Беларускае купаллле

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Июня 2014 в 09:26, курсовая работа

Краткое описание

Абрад - гэта рэалізацыя традыцыі ў найважнейшыя моманты жыцця чалавека ці статуту навакольнай прыроды, персафікаванай у міфалогіі. Часцей за ўсе гэта змена чалавека - нараджэнне, ініцыяцыя, смерць і іншыя значныя абрады яго існавання. Абрад - прайгранне сюжэтаў міфаў, злучаных з прыродамі і жыццём чалавека. Напрыклад, купальскія абрады ў палескай традыцыі - гэта прайгранне міфаў, якія апавядаюць пра вяселле Дажбога і Лады. І натуральная, што ад багоў чакаецца такі ж добры ўдзел у зямным жыцці людзей. У абрадах сканцэнтравана сума ведаў і грамадская мараль.

Содержание

УВОДЗІНЫ……………………………………………………………..……3
ГЛАВА 1. КУПАЛЛЕ НА БЕЛАРУСІ: АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА СВЯТА…………………………………………..…........8
1.1 Генезіс і этымалогія назвы Купалле.………………………………...…..…….8
1.2 Паходжанне свята “Купалле”, асноўныя абрады і звычаі…………...………11
1.3 Гульнёвыя дзеі Семантыка i сімволіка дзей………………………………….26

ГЛАВА 2. РЭЖЫСЁРСКІ ПРАЕКТ СУЧАСНАГА СВЯТА “КУПАЛЛЕ”............................................................................................................35
2.1 Творчая заяўка на правядзенне свята...……………………....……………….35
2.2.Задума і яе кампаненты.......................................................................................54
2.3. Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята.............................................…….60
2.4 Арганізацыйна-вытворчы план свята................................................................78

ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………….…………….111
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС........................................................................114

Прикрепленные файлы: 1 файл

купалье курсач.docx

— 115.75 Кб (Скачать документ)

Вядучая: Вось, дзяўчата, вы даведаліся, якіх хлопцаў чакаць вам у сваты. Але ж цікава, адкуль яны з'явяцца? Таму выходзьце да мяне, зараз мы даведаемся, з якога боку сватоў чакаць! А раней вось як гэта рабілі.

(Вядучая бярэ доўгую  палку)

Бралі завостраны кол i ставілі яго перад сабой, а затым выпускалі з рук. У які бок кол упадзе, адтуль i сватоў чакаць.

Ну, паспрабуем? (Па чарзе адпускаюць кол, растлумачвае):

Чакай, дзяўчына, прыезжых сватоў здалёк, мо з-за мяжы нават. Падобна, нейю госць адтуль да цябе завітае.

Ну а ты, дзяўчына, не вельмі далека пойдзеш ад роднай хаткі. Добры сусед к табе завітае.

Вядучая: А зараз, дзяўчаткі, давайце паваражым на вадзе. Даведаемся ж у колькі гадкоў сватоў чакаць. Варажыць проста, вось у мяне ёсць чароўная іголачка, апускаем яе не кранаючыся вады і лічым колькі поўных кружочкаў зробіць іголачка.

(Варожба з іголачкай)

Дзякуй вам, дзяўчаткі! Сядайце, калі ласка!

Вось i ўсё, што мы паспелі.

Варажьлі, як умелі,

Жаніхоў павыбіралі,

Ды развітвацца нам час!

Шчасця зычу i кахання,

Хай спаўняюцца жаданні.

Зараз жа на развітанне

Шчыра дзякую я вам.

Госцікі даражэнькія, да сустрэчы!

Эпізод 4: Тэатралізаваны-канцэрт “Купалінка - ноч маленька”

Баба: Вой, вой, людцы добрыя!!! Што ж гэта робіцца? Знялі з хлява дзверы, колы з павозкі паздымалі, старую кабылу ўкралі… А гэты валацуга, нават з печы не злез. Дзед, ідзі шукай па сялу, дзе наша дабро прападае, што ўсё жыццё нажывалі.

Дзед: А-ха-ха, ну ты зусім са збясілася…Нашто табе колы, калі павозка згніла? І дзверы, калі хлеў зарэў?..

Баба: Ты яшчэ скажы,што кабыла непатрэбна?.. За яе столькі грошай давалі, а ты так проста аддаў.

Дзед: Ды яе толькі на балоце ў лесе твань чакае, ледзь дыхае тая кабыла, а хлопцы яе вернуць не хвалюйся.

Баба: Ага, вернуць, паглядзіш!..

Дзед: Што за жанчына?.. Чорт.

Баба: Хто я чорт? Ды я табе зараз!!!

(прыпеўкі “Баба і Дзед”)

Дзед: Ой, хопіць сварыцца, свята ж сёння... Дзе стол, дзе што на стале?..

Баба: Зараз дам я табе па галаве!..Ты што ж гэта на гулянне збіраешся?..

Дзед: А чаму гэта і не?.. Я яшчэ ого-го…

Баба: Я го-гокну табе зараз… А дзе гэта ўнучка наша Купалінка падзявалася?...

Дзед: Як дзе? Вяночкі в'е, на кавалераў гадае, такая як і ты была маладая.

Баба: Куды ёй, рана яшчэ, семнаццаць гадочкаў толькі ёй.. А ну пайшлі яе пашукаем,і дамоў хутчэй паспяшаем…

(нумар песня дзяўчат  аўтэнтычная “Купала на Йвана…”)

Купалінка: Ой, падружанькі вось і Купала на дварэ, а не паклікаў на гулянне ніхто мяне…

1 Дзяўчына: Бедненькая мая, любая сябровачка.

2 Дзяўчына: Усе яны такія, то зрок з запалам на цябе кідаюць, то холадам як лёд глядзяць.

3 Дзяўчына: А як жа Купаліш, ён жа табе кветкі начамі насіў?

Купалінка: Пасля таго як мая бабка яго пернікам абагрэла, больш не носіць.

(смяюцца)

1 Дзяўчына: Эх, так дык героі, а тут і гаварыць няма чаго.

(нумар песня Катя Малькевіч  “Рэчанька” з рэпертуару Ірыны  Дарафеявай)

1 Дзяўчына: Ну што, пачнем варажыць?

Купалінка: Давайце, а як?..

2 Дзяўчына: Вось, сябровачкі, пазычыла ў бацькі стары бот…

3 Дзяўчына: Фу… Навошта нам гэты стары і дыравы бот?

2 Дзяўчына: А ты ня ведаеш?.. Здаўна было такое, кідаеш бот праз агароджу, спінай стоячы да захаду сонца, куды носам пакажа адтуль сватоў чакаць. (Кідаюць па-парадку, а затым дзяўчат гледачоў запрашаюць)

(гульня “Бот”)

Купалінка: Калі верыць нашым варожбам, майго суджанага трэба чакаць адтуль, дзе сонца заходзіць…

3 Дзяўчына: Глядзіце! Там Купаліш з сябрамі на коніку едзе, песні спявае і ў гармонік іграе…

2 Дзяўчына: Вось ён твой суджаны…

Купалінка: Няўжо усё гэта праўда

(нумар песня мужчынскі  хор бел. народная “Распрагайце  хлопцы коней”)

1 Хлопец: Хлопцы, няўжо мы прыехалі ў рай?

2 Хлопец: Вакол бялюткія анёлы, прыгожае наваколле і чыстае паветра.

1 Дзяўчына: Вы мусіць нечага наеліся?.. Які рай, анёлы?.. Тут зямля і людзі добрыя…

2 Дзяўчына: Рай у другі бок… Ні туды прыехалі…

3 Хлопец: А мы прыляцелі на крылах кахання…

3 Дзяўчына: А конь вам ляцець дапамагаў, ці мо ён таксама крылы мае?

1 Хлопец: Вось кветачак вам прыняслі, каб нас да сябе прынялі.

1 Дзяўчына: Свае венікі можаце ў вогнішчы спаліць.

Купаліш: Ай, дзяўчаты не крычыце, лепей песню прыкажыце. Станчым разам пад гармонік, каб заржаў наш сівы конік!

(нумар танец-карагод “Цяцерка”)

Купалінка: Добра патанцавалі, але мала радасці ад танцаў, давайце пагуляем, хто спрытнейшы тут спазнаем?

Купаліш: Гуляць мы добра ўмеем, хлопцы, цягніце сюды калодкі, зараз мы паглядзім хто самы лепшы.

(гульня “Калодка”, дзеляцца  на дзве каманды, перакачваюць  калодкі, хто першы)

Баба: А вось дзе яны? Гуляюць… Купалінка, калі ты павінна была дома быць?

Купалінка: Бабуля, сягодня ж Купала…

Баба: Во мне свята знайшла, і што ты ўжо гуляць збіраешся, дарослая? Хутчэй дадому!

Купалінка: Родненькая, дазволь яшчэ крыху…

Баба: Ніякіх крыху, марш! А-а-а, во і кавалер… Што мала пернікам палучыў?

Купаліш: А я б яшчэ не адказаўся, каб толькі Купалінку бачыць.

Баба: Чаго захацеў, не для цябе я яе расціла… Ты ж нічога не маеш, толькі песні спяваеш.

Купаліш: Дазвольце ёй крыху болей пагуляць…

Баба: Ха, каго мне слухаць?.. Вось што, сёння Купала, калі ты прынясеш мне кветку папараці да той пары пакуль першы касцер запылае, тады дазволю дзяўчыне з табой гуляць.

Купалінка: Гэта немагчыма, не быць мне шчаслівай… (з плачам уцякае і бабуля следам за ёй).

Купаліш: І дзе ж мне яе шукаць, калі яна нават і па праўдзе не існуе?

Дзед: Хлопец, не гаруй так… Кветку знайсці можна. Ды і не адзін ты. Глядзі колькі сяброў вакол. Галоўнае верыць і ўсё атрымаецца…

Купаліш: Сябры, ведаеце пра маю бяду… Прашу вас дапамагчы, кветку папараці знайсці, а хто мне дапаможа таму узнагароду абяцаю.

(нумар мужчынская сольная  народная песня Ю. Шарапа “Сівы  конь”, кветку знаходзяць, але там  яе старожаць нячысцікі)

Нячысцік: (выбягаюць з крыкамі, свістам, ляпаннем у каструлі) Кветачку, вы знайшлі, але яна наша… Мы яе вам так проста не аддадзім?..

Купаліш: Што хочаш прасі?..

Нячысцік: У цябе няма чаго браць… Але калі здолееш нас павесяліць, можа зміласцівімся…

Купаліш: Як жа вас павесяліць песню праспяваць, ці ў гульні пагуляць?

Нячысцік: Спяваць мы і самі ўмеем (равуць) Гульні любім, болей.

Купаліш: Ну тады, хлопцы, цягніце канат… Даражэнькія, дапамажыце найцямнейшае спадарства развесяліць!

(гульня “Перацягванне  каната”)

Купаліш: Ну як вам наша гульня весялушка?

Нячысцік: Добра, але мала… Давай яшчэ…

Купаліш: Прабач, сёння яшчэ доўга гуляць будзем, але кветачка мне зараз патрэбна.

Нячысцік: Не-е-е, мы лепей назад дадому пойдзем, калі гуляў зараз ня будзе…

Купаліш: Мы дамаўляліся … Калі вы слова не трымаеце, тады вось жывой вадзіцы адведвайце. Дзеткі дапамагайце ў іх кветку адбіраць.(паліваюць вадой нячысцікаў)

Нячысцікі: Прабачце нас, забірайце…

Купаліш: Вось яна, хутчэй да Купалінкі.

(нумар песня Купалінкі  “Ластаўка” з рэпертуару І. Дарафеевай)

Баба: Чаго ты галосіш? Непатрэбен ён табе… Прыйдзе час знойдзецца нехта лепшы.

Купалінка: Мне яго для шчасця на варожбах прадказалі.

Баба: Гэта ўсё хлусня, кветка-папараці, варожбы - нічога не існуе.

Дзед: (забягае дзед) Баба, прыбірай унучку на гулянне, малойчык кветачку знайшоў.

Баба: Што ты гародзіш? Якую кветку?

Дзед: Кветку шчасця, кветку жыцця…

Баба: Што? Не можа быць?

Купаліш: (уваходзіць) Вось абяцанае, цяпер ваша слова.

Баба: Гэта падман, яна не сапраўдная…

Дзед: А мы зараз гэта праверым, ад сапраўднай папараці-кветкі можна Купальскае вогнішча запаліць. Купаліш, збірай усё наваколле, каб сведкі былі, хадзем разам вогнішча ладзіць.

(Уся грамада рушыць  да вогніва, спяваюць народную  песню “Купалінку”, калі агонь  запалаў, робяць карагод)

Эпізод 5: Гульні ля кастра

1. Карагод “Купалінка”

(Пад фальклорную песню  усе ладзяць карагод вакол  вогнішча)

2. Гульня са свечкай

(На кім свечка спыніцца, той робіць скок праз касцёр)

3. Гульня перакідання  вянкоў

(Дзяўчаты перакідаюць  вянкі, а хлопцы ловяць іх, тым  самым фарміруюцца пары)

4. Гульня на выбар пары

(Парныя скокі праз  касцёр, калі рукі разарваліся - пара  пакідае гульню)

5. Гульня пацалункаў праз  вянок

(Застаўшыяся пары танчаць, становяцца спінамі, калі пасля  разліку іх твары глядзяць  у адзін бок, цалуюцца праз  вянок, гульня прадаўжаецца да  перамогі адной пары)

6. Гульня-варажба “Гары  вянок”

(Дзяўчаты кідаюць вянкі  ў касцёр, чый згарыць першы, тая  выйдзе замуж хутчэй)

Эпізод 6: канцэрт “Купалялё”

Купалінка: Сягоння й Купала, заўтра Ян,

Информация о работе Беларускае купаллле