Стылістычнае выкарыстанне слоў у пераносным значэнні (на матэрыяле трылогіі якуба коласа “на ростанях”

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 08 Сентября 2013 в 17:17, дипломная работа

Краткое описание

Мэта даследавання: характарыстыка слоў, ужытых у пераносным значэнні.
Задачы:
- ахарактарызаваць словы ў пераносным значэнні;
- паказаць стылістычнае выкарыстанне тропаў;
- разгледзець словы ў пераносным значэнні (на матэрыяле трылогіі Я. Коласа “На ростанях”: эпітэты, метафары, параўнанні) як сродкі стварэння мастацкай выразнасці і вобразнасці.

Содержание

Уводзіны……………………………………………………………….4
1. Паняцце пра тропы……………………………………………….7
1.1.Тропы з адносінамі прамога і пераноснага значэнняў……….....7
1.2.Тропы з адносінамі сінанімічнага характару………………….. 15
1.3. Тропы з аманімічнымі і паранімічнымі адносінамі………….. 17
1.4. Тропы з адносінамі антаніміянага характару………………… 18
1.5. Тропы з адносінамі несумяшчальнасці………………………. 21
2. Вобразна-выяўленчыя сродкі ў трылогіі
Я. Коласа “На ростанях ………………………………………... 23
2.1. Мова і стыль трылогіі: агульная характарыстыка………….....23
2.2. Стылістычнае выкарыстанне эпітэтаў…………………………27
2.3. Стылістычнае выкарыстанне метафар…………………….......36
2.4. Стылістычнае выкарыстанне параўнанняў……………………43
Заключэнне…………………………………………………………...48
Спіс выкарыстанай літаратуры……………………………………..52

Прикрепленные файлы: 1 файл

Диплом.doc

— 348.00 Кб (Скачать документ)

Я. Колас ў  трылогіі “На ростанях” шырока ўжывае ў пейзажных замалёўках і традыцыйна-паэтычныя метафарычныя эпітэты: З двара ў акно пазірала чорная ноч (14); Шэры асенні вечар борзда апускаўся на зямлю (40); Побач чыгункі стаяў высокі стары лес, пануры і важны (50).

Я. Колас-пейзажыст бачыць нескончанасць каляровых спалучэнняў у прыродзе, іх пастаянную зменлівасць залежна ад надвор’я і часу дня, пералівы шматлікімі адценямі і ўзорамі ад сонечнага асвятлення, суадносіны колераў неба і зямлі. Класік беларускай літаратуры таксама гранічна ўважлівы да малюнкаў, пісаных на небе разнастайнасцю ўзораў воблакаў, зорным і месячным святлом, набліжэннем навальніцы [5, с. 250]. У трылогіі ёсць два падрабязныя апісанні навальніцы. У абодвух выпадках навальніца як бы падказвае развязку пачынанняў і спраў Лабановіча. Але апісанне навальніцы цікавае не толькі тым, што перадае трывожна-прыўзняты настрой героя, сімвалізуе наступнае развіццё падзей, але і проста праўдзівай, рэалістычнай перадачай вобразаў прыроды. Усё гэта дзякуючы шматлікаму выкарыстанню эпітэтаў: Дзень быў лагодны, ціхі. Сонца ўжо даўно мінула поўдзень. Прыпарвала. На далёкім захадзе з-за зубчастых пералескаў выплывалі, як мядзяныя горы, клубчастыя хмары, пафарбаваныя сонцам у чарванаваты колер. Як прыгожа і велічна выступалі яны над краем зямлі. У іх звілістых клубках, у вычварных і невыразных абрысах таілася магутная сіла зямлі і сонца, гатовая рушыць на мірныя нівы, лясы і даліны стрэлы маланак і рэкі дажджу. Настала вялікая цішыня. Быў нават нейкі неакрэслены страх у гэтай нязвыклай цішыні. Бліснула маланка, нібы нейкая велічэзная агністая птушка разняла свае крыллі. Пасыпаліся буйныя кроплі дажджу (196 – 197).

Паклькі ў трылогіі Я. Коласа спалучаюцца кніжныя і  гутарковыя моўныя элементы, то трансфармацыя, абнаўленне, кантэкстуальнае ўжыванне эпітэтаў таксама грунтуюцца як на кніжнай, так і на гутарковай традыцыях. Эпітэты могуць удакладняцца параўнаннямі, і, наадварот, параўнанні ўдакладняцца эпітэтамі: Незнаёмая дзяўчына, як бы спалохаўшыся, зноў борздзенька апусціла свае чорныя, як смоль, вочы (39); Панна Марына усмінулася і паказала свае белыя, як калядны снег, зубы (57).

У аналізуемай  трылогіі Я. Коласа, як правіла, скарыстоўваюцца адзіночныя, простыя эпітэты: Нейкаю маркотаю патыхала ад усяго гэтага цеснага краявіду (72); Лабановічу ўрэшце надакучыла гэтая п’яная гульня і гразь распушчанага языка (54); Простыя матывы хвалявалі маладога настаўніка, як нейкі няясны прываб (80); Абложанае бялявымі хмарамі неба ніжэй навісла над зямлёй (86).

У творы сустракаюцца (і нярэдка) два эпітэты побач: Ён не мае веры, што ёсць нейкая варожая таямнічая сіла (64); Сухавараў зірнуў на настаўніка сваімі шэрымі памаўзлівымі вачамі (101); Вечар быў цёмны і ціхі (120); Было штось прыемнае ў руху белых і чысцюткіх пушынак (93); Увесь час ішла жывая і вясёлая бяседа (64); Край наш вялікі і разнастайны (126). 

Радзей адзначаюцца  выпадкі ўжывання трох эпітэтаў побач: Цэркаўка стаяла адзінокая, закінутая, забытая (19); Голас у яе быў малады, свежы, сакавіты (53); Смяяўся высокі, відны сабою, шыракаплечы Курульчук (60); Побач чыгункі стаяў лес, высокі, пануры і важны (72).

Часта Я. Колас выкарыстоўвае эпітэты-прыслоўі. Эпітэты такога тыпу выкарыстаны ў тэксце ў наступных выпадках:

1. Для падкрэслення прыметы дзеяння чалавека: Аўгеня бордзенька павярнулася і выйшла з хаты, нават і падсітак забылася пазычыць (45); Наклаўшы воз гною, ён запрог каня і важна паехаў уздоўж вуліцы (61); Бабка борздзенька павярнулася і ў дзвярах спаткалася з Чэсем (60).

2. Для вылучэння прыметы стану чалавека: Лабановіч цвёрда вырашыў у першае ж свята паехаць да свайго старога сябра (47); Усе цельшынскія законнікі і законніцы сышліся тут і горача судзілі погляды супраціўнага стану (60).

3. Для падкрэслення  прыметы дзеяння прадметаў нежывой  прыроды: Дарога імкліва ішла наперад (17); Дрэвы звонка брынчалі сваімі лістамі (22).

4. Для вылучэння прыметы стану нежывой прыроды: Цёмны лес стаяў недалёка за вескай і глядзеў хмурна (60); Кароткія зімнія дні праходзілі незаметна (65).

Такім чынам, роля эпітэта ў трылогіі Я. Коласа “На  ростанях” вельмі значная.  Яны ўжываюцца для раскрыцця ўнутранага і знешняга стану герояў, для апісання прыроды і абмалёўкі пейзажаў. У падборы і ўжыванні эпітэтаў у творы адчуваецца вялікая і крапатлівая праца пісьменніка над словам.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

         2.3. Стылістычнае выкарыстанне  метафар

 

Метафарычныя  выразы найбольш уласцівы мове мастацкай  літаратуры. Метафары прыносяць у літаратуру навізну погляду на навакольны свет, элемент нечаканасці і першаадкрыцця рэчаіснасці. Дзякуючы ім, як і іншым тропам, пісьменнік нібыта малюе з’явы і прадметы, надаючы ім пластычнасць і рухомасць, раскрываючы ў іх раней незаўважанае і адначасова даючы ім сваю ацэнку. Колькасць і якасць метафар залежыць ад своеасаблівасці таленту паэта і ад яго творчага метаду.

Метафары  дапамагаюць  дакладна і ўсебакова ахарактарызаваць з’ву або прадмет, узбагаціць змест  твора. У літаратурнай мове багацце  метафар – гэта паказчык яе развітасці, гнуткасці, здольнасці перадаваць самыя тонкія пачуцці і думкі, выдзяляць складаныя паняцці і характарыстыкі.

Традыцыйна  ў навуковай літаратуры метафары паводле сваёй функцыі ў мове падзяляюцца на [19, с. 6]: агульнамоўныя, паэтычныя і індывідуальна-аўтарскія

Агульнамоўныя (мёртвыя, акамянелыя). Яны забяспечваюць функцыю намінацыі. Гэта метафары са сцёртай вобразнасцю, з прамым, хоць і ўтвораным на аснове пераносу значэннем. Прыкладам агульнамоўных метафар у трылогіі могуць служыць наступныя: Дарога ўвесь час ішла лесам (67); Дарога пайшла на горку (18); У кожнай кучцы ішла спрэчка аб свяце (21); Кароткія зімнія дні праходзілі незаметна, іх не хапала на тое, каб як след правесці работу (65). Падобныя метафары распаўсюджаны ў мастацкай літаратуры і іх можна сустрэць у творах іншых аўтараў, а таксама ў размоўным стылі.

Паэтычныя, якія адлюстроўваюць перанос фізічных якасцей прадметаў на псіхічныя ўласцівасці асобы, прыметы канкрэтных прадметаў – на з’явы прыроды, абстрактныя паняцці. Такія метафары заўседы вобразныя, яны маюць пераносны, іншасказальны змест. Яскравым прыкладам метафар, якія адлюстроўваюць перанос фізічных якасцей прадметаў на псіхічныя ўласцівасці асобы, прыметы канкрэтных прадметаў – на з’явы прыроды, абстрактныя паняцці (паэтычных) могуць служыць наступныя: З двара пазірала чорная ноч і завешанае густымі хмарамі-валокнамі цемнае неба (14); Нізкае сонца ледзь прабілася скрозь макушы лесу (31); Неба праяснілася, падыхаў усходні вецер(48); Лес зноў расступаўся (60); Невядома, з якіх часоў стаялі над імі засохшыя адломкі старых спарахнелых алешын, як свечкі, і маркотна глядзелі ў неба (18); Лабановіч кінуў бачлівы погляд, але там было ціха (26).

Індывідуальна-аўтарскія. Гэтыя метафары з’яўляюцца аўтарскімі мастацкімі знаходкамі, падобнымі іншы раз на загадкі, галаваломкі. Іх значэнне найбольш поўна раскрываецца ў кантэксце, дзе важную ролю адыгрывае характар спалучальнасці і семантычнай напоўненасці кожнага слова. Прыклады  мастацкіх знаходак Я.Коласа: Трэба ўжыць тут штось новае, трэба аджывіць школу (50); Цемныя вочы яе з доўгімі мігаўкамі як бы рассыпалі прамені (52); Клубчасты, кучаравы хвост дыму ўсе падаўжаўся, шырыўся (56); Цэлы віхор розных пачуванняў пранесся ў маладым хлопцу (90); Хіба яна вінавата, што яе зрабілі такою розныя прахвосты, пацяробкі культуры (69).

У лінгвістычнай літаратуры існуе і іншая класіфікацыя метафар – па семантычнай матывацыі. Гэтая класіфікацыя ўлічвае характар параўнальных паняццяў – суадносіны рэферэнта і агента (рэферэнт – тэма, тое, што параўноўваецца; агент – вобразны сродак; элемент супастаўлення; тое, з чым параўноўваецца). Па гэтай класіфікацыі выдзяляецца 4 тыпалагічныя формулы метафар: 1. “Ж→Ж” (жывое→жывое); 2. “Н→Н” (нежывое→нежывое); 3. “Ж→Н” (жывое→нежывое); 4. “Н→Ж” (нежывое→жывое). Магчымыя кірункі метафарычных пераасэнсаванняў могуць быць наступныя [23, с. 32]:

  • пераасэнсаванні па вонкавым падабенстве;
  • пераасэнсаванні па размяшчэнні ў прасторы;
  • часовыя пераасэнсаванні;
  • функцыянальныя пераасэнсаванні;
  • пераасэнсаванні па спосабе вытворчасці, матэрыяле;
  • гукавыя пераасэнсаванні;
  • якасныя пераасэнсаванні;
  • квантытатыўныя пераасэнсаванні;
  • пераасэнсаванні па памеры, велічы.

У трылогіі найчасцей  сутракаюцца пераасэнсаванні паводле вонкавага падабенства. Увогуле метафарычныя пераасэнсаванні па вонкавым падабенстве лічацца даволі рэгулярнымі, лёгка ўзнаўляльнымі і правільна зразумелымі ва ўмовах мінімальных кантэкставых сітуацый. Сферай-крыніцай такіх метафар з’яўляецца практычна бясконцы свет ва ўсіх яго ўмовах і праяўленнях, дзе носьбіты мовы знаходзяць пэўныя асацыяцыі і падабенствы з практычна неабмежаванай колькасцю прадметаў і з’яў рэчаіснасці. У гэтым шырокім спектры можна выдзеліць некалькі сэнсавых цэнтраў, якія актуалізуюцца ў працэсе метафарызацыі:

1. Акругласць, выпукласць, пакатасць: Поле за вёскаю замыкалася абручом лесу (34); Па небе плылі белыя клубкі хмар (48).

2. Дугападобнасць: Вёску абгінала дуга лесу (61).

3. Даўжыня, прадаўгаватасць,  выцягнутасць: Сярод гэтых купін бліскучымі стужкамі павіваліся часамі палоскі вады, чыстыя, гладкія, як шліфаванае шкло (17).

4. Востраканцовасць: На гарызонце былі бычны пікі елак (29).

Сустракаюцца таксама часавыя пераасэнсаванні. Тэмпаральныя метафары шырока прадстаўлены ў розных мовах і ў многіх выпадках адлюстроўваюць моўную карціну свету таго ці іншага народа. У метафары знайшла свае выразнае выяўленне філасафская катэгорыя часу, якая адлюстроўвае працягласць існавання ўсіх з’яў рэчаіснасці, паслядоўнасць змен іх стану. Характар і асаблівасці метафар часавага тыпу залежаць ад таго, які аспект шырокай часавай палітры актуалізуецца ў працэсе метафарызацыі. Час не з’яўляецца абстрагаваным, ізаляваным, часцей за ўсё ён замацоўваецца за якімі-небудзь падзеямі, фактамі гісторыі. Само слова час ужываецца ў самых нетрадыцыйных, нечаканых кантэкстных сітуацыях і акружэннях: Ці не ён, гэты летапіс часоў, так глыбока западае ў тваю душу, каб адбіцца ў ёй (74); Лабановіч знаходзіўся на світанку сваёй педагагічнай дзейнасці (75).

Функцыянальныя метафары, якія таксама можна сустрэць у трылогіі - метафары, заснаваныя на аднолькавасці функцый, падабенстве дзеянняў, што ўтвараюцца рознымі прадметамі. Функцыянальнае прызначэнне прадметаў і з’яў аб’ектыўнай рэчаіснасці, іх ролевая нагрузка служыць, з адного боку, сродкам іх дыферэнцыяцыі, а з другога – сродкам іх інтэграцыі. Па аднолькавых (ці падобных) дзеяннях і функцыях у адзін клас аб’ядноўваюцца самыя разнастайныя рэаліі (як падобныя па вонкавым выглядзе, так і абсалютна розныя). У працэсе метафарызацыі звычайна актуалізуюцца тыя дзеянні, якія ў пэўнай ступені адносяцца да чалавека, з’яўляючыся крытэрыем выражэння пэўных каштоўнасцей і пэўных адносін паміж людзьмі. У творы найчасцей сустракаюцца наступныя групы функцыянальных метафар:

1. Тое, што раз’ядноўвае, раздзяляе (аддзяляе) адно ад другога: Лабановіч не мог перайсці гэтай мяжы (63); Далей сябры ішлі моўчкі – паміж імі паўстала сцяна (75).

2. Тое, што прыцягвае да сябе, вабіць: Лабановіча цягнула туды магнітам (81).

Самай распаўсюджанай групай метафар у трылогіі з’яўляюцца якасныя пераасэнсаванні. Гэтыя метафары высвятляюць істотную пэўнасць, адметнасць прадмета. Яны паказваюць на характэрныя адзнакі, найбольш значныя прыметы, якімі адзін прадмет (асоба) адрозніваецца ад другога. Катэгорыя якасці, адлюстроўваючы ўстойлівыя адносіны паміж рознымі элементамі, характарызуе спецыфіку прадмета, адзначае яго індывідуальнасць. Разам з тым, гэта катэгорыя выяўляе і тое агульнае, роднаснае, што аб’ядноўвае ўвесь клас аднародных прадметаў. Асновай для ўтварэння якасных метафар могуць служыць самыя розныя якасці і ўласцівасці прадмета, падабенства якіх выяўляецца ва ўзаемадзеянні з іншымі прадметамі. Часцей за ўсё ў разглядаемым творы сустракаюцца якасныя метафары, якія абазначаюць:

1. Колер: Каларатыўныя метафары заснаваны на колеравых прыметах прадмета, якія ацэньваюцца зрокавым успрыманнем: Срэбра празрыстага туману акутала вёску (98);

2. Сведчанне,  адбітак, вынік чаго-небудзь: На яго твары быў адбітак моцнай заклапочанасці (103).

3. Гладкасць  вады: Шкло празрыстых палосак вады (27).

4. Стандартнасць, шаблоннасць:  Лабановіч намагаўся знайсці падыход да кожнага вучня, пазбегнуць шаблонаў у сваей працы (82).

5. Цішыня і  спакой у прыродзе: Цішыню і задуменнасць гэтага месца не магло парушыць нічога (115); Лес стаяў у нейкім задуменні (116).

У трылогіі можна сустрэць і квантатыўныя пераасэнсавнні. Квантытатыўныя метафары заснаваны на падабенстве фізічных параметраў прадметных сутнасцей, іх колькасці, памеры, велічы, аб’ёме, глыбіні і інш. У залежнасці ад характару колькаснай характарыстыкі полісеманты можна падзяляць на дзве групы: з дакладным (канкрэтным) і недакладным (прыблізным) колькасным зместам [23, с. 96]. Полісеманты з дакладным колькасным зместам, як правіла, з’яўляюцца вытворнымі адзінкамі, у якіх колькасны кірунак вызначаецца значэннем зыходных лічэбнікаў: Гэтыя двайняты (сосны) стаялі на ўскрайку лесу (164).

 Неакрэсленымі  па колькасным складзе з’яўляюцца  метафары з канкрэтнымі, здавалася  б, лічбавымі адпаведнікамі (дзесятак, тысяча, мільён, мільярд). Усе яны характарызуюцца гіпербалізацыяй, вялікай ступенню перабольшвання [23, с. 97]: Можна было сорак разоў аклікаць яго ці страляць за колькі крокаў ад яго – усё роўна нічога тады не чуў стараста (34).

Информация о работе Стылістычнае выкарыстанне слоў у пераносным значэнні (на матэрыяле трылогіі якуба коласа “на ростанях”