Праца з газетамі і часопісамі на ўроках пазакласнага чытання

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Апреля 2014 в 18:01, курсовая работа

Краткое описание


Не будзе сакрэтам тая з’ява, што беларусы пачалі менш звяртацца да пошуку ведаў з друкаваных крыніц (кніг, газет, часопісаў) менавіта з-за такой сусветнай з’явы як Інтэрнэт, таму праблема працы з перыядычнымі выданнямі ў наш час вельмі актуальная. Можна знайсці патрэбную інфармацыю без вялікіх затрат часу і грошай, фізічных намаганняў. Пра падзеі ў свеце куды прасцей даведацца з сусветнай сеткі, дзе новыя падзеі фіксуюцца з вялікай хуткасцю. Такія адносіны дарослых да друкаваных крыніц захавання ведаў пераймаюць і дзеці, таму, як гэта не дзіўна і сумна, у некаторых кватэрах для дзяцей не выпісваюць ні часопісаў, ні газет. Калі папрасіць вучня пералічыць беларускія перыядычныя выданні, то не многія дзеці прывядуць прыклады пяці перыядычных выданняў увогуле.

Содержание


УВОДЗІНЫ……………………………………………………………………..3
ГЛАВА 1. АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ ПРАЦЫ З ГАЗЕТАМІ І ЧАСОПІСАМІ НА ЎРОКАХ ПАЗАКЛАСНАГА ЧЫТАННЯ …….………...…..5
1.1. Урокі пазакласнага чытання ў пачатковай школе……………………….5
1.2. Выкарыстанне беларускамоўных дзіцячых перыядычных выданняў на ўроках пазакласнага чытання………………………………………........………….9
ГЛАВА 2. ПРАЦА З ПЕРЫЯДЫЧНЫМІ ВЫДАННЯМІ НА ЎРОКАХ ПАЗАКЛАСНАГА ЧЫТАННЯ………………………………..………….……….15
2.1. Размеркаванне ўрокаў пазакласнага чытання ў пачатковай школе..….15
2.2. Канспекты ўрокаў пазакласнага чытання з выкарыстаннем газет і часопісаў ……………………………………………………………………...…….18
ЗАКЛЮЧЭННЕ……………………………………………………………….26
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ…………………………………..28

Прикрепленные файлы: 1 файл

курсавая.docx

— 51.94 Кб (Скачать документ)

Паколькі на пазакласных занятках нярэдка прапануюцца пісьмовыя працы, вучні вядуць спецыяльныя сшыткі, у якіх не толькі выконваюцца прапанаваныя настаўнікам заданні, але запісваюцца загадкі, скорагаворкі, якія спадабаліся, наклейваюцца малюнкі, робяцца розныя замалёўкі да твораў і г.д. Пажадана таксама мець класны альбом (скарбонку). У ім для кожнай тэмы адводзіцца некалькі старонак, куды вучні запісваюць свае ўражанні, пытанні, віктарыны, вершы, змяшчаюць, пасля абмеркавання,  лепшыя малюнкі, самастойна сабраны матэрыял і да т.п. Скарбонка, як і іншыя матэрыялы, павінна быць даступная кожнаму вучню. Такі альбом вельмі карысны для настаўніка, таму што ён з лёгкасцю можа арыентавацца ў творах, якія прачыталі, і паназіраць за стаўленнем вучняў да таго або іншага твора ці кнігі [4, с. 23].

Пры правядзенні пазакласных заняткаў немалаважнае значэнне мае ацэнка адказаў вучняў. Заахвочванне ўдзельнікаў заняткаў ажыцяўляецца ў выглядзе пахвалы настаўніка, а нярэдка  –  выяўленнем пераможцы (вучня, групы вучняў) у спаборніцтве па ліку балаў за хуткасць, дакладнасць, кемлівасць пры адказе. Настаўнік загаддзя вызначае колькасць балаў за адказ па тым ці іншым заданні і прадумвае падарунак камандзе-пераможцу.

Пазакласныя заняткі не прадугледжваюць абавязковых хатніх заданняў. Аднак у прамежках паміж асноўнымі формамі вучэбнай працы, у вольны час, вучні могуць выконваць розныя прапановы настаўніка: прачытаць парэкамендаваную кнігу, пазнаёміцца з матэрыяламі розных рубрык і выканаць прапанаваныя там заданні, намаляваць ілюстрацыі, падабраць новыя прыклады, выбраць тую ці іншую гульню, прыдумаць іншае завяршэнне твора і да т.п. [2, с. 15]. Адным словам, па ўласным жаданні, з вялікай цікавасцю вучні выконваюць вельмі многае, а задача настаўніка - параіць, як яны могуць паглыбіць свае веды па тэме, навучыць іх разумна запаўняць свой вольны час

Урокі пазакласнага чытання з выкарыстаннем перыядычных выданняў могуць быць:

  • З адным экзэмплярам часопіса (газеты);
  • З некалькімі экземплярамі часопісаў (газет) [13, с. 11].

Урок пазакласнага чытання з выкарыстанем беларускіх перыядычных выданняў павінен прытрымлівацца наступнай структуры:

1. Тлумачыцца загаловак перыядычнага выдання, указваецца, хто піша ў часопіс (газету), хто выдае яго (яе), каму ў першую чаргу адрасаваны часопіс (газета).

2. Праводзіцца гутарка па матэрыялах часопіса (газеты), знаёмства з будовай перыядычнага выдання.

3. Самастойная праца вучняў. Гутарка па матэрыялах, якія прачыталі дзеці

4. Чытанне ўголас асобных матэрыялаў з часопіса (газеты) на выбар настаўніка і вучняў.

5. Праца з апошняй старонкай часопіса (газеты).

6. Вывад настаўніка і вучняў аб тым, як трэба чытаць часопіс (газету).

7. Хатняе заданне па часопісе, газеце на наступны раз (па жаданні настаўніка) [20, с. 11].

Памятка:

Як чытаць газету або часопіс:

1. Чытай газету ці часопіс кожны дзень. З іх ты даведаешся аб важных падзеях, якія адбываюцца ў нашай рэспубліцы і за мяжой.

2. Перад чытаннем газеты  або часопіса зрабі прагляд загалоўкаў усіх артыкулаў. Гэта дапаможа табе выбраць самы важны і цікавы матэрыял.

3. Чытай кожны артыкул  уважліва, падумай, што ў ім галоўнае. Ці вучыць гэты артыкул чамусьці новаму?

4. Звяртай увагу на незразумелыя словы, абавязкова даведайся пра лексічныя значэнні гэтых слоў (звярніся да слоўніка, запытай у бацькоў).

5. Пры чытанні газеты або часопіса карыстайся картай. Знайдзі на ёй тыя месцы, аб якіх расказваецца ў артыкулах.

6. Абмяркоўвай з таварышамі  прачытанае ў газеце або часопісе [12, с. 9].

Такім чынам, адметнасць урокаў пазакласнага чытання заключаецца ў тым, што вынесеныя на абмеркаванне творы разглядаюцца без асаблівай дэталізацыі, увага вучняў канцэнтруецца на галоўным і тых месцах, успрыманне якіх выклікае цяжкасці пры самастойным чытанні.

Пры правядзенні пазакласных заняткаў настаўнік не павінен забываць аб тым, што актыўная зацікаўленасць і творчая дзейнасць вучняў з'яўляецца паказчыкам эфектыўнасці кожнага занятка і ўсёй працы ў цэлым. Захаванне гэтых умоў дапамагае настаўніку рэгуляваць ўвесь ход пазаўрочнай работы і знаходзіць аптымальныя варыянты заняткаў, якія дазваляюць больш паспяхова ажыццяўляць задачы выхавання школьнікаў.

 

1.2. Выкарыстанне беларускамоўных дзіцячых перыядычных выданняў на ўроках пазакласнага чытання

 

Вучань не можа абмежавацца толькі тымі ведамі, якія ён атрымлівае на ўроках з падручнікаў. Каб быць адукаваным, разумным чалавекам, патрэбен больш шырокі кругагляд, які немагчымы без набыцця новай інфармацыі [21, с. 79]. Самымі даступнымі сродкамі інфармацыі з'яўляюцца інтэрнэт, радыё, тэлебачанне, кіно, газеты і часопісы.

 “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” дае наступнае тлумачэнне: “Газета - друкаванае перыядычнае выданне, якое выходзіць пад пастаяннай назвай не радзей аднаго разу ў месяц” [14].

Газеты дзеляцца:

па прынцыпу тэрытарыяльнага распаўсюджвання і ахопе аўдыторыі - агульнанацыянальныя, рэгіянальныя, мясцовыя (гарадскія, раённыя), ўнутрыкарпаратыўныя (звернутыя да супрацоўнікаў пэўнай арганізацыі), шматтыражныя, прафесійныя;

па тэматыцы - дзелавыя, агульнапалітычныя, галіновыя, рэкламна-інфармацыйныя, забаўляльныя, змешаныя;

па ўзроставым прынцыпу - дзіцячыя, юначыя, газеты для пенсіянераў і т.д.

па перыядычнасці - штодзённыя (ранішнія або вячэрнія), штотыднёвыя, штомесячныя;

па стылі афармлення - каляровыя, чорна-белыя і чорна-белыя з каляровымі ўстаўкамі;

па кошце - платныя і бясплатныя [11, с. 64].

Згодна з “Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы” “Часопіс – друкаванае перыядычнае выданне. Як правіла, выходзіць радзей за газету, напрыклад, часопісы, прысвечаныя актуальным падзеям, звычайна выходзяць штотыдзень, а часопісы па інтарэсах ― штомесяц” [14].

Найбольш лёгка атрымаць інфармацыю з газет. Яны часцей выходзяць, у іх самыя свежыя навіны, «імгненныя» падзеі. Кола чытачоў газет разнастайнае, няма пэўных груп, але ўзрост абавязкова ўлічваецца. Ёсць газеты, якія выпускаюцца з пэўнай інфармацыяй і чытаць яе цікава толькі дарослым. Але ёсць дзіцячыя газеты і часопісы, галоўная задача якіх расказаць юным чытачам цікава і захапляльна пра навакольны свет. Дзякуючы сродкам масавай інфармацыі ў карціну свету дзіцяці ўваходзяць уяўленні пра свой дом, сям’ю, блізкіх і сяброў, а таксама вечныя пытанні дабра і зла, маральна-этычных норм.

Беларускія дзіцячыя перыядычныя выданні маюць багатую гісторыю.

Папярэднікам беларускіх дзіцячых часопісаў быў літаратурны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс для моладзі “Лучынка”. Выдаваўся ён штомесяц на беларускай мове ў Мінску ў 1914 годзе. Выданне мела дэмакратычны накірунак, ставіла задачу асветы, развіцця грамадскай і сацыяльнай самасвядомасці беларускай моладзі. Па сваім мастацкім афармленні “Лучынка” мала чым нагадвала сучасныя каляровыя часопісы для падлеткаў. Маленькага фармату, малюнкаў амаль што не было, а калі і сустракаліся, то невялікія, чорна-белыя, падобныя больш на сціплыя элементы аздаблення, чым на паўнавартасныя часопісныя ілюстрацыі. Выйшла ўсяго 6 нумароў часопіса [1, с. 68].

У першыя гады пасля Грамадзянскай вайны актывізавалася праца па арганізацыі дзіцячага руху. З лютага 1921 да чэрвеня 1922 г. пад рэдакцыяй Змітрака Бядулі выдаваўся беларускі дзіцячы часопіс “Зоркі”. Выйшла 10 нумароў. Гэта быў першы часопіс для дзяцей на беларускай мове. На старонках часопіса можна было сустрэць літаратурныя творы, загадкі, песні, апісанні гульняў “для маленькіх дзетак”, пад рубрыкай “Дзіцячая творчасць” – вершы і малюнкі чытачоў часопіса.

У снежні 1924 года пачынае выходзіць “Беларускі піянер” – штомесячная дзіцячая газета. Выдавалася яна ў Мінску на беларускай мове і была разлічана на піянераў і школьнікаў. Вялікага фармату, з каляровай вокладкай, чорна-белымі фотаздымкамі і малюнкамі. У ёй друкаваліся літаратурныя творы, нарысы, замалёўкі, матэрыялы аб рэвалюцыйных, баявых і працоўных традыцыях, парады юным тэхнікам, натуралістам, гульні і забавы.

У 1927 годзе ў Вільні пачынае выдавацца першы ілюстраваны беларускамоўны часопіс для дзяцей “Заранка” – невялікія нумары па 16 старонак, якія складаліся ў кніжкі. У кожную з такіх кніжак уваходзіла па некалькі нумароў. Гэтае выданне мела цудоўныя ілюстраваныя вокладкі, шмат малюнкаў і аўтарскіх ілюстрацый, якія маглі б упрыгожыць любы сучасны дзіцячы часопіс. Часопіс меў пастаянную рубрыку “Працы нашых чытачоў”, дзе акрамя літаратурных твораў змяшчаліся казкі, легенды, паданні, старонкі гумару “Куток смеху”, падрубрыка “Загадкі і круцігалоўкі”. Выданне вырашала задачы асветнага і патрыятычнага выхавання [1, с. 69].

Пазней, у 1957 годзе, у Мінску пачаў выдавацца беларускамоўны часопіс “Вясёлка”. Адным з яго пачынальнікам стаў беларускі пісьменнік С.Грахоўскі, першым рэдактарам – В.Вітка. Сёння “Вясёлка” з’яўляецца найстарэйшым з дзіцячых часопісаў Беларусі.  Выданне для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. Друкуе апавяданні, казкі, вершы беларускіх пісьменнікаў, пераклады, загадкі, рэбусы, галаваломкі, песні беларускіх кампазітараў для дзяцей. Мае рубрыкі «Наша спадчына», «Музей «Вясёлкі», «Урокі цікавых сустрэч», «Упершыню ў «Вясёлцы», «Мой сябар» і інш. «Вясёлка» ўзнагароджана Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, двойчы выходзіла пераможцам Нацыянальнага конкурсу «Залатая Ліцера» (2004, 2007) [24].

У ХХІ ст. у Рэспубліцы Беларусь выдаецца больш за 40 дзіцячых часопісаў і газет на беларускай і рускай мовах, разлічаны на любы густ, разнастайных па сваёй тэматыцы. На вялікі жаль, у Беларусі толькі адна дзіцячая газета “Раніца” выдаецца на роднай мове. Больш аптымістычная сітуацыя з часопісамі, зараз у нашай краіне выдаюцца па-беларуску часопісы: “Вясёлка”, “Бярозка”, “Пралеска”, “Крынічка”. Беларускамоўным з’яўляецца і часопіс “Родная прырода”, які ўсё ж накіраваны на дарослую аўдыторыю, але да якога могуць звяртацца дзеці, таму што ў гэтым перыядычным выданні змяшчаюцца цікавыя артыкулы аб прыгажосці роднага краю і яркія ілюстрацыі беларускай прыроды.

 Беларускамоўныя перыядычныя выданні з’яўляюцца неад’емнай часткай нацыянальнай культуры. Менавіта ім належыць выключная роля ў стварэнні нацыянальнага іміджу, у падтрымцы роднага слова, у развіцці беларускага мастацтва і ў тым ліку літаратуры.

  • Газета “Раніца”. Гэта тыднёвая газета для падлеткаў, адзінае беларускамоўнае выданне такога кшталту.

У “Раніцы” каля 50 самых разнастайных рубрык. Калі хто любіць вучыцца і загаддзя плануе сваю будучыню, то для вас старонкі “Пяцідзёнка”, “Прафарыентацыя” і “Абітурыент”. Захапляецеся спортам? Чытайце “Асілак” і “Экстрым”. Навіны пра любімых артыстаў можна адшукаць на старонках “Арт-праспект” і “За кулісамі”. Кінематаграфічныя і тэатральныя навінкі абмяркоўваюцца на старонках “Cinema” і “Мельпамена”. Кулінарнымі сакрэтамі дзеліцца рубрыка “Ням-ням”, а “Ранішні доктар” дае карысныя парады наконт здароўя. Рубрыкі “Асоба” і “Наш гонар” – месца для таленавітай моладзі, а  “Маладзёжная хваля” і “Тусоўка” сочаць за сучаснымі маладзёжнымі плынямі і захапленнямі. Рубрыка “Клёвы фасад” дапаможа зарыентавацца ў свеце прыгажосці, а “Тэт-а-тэт” не дасць разгубіцца ў складаных жыццёвых сітуацыях. Гэта далёка не поўны пералік рубрык, у якіх абмяркоўваюцца самыя розныя пытанні, што хвалююць падрастаючае пакаленне. Некаторыя з іх, такія як “Слова чытачу”, “Крэатыў”, “Рэха кахання” і паэтычная старонка “Валошкі”, поўнасцю належаць чытачам [23].

  • Часопіс “Бярозка”. Пачаў выдавацца з 1926 года. Часопіс застаецца верны адной з галоўных сваіх традыцый –  шукаць і даваць магчымасць юным талентам выступіць у рубрыцы “Верасок”. Новыя літаратурныя творы сучасных аўтараў, легендарныя постаці з гісторыі беларускай літаратуры, вандроўкі па Беларусі, беларускія песні з акордамі, інтэлектуальны клуб, кансультацыі псіхолага, майстар-класы па вырабы адзення з элементамі традыцыйнай нацыянальнай аздобы, захапляльныя аповеды пра беларускую міфалогію, сцэнарыі беларускіх святаў, вернісажы і шмат іншага эксклюзіўнага, цікавага, незабыўнага на старонках часопіса.

А самае галоўнае – цудоўная беларуская мова твораў, якая дапаможа вучыцца размаўляць і думаць па-беларуску і дзецям, і дарослым. Рэдакцыя стараецца рабіць часопіс цікавы дзецям і, адначасова, карысны для настаўнікаў.

  • Часопіс “Пралеска” (дашкольнае выхаванне) выдаецца са жніўня 1991 года, заснавальнік — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Штомесячнае навукова-метадычнае выданне, мовы публікацый — беларуская і руская. Сваю назву часопіс атрымаў ад першай, самай доўгачаканай і пяшчотнай, паслязімовай блакітнавокай кветкі — пралескі — па асацыяцыі з усімі любімым і надзвычайным цудам — дзіцём [22].
  • Часопіс “Крынічка”.

Газеты і часопісы – найбольш даступны сродак атрымання інфармацыі. Аднак задача настаўніка – навучыць іх чытаць, бо мова перыядычных выданняў мае сваю спецыфіку. Таму сам настаўнік у першую чаргу павінен ведаць і разумець асаблівасці публіцыстычнага стылю – стылю сродкаў масавай камунікацыі.

Публіцыстычны стыль адрозніваецца ад іншых моўных стыляў сваім прызначэннем: яго моўныя сродкі разлічаны не толькі на паведамленне, перадачу пэўнай інфармацыі, а і на эмацыянальнае ўздзеянне.

Публіцыстычны стыль рэалізуецца ў пісьмовай і вуснай формах, якія цесна ўзаемадзейнічаюць і збліжаюцца (на радыё дыктары чытаюць надрукаваны тэкст).

Істотнымі асаблівасцямі гэтага стылю служаць выразнасць, зразумеласць, панятнасць, даступнасць інфармацыі для ўсіх, каму яна прызначана. Інфармацыя, аформленая моўнымі сродкамі публіцыстычнага стылю, часта мае на мэце не проста данесці да аўдыторыі пэўныя звесткі, але і падаць іх у належнай форме, прывабным выглядзе, каб прыцягнуць адрасатаў, або інфармантаў, або чытачоў (слухачоў) на бок той пазіцыі, на якой стаіць аўтар паведамлення. Адсюль публіцыстычны стыль часта выступае ў якасці агітацыйнага сродку, і ў такіх выпадках пазбаўлены нейтральнасці. У адпаведнасці з гэтым выбіраюцца і ацэначныя моўныя сродкі, з дапамогай якіх адна і тая ж падзея можа падавацца і як станоўчая з‘ява, і як з’ява адмоўная, непрымальная для аўтара паведамлення.

Информация о работе Праца з газетамі і часопісамі на ўроках пазакласнага чытання