Праца з газетамі і часопісамі на ўроках пазакласнага чытання

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Апреля 2014 в 18:01, курсовая работа

Краткое описание


Не будзе сакрэтам тая з’ява, што беларусы пачалі менш звяртацца да пошуку ведаў з друкаваных крыніц (кніг, газет, часопісаў) менавіта з-за такой сусветнай з’явы як Інтэрнэт, таму праблема працы з перыядычнымі выданнямі ў наш час вельмі актуальная. Можна знайсці патрэбную інфармацыю без вялікіх затрат часу і грошай, фізічных намаганняў. Пра падзеі ў свеце куды прасцей даведацца з сусветнай сеткі, дзе новыя падзеі фіксуюцца з вялікай хуткасцю. Такія адносіны дарослых да друкаваных крыніц захавання ведаў пераймаюць і дзеці, таму, як гэта не дзіўна і сумна, у некаторых кватэрах для дзяцей не выпісваюць ні часопісаў, ні газет. Калі папрасіць вучня пералічыць беларускія перыядычныя выданні, то не многія дзеці прывядуць прыклады пяці перыядычных выданняў увогуле.

Содержание


УВОДЗІНЫ……………………………………………………………………..3
ГЛАВА 1. АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ ПРАЦЫ З ГАЗЕТАМІ І ЧАСОПІСАМІ НА ЎРОКАХ ПАЗАКЛАСНАГА ЧЫТАННЯ …….………...…..5
1.1. Урокі пазакласнага чытання ў пачатковай школе……………………….5
1.2. Выкарыстанне беларускамоўных дзіцячых перыядычных выданняў на ўроках пазакласнага чытання………………………………………........………….9
ГЛАВА 2. ПРАЦА З ПЕРЫЯДЫЧНЫМІ ВЫДАННЯМІ НА ЎРОКАХ ПАЗАКЛАСНАГА ЧЫТАННЯ………………………………..………….……….15
2.1. Размеркаванне ўрокаў пазакласнага чытання ў пачатковай школе..….15
2.2. Канспекты ўрокаў пазакласнага чытання з выкарыстаннем газет і часопісаў ……………………………………………………………………...…….18
ЗАКЛЮЧЭННЕ……………………………………………………………….26
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ…………………………………..28

Прикрепленные файлы: 1 файл

курсавая.docx

— 51.94 Кб (Скачать документ)

Публіцыстычны стыль вылучаецца своеасаблівай лексікай і фразеалогіяй: баявітасць, грамадзянін, выхаванасць, годнасць, вытрымка, мужнасць, дасягненне і інш.

У лексіцы публіцыстычных твораў ёсць такія адзінкі, якія набываюць прымету публіцыстычнасці толькі пры ўжыванні з пераносным значэннем. Напрыклад, слова сігнал з асноўным, намінатыўным значэннем не з’яўляецца публіцыстычным: сігнал рэгуліроўшчыка, сігнал трывогі. Ужытае з пераносным значэннем, гэта слова набывае ярка выражаную публіцыстычную афарбоўку: трывожны сігнал са школы.

Істотныя рысы публіцыстычнай лексікі і фразеалогіі – эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць, ацэначнасць. Адны моўныя адзінкі гэтага стылю маюць станоўча-ацэначны характар: ударнік, перадавік, прагрэсіўнае чалавецтва, міралюбівыя сілы; другія – выразны адбітак адмоўна-ацэначнай афарбававнасці: прымірэнец, абывацель, пірацкія дзеянні, жоўтая прэса і інш. [16, с. 112].

З прычыны таго, што сродкі гутарковага стылю таксама эмацыянальна-экспрэсіўныя, публіцыстычны стыль многімі сваімі рысамі збліжаецца з гутарковым і пастаянна ўзбагачаецца яго лексіка-фразеалагічнымі і граматычнымі элементамі. Так, у публіцыстыцы часта выкарыстоўваюцца сінтаксічныя канструкцыі з ярка выражанай экспрэсіўнасцю – сказы з інверсійным парадкам слоў, рытарычныя пытанні, сказы-звароты, паўторы і г.д.

Публіцыстыка – гэта слоўнае мастацтва, дзе важна не толькі што гаворыцца, але і як гаворыцца. Мова публіцыстыкі мае шмат агульнага з мовай мастацкай літаратуры. Як і мастацкая літаратура, публіцыстыка карыстаецца ўсім багаццем агульнанарорднай мовы, не абыходзячы і такія моўныя адзінкі, якія знаходзяцца на мяжы літаратурнай мовы або нават па-за ёю. Так, у публіцыстычных творах могуць ужывацца дыялектызмы, жарганізмы, словы і выразы са зніжанай стылістычнай афарбоўкай, аднак яны павінны быць тэкстуальна апраўданымі. Не дапускаецца нематываванае ўжыванне лексікі абмежаванай сферы выкарыстання [16, с.113].

У публіцыстыцы звычайна асвятляюцца разнастайныя пытанні навукі, тэхнікі, эканомікі, палітыкі, культуры, таму публіцыстычны стыль вызначаецца шырокім выкарыстаннем тэрміналагічнай лексікі. Але публіцыстычны твор не павінен быць “перанасычаны” тэрмінамі, бо публіцыст адрасуе свой матэрыял мільёнам чытачоў, а не толькі спецыялістам.

Самымі характэрнымі моўнымі сродкамі публіцыстычнага стылю служаць разнастайныя тропы, рознага роду крылатыя выслоўі, прыказкі і прымаўкі.

Яшчэ адной важнай рысай публіцыстычнага стылю служыць перадача актуальнай, свежай інфармацыі, а таксама паведамленняў на тэмы, якія пастаянна з‘яўляюцца цікавымі для аўдыторыi: абмеркаванне набалелых пытанняў жыцця краіны, асобных яе раёнаў, праблем унутранай і знешняй палітыкі і г.д. [16, с. 114].

 Як сведчыць праведзены агляд, сёняшнія беларускамоўныя перыядычныя выданні – важная крыніца інфармацыі, якая найбольш аператыўна адлюстроўвае навіны і дасягнененні ва ўсіх галінах грамадства. Беларуская перыёдыка не толькі прайшла цікавы і знакавы шлях у сваім развіцці, але і выявіла вернасць нацыянальным традыцыям, і сёння яна паспяхова вырашае ўскладзеныя на сябе задачы па выхаванні высокай духоўнай культуры народа. Значнае месца ў беларускіх перыядычных выданнях займаюць дзіцячыя газеты і часопісы.

    Такім чынам, усім нам вядома, што ў працэсе чытання чалавек набывае пэўныя веды, уменні, навыкі; узбагачае свой слоўнікавы запас; развівае сваё мысленне, памяць. Кніга і перыядычны друк – галоўныя дапаможнікі ў гэтым. Каб выхаваць адукаванага чалавека, патрэбна ўвесці яго ў свет літаратуры, прывіваць любоў да сваёй мовы, радзімы і яе гісторыі. Малодшы школьнік на ўроках чытання вучыцца працаваць з кнігай, газетай, часопісам: ён адзначае галоўную і дадатковую інфармацыю, выказвае свае думкі, даносіць свае ўражанні да аднакласнікаў, прапаноўвае займальныя матэрыялы (гульні, загадкі, жарты, рэбусы, красворды і г.д.) да ўрока, размаўляе на роднай мове.

Задача настауніка – праводзіць урокі пазакласнага чытання ў розных цікавых формах, выкарыстоўваць разнастайныя прыёмы заахвочвання да кніг і перыядычных выданняў.

 

 

ГЛАВА 2. МЕТОДЫКА ПРАЦЫ З ПЕРЫЯДЫЧНЫМІ ВЫДАННЯМІ НА ЎРОКАХ ПАЗАКЛАСНАГА ЧЫТАННЯ

 

    1. Размеркаванне ўрокаў пазакласнага чытання ў пачатковай школе

 

Як самастойны прадмет  у пачатковых класах літаратура не вывучаецца, але на ўроках літаратурнага чытання закладваецца прапедэўтыка літаратурнай адукацыі, аснову якой складае фарміруемае на працягу ўсіх чатырох гадоў навучання ўменне правільна, асэнсавана і выразна чытаць мастацкія тэксты [15, с. 174].

Праграма па літаратурным чытанні ў школах з беларускай мовай навучання складаецца з наступных раздзелаў: “Тэматыка чытання”, “Чытанне вучняў”, “Чытацкія ўменні і першапачатковыя веды вучняў аб літаратуры”, “Пазакласнае чытанне”, “Асноўныя патрабаванні да падрыхтоўкі вучняў”, што сведчыць аб важнасці выдзялення пазакласнага чытання ў асобны раздзел. Асаблівасцю праграмы за першы клас з’яўляецца тое, што ўрокі чытання і пісьма знаходзяцца ў цэласным адзінстве і таму няма падзелу на асобныя прадметы “Літаратурнага чытання” і “Беларускай мовы”. У адпаведнасці з раздзеламі курса навучання грамаце праграма складаецца з структурных частак: навучанне грамаце, пазакласнае чытанне, развіццё маўлення, дзе таксама значнае месца адводзіцца ўрокам пазакласнага чытання [15, с. 176].

У змесце тлумачальнай запіскі раскрываюцца мэты пазакласнага чытання – пазнаёміць вучняў з дзіцячай літаратурай, якая ўваходзіць у кола чытання сучаснага малодшага школьніка, фарміраваць цікавасць да кнігі, уменне працаваць з ёй, выхоўваць патрэбу ў  самастойным чытанні; даецца ўказанне на зварот да твораў як беларускай, так і замежнай дзіцячай літаратуры, падаецца дакладны спіс беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Веды пра кнігі і аўтараў набываюцца ў працэсе практычнай дзейнасці з дзіцячымі кнігамі – калектыўнай, індывідуальнай і групавой.

Праца на ўроках пазакласнага чытання з перыядычным друкам праводзіцца з трэцяга класа. Гэта звязана ў першую чаргу з фарміраваннем чытацкай самастойнасці. Згодна з праграмай, выдзяляюць наступныя этапы фарміравання чытацкай самастойнасці:

  1. Падрыхтоўчы этап: на кожным уроку пазакласнага чытання дзеці знаёмяцца з адной дзіцячай кнігай, аб’ёмам 8 – 16 старонак у тыповым афармленні (г. зн. на першай страронцы вокладкі – прозвішча аўтара, загаловак, ілюстрацыя, якая адпавядае загалоўку).  На пазакласнае чытанне адводзіцца 20 хвілін за кошт урока навучання грамаце. Праводзіцца слуханне, разгляд кніг у працэсе засваення граматы, літаратурнай гульні ў пазаўрочны час. Школьнікі вучацца ўспрымаць на слых апавяданне, казку, даюць прасцейшыя ацэнкі прачытанаму, суадносяць змест з загалоўкам, ствараюць вусныя малюнкі да прачытанага, знаёмяцца з асноўнымі правіламі гігіены чытання і карыстання кнігай.

Асноўным відам дзейнасці на ўроках пазакласнага чытання ў першым класе з’яўляецца слуханне. Для ўрокаў такога кшталту адводзіцца толькі частка ад асноўнага ўрока, таму калі ўлічыць хуткасць і правільнасць чытання першакласніка, то за такі кароткі час немагчыма разглядзець дастатковую колькасць матэрыялу перыядычнага друку. Вучні зацікаўлена будуць слухать творы з ярка акрэсленым сюжэтам, а не складаныя публіцыстычныя артыкулы з часопісаў і газет.  Выкарыстоўваецца толькі адна кніга, згодна з гэтым меркаванне, на такім ўроку трэба было б карыстацца толькі адным нумарам газеты або часопіса. Не заўсёды ў адным нумары сабрана пэўная колькасць цікавай і даступнай інфармацыі для дзяцей. Дастаткова цяжка ўспрымаюцца вершы на слых, таму выкарыстоўваць для слухання паэзію на ўроках пазакласнага чытання непажадана (калі не плануецца завучванне верша на памяць). Гэта яшчэ адна прычына, чаму не трэба на ўроках пазакласнага чытання выкарыстоўваць матэрыял перыядычных выданняў: ў часопісах і газетах друкуецца вялікая колькасць паэтычных твораў. На ўроках пазакласнага чытання ў першым класе з перыядычных выданняў можна выкарыстоўваць творы малога жанру: загадкі, задачкі, лічылкі, скорагаворкі, пацешкі. Прычым чытаць іх павінен настаўнік.

  1. Пачатковы этап: на кожным уроку пазакласнага чытання дзеці знаёмяцца з 2-4 кнігамі любога афармавання. Аб’ём прачытання не перавышае 8-30 старонак. На пазакласнае чытанне адводзіцца 1 урок. Дзеці абавязкова самастойна чытаюць кнігі пад наглядам настаўніка, а па жаданні – і  ў вольны час. Праводзіцца чытанне-разгляд кніг, аналітыка-сінтэтычныя практыкаванні па арыентацыі ў групе кніг.

Праца з перыядычнымі выданнямі ў другім класе не можа праводзіцца належным чынам таму, што дзеці не ў дастатковай якасці валодаюць навыкамі чытання (тэхніка чытання, хуткасць, правільнасць пастаноўкі націску). У падручніку па літаратурнаму чытанню матэрыял  пададзены па прынцыпу ўскладнення матэрыялу, паступовага ўвядзення новай лексікі. Перыядычныя ж выданні такіх прынцыпаў не маюць, яны не разлічаны канкрэтна на другі клас. Аўдыторыя чытальнікаў перыядычных выданняў не акрэслена канкрэтным класам, яна больш шырокая – вучні пачатковых класаў. Пры тлумачэнні вялікай колькасці новай лексікі настаўнік можа патраціць значную частку ўрока. У перыядычных выданнях шрыфт тэкстаў можа быць меншым, чым у падручніку, што таксама выклікае дадатковыя цяжкасці ў вучняў.

  1. Асноўны этап: для чытання прапануецца дзіцячая мастацкая, навукова-мастацкая, навукова-пазнавальная кніга, з ускладненым тыповым афармленнем аб’ёмам прачытання ад 16 да 150 старонак. Дзеці знаёмяцца з перыядычным друкам. На ўроках пазакласнага чытання дзеці знаёмяцца з 3-5 кнігамі, аб’яднанымі між сабой адной тэмай і адным або некалькімі жанрамі. Дзеці абавязкова чытаюць кнігі па зададзеных прыметах на ўроку і ў пазаўрочны час, праводзіцца чытанне-разгляд з мэтай выбару кнігі і засваення яе зместу .

У трэцім класе ўсталёўваюцца спрыяльныя ўмовы для выкарыстання газет і часопісаў на ўроках пазакласнага чытання. Тэхніка чытання вучняў на трэцім годзе навучання істотна лепшая, чым у папярэднія перыяды. Па гэтай прычыне пры ўзнікненні пытанняў з незнаёмымі словамі настаўнік можа затраціць некаторы час на іх тлумачэнне. На такіх уроках настаўнік можа выкарыстоўваць некалькі нумароў газет і часопісаў, таму можна падабраць шмат артыкулаў, аб’яднаных адной тэмай. Можна разбіць клас на некалькі тэматычных груп і за ўрок выслухаць выказванні дзяцей па некалькіх пытаннях (праблемах). Урок можа прадугледжваць папярэднюю падрыхтоўку вучняў да ўрока (пошук матэрыялу на зададзеную тэму па прапанове настаўніка, знаёмства з творчасцю пэўнага аўтара, выказванне сваіх адносін да артыкула). Неабходна звяртаць увагу вучняў на разнастайнасць дзіцячых беларускамоўных перыядычных выданняў, таму што характар мыслення ў кожнага вучня розны і інтарэсы таксама ў кожнага свае, таму розных вучняў могуць зацікавіць розныя газеты і часопісы. Урокі ў трэцім класе могуць атрымацца насычанымі і цікавымі, калі папярэдняя падрыхтоўка будзе праводзіцца як з боку настаўніка, так і з боку вучняў.

  1. Заключны этап: дзеці знаёмяцца з сусветнай мастацкай дзіцячай літаратурай, навукова-пазнавальнымі даведачнымі кнігамі, гістарычна-прыгодніцкай і фантастычнай літаратурай (аб’ём да 300 старонак), дзіцячымі часопісамі і газетамі. Кнігі для чытання павінны быць рознымі па структуры. Дзеці абавязкова самастойна чытаюць кнігі ў межах выбранай тэмы на ўроку і пазаўрочны час. Прыводзіцца чытанне і разгляд з мэтай выбару кніг і засваення іх зместу, у залежнасці ад уласных чытацкіх магчымасцей і інтарэсаў [15, с. 179].

Самымі цікавымі могуць атрымацца ўрокі пазакласнага чытання з выкарыстаннем газет і часопісаў у чацвёртым класе. Як пазначана ў праграме, вялікі акцэнт робіцца на індывідуальныя інтарэсы і магчымасці вучняў. Таму на мой погляд, самымі прадуктыўнымі будуць індывідуальныя заданні вучняў.  Гэта могуць быць: падрыхтоўка індывідуальных паведамленняў (кожнаму вучню – сваё пэўнае пытанне) або самастойная падрыхтоўка кожнага вучня па аднаму і тому ж пытанню і абмеркаванне на ўроку поглядаў і стаўлення вучняў да гэтай праблемы, пошук агульнага калектыўнага погляду класа (знайсці вершы на ваенную тэматыку ў перыядычных выданнх; прачытаць творы дзяцей, прысвечаных Радзіме, якія надрукавалі ў часопісе “Вясёлка”; знайсці цікавы матэрыял з рубрыкі “Упершыню ў “Вясёлцы” і г.д).

Прынцып пабудовы праграмы па пазакласным чытанні грунтуецца на этапах фарміравання чытацкай самастойнасці. Пры аднолькавай колькасці гадзін, адведзеных для пазакласнага чытання – 9 (адзін раз на месяц), тэматыка ўрокаў паступова ўскладняецца, асабліва гэта бачна на разглядзе кола чытання на падрыхтоўчым этапе (адна кніга) і колам чытання на заключным этапе (сусветная мастацкая літаратура, навукова-пазнавальная, даведачная кніга, гістарычная, прыгодніцкая і фантастычная літаратура, дзіцячыя часопісы і газеты).

На ўроках пазакласнага чытання дзеці павінны навучыцца і ўмець:

-выбіраць кнігу ў адпаведнасці  з пастаўленай настаўнікам мэтай;

-чытаць самастойна дзіцячыя  кнігі;

  • вызначаць прыкладны змест незнаёмай кнігі па інфармацыі, змешчанай на вокладцы, тытульным лісце, у прадмове, пасляслоўі, ілюстрацыях;
  • карыстацца відамі бібліятэчна-бібліяграфічнай дапамогі.

Для ўрокаў пазакласнага чытання з выкарыстаннем перыядычнага друку гэтыя мэты таксама прымальныя, асаблівую увагу трэба звяртаць на назвы артыкулаў для таго, каб вучань самастойна выбіраў матэрыял для чытання. Таксама трэба знаёміць дзяцей з перыядам выхаду новых нумароў часопісаў і газет і даведацца аб тым, якія газеты і часопісы знаходзяцца ў карыстанні ў школьнай бібліятэцы.

Информация о работе Праца з газетамі і часопісамі на ўроках пазакласнага чытання