Стылістычнае выкарыстанне слоў у пераносным значэнні (на матэрыяле трылогіі якуба коласа “на ростанях”

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 08 Сентября 2013 в 17:17, дипломная работа

Краткое описание

Мэта даследавання: характарыстыка слоў, ужытых у пераносным значэнні.
Задачы:
- ахарактарызаваць словы ў пераносным значэнні;
- паказаць стылістычнае выкарыстанне тропаў;
- разгледзець словы ў пераносным значэнні (на матэрыяле трылогіі Я. Коласа “На ростанях”: эпітэты, метафары, параўнанні) як сродкі стварэння мастацкай выразнасці і вобразнасці.

Содержание

Уводзіны……………………………………………………………….4
1. Паняцце пра тропы……………………………………………….7
1.1.Тропы з адносінамі прамога і пераноснага значэнняў……….....7
1.2.Тропы з адносінамі сінанімічнага характару………………….. 15
1.3. Тропы з аманімічнымі і паранімічнымі адносінамі………….. 17
1.4. Тропы з адносінамі антаніміянага характару………………… 18
1.5. Тропы з адносінамі несумяшчальнасці………………………. 21
2. Вобразна-выяўленчыя сродкі ў трылогіі
Я. Коласа “На ростанях ………………………………………... 23
2.1. Мова і стыль трылогіі: агульная характарыстыка………….....23
2.2. Стылістычнае выкарыстанне эпітэтаў…………………………27
2.3. Стылістычнае выкарыстанне метафар…………………….......36
2.4. Стылістычнае выкарыстанне параўнанняў……………………43
Заключэнне…………………………………………………………...48
Спіс выкарыстанай літаратуры……………………………………..52

Прикрепленные файлы: 1 файл

Диплом.doc

— 348.00 Кб (Скачать документ)

г) тропы з аманімічнымі і паранімічнымі адносінамі: каламбур і паранамазія;

д) тропы з адносінамі несумяшчальнасці – алагізм.

2. Роля эпітэта ў трылогіі Я. Коласа “На ростанях” вельмі значная. Яны выконваюць наступныя функцыі:

а) характарыстычная функцыя, пад якой разумеецца здольнасць эпітэта надаваць азначаемаму ім прадмету ці з’яве якую-небудзь характарыстыку, дадатковую да тых яго прымет, якія зафіксаваны за дадзеным словам ў слоўніках. Змест гэтай функцыі эпітэта выяўляецца ў перадачы разнастайнай стылістычнай інфармацыі;

б) арганізуючая функцыя – уласцівая эпітэту як члену атрыбутыўнага словазлучэння здольнасць звязваць атрыбутыўнымі адносінамі словы, якія абазначаюць прадметы або з’явы, не звязаныя ў аб’етыўнай рэчаіснасці;

в) экпрэсіўная функцыя эпітэта – яго здольнасць павялічваць сілу уздзеяння выказанага праз наўмыснае ўзмацненне, інтэнсіфікацыю прыметы, якую абазначае эпітэт ;

г) ацэначная функцыя – здольнасць эпітэта выражаць аўтарскую ацэнку прадмета або з’явы.

 Эпітэты адыгрываюць значную ролю ў раскрыцці ўнутранага і знешняга стану герояў, для апісання прыроды і абмалеўкі пейзажаў. У падборы і ўжыванні эпітэтаў у творы адчуваецца вялікая і крапатлівая праца пісьменніка над словам.

3. Метафара з’яўляецца прадуктыўным вобразным сродкам у мове твора. У працэс метафарызацыі аўтар уключае разнастайныя паводле сваёй семантыкі лексемы, якія вобразна характарызуюць прыродныя з’явы і аб’екты, абстрактныя паняцці, канкрэтныя прадметы. У выніку ствараюцца арыгінальныя і непаўторныя метафары, праз якія выяўляецца адметнасць мастацкага стылю пісьменніка.

Я. Колас выкарыстоўвае наступныя тыпы метафар:

а) агульнамоўныя (мёртвыя, акамянелыя). Яны забяспечваюць функцыю намінацыі. Гэта метафары са сцёртай вобразнасцю, з прамым, хоць і ўтвораным на аснове пераносу значэннем;

б) паэтычныя, якія адлюстроўваюць перанос фізічных якасцей прадметаў на псіхічныя ўласцівасці асобы, прыметы канкрэтных прадметаў – на з’явы прыроды, абстрактныя паняцці. Такія метафары заўседы вобразныя, яны маюць пераносны, іншасказальны змест;       

в) індывідуальна-аўтарскія. Гэтыя метафары з’яўляюцца аўтарскімі мастацкімі знаходкамі, падобнымі іншы раз на загадкі, галаваломкі. Іх значэнне найбольш поўна раскрываецца ў кантэксце, дзе важную ролю адыгрывае характар спалучальнасці і семантычнай напоўненасці кожнага слова.

Аднак у лінгвістычнай  літаратуры існуе і іншая класіфікацыя метафар – па семантычнай матывацыі. У трылогіі Я. Коласа “На ростанях”  найчасцей сутракаюцца наступныя віды пераасэнсаванняў:

а) пераасэнсаванні па вонкавым падабенстве (сферай-крыніцай такіх метафар з’яўляецца практычна бясконцы свет ва ўсіх яго ўмовах і праяўленнях, дзе носьбіты мовы знаходзяць пэўныя асацыяцыі і падабенствы з практычна неабмежаванай колькасцю прадметаў і з’яў рэчаіснасці (акругласць, выпукласць, пакатасць, дугападобнасць, даўжыня, прадаўгаватасць, выцягнутасць, востраканцовасць);

б) часавыя пераасэнсаванні. Характар і асаблівасці метафар часавага тыпу залежаць ад таго, які аспект шырокай часавай палітры актуалізуецца ў працэсе метафарызацыі;

в) функцыянальныя пераасэнсаванні – метафары, заснаваныя на аднолькавасці функцый, падабенстве дзеянняў, якія ўтвараюцца рознымі прадметамі;

г) якасныя пераасэнсаванні. Гэтыя метафары высвятляюць істотную пэўнасць, адметнасць прадмета;

д) квантытатыўныя пераасэнсаванні , заснаваныя на падабенстве фізічных параметраў прадметных сутнасцей, іх колькасці, памеры, велічы, аб’ёме, глыбіні і інш.

Акрамя ўласна метафары, даволі пашыранымі ў трылогіі з’яўляюцца такія яе разнавіднасці, як увасабленне і адухаўленне.

4. Параўнанні, ужытыя у трылогіі, адметныя сваёй выразнасцю і непаўторнасцю ў адлюстраванні жыцця, у раскрыцці індывідуальнасці герояў і рэалізацыі задумы аўтара, у характарыстыцы прадметаў і з’яў прыроды, рэчаіснасці.

Паводле спосабу  марфалагічнага выражэння суб’екта параўнання ў трылогіі Я. Коласа “На  ростанях” выдзяляюцца тыпы параўнанняў:

а) субстантыўныя (вобразна характарызуюць прадмет, паясняюць дзейнік, выражаны ў сказе назоўнікам. Сродкам сувязі назоўнікавай асновы з аб’ектам параўнання з’яўляюцца злучнікі як, нібы);

б) ад’ектыўныя (характарызуюць прымету прадмета і маюць цесную сувязь з прыметнікам у сказе);

в) вербальныя (адносяцца да дзеяслова, які ў сказе выконвае ролю выказніка, і вобразна характарызуюць працэс дзеяння.

У мове трылогіі  найбольш пашырана простае параўнанне – збліжэнне дзвюх з’яў або  двух прадметаў па якой-небудзь агульнай прымеце.

Паводле сродкаў  сувязі аб’екта і суб’екта параўнання ў мове разглядаемага твора пераважаюць злучнікавыя параўнанні, граматычна аформленыя пры дапамозе злучнікаў як, нібы, быццам.

Самым распаўсюджаным спосабам рэалізацыі злучнікавых параўнанняў у трылогіі  з’яўляецца параўнальны зварот. Другім спосабам рэалізацыі злучнікавых параўнанняў у разглядаемым творы выступаюць даданыя параўнальныя сказы. Сустракаюцца ў творы і бяззлучнікавыя параўнанні, выражаныя назоўнікам у форме творнага склону без прыназоўніка.

 Параўнанні ў трылогіі Я. Коласа  часта выкарыстоўваюцца для апісання герояў. Умоўна такія параўнанні можна падзяліць на наступныя групы: параўнані для апісання знешнасці персанажаў; параўнанні для апісання фізічных якасцей персанажаў; параўнанні для апісання дзеяння герояў твора; параўнанні, якія ўжыты для апісаня пачуццяў і перажыванняў персанажаў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

СПІС  ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

 

1. Абабурка, М.В. Беларуская мова і яе вывучэнне / М.В. Абабурка. – Мн., 1986. – 127 с.

2. Антанюк, Л.А.  Мастацкае выкарыстанне слова  ў творчасці            Я. Коласа // Каласавіны: Тэзісы дакладаў і паведамленняў навуковай канферэнцыі, прысвечанай 105-й гадавіне з дня нараджэння народнага паэта беларусі Я. Коласа / Л.А. Антанюк. Мн., 1987. – С. 30–35.

3. Гаўрош, Н.В. Слоўнік эпітэтаў беларускай мовы / Н.В. Гаўрош. – Мн., 1998. – 603 с.

4. Дзянісаў, У.С. Эпітэт у сучаснай беларускай мове: Матывацыя і стылістычная функцыя: Матэрыялы для спецкурсаў / У.С. Дзянісаў. – Магілёў, 2003. – 63 с.

5. Драздова, З. Пейзажны жывапіс у трылогіі Я. Коласа “На ростанях” і ў творах рускіх класікаў / З. Драздова // Скарыназнаўства, кнігазнаўства, літаратуразнаўства: Матэрыялылы 3 міжнароднага кангрэса беларусістаў. – Мн., 2003. – С. 115 – 117.

6. Жураўлёў, В.П. Я.Колас і паэтыка беларускага рамана /            В.П. Жураўлёў. – Мн., 2004. – 208 с.

7. Кавалёва, М.Ц. Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексіка. Фанетыка. Арфаграфія / М.Ц. Кавалёва. – Мн., 1993. – 205 с.

8. Караба, В.А. Моўныя сродкі і спосабы прэзентацыі маўлення ў трылогіі Я. Коласа “На ростанях” / В.А. Караба // Имя и слово: сборник научных и учебно-методических трудов. Выпуск 1. Брэст, 2003. – С. 54 – 58.

9. Квятковский, А.П. Поэтический словарь / А.П. Квятковский. – М., 1966. – 376 с.

10. Колас, Я. На ростанях / Я. Колас. – Мн., 2000. – 704 с.

11. Лазарук, М.А., Ленсу, А.Я. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў / М.А. Лазарук, А.Я. Ленсу. – Мн., 1996. – 176 с.

12. Лепешаў, І.Я.  Фразеалогія сучаснай беларускай мовы: Вучэб. дапам. для філал. фак. ВНУ / І.Я. Лепешаў. – Мн., 1998. – 271 с.

13. Ляшук, В.Я. Беларуская літаратура: Падручнік для 10 класа /  В.Я. Ляшук. – Мн., 1997. – 608 с.

14. Ляшчынская, В.А. Слова ў паэзіі Янкі Купалы /                        В.А. Ляшчынская. – Мн., 2004. – 272 с.

15. Макарэвіч, А.М. Праблема жанравых мадыфікацый у беларускай прозе 19 – пачатку 20 ст.: Манаграфія / А.М. Макарэвіч. – Магілёў, 1999. – 333 с.

16. Мушынскі, М. Тэксталогія твораў Я. Купалы і Я. Коласа /         М. Мушынскі. – Мн., 2007. – 342 с.

17. Навуменка, І.Я. Колас: Нарыс жыцця і творчасці / І.Я. Навуменка. – Мн., 2003. – 206 с.

18. Назаранка, Ю.В. Выслоўе ў мове твораў Я. Коласа: камунікацыйна-маўленчы статус, класіфікацыя, моўна-стылістычныя асаблівасці: Аўтарэф. дыс. … канд. філал. навук: 10.02.01 / БДУ імя         М. Танка. – Мн., 2003. – 21 с.

19. Паплаўная, Л.В. Моўныя сродкі выяўленчай выразнасці ў паэзіі П. Панчанкі: Аўтарэф.дыс. … канд. філал. навук: 10.02.01 / ГДУ імя           Ф. Скарыны. – Гомель, 2003. – 22 с.

20. Рагаўцоў, В.І. Маўленчае выражэнне камічнага ў беларускай драматургіі: Манаграфія / В.І. Рагаўцоў. – Магілеў, 2002. – 304 с.

21. Рагойша, В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах / В. Рагойша. – Мн., 2001. – 384 с.

22. Скребнев, Ю. М. Очерк теории стилистики / Ю.М. Скребнев. – Горький, 1975. – 175 с.

23. Старычонак, В.Д. Метафара ў беларускай  літаратуры: Манаграфія / В.Д. Старычонак. – Мн., 2007. – 190 с.

24. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка беларускай мовы / М.Я. Цікоцкі. – Мн., 1995. – 293 с.

25. Шамякіна, А. Колер і гук у трылогіі Я. Коласа “На ростанях” /  А. Шамякіна // Каласавіны: Матэрыялы навуковай канферэнцыі. Мн., – 2003. – С. 226 – 230.

26. Шкраба, Р. Моваю вобразаў: Выбранае / Р. Шкраба. – Мн.,1989. –216 с.


Информация о работе Стылістычнае выкарыстанне слоў у пераносным значэнні (на матэрыяле трылогіі якуба коласа “на ростанях”