Беларускае купаллле

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Июня 2014 в 09:26, курсовая работа

Краткое описание

Абрад - гэта рэалізацыя традыцыі ў найважнейшыя моманты жыцця чалавека ці статуту навакольнай прыроды, персафікаванай у міфалогіі. Часцей за ўсе гэта змена чалавека - нараджэнне, ініцыяцыя, смерць і іншыя значныя абрады яго існавання. Абрад - прайгранне сюжэтаў міфаў, злучаных з прыродамі і жыццём чалавека. Напрыклад, купальскія абрады ў палескай традыцыі - гэта прайгранне міфаў, якія апавядаюць пра вяселле Дажбога і Лады. І натуральная, што ад багоў чакаецца такі ж добры ўдзел у зямным жыцці людзей. У абрадах сканцэнтравана сума ведаў і грамадская мараль.

Содержание

УВОДЗІНЫ……………………………………………………………..……3
ГЛАВА 1. КУПАЛЛЕ НА БЕЛАРУСІ: АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА СВЯТА…………………………………………..…........8
1.1 Генезіс і этымалогія назвы Купалле.………………………………...…..…….8
1.2 Паходжанне свята “Купалле”, асноўныя абрады і звычаі…………...………11
1.3 Гульнёвыя дзеі Семантыка i сімволіка дзей………………………………….26

ГЛАВА 2. РЭЖЫСЁРСКІ ПРАЕКТ СУЧАСНАГА СВЯТА “КУПАЛЛЕ”............................................................................................................35
2.1 Творчая заяўка на правядзенне свята...……………………....……………….35
2.2.Задума і яе кампаненты.......................................................................................54
2.3. Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята.............................................…….60
2.4 Арганізацыйна-вытворчы план свята................................................................78

ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………….…………….111
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС........................................................................114

Прикрепленные файлы: 1 файл

купалье курсач.docx

— 115.75 Кб (Скачать документ)

Адным э такіx з'яўляецца паход на ігрышча старой жанчыны, якая спрабавала ўкрасі галавешку ад кастра. Kaлi гэта адбывалася, свята прыпынял. Этнографы выказваюць меркаванне: фіга старой адлюстроўвае старажытную ахоўніцу хатняга агню, але ў адпаведнасці абраду, яна ператварылася ў ведзьму, якую імкнуліся адагнаць ад вогнішча палыной, альбо крапівай, як магічнымі сродкамі абароны ад нечысці.

Сярод купальскіх абрадаў еўрапейскіх народаў важная роля належала колу, імітавала сонца. Кола абмазвалі дзёгцем, абвівалі пераплеценай саломай i, запаліўшы спускалі пылаючыя калёса -- сонцы з гары у рэчку. Гэтае дзеянне аімвалізавала ўбыванне дня. [12 с. 23]

У 19ст. этнограф Крачкоускі адзначыў на тэрыторыі Беларусі звычаі вырабу з саломы i знішчэнне антрапаморфнай мелькі, якую звалі “Мара”(Маруха, Марэна). Ён лічыў гэтую мельку ўвасабленнем багіні холада i смерці, ад слова “мор”- смерць.

Адной з асаблівасцей купальскага свята была вогненная варожба, адзначалі ў многіх раёнах. Ад купальскага агню запальвалася свечка i ўстаўлялася ў цэнтры вянка на перакрыжаванняў чалін. Потым вянкі пускалі на ваду, пры гэтым загадвалася жаланне. Калі вянок не патоне, а паплыве па рэчцэ, то задуманае збудзецца.

Адметнай рысай купальскага святкавання ў асобных раёнах Беларусі з'яўляліся дзеянні звязаныя з русалкамі.

Паводле народных уяўленняў первтваралiся дзяўчаты, якія патапіліся, немаўляты, што памерлі да хрышчэння, самагубы, а таксама праклятыя бацькамі дзяўчаты. У выніку трансфармацыі народных уяўленняў, русалкі сталі стаясамлівацца з негатыўнымі міфалагічнамі персанажамі (ведзьма) і іх сталі выганяць.

На Піншчне супраць русалак сталі прыменяць ахоўныя дзеянні; людзі скокамi праз вогнішча з перакананнем, што русалкі не будуць нападаць i прыходзіць на працягу года. [б с. 78]

Ля вогнішча частавалася абрадавымі стравамі (яечняй), варажылі, плялі вянкі. Потым на словы "Ляці, ляці вяночак, лаві, леві дружочак" кідалі на ваду вянкі i варажылі па іх руху. Часам вянкі кідалі праз вогнішча. Калі ён пападае да дзяўчыны, тая кідала яго ў адказ на сімвалічнае запрашэнне разам пераскочыць праз агонь. Калі вянок пападаў да хлопца, ён павінен яго разарваць або кінуць назад (вянок - сімвал дзявоцтва). У Шумілінскім р-не (Віцебская вобл.) асобыя пераскокванні праз касцёр, страціўшы магічны сэнс у 20 ст. трансфармiравалiся ў калектыўную варажбу - вытлумачэнне накіраванасці, калі дзеўка пераскочыць праз касцёр i хоць адна іскрынка пры гэтым прычэпіцца да яе спадніцы, то значыць дзеўка хочыць замуж.

У многіх раёнах паасобныя скокі праз касцёр, страціўшы ранейшы магічны сэнс, набылі гульнявы характер i сталі працягваць спаборніцтва юнакоў i дзяўчат, якое пачыналася вычаканнем жартоўных купалак.

Акрамя паасобных скокаў у беларусаў, як i ў іншых усходнеславянскіх народаў, захаваўся звычай пераскокваць праз вогнішча парамі - што этнографы тлумачаць імкненнем хутчэй ажаніцце або выйсці замуж.

Этнаграфічныя матэрыялы паказааюць: у Белерусі яшчэ у канцы 19ст. пачатку 20ст. існаваў звычай перакіданне вянкоў праз вогнішча, які можна меркаваць быў наібольш старажытным варыянтам переходу ад паасобнага да парнага пераскокванняў праз вогнішча. Вянок у беларусаў, як i ў іншых славянскіх народаў з'яўляецце сімвалам дзявоцтва, i барацьба за вянок - гэта адлюстраванне старажытнага вясельнага абрада. [б с. 35]

Непасрэдна парныя скокі праз касцёр былі адным з важных момантаў свята, бо купальскі агонь ушанаваўся як стыхія, здатная не талькі ачысціць моладзь перед любамі, але i прадбачыць гэты люб. Парныя скокі вырашавалі лёс будучых людзей.

У шэрагу мясцовасцей Беларусi пасля парных скокаў праз вогнішча, дзяўчаты праводзілі калектыўную варажбу - вытлумачэнне: яны падбігалі са звітымі вянкамі да кастра i кідалі ix у агонь з упэўнасцю: чый вянок згарыць хутчэй, тая дзяўчына раней за ўcix пойдзе замуж.

Пасля скокаў праз вогнішча парамі ішлі шукаць папараць кветку, якая распускалася раз за год i вяртала чалавека да адзінства з прыродай: уладальнік пачынаў разумець шум дрэў, размову жывёл, птушак. Але здабыць папараць кветку вельмі цяжка, бо яе сцярагуць злыя сілы. Заканчвалася свята ля paкі. Там назіралі за гульнёй сонца на паверхні вады. За гэтым трэба было назіраць або прыжмураўшы вочы, або не маргаючы. Каб паглядзець на тое як гуляе сонца малыя дзеці прачыналіся, як мага раней i беглі на раку. 3 асвечанай зелені вілі вянкі i захоўвалі ix як сродак супраць нашэеця злой сілы. Лічыцца, што ў гэты дзень здзейсняецца пераварот у свеце, цяпер быццам ходзіць па зямлі духі i ведзьмы. Потым дзяўчаты ў вянках станавіліся ўперамешку з хлопцамі, ствараючы карагод, i спявалі песню, у якой усхвалялі вартасці адных хлопцаў i недахопы другіх. Затым з карагода выходзіла дзяўчына i закрывала сабе твар чубром, кланілася ва ўсе бакі i выбірала хлопца да пары, які здымаў з яе покрыў i павязваў сабе цераз плячо або рукаў, а ўдзельнікі карагода спявалі.

Купальскае свята у Беларусі завяршалася раніцай назіраннем за ўзыходам сонца i купаннем у рацэ.

У старажытныя часы людзі верылі, што на світанні 24 чэрвеня сонца ўзыходзіць не як звычайна, а “іграючы”: дзеліцца на некалькі частак-кругоў, якія разыходзяцца, мігацяць i сыходзяцца зноў у адно. Аналагічныя або падобныя вераванні былі пашыраны не толкі ў беларусаў, але i ў іншых народаў Еўропы: pycкix, укрінцаў, палякаў, французаў, італьянцаў, албанцаў, фэкаў, балгap. Гэта рэлікты архаічнага ўшанавання галоўнага нябеснага свяціла як сімвала i крыніцы жыццятворных сіл прыроды.

Нельга без зацікаўленассі назіраць за варожбай дзяўчат. Скокі праз вогнішча суправаджаюцца яскравай купальскай песняй, ваджэннеў карагодаў, шуканнем папараць-кветкi і назіраннем за ўсходам сонца.

Так святкавалі Купалле нашыя продкі. З цягам часу некаторыя звычаі традыцыі началi забывацца. Негледзячы на гэта у 50-60 ыя гады Купалле стала адраджацца на дзяржаўным узроуні. Пачалі стварацца сцэнарыі i друкавацца кнігі па гэтым свяце. Адрадзілася сімволіка i атрыбутыка, гульнёвыя дзеі i купальскія песні. Аднак усё роўна стаіць шэраг проблем па арганізацыі свята. Самае страшэннае - гэта абыякавасць людзей да свята. На мой погляд, каб знішчыць гэта, то трэба заахвочваць насельніцтва i тлумачыць сэнс свята i план мерапрыемстваў, каб яны ведалі ўсё. Трэба праводзіць урокі прысвечаныя купальскай тэме ў дзіцячых садках, школках, універсытэтах.

Недахоп рэжысёраў у невялічкіх вёсках не даюць магчымасць святкаваць Купалле, бо не шмат знойдзецца людзей, якія будуць займацца выпрацоўкай кампазіцыйнай пабудовы свята, складаць агульныя сцэнарныя планы, розглядаць усе магчымыя структурныя кампаненты, каб збіраць карціну сапраўднай купальскай ночкі. Трэба адзначыць такія формы існавання фальклору ў сучаснай культуры як рэстаўграцыя, рэканструкцыя i трансфармацыя. якія дапамагаюць захоўваць абраднасць, народнасць i традыцыйнасць свята, а таксама спрыяюць з'яўленню новых тэндэнцый свят. Трэба ведаць i незабываць свае народныя абрады i традыцыі, бо калі ты нарадзіўся на гэтай зямлі, павінен шанаваць сваю радзіму, свой родны куток дзе ты вырас, сваю бацькоўшчыну. Кожнае святкаванне Купалля з год у год павінна выклікаць у людзей толькі цёплыя пачуцці, павагу да сваей культуры i Бацькаўшчыны. Я жадаю, каб сучасныя рэжысёры спрабавалі дасягнуць той вышыні, якая была ў святах раней.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Глава 2. РЭЖЫСЕРСКІ  ПРАЕКТ СУЧАСНАГА СВЯТА “КУПАЛЛЕ”

2.1 Творчая заяўка

Купальская абраднасць прасягнутая духам старажытнасці, таму для яе разумення і асэнсавання неабходныя абрадавыя кантэксты і тлумачэнне. Фальклорныя песні, гульні, купальскія карагоды ў спалучэнні з рытуальным дзеяннем атрымліваюць архаічны падтекст: культ зямлі, культ сонца, культ агню, культ вады і інш. Гістарычны лёс Беларусі складаўся так, што незаўсёды народ звяртаўся да сваіх уласны каранёў, да рознай культуры і мовы, але ж ў наш час ёсць магчымасць звяртання ў пошуках шляхоў самазахоўвання сваіх абрадаў і традыцый. Свята летняга сонцастаяння адлюстроўвае багацце традыцыйнай культуры беларускага народа і мае пазнавальнае, выхаваўчае, жыццёва эстэтычнае значэнне.

На сённяшні дзень я лічу асноўнай памылкай большасці арганізатараў- гэта тое,што яны не захоўваюць адну з галоўных жанравых характарыстык народнага свята -масавасць удзелу, і ўвасабляюць Купалле ў форме прадстаўлення.Даволі часта дзеянні каля кастра арганізуе нязначная колькасць людзей, а большасць прысутных застаюцца пасіўнымі гледачамі. Гэта рэзка зніжае эфектыўнасць эмацанальнага і выхаваўчага ўздзеяння свята.І мне здаецца, што усё ж такі ёсць ў нашых краях людзі, для якіх гэтае старажытнае свята не прычына выпіць і спаліць вогнішча, а магчымасць адчуць сябе звяном у бясконцым ланцугу пакаленнеў, адыходзячаму ў глыб вякоў.

У сваёй працы купалле, якое праводзілася ў Барысаўскім раёне аграгарадку Забалоцце, выкарыстоўваюцца беларускія традыцыі і абрады. Асабіста гэта важна, таму што ўсе людзі ўбачылі сапраўды народнае свята з купальскімі гульнямі і абрадамі. Я лічу, што пры падрыхтоўцы свята трэба як мага больш актывізаваць ўдзельнікаў, прыцягнуць гледачоў да беларускай спадчыны, каб найбольшая колькасць гасцей дакрануліся да нацыянальнай культуры.

Мэта: Увасобіць ў свяце Купалле традыцыі ,абрадавыя элементы, а таксама зацікавіць гледачоў і ўдзельнікаў у свяце.

Задачы:

· Вывучыць асаблівасці ў Мінскім раёне;

· Вызначыць сімволіку рэтуальных дзей;

· Сарыентаваць моладзь на актыўны ўдзел у свяце для забяспечэння культурна - эстэтычнага выхавання і адпачынку;

· Узнавіць асноўныя асаблівасці правядзення асобных рытуалаў і абрадаў.

Месца: Мінская вобл., Мінскі р-н., п.Зялёны, Дзіцячы аздараўленчы лагер “Энергетык”.

Тэрмін правядзення: 6 ліпеня 2014 года.

Умовы правядзення свята:

Свята “Купалле” разлічана на рознаўзроставую катэгорыю гледачоў і ўдзельнікаў. Свята размешчана на двух пляцоўках: галоўная пляцоўка – танцавальная пляцоўка каля 1 корпусу , другая пляцоўка - на стадыёне .

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Колькасць арганізацый зацікаўленых ў правядзенні свята

Барысаўскі раённы аддзел культуры;

Забалоцкі сельскі савет дыпутатаў;

Забалоцкі Дом культуры.

Праграма свята

20:00 - 21:30

Частаванне беларускімі народнымі стравамі.Праспяваешь купальскую прыпеўку, атрымаешь цукерку.

Выстава продаж купальскіх кветак, букетаў і вянкоў з кветак.

Майстр клас па пляценню купальскіх вянкоў для дзяцей

Гульнёвыя пляцоўкі:

1. Асілак

2. Жартоўная купальская  латарэя(грашовая)

Пляцоўка Свята пачалося. Прыступкі СДК. Галоўная пляцоўка

20:30 - 22:00 - тэатралізавана гульнёвая праграмма Купалінка ноч маленька

22:30 - 23:30 - канцэрт з удзелам народных калектываў і студэнтаў БДУКіМ

Пляцоўка Разгарайся купальскі агонь. Стадыён каля СДК

22:00 - 22:10 - запальванне купальскага вогнішча

22:10 - 22:30

· Купальскі карагод

· Скокі праз вогнішча

· Гульні

· Варожбы

Плошча каля СДК

23:30-3.00 - Начная купальская этнадыскатэка

Папярэдні каштарыс затратна правядзенне свята да купалля “Купалінка ноч маленька” 06.07.2012 года

Афармленне і ўладкаванне сцэнічных пляцовак - 400.000

Камандзіровачныя выдаткі - 500.000

Информация о работе Беларускае купаллле