хітраваты важак. Ен умела выкарыстоўвае місіянерскую ролю Саку і ўдала парыруе яго довады аб міры і непраціўленні.

Аповесць  “Сын вады”. Маральная перавага туземцаў сцвярджаецца ўжо логікай мастацкіх вобразаў, характараў, і перш за ўсё характарам галоўнага героя. Фуіджынцы, гэта дзеці вады, якія жывуць амаль у першабытных умовах, не ведаюць белых. Апошнія для іх – загадкавыя і незразумелыя істоты. Янка Маўр акцэнтаваў увагу на лёсе 19- гадовага сына вады Манга – смелага, дужага, спрытнага юнака, які пра ўсё хацеў даведацца. У час страшэннай буры, рызыкуючы сваім жыццём, Манг выратаваў ад смерці англійскую арыстакратку міс Грэт, якую пяшчотна назваў белай птушкай. Узаемаадносіны сына вады і англійскай арыстакраткі заснаваны на прынцыпе эмацыянальнага кантрасту. І ў гэтым кантрасным супастаўленні маральная перавага “дзікуна” Манга відавочная: увесь час ён заставаўся лірычным, гатовым у любы момант на самаахвярнасць дзеля “белай птушкі”. Інакш паводзіла сябе міс Грэт: спачатку яна страшэнна баялася, што гэты “дзікун” яе з’есць. Калі ж пераканалася, што перад ёй хоць і цемнаскуры, але звычайны чалавек, дык пачала адносіцца да яго. як да слугі, якіх шмат меў у Лондане яе бацька. Манг усведамляе сапраўдную вартасць Белай Птушкі ў самым канцы апавядання, і тое, што ў ролі крыўдзіцеля – не жорсткі каланізатар, а яго, здаецца, бяскрыўдная юная дачка, асабліва ярка падкрэслівае ідэю маральнага ўзвышэння простых людзей над прадстаўнікамі “вышэйшага” цывізізаванага грамадства. Міс Грэт, якая ўвасабляе далёка не горшыя рысы свайго саслоўя, выхаваная яго мараллю, па сутнасці таксама бяздушная, бессардэчная: яна ўзяла Манга з сабой ў Англію, але ў хуткім часе забылася на яго, і ён апынуўся сярод тысяч беспрацоўных. бо не меў сын вады “той вяртлявасці. спрытнасці, хітрасці, якія патрабуюцца ад лакеяў”.

“Амок” (1929) – аснова твора - сапраўдныя падзеі вострава Ява. У 1926г. яванцы ўзнялі паўстанне  супраць каланізатараў. Паўстанне началося на галандскім ваенным караблі «Саардам». Хутка яно, як амок, ахапіла ўсю краіну. Мірны і ціхі яванскі народ не вытрымаў здзекаў і лад кіраўніцтвам сваіх правадыроў-камуністаў выступіў на барацьбу за вызваленне. Супраць паўстанцаў ўрад Галандыі вымушаны быў кінуць авіяцыю, танкі. Маўр натрапіў на мемуары былога рускага консула на Яве М. М. Бакуніна, у якіх гаварылася, што амок — гэта адчай сацыяльнага парадку. I ён свой раман пра паўстанне на Яве таксама называе «Амок». «У кожным разе амок ніколі не здараецца са шчаслівым чалавекам. Ен заўсёды выбухае ў выніку пакуты і цяжкага становішча...»— робіць свой вывад Маўр. Пісьменнік даводзіць гэта праз трагічны лес бедняка-селяніна Па-Інго.

Информация о работе Якуб Колас для дзяцей