Стылістычнае выкарыстанне слоў у пераносным значэнні (на матэрыяле трылогіі якуба коласа “на ростанях”

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 08 Сентября 2013 в 17:17, дипломная работа

Краткое описание

Мэта даследавання: характарыстыка слоў, ужытых у пераносным значэнні.
Задачы:
- ахарактарызаваць словы ў пераносным значэнні;
- паказаць стылістычнае выкарыстанне тропаў;
- разгледзець словы ў пераносным значэнні (на матэрыяле трылогіі Я. Коласа “На ростанях”: эпітэты, метафары, параўнанні) як сродкі стварэння мастацкай выразнасці і вобразнасці.

Содержание

Уводзіны……………………………………………………………….4
1. Паняцце пра тропы……………………………………………….7
1.1.Тропы з адносінамі прамога і пераноснага значэнняў……….....7
1.2.Тропы з адносінамі сінанімічнага характару………………….. 15
1.3. Тропы з аманімічнымі і паранімічнымі адносінамі………….. 17
1.4. Тропы з адносінамі антаніміянага характару………………… 18
1.5. Тропы з адносінамі несумяшчальнасці………………………. 21
2. Вобразна-выяўленчыя сродкі ў трылогіі
Я. Коласа “На ростанях ………………………………………... 23
2.1. Мова і стыль трылогіі: агульная характарыстыка………….....23
2.2. Стылістычнае выкарыстанне эпітэтаў…………………………27
2.3. Стылістычнае выкарыстанне метафар…………………….......36
2.4. Стылістычнае выкарыстанне параўнанняў……………………43
Заключэнне…………………………………………………………...48
Спіс выкарыстанай літаратуры……………………………………..52

Прикрепленные файлы: 1 файл

Диплом.doc

— 348.00 Кб (Скачать документ)


Установа адукацыі

“Магілёўскі дзяржаўны  універсітэт імя А.А. Куляшова”

Факультэт славянскай філалогіі

Кафедра беларускай мовы

 

 

Царыкава  Таццяна Міхайлаўна

 

 

СТЫЛІСТЫЧНАЕ  ВЫКАРЫСТАННЕ СЛОЎ                У ПЕРАНОСНЫМ ЗНАЧЭННІ (НА МАТЭРЫЯЛЕ        ТРЫЛОГІІ ЯКУБА КОЛАСА “НА РОСТАНЯХ”)

 

Дыпломная праца

 

Навуковы  кіраўнік-

доктар  філал. навук, прафесар

Рагаўцоў  В.І.

 

 

Рашэннем  кафедры беларускай мовы

(пратакол  №      ад             2010 г.)

праца дапушчана да абароны ў ДЭК

 

Загадчык  кафедры________Рагаўцоў В.І.

 

Магілёў 2010

РЭФЕРАТ

 

Аб’ём дыпломнай працы складае 52 старонкі, асноўная частка з іх – 41 старонка. Спіс выкарыстанай літаратуры – 26 крыніц.

Асноўная частка складаецца з 2 раздзелаў: 1. Паняцце  пра тропы ( які ў сваю чаргу  змяшчае ў сабе 5 падраздзелаў), 2. Вобразна-выяўленчыя сродкі ў трылогіі Я. Коласа “На ростанях” (змяшчае 4 падраздзела).

Ключавыя  словы: троп, метафара, эпітэт, параўнанне.

Аб’ект  даследавання: мова трылогіі Я. Коласа “На ростанях”.

Прадмет даследавання: моўна-выяўленчыя сродкі ў трылогіі.

Мэта  даследавання: характарыстыка слоў, ужытых у пераносным значэнні.

Задачы:

- ахарактарызаваць  словы  ў пераносным значэнні;

- паказаць стылістычнае  выкарыстанне тропаў;

- разгледзець  словы ў пераносным значэнні (на  матэрыяле трылогіі     Я.  Коласа “На ростанях”: эпітэты, метафары, параўнанні) як сродкі стварэння мастацкай выразнасці і вобразнасці.

Актуальнасць  дыпломнай працы заключаецца ў тым, што вывучэнне вобразна-выяўленчых сродкаў трылогіі Я. Коласа дае магчымасць мець больш поўнае ўяўленне пра адметнасць мастацкага стылю пісьменніка.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЗМЕСТ

 

Уводзіны……………………………………………………………….4

1. Паняцце  пра тропы……………………………………………….7

          1.1.Тропы з адносінамі прамога і пераноснага значэнняў……….....7

1.2.Тропы з  адносінамі сінанімічнага характару………………….. 15

1.3. Тропы з  аманімічнымі і паранімічнымі  адносінамі………….. 17

1.4. Тропы з  адносінамі антаніміянага характару………………… 18

1.5. Тропы з  адносінамі несумяшчальнасці……………………….  21

2. Вобразна-выяўленчыя  сродкі ў трылогіі

Я. Коласа “На ростанях ………………………………………... 23

2.1. Мова і  стыль трылогіі: агульная характарыстыка………….....23

2.2. Стылістычнае  выкарыстанне эпітэтаў…………………………27

2.3. Стылістычнае выкарыстанне метафар…………………….......36

2.4. Стылістычнае  выкарыстанне параўнанняў……………………43

Заключэнне…………………………………………………………...48

Спіс выкарыстанай літаратуры……………………………………..52

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

УВОДЗІНЫ

 

 

1. Агульная характарыстыка тыпаў лексічнага значэння слова

 

Слова – гэта форма выражэння паняцця, якое з’яўляецца адлюстраваннем рэчаіснасці. У працэсе мыслення ў слове замацоўваецца не непасрэднае адлюстраванне рэчаіснасці, а пэўнае яе абагульненне. Адметнай рысай поўназначных слоў з’яўляецца тое, што з іх дапамогай мы называем не толькі канкрэтны прадмет (дзеянне, прымету), а іх пэўныя аднародныя сукупнасці: кніга, дом, радасць, бегчы і інш.

У працэсе моўнай практыкі грамадства ўдакладняюцца  і абнаўляюцца сэнсавыя і граматычныя  сувязі слова, узбагачаецца і ўдасканальваецца яго семантыка, акрэсліваецца сфера  распаўсюджання, складваецца яго  стылістычная афарбоўка. Таму адным з найбольш важных патрабаванняў стылістыкі з’яўляецца выбар дакладнага слова, якое б найбольш поўна адпавядала зместу маўлення. Гэта датычыцца ў першую чаргу слоў з прамым значэннем, таму што прамое значэнне як бы непасрэдна накіравана на прадмет. Пераноснае значэнне слова звернута на прадмет не прама, а цераз іншы прадмет, які нечым з ім супастаўляецца [24, с. 31].

Слова ў прамым значэнні, з’яўляючыся больш канкрэтным і семантычна ўстойлівым, менш залежыць ад кантэксту; пераноснае ж значэнне дакладна выяўляеца толькі ў кантэксце. Таму трапнасць, выразнасць словаўжывання – гэта якасці, якія праяўляюцца пры выкарыстанні слова перш за ўсё ў яго прамым значэнні. Пры поўнай рэалізацыі сваіх выяўленчых магчымасцей слова натуральна ўваходзіць у кантэкст – у звыклыя для яго спалучэнні з іншымі словамі. У тым выпадку, калі слова выбрана без уліку яго дакладнага сэнсу і не адпавядае звыкламу спалучэнню, яно ўспрымаецца як парушэнне літаратурных норм.

Значэнне, якое ўзнікае ў слове на аснове пераносу прымет аднаго прадмету на другі, называецца пераносным або метафарычным, а сам перанос – метафарызацыяй. Слова або словазлучэнне, ужытае ў пераносным значэнні, называецца тропам.

         2. Агульныя звесткі пра трылогію Я. Коласа “На ростанях”

 

У творчай спадчыне  Я.Коласа трылогія “На ростанях” займае выключнае месца. Над ёй пісьменнік працаваў амаль усё сваё творчае жыцце. Задуму трылогіі літаратуразнаўцы звычайна адносяць да часу працы Я.Коласа настаўнікам на Палессі. Над першай кнігай трылогіі (“У палескай глушы”) пісьменнік працаваў у 1921 – 1922 гг. Гэта аповесць упершыню была апублікавана ў Заходняй Беларусі ў 1923 г. і толькі ў 1927 г. у БССР.

З 1923 па 1927 гг. Я. Колас пісаў другую частку трылогіі – “У глыбі Палесся”. Асобным выданнем яна выйшла ў 1927 годзе. У цэлым жа трылогія “На ростанях” была завершана толькі ў пасляваенныя гады. Над трэцяй кнігай Я. Колас пачаў працаваць у 1948 годзе і завершыў у 1954 годзе. Затым пачалася крапатлівая праўка, звязаная з падрыхтоўкай усіх трох аповесцей да выдання. Яна была накіравана на тое, каб вызваліць мастацкія вобразы ад рысаў “біяграфізму”, ад усяго нетыповага, нехарактэрнага і выпадковага. Толькі ў 1955 годзе трылогія “На ростанях” выйшла асобным выданнем.

У аснове трылогіі многія падзеі (хоць яны і паказаны як мастацкае абагульненне) мелі месца ў жыцці самога пісьменніка, яго блізкіх і знаёмых. Шырока выкарыстаны ў творы ўласныя фальклорныя і этнаграфічныя запісы, зробленыя ў час настаўніцтва на Палессі. Аўтабіяграфічны вобраз галоўнага героя твора Андрэя Лабановіча. Дарэчы будзе заўважыць, што спачатку галоўны герой меў імя Андрэй Міхайлавіч (бацька пісьменніка таксама называўся Міхалам), пазней стаў Андрэем Пятровічам. Многія старонкі сваёй біяграфіі пісьменнік аддаў Лабановічу: настаўніцтва на Палессі, удзел у рэвалюцыйных выступленнях разам з пінкавіцкімі сялянамі, у нелегальным настаўніцкім з’ездзе рэвалюцыйна настроеных настаўнікаў Беларусі, звальненне з пасады, пераезд у Вільню і праца ў рэдакцыі газеты “Наша ніва”, судзілішча за нібыта ім напісаную пракламацыю, турэмнае зняволенне і іншае. Галоўны герой трылогіі “На ростанях” вельмі падобны на свайго стваральніка рысамі характару і душэўным складам. Большасць герояў трылогіі таксама мае сваіх прататыпаў. Адны з іх выступаюць у творы пад сваімі прозвішчамі і іменамі, другія – пад крыху ці зусім змененымі.

Я. Колас вельмі дакладны ў перадачы мясцовых назваў як Палесся, так і Наднямоння, прозвішчаў, якія часта сустракаюцца ў тым рэгіёне, пра які расказваецца ў трылогіі, асаблівасцей побыту жыхароў, адметнасцей прыроды.

Прадметам мастацкага асэнсавання ў творы стала недалёкае мінулае, час рэвалюцыі 1905 – 1906 гг. і яе пярэдадзень, калі беларусы на поўны голас загаварылі, што хочуць “людзьмі звацца”. Пісьменнік імкнуўся паказаць, якую ролю ў гэтым працэсе адыграла нацыянальная інтэлігенцыя [13, с. 377].

 

3. Агульная характарыстыка працы

 

Мэтай даследавання з’яўляецца характарыстыка слоў, ужытых у пераносным значэнні.

Задачы:

- ахарактарызаваць словы  ў пераносным значэнні;

- паказаць стылістычнае выкарыстанне тропаў;

- разгледзець выкарыстанне слоў у пераносным значэнні (на матэрыяле трылогіі Я. Коласа “На ростанях”: эпітэты, метафары, параўнанні) як сродкі стварэння мастацкай выразнасці і вобразнасці.

Аб’ект даследавання – мова трылогіі Я. Коласа “На ростанях”.

Прадметам даследавання з’яўляюцца моўна-выяўленчыя сродкі ў  трылогіі.

У дыпломным даследаванні выкарыстоўваецца ў асноўным апісальны метад.

 

 

 

 

 

 

 

  1. ПАНЯЦЦЕ ПРА ТРОПЫ

 

1.1. Тропы з адносінамі прамога і пераноснага значэнняў

 

Традыцыйна  пад тропамі (ад грэч. tropos – паварот , маўленчы зварот) разумеюць словы або спалучэнні слоў, якія ўжываюцца ў пераносным знакчэнні і дапамагаюць  узмацніць выразнасць маўлення, вобразна ахарактарызаваць з’яву, індывідуалізаваць яе, даць ёй эстэтычную ацэнку [9, с. 312]. У семантычнай структуры тропа сумяшчаюцца два значэнні: прамое (калектыўна-моўнае), якое адпавядае рэаліі, але з’яўляецца чужародным для кантэксту, і пераноснае (сітуацыйнае), якое адносіцца да прадмета як аб’екта характарыстыкі і выступае актуальнай часткай кантэксту. Менавіта ў стварэнні актуальнай двухзначнасці  і заключаецца мастацка-выяўленчая сутнасць тропа, у якім функцыя вобразнай характарыстыкі пераважае над функцыяй намінацыі [22, с. 117].

У лінгвістычнай  літаратуры  тропы класіфікуюцца паводле характару сэнсавых адносін паміж словамі і падзяляюцца на наступныя групы [24,     с. 21]:

а) тропы з адносінамі прамога і пераноснага значэнняў: метафара, параўнанне, эпітэт, метанімія, сінекдаха, гіпербала і літота;

б) тропы з адносінамі сінанімічнага характару: перыфраза, антанасімія, эўфемізм, дысфемізм;

в) тропы з адносінамі антанімічнага характару: антытэза, аксюмаран, іронія;

г) тропы з аманімічнымі і паранімічнымі адносінамі: каламбур і паранамазія;

д) тропы з адносінамі несумяшчальнасці – алагізм.

Метафара (ад грэч. metaphora – перанясенне) – ужыванне слова ці выразу ў пераносным значэнні праз супастаўленне пэўнай з’явы ці прадмета з іншай з’явай ці прадметам на аснове агульных для іх адзінак і ўласцівасцей. Паводле Арыстоцеля, метафара – гэта “перанясенне імя ці з

роду на від, ці з віду на род, ці з віду на від, ці па аналогіі”. Метафара блізкая  да параўнання, аднак адрозніваецца  ад яго тым, што мае толькі адзін  член супастаўлення – тое, з чым  супастаўляецца, а тое, што супастаўляецца, не называецца (яно падразумяваецца). Вылучаюць простую метафару, якая складаецца з аднаго слова ці выразу, і разгорнутую, якая ахоплівае вялікую частку, або ўвесь твор. Акрамя таго, адрозніваюць метафары сцёртыя (мёртвыя), агульнапаэтычныя і індывідуальна-аўтарскія [1, с. 54].

Найбольш складаныя  тыя метафары, якія ўзнікаюць на аснове пераносу назвы з прадметаў, дзеянняў, уласцівых чалавеку, на прадметы, дзеянні нежывой прыроды і наадварот. Такія метафары пераважна ствараюцца на аснове ўжывання, адчування, ацэнкі : лагодны чалавек і лагодны вецер, дыхае чалавек і дыхае зямля.

Метафарызавацца могуць розныя часціны мовы: назоўнікі, дзеясловы, прыслоўі.

Для паэта, як слушна было заўважана яшчэ ў старажытнасці, “асабліва важна быць майстрам у  метафарах, бо толькі гэтаму нельга навучыцца ў іншых”. Метафарычнасць бачання – адна з прымет паэтычнага таленту. Багацце метафар вядзе да так званага метафарычнага стылю творчасці [21, с. 193].

Існуюць такія  разнавіднасці метафар, як адухаўленне  і ўвасабленне.

Адухаўленне, празапапея (ад грэч. prosopop – твар і fasio – раблю) – разнавіднасць метафары, перанясенне ўласцівасцей жывых істот на прадметы, абстрактныя паняцці, з’явы прыроды, рэчы. У аснове адухаўлення ляжаць анамастычныя ўяўленні старажытнага чалавека, які ўсе прадметы навакольнага свету надзяляў здольнасцю мысліць і адчуваць. Прыём адухаўлення часты не толькі ў вуснай народнай творчасці, але і ў мастацкім стылі сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Увасабленне, персаніфікацыя (ад грэч. persona – асоба і fasio – раблю) – разнавіднасць метафары, якая заключаецца ў наданні чалавечых уласцівасцей рэчам, прадметам і з’явам прыроды. Такое “ачалавечванне” навакольнай рэчаіснасці было ўласціва людзям старажытнасці на пачатковых стадыях іх развіцця [21, с. 335].

Паводле распаўсюджання ў мове метафары падзяляюцца на тры групы [7, с. 35]:

1) метафары, якія перасталі ўжывацца як вобразныя пераносныя значэнні слоў. Такія метафары часта называюць прывычнымі. Яны ўтварыліся ў выніку пераносу, але зараз з’яўляюцца прамымі назвамі прадметаў, з’яў, дзеянняў, прымет: аснова слова, корань слова, гадзіннік ідзе;

2) агульнамоўныя метафары (іх яшчэ называюць фігуральнымі, г.зн. іншасказальнымі). Гэта пераносныя назвы прадметаў, з’яў, дзеянняў, прымет. У сучаснай мове яскрава адчуваецца пераносны, вобразны характар такіх метафар: глухі кут, зялёны хлопец, гарачы чалавек.

Информация о работе Стылістычнае выкарыстанне слоў у пераносным значэнні (на матэрыяле трылогіі якуба коласа “на ростанях”