Стылістычнае выкарыстанне слоў у пераносным значэнні (на матэрыяле трылогіі якуба коласа “на ростанях”

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 08 Сентября 2013 в 17:17, дипломная работа

Краткое описание

Мэта даследавання: характарыстыка слоў, ужытых у пераносным значэнні.
Задачы:
- ахарактарызаваць словы ў пераносным значэнні;
- паказаць стылістычнае выкарыстанне тропаў;
- разгледзець словы ў пераносным значэнні (на матэрыяле трылогіі Я. Коласа “На ростанях”: эпітэты, метафары, параўнанні) як сродкі стварэння мастацкай выразнасці і вобразнасці.

Содержание

Уводзіны……………………………………………………………….4
1. Паняцце пра тропы……………………………………………….7
1.1.Тропы з адносінамі прамога і пераноснага значэнняў……….....7
1.2.Тропы з адносінамі сінанімічнага характару………………….. 15
1.3. Тропы з аманімічнымі і паранімічнымі адносінамі………….. 17
1.4. Тропы з адносінамі антаніміянага характару………………… 18
1.5. Тропы з адносінамі несумяшчальнасці………………………. 21
2. Вобразна-выяўленчыя сродкі ў трылогіі
Я. Коласа “На ростанях ………………………………………... 23
2.1. Мова і стыль трылогіі: агульная характарыстыка………….....23
2.2. Стылістычнае выкарыстанне эпітэтаў…………………………27
2.3. Стылістычнае выкарыстанне метафар…………………….......36
2.4. Стылістычнае выкарыстанне параўнанняў……………………43
Заключэнне…………………………………………………………...48
Спіс выкарыстанай літаратуры……………………………………..52

Прикрепленные файлы: 1 файл

Диплом.doc

— 348.00 Кб (Скачать документ)

Такія метафары агульнавядомыя, яны адзначаюцца тлумачальнымі слоўнікамі;

3) індывідуальна-стылістычныя, або аўтарскія, метафары. Гэта метафары, як і агульнамоўныя, таксама вобразныя, але яны не агульнавядомыя, а належаць толькі якому-небудзь пісьменніку, паэту, грамадскаму дзеячу. Выразнасць, вобразнасць гэтых метафар у тым, што аўтар карыстаецца агульнавядомымі словамі з незвычайным, свежым значэннем. Такія словы – асаблівасць мовы, стылю пісьменніка, яны індывідуальныя. Такія метафары звычайна не адзначаюцца ў слоўніках.

Метафарычныя  выразы найбольш уласцівы мове мастацкай  літаратуры. Метафары прыносяць у  літаратуру навізну погляду на навакольны свет, элемент нечаканасці і першаадкрыцця рэчаіснасці. Дзякуючы ім, як і іншым тропам, пісьменнік нібыта малюе з’явы і прадметы, надаючы ім пластычнасць і рухомасць, раскрываючы ў іх раней незаўважанае і адначасова даючы ім сваю ацэнку. Колькасць і якасць метафар залежыць ад своеасаблівасці таленту паэта і ад яго творчага метаду.

Эпітэт (ад грэч. epithetot – прыдатак) – гэта троп, пры дапамозе якога падкрэсліваецца істотная рыса, якасць прадмета, асобы, з’явы. Інакш яго яшчэ называюць мастацкім азначэннем у адрозненне ад лагічнага азначэння. Задача лагічнага азначэння – індывідуалізаваць прадмет або паняцце, абмежаваць яго аб’ём шляхам пашырэння зместу, адрозніць ад іншых аднародных прадметаў або паняццяў. Эпітэт жа гэтай функцыі не мае. Ён захоўвае пэўнае паняцце ў тым жа аб’ёме і з тым жа зместам, але падкрэслівае найбольш характэрную, тыповую, спецыфічную яго прымету. Адзін і той жа прыметнік у аднолькавых спалучэннях слоў можа выконваць у адных выпадках ролю лагічнага азначэння, а ў другіх – ролю эпітэта.

Эпітэт у  сказе можа ўжывацца ў функцыі азначэння, дзейніка, выказніка, акалічнасці і іншых членаў [24, с. 41].

Вылучаюцца  эпітэты метафарычныя (сінія песні мора, зялёнае полымя дрэў), гіпербалічныя (чалавек-гара, чалавек-дуб), іранічныя (дыпламаваны баран, шматступенчатыя дурні), пастаянныя, якія ў асноўным ужываюцца ў фальклорных творах (горкая доля, вараны конь).

Асаблівую экспрэсіўную функцыю выконваюць метафарычныя эпітэты. Яны маюць пераноснае значэнне (сівая зіма, злая бура).

Эпітэты дапамагаюць  лаканічна і вобразна ахарактарызаваць з’яву, даць ёй ацэнку, канкрэтызаваць, вылучыць патрэбную рысу ці адзнаку [21, с. 365].

Стылістычная  функцыя эпітэта ў мове мастацкай  літаратуры ў самым агульным выглядзе – гэта яго непасрэднае прызначэнне, пад якім разумеем, па-першае, той аб’ём стылістычнай інфармацыі, якую пісьменнік укладае ў эпітэт, і, па-другое, тое псіхалагічнае ўздзеянне, якое стылістычная інфармацыя аказвае на чытача. У літаратурна-мастацкім творы гэтыя элементы стылістычнай функцыі эпітэта ўзаемадзейнічаюць і ўтвараюць непадзельнае адзінства: выражаюць суб’ектыўнае светаўспрыманне, думкі і пачуцці аўтара аб прадметах і з’явах аб’ектыўнай рэчаіснасці і прымушаюць чытача ўбачыць і адчуць тое ж, што убачыў і адчуў пісьменнік [4, с. 5].

Эпітэты выконваюць наступныя стылістычныя функцыі у мове мастацкіх твораў:

1) эстэтычна-пазнавальная;

2) характарыстычная;

3) арганізацыйная;

4) экспрэсіўная;

5) ацэначная.

У творах таленавітых празаікаў  і паэтаў можна знайсці яркія, нечаканыя, свежыя эпітэты.

Эпітэты ў творах пісьменнікаў выкарыстоўваюцца з рознай частотнасцю, пра што сведчыць статыстыка. Галоўнае ж адрозненне ў выкарыстанні эпітэтаў рознымі пісьменнікамі заключаееца ў эстэтычна-сэнсавай якасці эпітэтаў: наколькі глыбока і дакладна дапамагаюць яны раскрыццю мастацкай задумы, ідэі твора. Назіранні за эпітэтамі ў значнай меры даюць магчымасць прасачыць, як адбывалася станаўленне мастацкага стылю пісьменніка, прааналізаваць прыёмы і спосабы тыпізацыі мікравобразаў, псіхалагічнай характарыстыкі персанажаў, дазваляюць глыбей усвядоміць экспрэсіўныя магчымасці роднай мовы, высветліць спецыфіку спосабаў эстэтычнага ўздзеяння твораў на чытача.

Эпітэт на працягу стагоддзяў разглядаўся як упрыгожванне мовы, якое надавала мастацкаму твору вытанчанасць і бездакорнасць стылю. Развіццё лінгвістыкі як навукі садзейнічала станаўленню новай ацэнкі некаторых традыцыйных паняццяў, у тым ліку і эпітэтаў як адных з самых старажытных і найбольш ужывальных стылістычных сродкаў.

Сярод стылістычных сродкаў  у мове мастацкай літаратуры менавіта эпітэт лічыцца самым першым і простым тропам, і ў літаратуры ён дапамагае дакладна і ўсебакова характарызаваць жыццёвую з’яву, прадмет, чалавека, робіць вобраз праз акрэсленне істотнай рысы або прыметы яркім і запамінальным, выклікае пэўныя эмацыянальныя адносіны, дае магчымасць успрымаць аўтарскае бачанне рэчаіснасці.

Метанімія (ад грэч. metanymia – перайменаванне) – замена адной назвы прадмета, з’явы другой назвай на аснове іх знешняй ці ўнутранай сувязі. Ад метафары метанімія адрозніваецца тым, што падобнасць з’яў ці прадметаў тут не мае значэння. Метанімічны выраз завастрае ўвагу чытача на пэўнай характэрнай рысе той ці іншай з’явы, абмалёўвае яе дастаткова яскрава і своеасабліва. Можа пераносіцца:

1) назва формы (тое, што змяшчае) на змест (тое, што змяшчаецца). Напрыклад, словы клас, завод, школа і іншыя могуць называць не толькі памяшканне, будынак, але і групу, калектыў людзей (Клас ўважліва слухае; Завод выйшаў на суботнік). Метанімічнасць развілася і на такія словы, як шклянка, лыжка,талерка, вядро, міска, бутэлька, бочка і інш. Метанімічныя адносіны выяўляюцца таксама паміж словамі, якія называюць посуд (талерка разбілася, гліняная міска) і змесціва (талерка супу);

2) назва дзеяння на яго вынік: дыктоўка (у час дыктоўкі і праверыў дыктоўку), парца (Праца пачынаецца ў 8 гадзін; Гэтая праца – манаграфія пра творчасць пісьменніка);

3) назва матэрыялу на выраб з яго: золата, срэбра – метал і рэч з гэтых металаў (Спартсмэны заваявалі золата і срэбра);

4) назва дзеяння на месца, дзе адбываецца дзеянне: пераход (Пераход вуліцы тут забаронены; падземны пераход), пераезд (пераезд у іншую мясцовасць; чыгуначны пераезд);

5) назва аб’екта ведаў на галіну ведаў: граматыка – граматычны лад мовы; навука аб граматычным ладзе);

6) імя аўтара на яго твор: чытаць творы Якуба Коласа; чытаць Коласа);

7) назва прадмета на таго, хто валодае ім: тэнар – высокі мужчынскі голас; спявак з такім голасам [7, с. 33–34].

Найбольш пашырана метанімія, заснаваная на прасторавай сумежнасці прадметаў. Яна выкарыстоўваецца ва ўсіх стылях і часам зусім пазбаўлена экспрэсіі (пяты клас; клас дрэнна падрыхтаваўся да заняткаў).

Сінекдаха (ад грэч. synekdoche – суаднясене) – разнавіднасць метаніміі, у якой адны паняцці замяняюцца другімі на аснове іх колькасных суадносін. Найбольш распаўсюджаны від сінекдахі – ужыванне часткі з’явы ці прадмета ў значэнні цэлага. Часам жа цэлае ўжываецца ў значэнні часткі. Сінекдахай з’яўляецца таксама ўжыванне адзіночнага ліку ў значэнні множнага, або множнага ў значэнні адзіночнага, замена родавага паняцця відавым, відавага – родавым [21,      с. 298].

Сінекдаха найчасцей сустракаецца ў творах мастацкай літаратуры (асабліва ў паэзіі). Акрамя таго, гэты прыём часта выкарыстоўваецца ў загалоўках газетных матэрыялаў ( “Маладосць кліча ў паход”).

Параўнанне – троп, заснаваны на збліжэнні прадметаў паводле іх падабенства, як і ў метафары, але з той розніцай, што пры параўнанні называецца кожны з супастаўляемых прадметаў. Параўнанне на ўзроўні слова выражаецца ўскоснымі склонамі назоўніка (Месяц жоўтаю грыўняю зазвінеў за кармою (М. Лужанін).

У параўнанні на ўзроўні словазлучэнняў і сказаў ужываюцца прыметнік падобен(ны), вышэйшая ступень параўнання прыметнікаў, злучнікі як, што, чым, нібы, бы, быццам, усе роўна як (лёд быў падобны на гусіныя лапкі; вожык быццам купінка з сухой гліны).

У мастацкім  стылі, асабліва ў паэзіі, часта сустракаюцца параўнанні-выказнікі (Вочы – усмешкі вясны (П. Трус). Параўнальныя звароты, утвораныя па мадэлі  “як+дзеяслоў” (вузкі, як прайсці аднаму), характэрны для размоўнага стылю. У мастацкіх творах пад уплывам фальклору часам ужываюцца так званыя адмоўныя параўнанні-паралелізмы (У сялянскай сям’і адзінокай не каліна ў садочку цвіла, там Алеся расла чарнавокая, як гарох пры дарозе расла (П. Трус). Тут шырока выкарыстоўваюцца і разгорнутыя параўнанні самых розных відаў [24,       с. 42-43].

Параўнанні  – неад’емны і значны элемент  мовы мастацкай літаратуры. Пісьменнікі  ўжываюць іх як адзін з актыўных сродкаў рэалізацыі ідэйна-мастацкай  задумы; яны выяўляюць істотныя бакі вобразна-асацыятыўнага мыслення аўтара, выконваюць складаную мастацка-эстэтычную функцыю. Ва ўзаемадзеянні з іншымі моўнымі сродкамі ў кантэксце параўнанні набываюць дадатковыя сэнсавыя і стылістычныя адценні.

Гіпербала (ад грэч. hyperbole – перабольшванне) – вобразны выраз, які перабольшвае памеры, сілу, прыгажосць ці значэнне таго, што апісваецца. У гіпербале, якую нельга разумець літаральна, выяўляюцца эмацыянальныя      (станоўчыя ці адмоўныя) адносіны пісьменніка да таго, што адлюстроўваецца.

Літота (ад грэч. litotes – прастата) – вобразны выраз, які змяншае памеры, сілу ці значэнне таго, што апісваецца.

Гіпербала і  літота часцей за ўсё выступаюць у форме параўнання і ў большасці выпадкаў ужываюцца як моўны сродак сатыры і гумару, як выражэнне аўтарскай іроніі.

Гіпербала і  літота часта выкарыстоўваюцца ў народных выслоўях, прыказках, прымаўках (мора па калена, вераб’ю па костачкі), у фальклорнай паэзіі, у творах, стылізаваных пад народныя матывы (А крыніца паволі з гары выліваецца, у крыніцы ад слез тых вада прыбаўляецца).

Як і іншыя  тропы, гіпербала і літота бываюць моўныя (чакаць сто гадоў, выліць мора слёз, задушыць у абдымках) і індывідуальна-аўтарскія (Галава як Нясвіжскі касцёльны кумпал (Караткевіч).

Гіпербала і  літота, як і іншыя тропы, могуць выражацца моўнымі адзінкамі  розных узроўняў: словам, словазлучэннем, сказам, складаным сінтаксічным цэлым, таму адносяць іх да лексічных вобразных сродкаў можна ў нейкай меры ўмоўна.

Такім чынам, да тропаў з адносінамі прамога і  пераноснага значэнняў адносяцца: метафара, параўнанне, эпітэт, метанімія, сінекдаха, гіпербала і літота. Яны заснаваны на падабенстве, сумежнасці паняццяў, на збліжэнні прадметаў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

         1.2. Тропы з адносінамі сінанімічнага характару

 

Перыфраз(а) (ад грэч. perifrasis, ад peri – навокал i phradzo – гавару) – гэта словазлучэнне або сказ, якія ўжываюцца для пераноснага апісання пэўнай з’явы, прадмета, дзеяння: сядзець на чамаданах – збірацца ў дарогу, жывот падцягнула – галодны. Як вобразныя, экспрэсіўныя сінонімы асобных слоў і словазлучэнняў перыфразы шырока выкарыстоўваюцца ў розных стылях. Але пераважна сфера іх ужывання – мастацкая літаратура і публіцыстыка [24, с. 52].

У перыфразе  заключаны элемент своеасаблівай  паэтычнай адгадкі, “ключ” да якой знаходзіцца тут жа, у кантэксце. Многія народныя ідыёмы маюць перыфрастычны характар: класці баразну – араць, заглядаць у бутэльку – піць гарэлку, пусціць агнём – спаліць, сысці ў магілу – памеці.

У перыфразе  выражана не толькі паняцце, але і  характарыстыка прадмета, адносіны да яго, ацэнка. Таму яна багацейшая за прамую назву і з семантычнага і з стылістычнага боку.

Перыфразы ствараюцца з дапамогай іншых слоўных  тропаў: метафар, эпітэтаў, метанімій. Так, перыфраза капронавая смерць (гэта значыць рыбацкая сетка) складаецца з эпітэта (капронавая) і метаніміі (смерць).

У мастацкай  літаратуры, асабліва ў паэзіі, сустракаюцца разгорнутыя вобразы-перыфразы, нават  цэлыя вершы-перыфразы.

Перыфразы даволі часта сустракаюцца ў фальклоры, у прыватнасці ў народных песнях.

У публіцыстычным стылі выкарыстоўваюцца так званыя традыцыйныя ўстойлівыя перыфразы: белы вугаль (вада), сталёвыя магістралі (чыгунка), чорнае золата (нафта), стэпавы карабель (камбайн), зялёны агеньчык (таксі), людзі ў белых халатах (урачы), цэх здароўя (фізкультура і спорт), блакітныя дарогі (рэкі) і інш. Часта перыфразы сустракаюцца ў загалоўках артыкулаў, нарысаў, асобных кніг.

Замяняючы тое  ці іншае слова або групу слоў перыфразай, трэба ўлічваць, што гэтым ў выказванне ўносіцца адценне значэння або экспрэсіі, мяняецца стылістычная афарбоўка фразы. Напрыклад, бульбу ў народзе называюць другім хлебам. Гэтая перыфраза стала шырока ўжывацца ў друку. Але некаторыя аўтары не ўлічваюць характару яе стылітычнай афарбоўкі і ўжываюць у дзелавых, стылістычна нейтральных кантэкстах [23, с. 53].

Эўфемізм (ад грэч. euphemeo – кажу ветліва) – замена непрыстойнага, грубага слова (або выразу) іншым, якое не мае гэтых адценняў, ці замена слова (выразу), якое ўяўляецца моўніку рэзкім, недалікатным: доўгі – высокі, грубы – няветлівы, зараза – інфекцыя, скула – фурункул, смерць – лятальны зыход, п’яны – пад мухай, лаецца – выражаецца нецэнзурнымі словамі.

Карыстацца эўфемізмам трэба ўмела. Няўдалае іх ужыванне надае тэксту натуральнасць, спрыяе таму, што тэкст успрымаецца неадэкватна рэчаіснасці.

Процілеглы  эўфемізму прыём – дысфемізм. Гэта замена нейтральнага слова стылістычна зніжаным, грубым, часта вульгарным: замаўчаць – закрыць рот, ударыць – даць па карку.

Такім чынам, перыфраза, эўфемізм і дысфемізм адносяцца  да тропаў з адносінамі сінанімічнага характару. Асноўная задача гэтых тропаў – замена, перафразіраванне слова, выразу.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1.3. Тропы з аманімічнымі і паранімічнымі адносінамі

 

Каламбур (ад франц. сalambour – гульня ў словы) – троп, заснаваны на абыгрыванні гукавога складу слова і яго значэнняў, з’яўляецца адным з эфектыўных спецыялізаваных сродкаў стварэння камічнага эфекту ў мастацкай літаратуры.

Информация о работе Стылістычнае выкарыстанне слоў у пераносным значэнні (на матэрыяле трылогіі якуба коласа “на ростанях”