Эліза Ажэшка і Беларусь

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Мая 2013 в 01:12, реферат

Краткое описание

На адной з цэнтральных вуліц Горадні ўзвышаецца помнік нашай выдатнай пісьменніцы Элізе Ажэшцы. Зусім невыпадкова знайшла яна тут вечную прапіску. Усё жыццё «каралевы польскай прозы і пакутлівай праўды» (Францішак Багушэвіч) было звязана з гэтым старажытным беларускім горадам і яго блізкімі і далёкімі ваколіцамі.
На працягу стагоддзяў Горадню насялялі людзі розных нацыянальнасцяў і канфесій - беларусы, палякі, жыды, татары. Былі і расейцы, але пераважна настаўнікі, чыноўнікі, пачынаючы ад самога генерал-губернатара і заканчваючы паліцэйскім на скрыжаванні. У гэтым асяроддзі пісьменніца знаходзіла невычэрпную крыніцу сваёй творчасці, тут падгледжвала яна рэальныя сюжэты для апавяданняў, аповесцяў, раманаў. Родная беларуская зямля шчодра дарыла ёй радасць і пакуты, суцяшала яе веліччу наднёманскай прыроды, а мужны і цярплівы народ вучыў яе непакоры.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Элиза Ажэшка.docx

— 47.33 Кб (Скачать документ)

 

Міністэрства  адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа  адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны  ўніверсітэт імя Янкі Купалы”

 

 

Філалагічны факультэт

 

Кантралюемая самастойная работа па тэме “Эліза Ажэшка і Беларусь”

 

 

Падрыхтавала студэнктка

2 курса 211 групы

Кіндзер Аксана Аляксандраўна

 

Навуковы кіраўнік:

Тарасава Святлана Мікалаеўна

 

 

                                       

 

 

Гродна 2013

На адной з цэнтральных  вуліц Горадні ўзвышаецца помнік нашай выдатнай пісьменніцы Элізе  Ажэшцы. Зусім невыпадкова знайшла яна тут вечную прапіску. Усё жыццё «каралевы польскай прозы і пакутлівай праўды» (Францішак Багушэвіч) было звязана з гэтым старажытным беларускім горадам і яго блізкімі і далёкімі ваколіцамі.

На працягу стагоддзяў Горадню насялялі людзі розных нацыянальнасцяў і канфесій - беларусы, палякі, жыды, татары. Былі і расейцы, але пераважна настаўнікі, чыноўнікі, пачынаючы ад самога генерал-губернатара і заканчваючы паліцэйскім на скрыжаванні. У гэтым асяроддзі пісьменніца знаходзіла невычэрпную крыніцу сваёй творчасці, тут падгледжвала яна рэальныя сюжэты для апавяданняў, аповесцяў, раманаў. Родная беларуская зямля шчодра дарыла ёй радасць і пакуты, суцяшала яе веліччу наднёманскай прыроды, а мужны і цярплівы народ вучыў яе непакоры.

Творчая спадчына Элізы  Ажэшкі вялікая - больш за пяцьдзесят тамоў розных празаічных жанраў. Да іх далучаецца дзесяць тамоў эпісталярнага  жанру высокай мастацкай вартасці: лісты да літаратараў, людзей навукі, да сяброў-пісьменнікаў, перакладнікаў, рэдактараў і выдаўцоў.

Усе яе раманы, аповесці і  апавяданні, літаратурна-крытычныя  і публіцыстычныя артыкулы звязаныя з канкрэтнымі асаблівасцямі  беларускага і польскага жыцця  другой паловы ХІХ ст. У сваіх творах яна заўсёды закранала вострыя праблемы сучаснасці, імкнулася перадаць сутнасць і дух часу.

Ва ўмовах панавання  расейскага царызму, калі беларуская мова была забаронена, а польская выкраслена з ужытку ў грамадскіх установах, пісьменніца абуджала душу народа, апявала гераічныя традыцыі нацыянальна-вызваленчай барацьбы, выкрывала заганы арыстакратычна-шляхецкага і буржуазнага колаў, узнімала свой голас у абарону абяздоленых і прыгнечаных. Незвычайна чуйная да грамадскіх змен, яна хвалявала праўдай свайго мастацтва, шчырай любоўю да чалавека. У яе творчасці над усім пераважае рашучы пратэст супраць усялякага сацыяльнага і нацыяльнага ўціску, бязмежная вера ў навуку, у чалавечы розум, у неабходнасць працы.

Нарэшце, творы пісьменніцы маюць асаблівую значнасць для беларускага чытача. Лепшая частка яе творчай спадчыны прысвечана беларускаму народу. Гэта многія апавяданні, аповесці «Нізіны», «Дзюрдзі» (у расейскіх перакладах «Ведьма»), «Хам», раман «Над Нёманам», а таксама фальклорна-этнаграфічныя нарысы «Людзі і кветкі над Нёманам» і іншыя.

Сапраўды, працягваючы  традыцыі Міцкевіча, пісьменніца са спагадай зазірнула ў хату беларускага селяніна, жахнулася яго нядолі, але і ўбачыла высакародную духоўную прыгажосць беларусаў, працавітасць і пачуццё адзінства з прыродай, непаўторнасць залатых россыпаў вусна-паэтычнай творчасці.

Шчырае сяброўства і  ўзаемная павага лучылі Э.Ажэшку з Францішкам Багушэвічам, які высока цаніў яе за гуманізм і праўдзівасць. Ёй паэт прысвяціў верш на беларускай мове «Яснавяльможнай пані Арэшчысе», дзе падкрэсліў сувязь пісьменніцы з беларускім селянінам, да якога яна «смела заглянула ў хату, усё зразумела і нашаму брату працягнула руку».

Выключную зацікаўленасць да творчасці сваёй таленавітай  сучасніцы выявіў і ўкраінскі  пісьменнік Іван Франко. У лістах да Элізы Ажэшкі ён пісаў аб сваім захапленні яе цудоўнымі творамі, яе тонкім майстэрствам у стварэнні характараў: «Смела магу сказаць, што на небасхіле сучаснай польскай літаратуры Вы з'яўляецеся для мяне зоркай першай велічыні...» І.Франко лічыў першаступеннай задачай пераклад яе твораў пра беларусаў на ўкраінскую мову: «Я, таксама, як і мае землякі на Украіне, адчуваю патрэбу перакласці на нашу мову асабліва такія дасканалыя і напісаныя з такой душэўнай цеплынёй творы, як Вашы аповесці з жыцця беларускага народа».

Эліза Ажэшка нарадзілася 25 (6) траўня 1841 года ў радавітай шляхецкай  сям'і Паўлоўскіх у маёнтку Мількаўшчына, непадалёку ад Горадні. Старыя людзі прадказвалі ёй незвычайны лёс, звязаўшы яе нараджэнне з паэтычнай легендай. «Я нарадзілася травеньскай ноччу 1842 года, - успамінала пісьменніца ў сваіх мемуарах. - Казалі, што якраз у той час - не ведаю раней ці пазней - упершыню ў мількаўскім садзе заспяваў салавей. Мо гэта была проста выдумка ці вынік бесклапотнага ўяўлення слуг і дваровых, але маці мая яшчэ многа год любіла расказваць тое хатняе паданне і асабліва любіла ўспамінаць пра яго тады, калі пачынала ганарыцца маёй пісьменніцкай прафесіяй, якую спачатку не цярпела...»

З малых гадоў дзяўчынка прывыкла чуць беларускую мову, бо ў наваколлі жылі беларусы. Часам яна гуляла разам з сялянскімі дзецьмі: «Якраз тады я пачула мужыцкія казкі, якія ўмеў апавядаць Франак, і навучылася трохі гаварыць па-беларуску, бо мае сябры размаўлялі паміж сабой на гэтай мове, а да мяне звярталіся па-польску».

А ўвогуле выхаванне дзяўчынак (яе і старэйшай сястры) ляжала на гувернантках і хатніх настаўніцах, якія вучылі іх польскай і французскай мовам, маці ж размаўляла з дзецьмі толькі па-французску.

Бацьку, Бенедыкта Паўлоўскага, яна ледзьве памятала, бо ён памёр, калі дзяўчынцы было тры гады. Для свайго часу чалавек высокаадукаваны, абраны старшынёй павятовага суда, ён вызначаўся вальнадумствам, сярод навакольнай шляхты лічыўся «вальтэр'янцам». Пасля яго засталася вялікая бібліятэка, пераважна з французскіх асветнікаў ХVІІІ стагоддзя - Вальтэр, Дзідро, Гельвецый, Русо, а таксама цудоўная калекцыя карцін. Бацькава бібліятэка ў далейшым значна паўплывала на духоўнае развіццё дачкі, тым больш што ў маленстве бабуля клапатліва напамінала: «Будзь такая, як ён». У доме шанаваліся, дзякуючы бабулі, патрыятычныя польскія традыцыі, чыталіся па-польску кнігі, напрыклад, «Гістарычныя песні» Ю.Нямцэвіча і «Конрад Валенрод» А.Міцкевіча.

Маці, прыгожая і багатая  пані, другі раз выйшла замуж, старэйшая  сястра памерла, і Эліза адчула сябе адзінокай. Вырашана было аддаць дзяўчынку  на выхаванне ў адзін з лепшых манастырскіх пансіёнаў у Варшаве, дзе яна прабыла пяць гадоў (1852-1857). Дарэчы, у пансіёне яна пасябравала з аднакласніцай Марыяй Васілоўскай, пазней знакамітай паэтэсай Канапніцкай.

Выхоўвалі і вучылі ў  пансіёне, зыходзячы з традыцыйнага погляду на ролю жанчыны ў шляхецкім асяроддзі: многа часу адводзілася на засваенне свецкіх манераў, ігры на фартэп'яна, дасканалілася французская мова. Яркім промнем у сценах манастырскага пансіёна былі лекцыі настаўніка польскай літаратуры Кавалеўскага. Эліза з задавальненнем пісала сачыненні на зададзеную настаўнікам тэму, часам дапамагала тварыць менш абазнаным у літаратуры каляжанкам.

Амаль адразу пасля заканчэння пансіёна, на сямнаццатым годзе жыцця, яе выдалі замуж за трыццаціпяцігадовага палескага шляхціча Пятра Ажэшку. Сама яна даволі абыякава ставілася  да выбару жаніха, а ён быў у сваяцтве амаль з усёй павятовай знаццю, да таго ж някепска танцаваў, быў  спагадлівы. Зімой 1858 года Пятро Ажэшка адвёз маладую жонку ў свой маёнтак Людвінава (цяпер - вёска ў Драгічынскім раёне). Захоплены паляваннем і картамі, ён даволі скептычна ставіўся да ўзнёслых парыванняў маладой жонкі, якая адчула ілюзорнасць свайго шчасця. Эліза ў Людвінаве ўбачыла марнатраўства і нікчэмнасць «сытых», на заможных гаспадароў гнулі спіны прыгонныя беларускія сяляне: «Я адчула тады дзіўнае жаданне пайсці ў гэты туман, на гэтыя палі, падысці да гэтых цёмных, сагнутых, натруджаных у хадзе постацяў і зрабіць... Я сама не ведаю, што? - сказаць ім што-небудзь, паціснуць ім руку?..»

Падчас аграрнай рэформы, напярэдадні паўстання 1863 года Эліза  Ажэшка апынулася ў гушчыні гістарычных  падзей. Пад уплывам дэмакратычна настроенай моладзі, якую ўзначаліў  Фларыян Ажэшка (малодшы мужаў  брат), выпускнік Пецярбургскай медыка-хірургічнай  акадэміі, маладая жанчына рашуча далучылася да прыхільнікаў вызвалення сялян. Разам з Фларыянам адкрыла  школу для вясковых дзяцей, дзе  навучалася 20 хлопчыкаў, марыла працаваць  для народа. Займаючыся прыватнай  лекарскай практыкай у Кобрынскім павеце, Фларыян меў магчымасць завязваць  кантакты, весці рэвалюцыйную агітацыю сярод шляхты і сялянства.

Эпоху сялянскай рэформы  і нацыянальна-вызваленчай барацьбы 1863-1864 гадоў Эліза Ажэшка назвала  «сваім універсітэтам». Яна сама была не толькі сведкай, але і ўдзельніцай  гераічнай барацьбы беларусаў, палякаў  і летувісаў супраць расейскага самадзяржаўя.

Эліза становіцца сувязной Кобрынскага партызанскага атрада Рамуальда Траўгута, які дзейнічаў на тэрыторыі беларускага Палесся, дапамагае паўстанцам харчаваннем, медыкаментамі, стварае «жаночы легіёнік», які выпякаў хлеб, мыў бялізну, трымаў з атрадам пастаянную сувязь.

Цікавасць выклікае і сама асоба Рамуальда Траўгута - нядаўняга афіцэра царскай арміі, удзельніка Крымскай вайны, патрыёта, адданага ідэалам свабоды. З вялікай сімпатыяй і пашанай успамінае яго пісьменніца: «Рамуальд Траўгут быў маім аднадумцам і амаль што суседам. Перад паўстаннем я яго ўжо крыху ведала, калі на пасяджэнні членаў Кобрынскага атрада ён выказаў згоду ўзначаліць партыю, якая павінна была сфармавацца. Пазней я пазнаёмілася з ім вельмі блізка».

Сярод удзельнікаў атрада былі і «чырвоныя» (Ян Ваньковіч  і іншыя), цесна звязаныя з ідэолагам  паўстання ў Беларусі Кастусём Каліноўскім.

Пасля задушэння паўстання  Эліза Ажэшка давала прытулак Рамуальду  Траўгуту ў сваім доме, дзевяць  разоў ёй удавалася схаваць яго  ў садзе, калі адбываліся наезды жандараў у пагоні за інсургентамі. Яна ратавала яго, цяжка параненага, і пасля апошняй бітвы і разгрому атрада ў Горацкіх лясах. Рызыкуючы жыццём, Эліза Ажэшка адвезла Р.Траўгута ў сваёй карэце да межаў Каралеўства Польскага, дзе ён спадзяваўся падняць усенароднае апалчэнне супраць царскай арміі. Але чакала яго не паўстанне, а шыбеніца ў Варшаўскай цытадэлі.

У гэтым жа годзе па выраку ваенна-палявога суда ўсе трое братоў Ажэшкаў - Фларыян, Пётар і  нават паралізаваны Браніслаў, дом  якога ў следчай справе названы  «складам зброі», - былі сасланыя ў глыб Расеі.

Паўстанне было патоплена  ў крыві, дзесяткі тысяч ваяроў звінелі  кайданамі па дарогах Сібіры, цэлыя сем'і ішлі ўслед за імі на вечнае пасяленне. «Гэтыя людзі не хлебаробы, ім не патрэбна ўрадлівая глеба, яны могуць пражыць свой век і ў Якуцкай вобласці, і ў Туруханскім краі», - дакладваў цару Мураўёў-Вешальнік.

Не адзін раз звяртаючыся  да тэмы свабоды ў сваіх творах, пісьменніца лепш за многіх тагачасных гісторыкаў зразумела прычыну разгрому паўстання. «Да велічнага пераможнага пажару не дапусціла, на жаль, замкнутая мужыцкая хата», - пісала яна ў сваёй апошняй кнізе «Gloria victis» («Слава пераможаным»). Але гісторыя барацьбы славянскіх народаў «за вашу і нашу вольнасць» папоўнілася імёнамі новых герояў - Я.Дамброўскага, К.Каліноўскага, В.Урублеўскага і З.Серакоўскага, - яны заклікалі да сялянскай рэвалюцыі - за права перадачы зямлі сялянству.

Гераічныя падзеі часу ва ўсіх іх драматызме і супярэчнасцях вызначылі лёс Элізы Ажэшкі, абудзілі жаданне служыць Радзіме. Вымушаная праз усё жыццё маўчаць пра свой асабісты ўдзел у паўстанні, яна толькі на схіле жыцця ў лісце да М. Дубецкага, аўтара кнігі пра Р.Траўгута, прызналася: была побач з народам, які паўстаў супраць сваіх прыгнятальнікаў. «Гэты момант зрабіў вырашальны ўплыў на маю будучыню... Гэты момант запаліў ува мне жаданне прынесці хоць маленькую цаглінку да таго выратавальнага маста над безданню, праз які павінен быў прайсці народ... Усё гэта зрабіў са мной і ўва мне год 1863. Калі б не яго молат і разец, мой лёс быў бы іншы і, відаць, я не стала б пісьменніцай».

Людвінаўская сядзіба  Ажэшкаў была даведзена да галечы пастоямі расейскіх вайсковых атрадаў, а затым канфіскавана. Застаўшыся без сродкаў, без сям'і, маладая  жанчына страціла назаўсёды сваю бесклапотнасць і ў канцы 1864 года вярнулася ў родныя гарадзенскія мясціны. Так скончылася шасцігадовае жыццё Элізы Ажэшкі на Палессі.

Пачаліся пошукі працы  і месца ў жыцці. Пасля дарэмных спробаў уладкавацца ў Горадні  Эліза едзе ў Варшаву. Ведаючы  чатыры мовы - польскую, французскую, расейскую, нямецкую (і забароненую пятую - беларускую), яна разлічвала атрымаць пасаду настаўніцы ці тэлеграфісткі. У адказ на яе прашэнне царскі чыноўнік холадна растлумачыў, што «польцы» не могуць даць працу ў дзяржаўнай установе. Абуранай і абражанай, маладой жанчыне давялося вярнуцца ў спустошаную і разрабаваную Мількаўшчыну.

Неабходна было заваяваць  права на працу, інтэлектуальна стаць  упоравень з векам, авалодаць  дасягненнямі сучаснай мастацкай думкі, каб выступіць у абарону прыгнечанага народа.

Выратаваннем стала  напружаная самаадукацыя. Зноў прачнулася вялікая прага да кніг. У Мількаўшчыну пачалі прыходзіць перыядычныя польскія, французскія і расейскія выданні. Вывучаючы прыродазнаўчыя навукі, яна звярнулася да прац Дарвіна, захапілася польскай старажытнасцю, пачала глыбока знаёміцца з літаратурай ХVІ-ХVІІІ стагоддзяў (М.Рэй, Я.Каханоўскі, З.Красіцкі) - дзякуй Богу, ацалела бацькава бібліятэка. Ашаламілі творы Шэкспіра, Бальзака, Гюго, яны далі магчымасць па-новаму ўбачыць чалавека і яго характар. Моцна паўплывала на Элізу вучэнне Льва Талстога аб «паляпшэнні душы чалавека», яна зразумела, якая бездань паміж самадзяржаўем і веліччу расейскай літаратуры. Невыпадкова ў юбілейны год Л.Талстога (1908) у расейскай прэсе быў апублікаваны адкрыты ліст Элізы Ажэшкі, дзе сцвярджалася сусветнае значэнне пісьменніка: «Вялікі мастак і вялікі мысляр узвышаецца... як апостал міжчалавечай любасці».

Информация о работе Эліза Ажэшка і Беларусь