Праца з газетамі і часопісамі на ўроках пазакласнага чытання
Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Апреля 2014 в 18:01, курсовая работа
Краткое описание
Не будзе сакрэтам тая з’ява, што беларусы пачалі менш звяртацца да пошуку ведаў з друкаваных крыніц (кніг, газет, часопісаў) менавіта з-за такой сусветнай з’явы як Інтэрнэт, таму праблема працы з перыядычнымі выданнямі ў наш час вельмі актуальная. Можна знайсці патрэбную інфармацыю без вялікіх затрат часу і грошай, фізічных намаганняў. Пра падзеі ў свеце куды прасцей даведацца з сусветнай сеткі, дзе новыя падзеі фіксуюцца з вялікай хуткасцю. Такія адносіны дарослых да друкаваных крыніц захавання ведаў пераймаюць і дзеці, таму, як гэта не дзіўна і сумна, у некаторых кватэрах для дзяцей не выпісваюць ні часопісаў, ні газет. Калі папрасіць вучня пералічыць беларускія перыядычныя выданні, то не многія дзеці прывядуць прыклады пяці перыядычных выданняў увогуле.
Содержание
УВОДЗІНЫ……………………………………………………………………..3
ГЛАВА 1. АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ ПРАЦЫ З ГАЗЕТАМІ І ЧАСОПІСАМІ НА ЎРОКАХ ПАЗАКЛАСНАГА ЧЫТАННЯ …….………...…..5
1.1. Урокі пазакласнага чытання ў пачатковай школе……………………….5
1.2. Выкарыстанне беларускамоўных дзіцячых перыядычных выданняў на ўроках пазакласнага чытання………………………………………........………….9
ГЛАВА 2. ПРАЦА З ПЕРЫЯДЫЧНЫМІ ВЫДАННЯМІ НА ЎРОКАХ ПАЗАКЛАСНАГА ЧЫТАННЯ………………………………..………….……….15
2.1. Размеркаванне ўрокаў пазакласнага чытання ў пачатковай школе..….15
2.2. Канспекты ўрокаў пазакласнага чытання з выкарыстаннем газет і часопісаў ……………………………………………………………………...…….18
ЗАКЛЮЧЭННЕ……………………………………………………………….26
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ…………………………………..28
Прикрепленные файлы: 1 файл
курсавая.docx
— 51.94 Кб (Скачать документ)Настаўнік. Прадаўжаем знаёмства з тымі, хто ўдзельнічае ў выпусцы газеты “Зорка”. Прадстаўляю другую “рэдакцыю”.
- Наша рэдакцыя адказвае за такія рубрыкі, як “Клуб “Алімпія””, “Гэта цікава”, “Увага: конкурс”.
- У клубе “Алімпія” расказваецца пра спорт, фізкультуру, спартсменаў, спартыўным жыцці звычайных школ. Нашы спартсмены выдатна выступілі на Алімпійскіх гульнях, якія прайшлі ў Кітаі (вучні расказваюць пра пераможцаў алімпіяды).
- Нам спадабалася рубрыка “Гэта цікава”. У ёй заўжды пішыцца пра нешта невядомае і ў той жа час добра вядомае. Вось, напрыклад, мы з першага класа ведаем, што асноўнымі матэматычнымі знакамі з’яўляюцца + і –, без іх нельга лічыць. Аказваецца, гэтыя знакі з’явіліся ў канцы XV стагоддзя. У 1489 годзе купец Я. Відман выдаў кнігу “Быстрый и красивый способ счёта для всякого рода торговли”. Чыталі яе не толькі гандлёвыя людзі, па-гэтаму хутка + і – засвоілі ўсе. Праз некалькі дзесяцігоддзяў англічанін Р. Рекард прыдумаў і знак роўнасці.
- Даволі часта газета аб’яўляе конкурсы: “Усякая мая Радзіма”, “Салют, Перамога!”, “Паштоўка ветэрану” і інш. Прыняць удзел у конкурсе можа кожный: намаляваць паштоўку, зрабіць сувенір, напісаць сачыненне або скласці верш пра свой родны край.
Нашы пытанні:
- Хто выдаў у Празе Біблію на беларускай мове? (Ф. Скарына)
- Калі бясследна прапаў крыж Ефрасінні Полацкай? (у час Вялікай Айчыннай вайны)
Настаўнік. А цяпер нас запрашае “рэдакцыя” такіх рубрык, як “Весткі”, “Падзеі”.
- У рубрыцы “Весткі” вы зноўдзеце навіны пра жыццё і справы піянерскай арганізацыі і БРСМ, пра ўрачыстасці і святы, а таксама паведамленні пра навіны тэхнікі, пра вынаходствы.
- А таксама ёсць “Крылатыя весткі”. Вось паслухайце некаторыя з іх: вы ведаеце, што кожная птушка пяе па-свойму: зязюля кукуе, варона каркае, верабей чырыкае, салавей пяе, заліваецца. А ёсць паміж іх такія, якія імітуюць другіх. Напрыклад, сойка можа свісцець як сарыч і кудахтаць як курыцы.
Наша пытанне:
- Ёсць паміж птушак такая, якая можа і драздом, і івалгай прасвістаць, і нават стварыць вобраз скрыпа дзвярэй. Назавіце яе (шпак).
- Назва рубрыкі “Падзеі” гаворыць сама за сябе: усе важныя падзеі ў краіне абавязкова будуць адлюстраваны ў ёй. У ёй мы прачыталі пра летнія Алімпійскія гульні, пра юбілеі, пра сучасныя рыцарскія турніры. Так-так, яны адраджаюцца ў старажытных беларускіх гарадах.
Наша пытанне:
- У якім горадзе праводзіўся фестываль сярэдневяковай культуры і як ён называўся (у Навагрудку, “Навагрудскі замак”)?
Настаўнік. Ёсць у “Зорке” і вясёлыя старонкі. Іх асабліва любяць дзеці. Пазнаёмімся з імі.
-Рубрыка “Мір тваіх
захапленняў”. Многія дзеці, як і
дарослыя захапляюцца вырабам
сярэдневяковага ўзбраення
- А захапленні дзяцей вельмі незвычайныя і цікавыя: адныя разводзяць экзатычных рыбак, другія вырошчваюць прыгожыя кветкі, трэція вырабляюць лялек і г.д.
Нашы пытанні:
- Чым захапляюцца філатэлісты (калекцыяніруюць маркі)?
- А філакартысты (збіраюць паштоўкі)?
- Яшчэ адна вясёлая рубрыка – “Жывы вугалок”. У ёй “жывуць” каты і сабакі, рыбкі і папугаі, чарапаха і мышы і другія жывёлы. Заметкі ў асноўным пішуць дзеці. Калі вы хочаце, каб пра вашых любімцаў даведаліся чытачы “Зоркі”, удзельнічайце ў конкурсе “Мой ласкавы і пяшчотны сябар”: напішыце вясёлую заметку пра прыгоды свайго любімца, складзіце вершы, намалюйце яго “партрэт”, зрабіце фотаздымак.
Вам пытанне:
- Якія пароды сабак вы ведаеце (адказы вучняў)?
- А гэта рубрыка – самая смешная, і завецца яна “Кувыркляндзія”. Забаўныя гісторыі, рэбусы, загадкі, галаваломкі, шарады, красворды - усё гэта можна ўбачыць на старонках “Кувыркляндзіі”. Мы падрыхтавалі для вас сцэнкі.
Важная справа
Маленькі Сярожа раніцай падганяе маму:
-Адзявай мяне хутчэй!
-Куды ж ты так спяшаешся?
-У садзік. Там мяне сябры чакаюць.
-І што вы робіце з сябрамі?
- Б’ёмся!
З чаго пачаць?
Вася прыйшоў са школы і гаворыць маме:
- У мяне дзве навіны, мамачка. Адна – добрая, другая – благая. З якой пачынаць?
-Давай з добрай.
-Цябе не выклікае настаўнік.
-А благая?
-Цябе выклікае дырэктар.
3. Падвядзенне вынікаў.
-З якой газетай мы сёння з вамі пазнаёміліся?
-Якія рубрыкі яна ўключае?
-Якая рубрыка вам больш спадабалася? Чаму?
Такім чынам, распрацаваныя канспекты ўрокаў дазволяць больш глыбей засвоіць як структуру, так і спецыфіку правядзення ўрокаў пазакласнага чытання перыядычнага друку. Аднак трэба ўлічваць, што выкарыстанне перыядычных выданняў залежыць ад пэўнага класа і інтарэсаў вучняў. Трэба ўлічваць хуткасць чытання школьнікаў, каб не атрымалася сітуацыя, што ўвесь запланаваны матэрыял прачытаны і дадатковых артыкулаў няма або наадварот – не паспелі звярнуцца да самага цікавага матэрыялу. Так як вучэбная праграма прадугледжвае правядзенне пазакласнага чытання перыядычнага друку 1-2 разы на год, то ў настаўніка ёсць магчымасць дасканала падрыхтавацца.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Урокі працы з перыядычнымі выданнямі з’яўляюцца састаўной часткай ўрокаў пазакласнага чытання, таму мэты гэтых урокаў разглядаюцца ў адзінстве і ў аднолькавай меры ўплываюць на фарміраванне цікавасці да самастойнага чытання, шырыню чытацкага кругагляду, здольнасць узнавіць прачытаны матэрыял.
Пры падрыхтоўцы да ўрокаў пазакласнага чытання настаўнік павінен памятаць аб тым, што ўрокі пазакласнага чытання вырашаюць задачы выхавання школьнікаў, таму карысна праводзіць тэматычныя ўрокі пазакласнага чытання з выкарыстанем газет і часопісаў. Такія ўрокі патрабуюць грунтоўнай падрыхтоўкі як настаўніка, так і вучняў. Трэба ўлічваць, што праца праводзіцца ў пачатковай, не старэйшай школе, таму калі настаўнік запланаваў тэматычны ўрок, то ён павінен добра арыентавацца ў матэрыяле да гэтага ўрока, каб дапамагчы сваім вучням належным чынам падрыхтавацца.
На жаль ў нашай краіне толькі адна газета выдаецца на беларускай мове, але ў той жа час радуе факт выдання некалькіх беларускамоўных дзіцячых часопісаў . На мой погляд, самым прымальным для вучняў пачатковых класаў з’яўляецца часопіс “Вясёлка”. Найперш парадавала яго сучаснае каляровае аздабленне і танная цана. Часопіс насычаны рознапланавай інфармацыяй, якая размяшчаецца ў пастаянных рубрыках. У дадзеным часопісе змяшчаюць свае творы беларускія дзеячы, якія вядомыя вучням са школьнай праграмы літаратурнага чытання, але найбольш кранае той факт, што сваёй творчасцю дзеляцца звычайныя школьнікі. На гэту акалічнасць трэба звяртаць асаблівую ўвагу. Наша Беларусь нарадзіла шмат таленавітых людзей, але з’яўленне новых талентаў працягваецца і па сёняшні дзень. Гэта з’яўляецца стымулам для развіцця ў вучняў сваіх творчых здольнасцей. Пералічыўшы ўсе плюсы “Вясёлкі” мы б хацелі сказаць і аб тым, што не трэба пакідаць без ўвагі і астатні беларускі перыядычны друк. Шмат чаго новага і карыснага для дзяцей можна знайсці і на старонках “Раніцы”, “Бярозкі”, “Крынічкі”, “Пралескі”. Агульнае, што іх аб’ядноўвае – непаўторнасць гучання роднага слова ў творах, даступных для дзіцячага ўсведамлення.
Урокі пазакласнага чытання ўжо сваёй назвай сцвярджаюць аб тым, што на іх прадугледжваецца не агульнапрынятая праца, як на звычайных уроках літаратурнага чытання, а крыху іншая, больш творчая, таму ўзніклі разнастайныя формы правядзення такой працы. Гэта прымальна і для ўрокаў пазакласнага чытання з выкарыстаннем перыядычнага друку, дзе вельмі часта выкарыстоўваецца індывідуальная самастойная праца вучняў.
Знаёмства з перыядычнымі беларускімі выданнямі выхоўвае ў дзяцей патрыятычныя якасці: захапленне роднай прыродай, знаёмства з геаграфічнымі аб’ектамі Радзімы, узгадванне беларускіх дзеячаў, зварот да гісторыі і планаванне будучыні Айчыны, а таксама прывівае любоў да роднага слова.
Асаблівасцю дзіцячых перыядычных выданняў з’яўляецца тое, што засваенне беларускай мовы падаецца праз засваенне цікавых і займальных матэрыялаў для дзяцей, таму можна зрабіць выснову, што вялікае значэнне на станаўленне асобы грамадзяніна аказвае дзіцячы перыядычны друк.
Далейшае развіццё тэмы па працы на ўроках пазакласнага чытання з выкарыстаннем часопісаў і газет прадугледжвае больш поўны агляд усіх выданняў перыядычнага друку для дзяцей на Беларусі.
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
- Арлова, В.В. Погляд у мінулае: першыя беларускія часопісы для дзяцей / В.В.Арлова // Пачатковая школа. – 2012. - №8. – С. 68-69.
- Климанова, Л.Ф. Уроки литературного чтения / Л.Ф.Климанова. – М.: Асвета, 2004. – 64 с.
- Кочатава, Б.П. Як і чаму змяняюцца чытацкія інтарэсы малодшых школьнікаў і што з гэтым рабіць / Б.П.Кочатава // Пачатковая школа. – 2003. - № 1. – С. 19-24.
- Куприянова, Н.К. Внеклассное чтение в начальной школе / Н.К.Куприянова. – М.: Асвета, 1965. – 177 с.
- Ліпскі, У. Жлобін старажытны і вечна малады / У.Ліпскі // Вясёлка. – 2011. - № 3. - С. 6-9.
- Ліфінцава, Н.І. Самастойная чытацкая дзейнасць малодшых школьнікаў. Праграма развіцця чытацкага вопыту / Н.І.Ліфінцава // Пачатковае навучанне. – 2004. - № 3. – С. 10-15.
- Ляшук, В.Я. Методыка выкладання беларускай літаратуры: Вучэб. дапаможнік / Л.В.Асташонак, Г.С.Гарадко, Г.М.Ішчанка і інш.; Пад рэд. В.Я.Ляшук. – Мінск: ВП “Экаперспектыва”, 1999. – 445 с.
- Марацман, В.Г. Методика преподавания литературы / В.Г.Марацман. – М.: Асвета, 1995. – 216 с.
- Пярова, М.Г. Фарміраванне кола дзіцячага чытання настаўнікам / М.Г.Пярова // Пачатковая школа. – 1999. - № 12. – С. 33-38.
- Сакалова, В.В. Аб пазакласным чытанні / В.В.Сакалова // Пачатковая школа. – 1995. - № 3. С. 11-13.
- Свірыдава, Л.А. Літаратурная адукацыя малодшых школьнікаў / Л.А.Свірыдава // Пачатковая школа. – 2005. - № 10. – С. 62-66.
- Святлоўская, Н.М. Методыка навучання чытанню: што гэта такое / Н.М.Свірыдава // Пачатковая школа. – 2005. - № 2. – С. 9-14.
- Слаугородский, П.Ф. Внеклассная работа по литературе / Л.А.Слаугородский. – М.: Асвета, 1964.
- Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5 т. /АН БССР. Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. Пад агульн. рэд. К.К. Атраховіча (Кандрата Крапівы). – Мінск: БелСЭ, 1977—1983.
- Учебные программы для общеобразовательных учреждений с белорусским и русским языками обучения. 1-4 классы. Научно-методическое учреждение “Национальный институт образования” Министерства образования Республики Беларусь. - Минск. – 2008. - 288 с.
- Цікоцкі, М.Я. Стылістыка тэксту / М.Я.Цікоцкі. – Мінск: Беларуская навука, 2002. – С. 112-115.
- Ціхамірава, І. І. Цуд чытання / І.І.Ціхамірава // Пачатковая школа. – 1999. - № 6. – С. 61-65.
- Чарняўскі, М. Як вясёлка пасля дажджу / М.Чарняўскі // Вясёлка. – 2011. - №3. – С. 4.
- Шанько, А.П. Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах: Вучэб. дапаможнік для фак. педагогікі і методыкі пачатковага навучання пед. ін-таў / Я.М.Івашуціч, М.П.Лукашук, Б.В.Пятровіч, А.П.Шанько; Пад рэд. А.П.Шанько – Мінск: Вышэйшая школа, 1986. – 408 с.
- Ягорава, Н. С. Праблемы дзіцячага чытання вачыма тэарэтыкаў і практыкаў // Пачатковая школа. – 1998. - № 9. - С. 11-16.
- Яцэнта, Б.Л. Пазакласнае чытанне / Б.Л.Яцэнта // Пачатковая школа. – 2003. - № 2. – С. 79-82.
- Pralеska: інтэрнэт рэсурс. – [Рэжым доступу]: www. praleska-red.by
- Ranitsa: інтэрнэт рэсурс. – [Рэжым доступу]: www. ranitsa.by
- Veseika: інтэрнэт рэсурс. – [Рэжым доступу]: www. veselka.by