Ідэя об дзяржаўнасці Беларусі і Літвы К. Каліноўскага

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Декабря 2012 в 20:03, реферат

Краткое описание

Уканцы 50-х – пачатку 60-х гг. 19 ст. адбываліся змены у складзе удзельнікаў вызваленчага руху у Расійскай імперыі: дваранскія ревалюцыянеры саступілі месца разначынцам – выхадцам з дэмакратычных пластоў насельніцтва, выразнікам інтарэсаў працоўных мас, прдстаўленных найперш сялянствам. Створаная разначынцамі тайная арганізацыя “Зямля і воля” (1861-1864) рыхтавала усерасійскае сяланскае паўстанне з метай устанайлення народауладдзя, перадачы без выкупу ўсёй замлі сялянам, утварэння добраахвотнай федэрацыі абласцей.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Идэя об джяржаўнасті Беларусі і Літвы Кастуся Каліноўскага.doc

— 39.00 Кб (Скачать документ)

Идэя аб джяржаўнасті Беларусі і Літвы Кастуся Каліноўскага.

Уводзіны.

Уканцы 50-х – пачатку 60-х гг. 19 ст. адбываліся змены у  складзе удзельнікаў вызваленчага руху у Расійскай імперыі: дваранскія ревалюцыянеры саступілі месца  разначынцам – выхадцам з дэмакратычных пластоў насельніцтва, выразнікам інтарэсаў працоўных мас, прдстаўленных найперш сялянствам. Створаная разначынцамі тайная арганізацыя “Зямля і воля” (1861-1864) рыхтавала усерасійскае сяланскае паўстанне з метай устанайлення народауладдзя, перадачы без выкупу ўсёй замлі сялянам, утварэння добраахвотнай федэрацыі абласцей. Надзеі на ажыццяўленне гэтай праграмы ўзмацніліся  ў сувязі з уздымам антыпрогонніцкага сялянскага руху і ўзнікненнем рэвалюцыйнай інфармацыі на пярэдадні і ў час рэформы 1861 г.

У заходніх – польскіх і беларуска-літоўскіх  – губернях рэвалюцыйная інфармацыя абвастралася не толькі аграрна-сялянскім, але і нацыянальным пытаннем –  уздымам польскага нацыянальна-вызваленчага руху, мэтай якого з’яўлялася аднаўленне незалежнай польская джяржавы ў межах Рэчы Паспалітай 1772 г. . Удзельнікі руху падзяліліся на дзве асноўныя плыні – “чырвоных” і “белых”. Першые прадстаўлялі дэмакратычныя пласты насельніцтва – беззямельную і малазямельную шляхту, рамеснікаў, сялян; Другія – сярэдніх і буйных землеуладальнікаў і буйную буржуазію. “Чырвоныя” прызывалі да ўзброеннага паўстання супраць царызму, а “белыя” разлічвалі на дасягненне своёй мэты шляхам маніфестцый і перагавораў з урадам пры дыпламатычнай падтрымцы заходніх джяржаў.

Не было адзінства і сярод “чырвоных”. Парвую частку складалі шляхецкія рэвалюціянеры – польскія нацыяналісты, для якіх галоўным было пытанне аб аднаўленні польскай рэспублікі з уключэннем у яе склад зямель Беларусі, Літвы і Правабярэжнай Украіны. Яны імкнуліся прыцянуць да паўстання і памешчыкаў і сялян, прычым першым абяцалі захаваць іх маёнткі, а другім- адразу ж перадаць ў поўную уласнасць без выкупу і адбывання “часоваабавязанных  адносін” зямельныя надзелы, атрыманыя паводле рэформы 1861 г. . .Прадугледжваліся ўраўнаванне грамадзянскіх правоў сялян і шляхты, замена падушнага падатку падымным і пятнаццацігадовай рэкрутчыны трохгадовай ваеннай службай у сваім краі, аднаўленне ўніяцкай царквы. Такую праграму распрацаваў Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК), утвораны летам 1861 г. у Варшаве. Скаладўся ён у асноўным з правых “чырвоных”. ЦНК об’явіў сябе Часовым нацыянальным урадам усёй былой Рэчы Паспалітай.

 У Беларусі і Літве падрыхтоўка  паўстання пачалася яшчэ восенню  1861 г.,калі у Вільні быў створаны  “чырвоны” Камітэт руху на чале з капітанам Генеральнага шатаба Л. Звяждоўскім. Улетку 1862 г. пад націскам варшаўскага ЦНК віленскі центр быў ператвораны ў Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК). Пастаянным праціўнікам старшыні ЛПК Л. Звяждоўскага быў Канстанцін Каліноўскі.

 К. Каліноўскі да таго часу вызначыўся як лідэр радыкальнай, рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні сярод “чырвоных” Літвы-Беларусі. Летам 1862 г. ён стаў членам, а у кастрычніку быў абраны старшынею ЛПК.

  К. Каліноўскі нарадзіўся 2 лютага 1838 г. у Гродзенсім павеце ў сям’і беззямельнага шлахціца, уладальніка невялікай ткацкай мануфактуры. Кастусь скончыў прагімназію ў мястэчку Свіслач. У 1856-1860 гг. вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітета, удзельнічаў у дзейнасці падпольных гурткой польска-беларска-літоўскай моладзі. Атрымаўшы званне кандыдата права, у сакавіку 1861 г. ён вярнуўся на радзіму. Той жа вясной пачаў ствараць на Гродзеншчыне рэвалюцыйную арганізацыю.

  Погляды рэвалюцыйна-дэмакратычнай  плыні чырвоных адлюстроўваліся  ў газеце “Мужыцкая праўда”, якая выдавалася пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага з лета 1862г. да лета 1863 г. у якасці неафіцыйнага органа ЛПК. Усяго вышла 7 нумарой газеты. Друкавалася газета на беларускай мове. У ёй асвятляліся набалелыя для сялян пытанні. Для газеты быў характэрны агітацыйны стыль, разлічаны асяроддзе малапісьменных і непісьменных сялян. У артыкулах Каліноўскі адназначна зыходзіў з ідэі народнай, сяляанскай рэвалюцыі і ўсталявання ў выніку яе народауляддзя і прынцыпова разыходзіўся не толькі з белымі, але і з некаторымі чырвонымі, якія рабілі стайку  на вядучую ролю шляхты. Ён бліскуча – вельмі лаканічна і проста зразумела для кожнага непісьменнага селяніна сфармулявай ідэю дэмакратычнай народнай джяржавы “Як добры слуга глядзіці худобы гаспадарскай і слухае свайго гаспадара, - пісаў Каліноўскі, - так добры урад глядзець павінен шчасце людзей, слухаць народу і рабіць так, як народаві лепей. І не дзіва, бо не народ зроблены для народа, а урад для народа”.

  Аднак прамых заклікаў да захопу памешчыцкіх зямель у “Мужыцкай праўдзе” не было. Не узнімала газета і нацыянальнае пытанне. У больш поўнай меры свае рэвалюцыйна-дэмакратычные пазіцыі К. Каліноўскі адстойваш і прапагандаваў на пасяджэннях ЛПК, дзе цвёрда і пяслядоўна дамагаўся ўстанаўлення раўнапраўных адносін паміж ЛПК і ЦНК, прыняцця радыкальная праграммы па аграрна-сялянскім пытанні , прызнання права Літвы-Беларусі на ўтварэнне самастойнай дзяржавы.

  Дакументы следства паўстання  сведчаць, што Каліноўскі “настойліва  праводзіў ідэю об самастойнасці Літвы, што яго партыя вырашыла канчаткова пазбавіцца варшаўскай апекі. Каліноўскі прымаў на сябе дыктатуру. Варшаўскі ўрад павінен быў атрымаць паведамленне, што Літва і Беларусь самастойная дзяржава”. Паводле звестак, поспех паўстання К. Каліноўскі звязваў з актыўным удзелам у ім сялянскіх мас, са стварэннем сялянскай арганізацыі і у сувязі з гэтым выступай за перадачу ўсёй зямлі сялянству. На шляхту ён не спадзявайся і выказваўся за яе ліквідацыю.

  Сакратар варшаўскага Нацыянальнага урада Ю. Яноўскі ў сваіх успамінах адзначаў, што К. Каліноўскі “не хацеў мець ніякіх стасункаў ся шляхтай – обапіраўся толькі на народ. Адносіны Літвы і Польшчы разумеў толькі як федэратыўныя – з поўнай незалежнасцю Літвы. Зусім не прызнаваў улады Цэнтральнага камітэта, не хацеў прымаць адтуль ніякіх загадаў і распараджэнняў.

Гэтую пазіцыю Каліноўскага не ўсе ў ЛПК цалкам падзялялі, і гэта было падставай для непаразуменняў”.

  Лідэр літоўска – беларускіх  “белых” Я. Гейштар таксама  аддаў належнае К. Каліноўскаму. Ён ўспамінаў аб Каліноўскім: “Гэта была натура гарачлівая, але сумленная, без малейшай крывадушнасці. Адданы душой і сэрцам люду і бацькаўшчыне, але прасякнуты крайнімі тэорыямі, прытым літоўскі сепаратыст, ён быў непараўнальным, узорным канспіратарам, душою Камітэта. Ён лічый, што просты люд сам заваюе сабе незалежнасць і запатрабуе ўласнасці ў памешчыкаў.

У канцы 1862 г. з’явілася крайняе  обвастрэнне узаемаадносін паміж  Цэнтральным нацыянальным камітэтам (ЦНК) і Літоўскім правінцыяльным камітэтам (ЛПК). ЛПК дамагаўся раўнапраўнасці ва ўзаемаодносінах з Варшавай  і перадачы ў падпарадкаванне Вільні Беластоцкага ваяводства.

  К. Каліноўскаму і яго  аднадумцам так і не удалося  паўплываць на пазіцыі ЦНК,  які цалкам праігнараваў патрабаванні  беларчуска-літоўскіх рэвалюцыйных дэмакратаў.

  К. Каліноўскі з’яўляецца  адным  з многіх сыноў Беларусі  сапраўдным нацыянальным героем. К. Каліноўскі одстойваў права  беларусаў і літоўцаў на самавызначэнне  свайго лёсу, на утварэнне самастойнай  джяржавы ў форме Літоўска-беларускай рэспублікі, у якой урад быў бы добрым слугою народу. Упершыню была сфармулявана рэвалюцыйная праграма, якая зыходзіла з інтарэсаў сялян і разлічвалася на ажыццяўленне з сіламі арганізаванага сялянства і іншых пластоў працоўнага насельніцтва. Заклікаючы свой народ да змагання за волю, К. Каліноўскі выказваўся за ўтварэнне самастойнага ўрада для Літвы-Беларусі.


Информация о работе Ідэя об дзяржаўнасці Беларусі і Літвы К. Каліноўскага