Праца з газетамі і часопісамі на ўроках пазакласнага чытання

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Апреля 2014 в 18:01, курсовая работа

Краткое описание


Не будзе сакрэтам тая з’ява, што беларусы пачалі менш звяртацца да пошуку ведаў з друкаваных крыніц (кніг, газет, часопісаў) менавіта з-за такой сусветнай з’явы як Інтэрнэт, таму праблема працы з перыядычнымі выданнямі ў наш час вельмі актуальная. Можна знайсці патрэбную інфармацыю без вялікіх затрат часу і грошай, фізічных намаганняў. Пра падзеі ў свеце куды прасцей даведацца з сусветнай сеткі, дзе новыя падзеі фіксуюцца з вялікай хуткасцю. Такія адносіны дарослых да друкаваных крыніц захавання ведаў пераймаюць і дзеці, таму, як гэта не дзіўна і сумна, у некаторых кватэрах для дзяцей не выпісваюць ні часопісаў, ні газет. Калі папрасіць вучня пералічыць беларускія перыядычныя выданні, то не многія дзеці прывядуць прыклады пяці перыядычных выданняў увогуле.

Содержание


УВОДЗІНЫ……………………………………………………………………..3
ГЛАВА 1. АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ ПРАЦЫ З ГАЗЕТАМІ І ЧАСОПІСАМІ НА ЎРОКАХ ПАЗАКЛАСНАГА ЧЫТАННЯ …….………...…..5
1.1. Урокі пазакласнага чытання ў пачатковай школе……………………….5
1.2. Выкарыстанне беларускамоўных дзіцячых перыядычных выданняў на ўроках пазакласнага чытання………………………………………........………….9
ГЛАВА 2. ПРАЦА З ПЕРЫЯДЫЧНЫМІ ВЫДАННЯМІ НА ЎРОКАХ ПАЗАКЛАСНАГА ЧЫТАННЯ………………………………..………….……….15
2.1. Размеркаванне ўрокаў пазакласнага чытання ў пачатковай школе..….15
2.2. Канспекты ўрокаў пазакласнага чытання з выкарыстаннем газет і часопісаў ……………………………………………………………………...…….18
ЗАКЛЮЧЭННЕ……………………………………………………………….26
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ…………………………………..28

Прикрепленные файлы: 1 файл

курсавая.docx

— 51.94 Кб (Скачать документ)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

КУРСАВАЯ РАБОТА

Праца з газетамі і часопісамі на ўроках пазакласнага чытання

 

 

 

 

 

 

 

                                                 

                                                      

                                                   –

                                                          

                                                   

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ……………………………………………………………………..3

 

ГЛАВА 1. АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ ПРАЦЫ З ГАЗЕТАМІ І ЧАСОПІСАМІ НА ЎРОКАХ ПАЗАКЛАСНАГА ЧЫТАННЯ …….………...…..5

1.1. Урокі пазакласнага чытання ў пачатковай школе……………………….5

1.2. Выкарыстанне беларускамоўных  дзіцячых перыядычных выданняў  на ўроках пазакласнага чытання………………………………………........………….9

 

ГЛАВА 2. ПРАЦА З ПЕРЫЯДЫЧНЫМІ ВЫДАННЯМІ НА ЎРОКАХ ПАЗАКЛАСНАГА ЧЫТАННЯ………………………………..………….……….15

2.1. Размеркаванне ўрокаў  пазакласнага чытання ў пачатковай  школе..….15

2.2.  Канспекты ўрокаў пазакласнага чытання з выкарыстаннем газет і часопісаў ……………………………………………………………………...…….18

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ……………………………………………………………….26

 

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ…………………………………..28

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

УВОДЗІНЫ

Не будзе сакрэтам тая з’ява, што беларусы пачалі менш звяртацца да пошуку ведаў з друкаваных крыніц (кніг, газет, часопісаў) менавіта з-за  такой сусветнай з’явы як Інтэрнэт, таму праблема працы з перыядычнымі выданнямі ў наш час вельмі актуальная. Можна знайсці патрэбную інфармацыю без вялікіх затрат часу і грошай, фізічных намаганняў. Пра падзеі ў свеце куды прасцей даведацца з сусветнай сеткі, дзе новыя падзеі фіксуюцца з вялікай хуткасцю. Такія адносіны дарослых да друкаваных крыніц захавання ведаў пераймаюць і дзеці, таму, як гэта не дзіўна і сумна, у некаторых кватэрах для дзяцей не выпісваюць ні часопісаў, ні газет. Калі папрасіць вучня пералічыць беларускія перыядычныя выданні, то не многія дзеці прывядуць прыклады пяці перыядычных выданняў увогуле. З дзіцячымі часопісамі і газетамі з’ява яшчэ больш складаная: дзеці ўзгадваюць толькі “Вясёлку”. Таму асноўнай задачай настаўніка пачатковай школы з’яўляецца знаёмства з разнастайнасцю беларускамоўных перыядычных выданняў. Не менш важнай задачай з’яўляецца развіццё цікавасці ў вучняў да часопісаў і газет праз урокі пазакласнага чытання. Аснова працы настаўніка на такіх уроках – паказаць вучням, як правільна працаваць з перыядычнымі выданнямі, на што ў першую чаргу звяртаць увагу. На працэс знаёмства з перыядычнымі выданнямі, працу з імі  на ўроку скіраваны даследванні дадзенай курсавой працы.

Публіцыстычны стыль спецыфічны. Аднак, на вялікі жаль, ён мала даследаваны.

Мэта даследавання – апісаць асаблівасці працы і арганізацыі ўрокаў пазакласнага чытання з выкарыстаннем дзіцячых перыядычных выданняў у пачатковай школе.

Задачы даследавання:

  • паказаць ролю ўрокаў пазакласнага чытання ў пачатковай школе;
  • раскрыць асаблівасці публіцыстычных твораў;
  • прааналізаваць праграму;
  • распрацаваць урокі пазакласнага чытання з выкарыстаннем газет і часопісаў.

Аб’ект: дзейнасць настаўніка і вучняў на ўроках пазакласнага чытання пры працы з дзіцячымі перыядычнымі выданнямі.

Прадмет даследавання: методыка працы з газетай і часопісам на ўроках пазакласнага чытання як сродак выхавання вучняў.

Метады даследвання :

  • Аналіз навуковай і метадычнай літаратуры;
  • Вывучэнне педагагічнага вопыту настаўнікаў пачатковых класаў;
  • Аналіз беларускіх перыядычных выданняў;
  • Вывучэнне гісторыі ўзнікнення перядычнага друку ў Беларусі;
  • Падрыхтоўка ўрокаў пазакласнага чытання.

Практычная значнасць:

Матэрыялы і вынікі даследавання могуць быць выкарыстаны пры планаванні і правядзенні ўрокаў пазакласнага чытання з выкарыстаннем дзіцячых перыядычных выданняў у пачатковай школе.

 

 

ГЛАВА 1. АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ ПРАЦЫ З ГАЗЕТАМІ І ЧАСОПІСАМІ НА ЎРОКАХ ПАЗАКЛАСНАГА ЧЫТАННЯ

 

    1. Урокі пазакласнага чытання ў пачатковай школе

 

Пазакласнае чытанне – раздзел навучання чытанню, які ставіць на мэце фарміраванне ў малодшых школьнікаў ведаў пра дзіцячыя кнігі з даступнага кола для чытання і асобасную, у адпаведнасці з узроставымі магчымасцямі і індывідуальнымі асаблівасцямі дзіцяці, выбарачную цікаўнасць да кніг, жаданне і ўменне іх свядома выбіраць і асэнсавана чытаць [4, с. 7].

Вучоныя выдзяляюць асноўныя мэты і задачы пазакласных заняткаў на ўроках літаратурнага чытання:

- сістэматычна знаёміць школьнікаў з даступнай для самастойнага чытання літаратурай і яе відамі;

- вучыць арыентавацца ў кнізе і сярод кніг, свядома выбіраць для сябе патрэбныя, даступныя разуменню кнігі;

- развіваць у дзяцей з дапамогай самастойнага чытання жаданне і ўменне вучыцца;

- развіваць самастойную пазнавальную дзейнасць вучняў ва ўмовах свабоднай ініцыятывы, прывучаць дзяцей карыстацца дадатковай літаратурай, развіваць патрэбнасці да самаадукацыі;

- паглыбляць веды, атрыманыя на ўроках чытання, павышаць якасць гэтых ведаў і ўменняў;

- выкарыстоўваць дзіцячую літаратуру для рашэння выхаваўчых задач [4, с. 8].

Самастойнае дзіцячае чытанне – гэта індывідуальнае, без дапамогі настаўніка або дарослых, знаёмства дзіцяці з кнігай, калі ажыццяўляецца свядомы выбар кнігі для сябе і прачытанне кнігі па ўсіх правілах. Таму ўрокі пазакласнага чытання скіраваны і на развіццё самастойнай чытацкай свядомасці.

Элементарны ўзровень, які забяспечвае гатоўнасць дзіцяці да самастойнага чытання кніг, характарызуецца наступнымі паказчыкамі:

- сфарміраванасцю цікавасці да кнігі-аб’екта;

- валоданне граматай і  добрым тэмпам чытання (32-45 слоў у мінуту ўслых);

- шырынёй чытацкага кругагляду (96-98 кніг);

- упарадкаванасцю назапашанага  кругагляду хоць бы па дзвюм  асноўным лініям: кніга-аўтар або кніга-тэма;

- глыбінёй – здольнасць  успомніць, уявіць, назваць герояў  прачытаных твораў, успомніць знаёмыя  эпізоды па ілюстрацыі і г. д. [6, с. 10].

Вядома, што падрыхтоўка першакласнікаў да самастойнага чытання непарыўна звязана з навучаннем дзяцей грамаце, а затым - з удасканаленнем у іх навыкаў чытання і ўменняў працаваць з тэкстам на ўроках чытання [2, с. 7].

Урокі пазакласнага чытання праводзяцца рэдка. Да такіх урокаў абавязковая папярэдняя падрыхтоўка як з боку настаўніка, так і з боку вучняў. Настаўнік, плануючы працу па той ці іншай тэме, вызначае колькасць заняткаў па ёй, форму правядзення, усталёўвае іх паслядоўнасць. Пры падрыхтоўцы да заняткаў плануе, які ўдзел прымуць у ім асобныя вучні (загаддзя прапануе ім вывучыць на памяць вершы, інсцэніруе з дзецьмі некаторыя празаічныя тэксты і да т.п.), што ён будзе чытаць сам, вызначае спосаб тлумачэння незнаёмых вучням слоў (паказ ілюстрацыі; звяртанне да тлумачальнага слоўніка; прывядзенне сінонімаў, антонімаў; паказ натуральнага прадмета; пераклад на рускую мову), рыхтуе наглядныя дапаможнікі і г. д. На занятках неабходна выкарыстоўваць розныя наглядныя дапаможнікі [19, с. 184].

Пры планаванні і вызначэнне тэматыкі заняткаў улічваецца накіраванасць на пастаяннае расшырэнне чытацкага светапогляду школьнікаў, паглыбленне іх інтарэсаў і ўстаноўка на выкананне праграмных патрабаванняў да ведаў і ўменняў вучняў па пазакласным чытанні.

Арганізацыя пазакласнага чытання ўжо на першым годзе навучання немагчыма без дзіцячых кніг, якія павінны быць у кожным класе.  Ужо ў першым паўгоддзі настаўнік павінен паклапаціцца пра стварэнне і карыстанне класнай бібліятэкай, плануючы сваю працу па пазакласнаму чытанню. Камплектаванне такога роду бібліятэкі не з'яўляецца самамэтай. Гэта ўмова паспяховага навучання першакласнікаў уменню самастойна звяртацца да даступных дзіцячых кніг і працаваць з імі. Таму і камплектуецца бібліятэчка паступова, па ходзе навучання. Так, напрыклад, у пачатку навучальнага года гэта можа быць палічка ў класным кутку чытання з некалькімі дзіцячымі кнігамі, узятымі з фонду школьнай бібліятэкі. А да канца года ў  класнай бібліятэцы першых класаў павінны быць прадстаўлены ўсе даступныя першакласнікам тэмы для дзіцячага чытання: пра дзяцей, пра бацькоў, пра жывёл і раслін, пра прыгоды і чараўніцтва казачных герояў. Кнігі могуць быць расстаўлены па жанрах: вершы, казкі. Прычым папаўняецца класны чытацкі вугалок за кошт кніг, атрыманых у часовае карыстанне са школьнай бібліятэкі, тых кніг, якія дзеці прыносяць у клас па жаданні з дома, з матэрыялаў дзіцячага перыядычнага друку. Створаная ў класе бібліятэка павінна ўтрымлівацца ў строгім агульнапрынятым парадку і актыўна выкарыстоўвацца першакласнікамі ў працэсе навучання для набыцця дзецьмі асабістага чытацкага вопыту [9, с. 34].

Пры правядзенні пазакласных заняткаў абавязкова ўлічваць прынцып займальнасці, які дапамагае выклікаць цікавасць у вучняў да прадмета, абудзіць  імкненне да атрымання ведаў. Калі заняткі зацікавілі вучняў, то яны  падтрымліваюць у навучэнцаў пошук адкрыццяў, актыўнага пазнання новага, спрыяюць стварэнню станоўчага эмацыйнага становішча, без чаго немагчыма актыўнае засваенне матэрыялу вучнямі. Стварэнню займальнасці дапамагае выкарыстанне на занятках дыдактычных гульняў. Аднак, уключыўшы гульню ў пазакласныя занятакі, неабходна памятаць, што яе элементы не могуць служыць на занятках сродкам забавы, яны павінны садзейнічаць дасягненню пастаўленай мэты, ажыццяўленню агульных задач пазакласнай працы [10, с. 12]. На такіх уроках часцей, чым на звычайных занятках, выкарыстоўваюцца тэхнічныя сродкі навучання, розныя віды мастацтва (жывапіс, музыка і г. д.). Але нельга ўсё ж забываць, што ў цэнтры ўрока пазакласнага чытання павінен быць літаратурны твор, гаворка пра творчасць пісьменніка, асаблівасць майстэрства ў адлюстраванні рэчаіснасці. Урок, перагружаны музыкай, жывапісам, кіно, губляе сваё навучальна-выхаваўчае значэнне і адцясняе кнігу на задні план [7, с. 244]

Актыўная зацікаўленасць вучняў звязана  з выкарыстаннем розных форм пазакласных заняткаў. У практыцы вядомыя такія формы пазакласных заняткаў, як:

  • гурткі,
  • ранішнікі,
  • гутаркі з пісьменнікамі і паэтамі,
  • запрашэнне бібліятэкараў,
  • выставы кніг,
  • насценная газета,
  • віктарыны,
  • конкурсы і г. д.

 Многія з іх могуць  быць выкарыстаны і пры арганізацыі  пазаўрочнай працы па чытанні  з малодшымі школьнікамі [4, с. 35].

Агульным для ўсіх формаў пазакласных заняткаў з'яўляецца тое, што ў кожнай з іх вучні атрымліваюць магчымасць вырашаць пасільныя задачы, выконваць элементарныя стылістычныя практыкаванні, праводзяць сістэматычныя назіранні над моўнымі фактамі [8, с. 103].

Выразнае чытанне настаўніка дазваляе дзецям глыбей разабрацца ў змесце твора, звярнуць увагу на вобразнасць слоў, убачыць за словамі тэксту рэчаіснасць. Некаторыя тэксты аб'яднаныя агульнай тэматыкай. Настаўнік павінен мець на ўвазе выхаваўчыя магчымасці такога падбору тэкстаў і абавязкова выкарыстоўваць іх у працэсе заняткаў. Чытанне ўслых розных твораў выклікае ў школьнікаў жаданне перачытаць іх, пазнаёміцца з іншымі творамі на тую ж тэму ці таго ж аўтара. Настаўнік называе кнігу, адкуль узяты той ці іншы тэкст, раіць прачытаць яе ў вольны час, робіць некаторыя папярэднія заўвагі да асобных твораў з гэтай кнігі.

Традыцыйна значнае месца ў вывучэнні чытацкіх інтарэсаў школьнікаў займае гутарка. Яна на ўроках пазакласнага чытання праводзіцца на больш высокім узроўні (не дапускаюцца дробныя пытанні па змесце твора), пытанні разлічаны на большую самастойнасць вучняў, патрабуюць разгорнутых адказаў і дадатковых звестак з жыцця, з іншых кніг. Поспех гутаркі шмат у чым залежыць ад здольнасці настаўніка заняць пры гэтым пазіцыю зацікаўленага чытача, а не кантралёра. Давер, шчырасць, павага да вучнёўскіх захапленняў, нават і такіх школьнікаў, што па тых ці іншых прычынах не задавальняюць настаўніка сваімі ведамі па літаратуры,  –  умова эфектыўнасці гутаркі. У час гутаркі настаўніку таксама пажадана падзяліцца сваімі ўражаннямі ад любімых кніг, расказаць пра творы, якія ён чытаў з задавальненнем. Аналіз твора можа быць праведзен у форме вольных выказванняў вучняў [19, с.182]. Такім чынам можна прапагандаваць лепшыя мастацкія творы і актыўна ўплываць на фарміраванне чытацкіх густаў вучняў. Аднак трэба памятаць, што гутарка не павінна быць грувасткай.

Слоўнікавая работа на ўроках пазакласнага чытання выконвае дапаможную ролю. Разбіраць усе словы, незразумелыя дзецям, на такім уроку не варта. Тлумачацца найбольш цяжкія, аналізуюцца найбольш яркія, вобразныя звароты, якія вучням трэба запомніць [19, с.182].

Информация о работе Праца з газетамі і часопісамі на ўроках пазакласнага чытання