Праца з газетамі і часопісамі на ўроках пазакласнага чытання
Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Апреля 2014 в 18:01, курсовая работа
Краткое описание
Не будзе сакрэтам тая з’ява, што беларусы пачалі менш звяртацца да пошуку ведаў з друкаваных крыніц (кніг, газет, часопісаў) менавіта з-за такой сусветнай з’явы як Інтэрнэт, таму праблема працы з перыядычнымі выданнямі ў наш час вельмі актуальная. Можна знайсці патрэбную інфармацыю без вялікіх затрат часу і грошай, фізічных намаганняў. Пра падзеі ў свеце куды прасцей даведацца з сусветнай сеткі, дзе новыя падзеі фіксуюцца з вялікай хуткасцю. Такія адносіны дарослых да друкаваных крыніц захавання ведаў пераймаюць і дзеці, таму, як гэта не дзіўна і сумна, у некаторых кватэрах для дзяцей не выпісваюць ні часопісаў, ні газет. Калі папрасіць вучня пералічыць беларускія перыядычныя выданні, то не многія дзеці прывядуць прыклады пяці перыядычных выданняў увогуле.
Содержание
УВОДЗІНЫ……………………………………………………………………..3
ГЛАВА 1. АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ ПРАЦЫ З ГАЗЕТАМІ І ЧАСОПІСАМІ НА ЎРОКАХ ПАЗАКЛАСНАГА ЧЫТАННЯ …….………...…..5
1.1. Урокі пазакласнага чытання ў пачатковай школе……………………….5
1.2. Выкарыстанне беларускамоўных дзіцячых перыядычных выданняў на ўроках пазакласнага чытання………………………………………........………….9
ГЛАВА 2. ПРАЦА З ПЕРЫЯДЫЧНЫМІ ВЫДАННЯМІ НА ЎРОКАХ ПАЗАКЛАСНАГА ЧЫТАННЯ………………………………..………….……….15
2.1. Размеркаванне ўрокаў пазакласнага чытання ў пачатковай школе..….15
2.2. Канспекты ўрокаў пазакласнага чытання з выкарыстаннем газет і часопісаў ……………………………………………………………………...…….18
ЗАКЛЮЧЭННЕ……………………………………………………………….26
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ…………………………………..28
Прикрепленные файлы: 1 файл
курсавая.docx
— 51.94 Кб (Скачать документ)Крыху іншая структура праграмы з рускай мовай навучання, яна складаецца з наступных раздзелаў: “ Тэматыка чытання”, “Фарміраванне навыку чытання”, “Фарміраванне ўменняў працы з мастацкім творам”, “Мастацка-маўленчая дзейнасць”, “Фарміраванне ведаў аб літаратуры як мастацтве слова”, “Пазакласнае чытанне”, “Асноўныя патрабаванні да ведаў і ўменняў вучняў”. Асаблівасцю рускамоўных школ з’яўляецца тое, што ўрокі пазакласнага чытання пачынаюць праводзіцца з трэцяга класа і ўжо з гэтага ж часу ўводзіцца праца з перыядычным друкам на ўроках пазакласнага чытання. Тэматыка чытання не адрозніваецца ад беларускамоўнай школы [15, с. 195].
Такім чынам, мы бачым, што ўрокі пазакласнага чытання праводзяцца адзін раз у месяц, а праца з перыядычнымі выданнямі на працягу года можа праводзіцца 1-2 разы на год - гэта не шмат. Таму настаўніку трэба зрабіць усё магчымае, каб дзеці больш грунтоўна пазнаёміліся са спецыфікай і разнастайнасцю дзіцячага перыядычнага друка.
- Канспекты ўрокаў пазакласнага чытання з выкарыстаннем газет і часопісаў
Для ўрокаў пазакласнага чытання можна прапанаваць наступныя планы-канспекты:
- Тэма: Знаёмства з
часопісам “Вясёлка”
3 клас
Мэты ўрока:
- пазнаёміць вучняў з дзіцячым перыядычным друкам на Беларусі і ў прыватнасці з часопісам “Вясёлка”;
- выпрацоўваць уменне
самастойна працаваць з
- развіваць цікавасць да перыядычнага друку, уважлівасць.
Абсталяванне: часопіс “Вясёлка”, фотаздымкі В. Віткі і У. Ліпскага, запіс песні І. Лучанка на словы А. Вольскага “Радуга-вясёлка”.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
- Вітаю вас, вучні. Жадаю прыемных уражанняў ад сустрэчы з часопісамі. Усміхніцеся адзін аднаму, настаўніку. Пажадаем адзін аднаму поспехаў.
2. Паведамленне тэмы ўрока.
-Пачаць сённяшні ўрок нашага пазакласнага чытання я б хацела з загадкі:
Хмара цёплы дождж не сее,
Сонейка ў блакіце,
Хто ў сем колераў квітнее
Над зямлёй скажыце (Вясёлка).
Гучыць у запісе песня І. Лучанка на словы А. Вольскага “Радуга-вясёлка”.
- Размова на нашым уроку
пойдзе пра выдатны
3. Праца па тэме ўрока.
- Вясёлка – гэта сонечная
ўсмешка прыроды ў чыстым
Дзеці чытаюць верш.
1. Вісіць падкоўкай шалік,
На неба глянь, пастой.
Сем колераў заззялі
У нас над галавой.
2. ”Вясёлка” – так пяшчотна
Назвалі шалік той
І гэтак жа цудоўна
Завуць часопіс твой.
3. Хаця часопіс тонкі,
Але вядомы ўсім –
Сем колераў вясёлкі
Праменяцца ў ім.
4. Злучаюцца вясёлкай
Нябёсы і зямля,
Чароўная падкоўка –
Часопісу радня.
- Аднойчы ў Беларусі
нарадзілася дзівосная
- Як вы лічыце, чаму вырашылі так назваць часопіс (выслухаць меркаванні дзяцей)? Вясёлка ўвабрала ў сябе спалучэнне прыгожых яркіх колераў. Звярніце ўвагу на стронкі часопіса, яны таксама зіхацяць колерамі, як тая вясёлка. Магчыма гэта і паслужыла асноўный прычынай, пры выбары назвы часопіса.
Паэт Сяргей Грахоўскі напісаў твор, у якім уславіў набесную вясёлку: “У прыгожай дузе над лесам загарэліся сем колераў – чырвоны, аранжавы, жоўты, зялёны, блакітны, сіні, фіялетавы”.
- І ў нашай “Вясёлкі” сем адметных рыс. Якія гэта прыметы (вясёлая, цікавая, мудрая, дасціпная, прыгожая, казачная, карысная)?
Гісторыя ўзнікнення:
- Часопіс пачаў выдавацца аж у 1957 годзе і не спыніў свайго існавання да сённяшняга часу. Давайце падлічым, колькі год існуе гэты часопіс? Першым рэдактарам часопіса, як я ўжо гаварыла, стаў Васіль Вітка. Узгадайце, з якімі яго творамі мы знаёміліся на ўроках літаратурнага чытання?
Зараз галоўным рэдактарам часопіса з’яўляецца Уладзімір Ліпскі, таленавіты чалавек, які таксама шмат піша для дзяцей. Амаль у кожным нумары друкуюцца яго творы. На старонках часопіса змяшчаецца шмат цікавых апавяданняў і вершаў вядомых вам паэтаў і пісьменнікаў: Якуба Коласа, Міколы Чарняўскага, Міколы Маляўкі і інш. Таксама ў “Вясёлцы” друкуюцца дзеці, звычайныя школьнікі, вашыя аднагодкі. Часопіс змяшчае і малюнкі, якія таксама дасылаюць у рэдакцыю дзеці. Калі хтосьці з вас захоча напісаць у часопіс верш, апавяданне, звярніце ўвагу на прадапошнюю старонку– тут пададзены адрас рэдакцыі.
Праца з будовай часопіса:
- А зараз давайце разгледзім часопіс (2011, №3). Што намалявана на вокладцы часопіса (кветкі, як сімвал вясны, арол – выява дзяржаўнай сімволікі Польшчы)? Як вы лічыце, падарожжа ў якую краіну прапануе нам Вася Васёлкін (калі ёсць карта, паказаць, дзе знаходзіцца Польшча)? Магчыма каму-небудзь з вас давялося пабываць у гэтай краіне? Якія ўражанні засталіся ў вас ад польскага падарожжа (выказванні дзяцей)?
- Пагартайце часопіс. Інфармацыя
тут падаецца ў пэўных
- Ці ведаеце вы, што такое рубрыка (тыя разделы, якія паўтараюцца ў кожным нумары)?
- Пералічыце, калі ласка, гэтыя рубрыкі (“ Я тут жыву”, “Вася вясёлкін запрашае…”, “Каласавічок”, “Хвілінкі-весялінкі”, “Крышку пра кніжку”і г.д.).
- Разгледзьце, калі ласка, гэтыя рубрыкі, пазнаёмцеся, якія апавяданні ў іх змешчаны. (дзеці самастойна знаёмяцца з творамі, змешчанымі ў часопісе)
- Скажыце, калі ласка, а што мы бачым на старонцы 3 (творы звычайных дзяцей: “Алёнка”, “Матуля”, “Пачастунак”).
- Ці спадабаліся вам творы вашых аднагодак?
- Хто галоўныя героі казкі “Пачастунак” (птушкі: сініца і снягір)?
- Чаму вучыць нас гэта казка (клапаціцца пра птушак)?
- Хачу прапанаваць вам падарожжа за мяжу – у Польшчу (дзеці чытаюць тэкст пра Польшчу).
- Што новага вы даведаліся пра нашу краіну-суседку?
- Выяву якой птушкі можна ўбачыць на польскіх злотых і на дзяржаўных сімвалах краіны (арла)?
- Сімвалам чаго лічыцца арол (сімвал розуму, моцы і вынослівасці)?
- Як называецца самы старажытны замак? Чым ён так уражвае (Рэзідэнцыя магістра вялікага Тэўтонскага ордэна – самы магутны замак на тэрыторыі Еўропы. Ён уражвае не толькі сваімі памерамі і веліччу, але і тым, што рыцары пабудавалі яго з сістэмай цэнтральнага абагрэву. І было гэта ў трынаццатым стагоддзі)?
- На стр. 12-14 размешчаны
творы польскіх паэтаў у
- Чаму прысвечаны матэрыял на стр. 16-17 (юбілею пісьменніка Паўла Місько)?
- Цікавая інфармацыя для
вашых брацікаў і сястрычак
дашкольнікаў выдаецца ў
- За мяжой мы ўжо пабывалі. А зараз будем падарожнічаць па Беларусі? Мы з вамі можам гэта ажыццявіць, нават не выходзячы за сцены кабінета. Адгарніце стр.6 і скажыце, падарожжа ў якую мясцовасць прапануе нам Уладзімір Ліпскі (у Жлобінскі раён)? Давайце прачытаем невялічкае апавяданне “Тайна вёсак”, дзе мы даведаемся, чаму вёска носіць тую ці іншую назву. Чытанне апавядання ўслых.
- Чаму шмат назваў вёсак звязаныя са словам лес ці балота (нашы далёкія-далёкія родзічы жылі тут і моцна звязалі свой лёс з лясіста-балоцістым краем)?
- Ад чаго пайшла назва вёскі Ляды (каб зразумець назву вёскі Ляды, трэба ведаць, што ляда – гэта месца, ачышчанае ад лесу ці кустоў для пасеваў. Адваёўвалі людзі ў прыроды ўчастак зямлі і засявалі, збіралі з яго ўраджаі)?
- За чаго вёска Баршчоўка атрымала такую назву (вёска Баршчоўка займела сваё найменне хутчэй за ўсё ад таго, што першыя пасяленцы вельмі любілі варыць і есці баршчы – страву з гародніны)?
- Звярніце ўвагу на апошнюю старонку. Прачытайце матэрыял на гэтай старонцы (матэрыял пра польскае адзенне). Гэта дае аснову нам сцвярджаць, што вокладка часопіса, апошняя і першая старонкі, аб’яднаны тэматычна.
4. Падвядзенне вынікаў урока.
- Ці спадабалася вам чытаць часопіс “Вясёлка”? Што асабліва вас зацікавіла?
- Якія рубрыкі вы можаце ўзгадаць?
- Нагадайце прозвішчы
першага і сучаснага
- Падарожжа ў якую краіну вы б хацелі здзейсніць на наступных уроках і чаму?
- На развітанне я хачу параіць вам стаць пастаяннымі чытачамі “Вясёлкі”. Тут вы знойдзеце шмат карыснага і займальнага. Часопіс дапаможа ў вучобе, далучыць да скарбаў роднай мовы, адкрые дзівосны свет прыроды, зробіць цікавым адпачынак. Няхай часопіс стане вашым надзейным сябрам!
- Тэма: Знаёмства з
газетай “Зорка”
4 клас
Мэты:
- пазнаёміць з газетай “Зорка”;
- выклікаць у дзяцей
жаданне чытаць перыядычны
- выхоўваць любоў да чытання.
Абсталяванне: нумары газет “Зорка”, карткі з надпісамі рубрык.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
-Добры дзень. Сядайце, калі
ласка. Я вельмі хачу, каб урок
пазакласнага чытання
2. Праца па тэме ўрока.
- Сёння мы з вамі пазнаёмімся з газетай “Зорка”
- Як вы лічыце, дзе вырабляюць газету? Хто рыхтуе матэрыял для газеты (калі дзеці не могуць адказаць, настаўнік сам падае неабходную інфармацыю)?
- У кожнага друкаванага
выдання ёсць рэдакцыя. Гэта група
людзей, якая падрыхтоўвае матэрыял,
які потым змяшчаецца на
- А хто збірае гэты матэрыял? Хто піша ў газеце? Як называюць такіх людзей (адказы дзяцей)?
- Іх называюць журналістамі, карэспандэнтамі. Журналісты пішуць нататкі, артыкулы, падбіраюць матэрыял для рубрык. Карэспандэнты выязжаюць у школы, загарадныя лагеры і збіраюць інфармацыю, якую потым прыносяць у рэдакцыю. На яе аснове пішуць артыкулы. Карэспандэнтамі могуць быць і настаўнікі, і вучні, і студэнты.
- А хто яшчэ ўдзельнічае ў выпусцы газеты (мастакі, фотарэпарцёры)?
- Паглядзіце ўважліва на нумары “Зоркі”, якія знаходзяцца перад вамі (дзеці праглядваюць газеты). Не чытаўшы ўсю газету, можна здагадацца, пра якія падзеі ідзе ў ёй гаворка, калі яна выйшла. Дзякуючы чаму гэта можна зрабіць (адказы дзяцей)? У кожнай газеце на першай старонцы ёсць вялікі галоўны малюнак (фотаздымак) нумара, а таксама маленькія с адной фразай пад імі і паказацелем старонкі, на якой размешчана падрабязная інфармацыя.
- На першай старонцы – назва газеты, указваецца, для каго яна прызначана. А што знаходзіцца злева ад назвы? Справа (злева – малюнак зямнога шара, а вакол яго – узяўшыся за рукі дзеці. Справа – дата выпуску газеты)?
- Звярніце ўвагу: пад датай – два нумары. Чаму іх два (адказы дзяцей)? Першая лічба – нумар гэтага года, а ў дужках – нумар газеты з дня яго выдання. Газета выдаецца са студзеня 1945 года. Колькі гадоў газеце (68 год)?
- Давайце паглядзім на апошнюю старонку. Што вы бачыце унізе (адказы дзяцей)? Там пазначана, хто галоўны рэдактар, адрас рэдакцыі, яе тыраж і падпісны індэкс. Тыраж – гэта колькасць экзэмпляраў выпушчанага друкаванага выдання. Індэкс – гэта лічбавы паказчык часопіса або газеты. Яго пазначаюць пры падпісцы.
- Вось мы і атрымалі самыя агульныя ўяўленні пра газету. А цяпер давайце пазнаёмімся з ёй бліжэй: даведаемся, пра што і пра каго ў ёй пішуць, якія ў ёй рубрыкі.
Кожная група прадстаўляе 2-3 рубрыкі газеты (загадзя раздадзеныя і падрыхтаваныя вучнямі) і расказвае пра іх змест, акрамя гэтага, прыдумваюць пытанні для другіх груп па сваёй рубрыцы.
“Рэдактар” першай групы прадстаўляе дзве рубрыкі: “Край мой Белая Русь” і “Раднічок”.
- Пад рубрыкай “Край
мой Белая Русь” друкуюцца
артыкулы пра гісторыю
- Цікава, што гэтыя нататкі пісалі дзеці – амаль нашы равеснікі.
- Пад гэтай рубрыкай друкуюцца вершы, якія склалі таксама дзеці (вучань зачытвае верш).
- А гэта (паказвае) эмблема рубрыкі “Раднічой”. Як вы думаеце, пра што пішуць у ёй (адказы дзяцей). Згодна, пад гэтай рубрыкай змяшчаюцца матэрыялы пра прыроду Беларусі, а таксама пра тое, як дзеці клапоцяцца пра яе. Юныя эколагі Беларусі ачышчаюць ад мусару рэкі, расчышчаюць крыніцы.
- А цяпер вам пытанні:
- Хто такія юнкоры (юныя карэспандэнты, якія пішуць у газету пра жыццё свайго класа, школы)?
- Ці адрозніваецца народная адежа ў розных раёнах Беларусі (так, адрозніваецца па пашыву, па арнаменту вышыўкі і многім другім. У кожным рэгіёне адежа, асабліва жаночая, мела свае асаблівасці)?