Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Декабря 2013 в 15:19, сочинение
Кафлі – элементы печаў, якія з’яўляюцца адной з найбольш частых знаходак падчас археалагічных раскопак, даюць магчымасць прасачыць не толькі мастацкія здольнасці рамесніка, але і ўвесь тэхналагічны працэс іх вырабу, змены ў рамесных майстэрнях. У кнізе знойдзем малюнкі і здымкі аздобных кафляў, віды печаў, рэшткі кафлырскіх майстэрняў. З ходам часу такое рамяство, як кафлярства занікала, сёння знікла амаль поўнасцю, але вяртаецца мода, а разам з ёй і патрэба ў вырабе кафляў. Гэта невялічкі шанец аднавіць рамяство, але будзе яно ўжо больш мастацтвам, чым масавай прадукцыяй.
УА “ Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў “
Факультэт беларускай традыцыйнай культуры і сучаснага мастацтва
Кафедра гісторыі Беларусі і музеязнаўства
РЭФЕРАТ :
А.А. Трусаў
Беларускае кафлярства
Выканаў студэнт 213к группы
Курдзіяшка Уладзімір
МІНСК, 2013
Змест
Кафлі – элементы печаў, якія з’яўляюцца адной з найбольш частых знаходак падчас археалагічных раскопак, даюць магчымасць прасачыць не толькі мастацкія здольнасці рамесніка, але і ўвесь тэхналагічны працэс іх вырабу, змены ў рамесных майстэрнях. У кнізе знойдзем малюнкі і здымкі аздобных кафляў, віды печаў, рэшткі кафлырскіх майстэрняў. З ходам часу такое рамяство, як кафлярства занікала, сёння знікла амаль поўнасцю, але вяртаецца мода, а разам з ёй і патрэба ў вырабе кафляў. Гэта невялічкі шанец аднавіць рамяство, але будзе яно ўжо больш мастацтвам, чым масавай прадукцыяй.
Ужо з 15 ст. жылыя памяшканнi замкаў i палацаў пачалi сцяпляць кафельнымi печамi. У iнвентарах 16-18 стст. згадваецца вялiкая колькасць печаў, аблямаваных кафляй. Першыя кафлi нагадвалi звычайныя гаршкi альбо невялiкiя макацеры, таму i атрымалi назву “гаршковыя”. Ганчары выраблялi iх разам з кухонным цi сталовым посудам i нават спачатку мецiлi некаторыя экземпляры звычайнымi ганчарнымi клеймамi. На Беларусь кафлi трапiлi непасрэдна з Германii — радзiмы еўрапейскага кафлярства. Не выпадкова, што першыя вядомыя нам экземпляры знойдзены у князскiх харомах Полацка. Калi разглядаць эвалюцыю развiцця кафлi то мы бачым, што у аснове стаiць простая гаршковая кафля. З часам змянялася тэхналогiя будавання, змянялiся эканамiчныя ўмовы i патрэбы людзей, а разам з iмi змянялася i форма кафлi. iснуюць таксама пiсьмовыя крынiцы, якiя сведчаць, што ў пабудове Лiдскага замка шырока выкарыстоўвалася гаршковая кафля. З яе выраблялi глiнабiтныя печы, невысокiя скляненiстыя збудаваннi з асобнымi ўмараванымi ў iх цела гаршковымi кафлямi. Паступова верхняя частка кафлi (вусце), што нагадвае звычайны круг, пачынае набываць розныя формы:чатырохпялёсткавай, значна радзей трохпялёсткавай разеткi, потым квадрата, якi часам, у 15 -пачатку 16 ст. , закрываўся дэкаратыўнай, зробленай з глiны праразной рашоткай. Кавалкi такiх кафляў знойдзены ў Полацку. Пераход да кафлi з квадратным вусцем, якi адбыўся ў 15 ст. , дазволiў рабiць кафляныя печы складанай канструкцыi, значна павялiчыць iх цеплааддачу за кошт павелiчэння цеплавой паверхнi печы. У канцы 15-16 ст. для аздаблення сталовага посуду пачынаюць ужываць зялёную палiву, якая адначасова выкарыстоўваецца i для пакрыцця плiнфы, што робiць яе элементам ва ўпрыгожаннi iнтэр’еру жылога дому.
У гэты час у самых вялiкiх цэнтрах кафлянай вытворчасцi пачалi паступова пераходзiць да вырабу каробкавай кафлi, якая несла на сваей вонкавай пласцiне якi-небудзь малюнак. Зноў-такi першыя каробкi знойдзены ў Полацку. Гэтыя кафлi непалiваныя, невялiкiх размераў, не маюць рамкi на краях. Але трэба адзначыць, што працэс замяшчэння гаршковай кафлi на каробкавую адбываўся вельмi павольна. У сярэдзiне 15 ст. часта будавалiся камбiнавальныя печы, нiжнi паверх якiх складаўся з гаршковай кафлi, а верхнi-з каробкавай. Развал такой печы знойдзены ў Мазырскiм Замку. Гаршковая кафля 15 ст. рабiлася на ганчарным коле, добра абпальвалася, мела роўнае донца i устойлiвыя прапорцыi. Форма вусця выглядала чатырохпалоскавай разеткай. У эпоху адраджэння ганчары пакрываюць каробкавую кафлю палiвай. Такая кафля карыстаецца вялiкiм попытам сярод гарадскога насельнiцтва. Кафляры наладжваюць сувязi з разьбярамi, заказваюць у iх драўляныя з малюнкам формы. Кафляная печ дасягае значных памераў i складваецца з розных вiдаў кафлi.
З’яўляецца сюжэтная 
кафля — гэта вынiк творчых 
“вандровак” беларускiх 
Крыху пазней ў 16 ст. з’явiўся новы, вельмi характэрны для беларускай кафлi малюнак. Не было такога населеннага пункта ў нашым краi, дзе б не ўжывалi кафлю з геаматрычным альбо раслiнным арнаментам . Шырока таксама ўжывалася геральдычная кафля з выявамi звяроў, мiфалагiчных iстот. Акрамя кафлi мы бачым гэты штрышок на каваных дзвярах Мiрскага замка, Сафiйскага сабора.
Новы штуршок 
у выпрацоўцы кафлi дало мураванае 
будаўнiцтва ў стылi барока, якое пашыраецца 
ў гарадах Беларусi. У гэты час 
яно дасягае сваёй вышынi. Кафляныя 
печы сталi важным элементам iнтэр’ера. 
Яны мелi складанапрафiляваную барочную 
форму, якая будавалася з розных вiдаў 
кафлi. Асаблiва багатымi i разнастайнымi 
былi арнаментальныя матывы. Для ранняга 
барока характэрна кафля з адбiткамi 
дат (Магiлёў, Мiнск) i выявамi чалавечага 
твару. Да нас дайшлi малюнкi праектаў 
печаў 17 ст. з кафлi, аздобленай раслiнным 
арнаментам. Два такiя малюнкi знойдзены 
ў замке Радзiвiлаў. У другой палове 
17 ст. у беларускiм кафлярстве адбываюцца 
пэўныя змены. Знiкае рамка ў вузкай 
палосачнай кафлi. Больш простай 
становiцца канструкцыя самой 
печы. Яна становiцца прамавугольнай. 
Адметная рыса позняй барочнай кафлi-наяўнасць 
васьмiвугольнай або авальнай рамкi 
на яе вонкавай пласцiне. У час руска-польскай 
вайны (1654-1667 гг. ), калi на тэрыторыi Беларусi 
разгарнулiся галоўныя ваенныя дзеяннi, 
попыт на кафлю часова знiкае, i многiя 
беларускiя кафляры перабралiся ў 
Расiю. Шмат помнiкаў было разбурана. 
Але нягледзячы на перабудовы i на вялiкiя 
разбурэннi, кафлярства ўсё роўна 
засталося адной з 
У канцы 19ст. на беларускіх землях існуе сетка кафляных заводаў што ўзніклі ў традыцыйных месцах ганчарнай вытворчасці. Гэта - Бабруйск, Барысаў, Віцебск , Шклоў, Копысь, Мінск, Навагрудак, Прапойск (Слаўгарад) і іншыя. Прадукцыя гэтых заводаў задавальняла не толькі ўнутраны рынак, але ішла і далёка за межы тагачаснага “Северо-Западного края” .
У пачатку 20ст. паступова 
мяняецца тэхнічнае абсталяванне кафляной 
вытворчасці. Замест фармоўкі ў гіпсавых 
формах пачынае ўжывацца штамп і 
прэс з металічнымі формамі. У 
гэты час дэкор кафляных печаў 
адпавядае архітэктурнаму стылю 
мадэрн. Аднак у 20 - 30-х гадах адбываецца 
паступова заняпад вытворчасці, 
што выклікана новым укладам 
жыцця, калі на змену традыцыйны кафляным 
печам прыйшло газавае і 
Маё уражанні
Кніга “ Беларускае кафлярства” цікава для тых, не хто цікавіцца развіццем беларускага кафлярства . Мне вельмі цікава было чытать гэту кнігу .Канешне не ўсе старонкі расказа былі легкія для ўстрымання, але інфармацыя аказалася карыснай. Вельмі спадабалася што ў канцы кнігі есць вялікі спіс літаратуры, якую цікава будзе пачытать.
Я ўяўна прадстаўляю сабе, якак цяжкая праца была выканана,каб напісать такую кнігу. Хоць яна зусім невялічкая , але колькі часу трэба было затраціць, каб знайсці матэрыялы і фатаздымкі па тэме беларускае кафлярства.
Усім хто вывучае беларускія рамёствы і дэкаратыўна – пракладное мастацтва, цікава будзе пачытать гэту кнігу. Яна напісана простымі словамі і падыйдзе як для студэнта , так і для людзей якія прафісійца вывучаюць кафлрства і беларускае дпм.