Архітэктура беларускіх зямель 19 стагоддзя ў работах Н.Орды. Яго месца ў мастацкай культуры Беларусі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Февраля 2014 в 19:56, контрольная работа

Краткое описание

Дзякуючы гэтым малюнкам мы і цяпер уяўляем, як выглядалі многія архітэктурныя помнікі і мясціны, што былі знішчаны або непазнавальна змяніліся. Няма ўжо цудоўных старасвецкіх сядзіб і палацаў у Моладаве, Асвеі, Беніцы, Варончы, Закозелі, Дзярэчыне, Лагойску, Дубаі, зруйнаваны кляштары і касцёлы - шэдэўры архітэктуры барока - картэзіянцаў у Бярозе, базыльян у Беразвеччы, кармелітаў у Бялынічах, дамініканцаў у Валынцах і шмат іншых. Беларусь у малюнках Напалеона Орды паўстае як фенікс з попелу, вырастае светлымi абрысамі архітэктурных святыняў. Жыццё і творчая дзейнасць Напалеона Орды - яскравая старонка гісторыі нацыянальнай культуры. Сціпласць і бескарыслівасць, разнастайнасць высакародных інтарэсаў, незвычайная шматгранная таленавітасць, няспынная цікавасць да лёсу роднага краю - усё гэта якасці чалавечай постаці буйнога асветніка і мысліцеля Беларусі XIX ст.

Содержание

Уводзіны………………………………………………………….…………3
Жыццевы шлях майстра…………………………………………………...4
Напалеон Орда- фатограф з пэндзлем…………………….………………9
Кампазітар, педагог і пісьменнік ……………………….……………..16
Значэнне працы……………………………………………..…………….19
Заключэнне…………………………………….………….……………....23
Літаратура…………………………………………………….…………..24

Прикрепленные файлы: 1 файл

напалеон орда реферат іб.docx

— 58.36 Кб (Скачать документ)

У Каталогу архітэктурных  малюнкаў Напалеона Орды, выдадзеным Кракаўскім нацыянальным музеем, значацца 977 малюнкаў і акварэляў.. Сярод іх шмат хрысціянскіх святыняў: Сафійскі сабор і Спаса-Еўфрасіннеўская  царква ў Полацку, Барысаглебскія цэрквы ў Наваградку і Гродне, кляштары ў Полацку, Нясвіжы, Смілавічах, касцёлы  і кальвінісцкія зборы ў Свіслачы, Кобрыне, Іванаве, Ішкалдзі (Баранавіцкі  р-н), Гнезне (Ваўкавыскі р-н), Койданаве, Фашчаўцы (Шклоўскі р-н), Сар'і (Верхнядзвінскі р-н), Дзярэчыне (Зэльвенскі р-н), Варанянах (Астравецкі р-н), Ружанах (Пружанскі р-н) і інш. Паводле малюнкаў і акварэляў Н.Орды ў 1873–83 гг. мастаком А.Місурэвічам былі створаны і выдадзены літаграфіі (260 графічных аркушаў у 8 серыях) - «Альбом пейзажаў Польшчы». Вялікая колькасць малюнкаў мастака захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Кракаве.  Вынікам гэтых вандровак, якія доўжыліся больш за дзесяцігоддзе, сталі больш за 900 малюнкаў і акварэлей. І толькі 260 з іх, адабраных цэнзурай, былі літаграфаваны і выдадзены мастаком у 1873–1883 гадах на ўласныя сродкі ў васьмі серыях пад агульнай назвай “Album Widokόw Historycznych Polski poświęcony Rodakom zrysowany z natury przez Napoleona Ordę” («Альбом гістарычных відаў Польшчы, прысвечаны землякам і напісаны з натуры Напалеонам Ордам» у варшаўскай літаграфіі Максіміліяна Фаянса. На працягу гэтых дзесяці гадоў літограф Алаіз Місяровіч (каля 1825 – пасля 1900) надрукаваў кожны аркуш тыражом звыш за 1000 экзэмпляраў [5].

На малюнках, прысвечаных  палескаму краю (паўднёвая частка былых Гродзенскай і Мінскай  губерній), Берасцейшчына паказана як прыгожая лясная краіна, дзе рамантычны "век" Напалеона Орды энергетычна  злучаны з мінулымі гістарычнымі вякамі не толькі праз хараство манументальных будынкаў, але і праз вобразы паркавых дрэў, чыё жыццё не аддзеленае ад жыцця сядзіб і іх насельнікаў: Ордаў, Скірмунтаў, Касцюшкаў, Ажэшкаў, Нямцэвічаў і інш.

Мастак з Варацэвічаў  найбольш ярка праілюстраваў стыль  класіцызму і барока ў архітэктуры  гістарычнай Берасцейшчыны. Н.Орда не толькі вывучыў, дасканала ведаў  стыль класіцызму ў архітэктуры  і перадаў гэтыя свае зацікаўленні праз малюнак, але і часта выкарыстоўваў  класіцыстычны "прыём святлаценю". Сярод работ якія датычацца гэтай  тэмы спецыялістамі вылучаюцца наступныя: Скокі - сядзіба Нямцэвічаў. Палац  Скірмунтаў ў Моладава, гульню святлаценяў  на малюнкахможна ўбачыць і на работах “Сядзіба Ордаў”, “Сядзіба Нямцэвічаў”, “Сядзіба Касцюшкаў”, “Кляштар картэзіянцаў”, “Свята-Духаўскі касцёл”, “Парафіяльны касцёл св.Крыжа” і інш. "Сядзіба Ордаў" - гэты малюнак Н.Орды мае вельмі вялкіе значэнне і (як і ўсе іншыя ) суправоджаны анатацыяй: На літаграфіі надпіс: “Варацэвічы 14 жніўня 1860. Месца нараджэння Напалеона Орды.” Сядзібны дом Орды пабудаваны ў другой палове XVIII ст. пад уплывам стыляў - барока і класіцызм, яна ўся нібы заліта "сімвалічным святлом". Вобраз "святла" прачытваецца як настальгія па ідылічным старабеларускім (патрыярхальным) жыцці; як вяртанне ў часы Рэчы Паспалітай і як успамін пра вольную Радзіму [7].

Трэба сказаць, што на многіх малюнках Н.Орды арганічная сувязь паркавага  асяроддзя і сядзібаў менавіта такая... Можна ўявіць, як сядзібы напоўніліся  галасамі сваіх насельнікаў...  Як, напрыклад, у палац Нямцэвічаў, у  вёску Скокі, паз’язджалася засцянковая  шляхта. Былі і князі-магнаты Чартарыйскія. А Юльян Нямцэвіч, 19-цігадовы кадэт, чытаў гасцям на памяць творы Авідыя; Юльян пакуль не ведае, што стане  вядомым паэтам, перакладзе з лацінскай  мовы на польскую "Жалобныя элегіі" Авідыя.

Гледзячы на працы майстра  можна ўявіць, як Варацэвічы наведала ў 1844 г. семнаццацігадовая, будучая  скульптарка, Хелена Скірмунт, маці якой - Гартэнзія - даводзілася сястрой  Н.Ордзе. З нагоды прыезду Хелены ў доме Ордаў адбылася "вячэра", якая пачалася "Паланэзам"... Адзначым таксама, што ў суседняй вёсцы Парэчча ў 1868 г. спраўлялі нарадзіны хлопчыка. Імя яму далі - Раман. Ён стаў вядомым беларускім палітычным дзеячам.

Класіцызм у пейзажах Н. Орды выяўляецца і праз вобраз "ценю". "Цень" прачытваем як сімвал гістарычнага сну, забыцця, як сімвал страты нацыянальна-культурных каштоўнасцей. “...Дрэвы, будынкі, людзі, якія пакрыты ценем, нібыта самі ператварыліся ў вобразацені; яны - як "цені забытых продкаў", якія блукаюць па сцежках гістарычных шляхоў. Адчувальна, што на малюнках Н.Орды вобразацені, такія, як, напрыклад, у "Дзядах" А.Міцкевіча..., альбо ў імпрэсіяністычнай аповесці "Шчабятун" Федара Одрача... Васіль, герой аповесці Одрача, размаўляе з "ценямі продкаў" як творца-пісьменнік, філосаф; ён параўноўвае "людскую сутнасць" з уяўна-прывіднымі вобразамі: напрыклад, з мройна-прыгожай "дзяўчынай у рабінавым вянку"...

Калі далей назіраць стылёвыя адметнасці архітэктурных краявідаў  Н.Орды, то бачна, што яго жывапіс - умоўна імпрэсіяністычны. Стылёвы  почырк Н.Орды імпульсіўна-эмацыянальны; прыродныя вобразы выклікаюць у  мастака (як і ў чытача) самыя розныя асацыяцыі : дрэвы як людзі, людзі  як лялькі; лес як мора... Паназіраем стылёвую мову малюнка "Сядзіба Кужанецкіх" (в. Дубой, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць). Як вядома, сядзібна-паркавы ансамбль створаны ў 2-ой палове XVIII cт. у стылі барока. Да Кужанецкіх дом перайшоў ад пінскіх езуітаў. Гаспадар сядзібы (часоў Н.Орды) - Юзеф Кужанецкі, дзед знакамітай польскай пісьменніцы Марыі Радзевіч і муж Эміліі Орды - сястры мастака.

Нельга не заўважыць, што  мастацкая творчасць Н.Орды ідэйна-тэматычна  і стылёва набліжана да паэзіі А.Міцкевіча. З А.Міцкевічам Н.Орда зблізіўся  ў Парыжы, у час эміграцыі. Як і А.Міцкевіч, Н.Орда - рамантык у светаадчуваннях і адначасова раэліст. Як і А.Міцкевіч, Н.Орда быў палітычна з’арыентаваны да адраджэння Рэчы Паспалітай. Стварэнне архітэктурных пейзажаў прадыктавана патрыятызмам Н.Орды, жыццё якога было цесна злучана і з такой падзеяй, як паўстанне 1830-1831 г. , у якім мастак непа-срэдна браў удзел. І прасачваюцца яго адносіны на паўстання і яго мэт увогуле праз работу “Свята-Духаўскі касцёл". На алоўкавым малюнку адлюстраваны Свята-Духаўскі касцёл, які знаходзіўся ў вёсцы Язвіны (цяпер Драгічынскі раён), недалёка ад Варацэвічаў. На малюнку надпіс: "8 чэрвеня 1861. Дзяды 1772". У 1769 г. каля Янава Аляксандрам Суворавым быў разбіты атрад канфедэратаў пад кіраўніцтвам Антонія Ажэшкі. Ля Язвінскага касцёла, напэўна, былі пахаваны барскія канфедэраты? Пасля разгрому Барскай канфедэрацыі адбыўся 1-ы падзел Рэчы Паспалітай (1772). Значыць, "Дзяды", пра якія ўпамінае Н.Орда, - гэта "Дзяды" па загінуўшай Рэчы Паспалітай. Шкада, але гэты барочны мураваны храм , пабудаваны ў 1750 г., быў разбураны ў сярэдзіне XX стагоддзя [8].

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Кампазітар,  педагог і пісьменнік 

Пасля разгрому паўстання , Орда быў вымушаны эміграваць у Парыж , дзе сышоўся з творчай элітай тагачаснай Еўропы. Круг зносін Напалеона  ўражвае : Шапэн , Міцкевіч , Расіні , Ліст, Вердзі , Берліёз , Бальзак , Стэндаль , Тургенеў , Віардо ... У гэты час Орда бярэ урокі музыкі ў Шапэна , і  настолькі паспяхова, што яны  разам даюць канцэрты ў Парыжы. У яго і Ферэнца Ліста браў урокі кампазіцыі і гульні на фартэпіяна.

Яго музычныя творы (паланэзы, серэнады, мноства мазурак, вальсаў, накцюрнаў, полек; ёсць таксама песні  і нават «Меса» (згадаем, што род  Ордаў спачатку вызнаваў праваслаўную веру, а потым стаў уніяцкім). Лепшыя музычныя творы кампазітара, асабліва паланэзы, вылучаюцца багаццем фактуры, віртуозным стылем, меладыч-насцю. У  некаторых пераважае песенны, лірычны  пачатак, яны вызначаюцца меладычнасцю, драматызмам, віртуозным стылем, багаццем фактуры, лірычнасцю, былі ўхвалены Ф. Шапэнам, Ф. Лістам і С. Манюшкам [9].

Напалеон Орда ствараў  рамансы і песні на словы С. Вітніцкага і А. Плуга, выдаў «Альбом  твораў польскіх кампазітараў» (1838), составил «Grammaire analitique et pratique de la langue polonaise a l’usage des Franzais» («Грамматики польского языка для французов», Париж, 1856; Берлин, 1858, в передел. виде - Варшава, 1874), издал «Album dziel kompozytorow polskich» (1838), у 1873 г. у Варшаве выйшла Ордава «Граматыка музыкі, ці тэарэтычны і практычны дапаможнік па гармоніі і мелодыі з кароткім дадаткам пра фугу, кантрапункт і аркестравыя інструменты». Гэта кніга была значным падручнікам па тэорыі музыкі. Выданне рэцэнзаваў Станіслаў Манюшка, які пісаў: «З асалодай чытаў я працу пра гармонію, выкладанне якой мне здаецца найбольш поўным і даступным для разумення <...> сканфужаны дабрынёй Н.Орды, які прысвяціў мне такую дастойную кніжку».

У музычнай спадчыне кампазітара Напалеона Орды больш як 20 паланэзаў.

 Вызначыўся Орда і ў галіне літаратурнай дзейнасці: пісаў артыкулы пра выдатных людзей і цікавыя мясціны, у 1856 г. выдаў польска-французскі падручнік.

Балада Напалеона Орды

(11.02.1807--26.04.1883)

Ніколі не позна вярнуцца з чужыны

Да любае сэрцу самотнай Айчыны

І стаць яе славай, якая з гадамі

Вышэй і вышэй, нібы зоры над намі.

Вярнуцца і помніць Парыжскія драмы,

Паэзію, музыку, фарбы і Храмы,

І неба Італіі, што як віно

У тым вінаградзе, які ўжо даўно

Антычны і спелы, як жніўнае лета,

Што ў фарбах застыне і ў словах паэтаў,

З якімі ты марыш аб вольнай краіне.

І шмат хто за волю краіны загіне,

Бо волі падмурку не быць без крыві.

А волі не хочаш- па-рабску жыві!

І ты інсургент, але болей- мастак,

Што ведае волі сапраўднае смак

І сёння малюе сядзібы і Храмы,

Каб заўтра, як ён, мы сказалі таксама,

Што тут Беларусь і была, і век будзе,

І мы еўрапейскія людзі… [10].

У 1830 годзе пачалося паўстанне , якое стала зорным часам Напалеона  Орды . Ён служыў у кавалерыі , за доблесць ўдастоіўся звання капітана і вышэйшай ваеннай узнагароды - ордэна Залатога крыжа ( Virtuti Militari ) . Менавіта ў гэты час Напалеон Орда напісаў верш " Ліцвін ды паляка " . Урывак ( пераклад на беларускую ):

…Няхай паляк не адрачэцца 
Ліцвіна прызнаваць за брата. 
Іх рукі разам скінуць краты, 
Каб волю адчыніць для сэрцаў. 
Яшчэ нам Жыгімонг казаў 
Жыць вечна ў міры да суседа, 
Каб нас не закраналі беды 
І недавер не раз’яднаў. 
А за Айчыну станем біцца - 
Дзвіна між нас не перашкода. 
І заблішчыць святло свабоды, 
Што адняла калісь царыца.

У 1839 годзе Напалеон Орда прыняты членам Польскага гістарычна-літаратурнага таварыства [11] .

 

 

 

 

4. Значэнне працы 

Напалеон Орда ўвайшоў  у гісторыю як майстар архітэктурнага пейзажу. Яго творы ўяўляюць вялікую  каштоўнасць для гісторыкаў архітэктуры  і рэстаўратараў, бо многія аб'екты не захаваліся да цяперашняга часу. Яго творы , якія адрозніваюцца строгай  дакументальнасцю , з'яўляюцца найкаштоўнейшым  крыніцай , так як большасць захаваных  ім аб'ектаў ўжо не існуе, або іх знешні выгляд зведаў значныя змены. Вядомыя турыстычныя кампаніі Еўропы выкарыстоўваюць гравюры Напалеона Орды ў сваіх рэкламных буклетах. Менавіта па яго работ сёння можна ўявіць, як выглядалі ў XIX стагоддзі Віленскі універсітэт, Свіслацкая гімназія, Бернардзінскі кляштар у Віцебску, дзясяткі фальваркаў і сядзіб дробнага дваранства, якія сталі калыскай многіх вядомых дзеячаў беларускай культуры.

У музычным мастацтве Напалеон Орда вядомы як заснавальнік беларускай школы піянізму. Яго творы гучалі са сцэн Францыі, Германіі, Польшчы, Расіі. У 1840- х гадах Напалеон Орда быў дырэктарам Італьянскай оперы ў Парыжы. Таленавіты педагог, ён з'яўляецца аўтарам цэлага шэрагу прац па тэорыі музыкі.

Мастацкая спадчына Напалеона  Орды ўяўляе сабой больш за 1150 акварэляў  і графічных прац. Сярод іх больш  за 200 замалёвак месцаў у Беларусі, звязаных з жыццём вядомых людзей і архітэктурных помнікаў ( Камянецкая вежа , Горы -Горацкі земляробчы інстытут, замкі, манастыры, сядзібы і палацы ў Міры , Навагрудку, Нясвіжы, Гродне і інш.) Большасць ( 977) мастацкіх твораў Напалеона Орды знаходзіцца ў Нацыянальным музеі Кракава ( Польшча ), куды яны былі перададзеныя ў 1886 г. яго роднымі. Частка малюнкаў маецца ў Народным музеі ў Варшаве , альбом акварэляў знаходзіцца ў бібліятэцы імя В. Стэфаніка ў Львове (Украіна). Вялікую калекцыю літаграфій з малюнкаў Напалеона Орды мае Нацыянальная бібліятэка Беларусі [12].

Свае малюнкі Напалеон Орда сістэматызаваў і расклаў па папках , у якіх сабраны творы  за перыяд 1840-1880 гг . Беларускі матэрыял размешчаны ў папках па Гродзенскай  губерні ( I860 - 1877 гг . , 144 планшэта ), Мінскай  губерні ( 1864-1876 гг . , 64 планшэта ), Віцебскай  губерні ( 1875-1876 гг . , 35 планшэтаў ) , Віленскай  губерні ( 1875 - 1877 гг . , 50 планшэтаў ), Магілёўскай  губерні (1877 г., 15 планшэтаў ). Акрамя гэтага, мастак вылучыў « партфелі » з малюнкамі па Валынскай, Кіеўскай, Падольскай, Ковенскай губернях, княства Познаньское, Заходняй Прусіі і Галіцыі, Францыі і Германіі, Іспаніі і Партугаліі. Малюнкі Напалеона Орды шырока выкарыстоўваюцца ў шматлікіх гісторыка - краязнаўчых выданнях [2].

Да 190-годдзя Н. Орды колішні  Беларускі інстытут праблем культуры выпусціў зборнік твораў для фартэпіяна ў выканальніцкай рэдакцыі прафесара  І. Алоўнікава, з уступным артыкулам  кампазітара Я. Паплаўскага. Першы  айчынны мастацкі альбом “Беларусь  у малюнках Напалеона Орды”, выдалі да яго 195-годдзя. Потым былі іншыя  выданні нот і графічных твораў. З’явіліся даследаванні В. Дадзіёмавай, а ў іх - звесткі пра тое, што ў доме пінскага старасты Матэвуша Бутрымовіча, дзеда Н. Орды, гучалі вясковая скрыпка і цымбалы, што ігра на клавікордах Юзэфы Бутрымовіч (у будучым Напалеонавай маці) захапляла караля Рэчы Паспалітай…

     Інфармацыйны  бум вакол беларускага Напалеона  пачаўся ў 2007-м г., калі шырока, пры ўдзеле ЮНЕСКА, адзначалася  яго 200-годдзе. Мемарыяльную дошку  ў гонар Н. Орды адкрылі ў  цэнтры Парыжа (гэты горад амаль  на чвэрць стагоддзя прытуліў  ураджэнца далёкай беларускай  вёскі, уратаваўшы яго, колішняга  бунтоўнага студэнта, ад сібірскай  ссылкі, дазволіў зрабіць выдатную, і не толькі як для эмігранта,  кар’еру, аднак не змог сваім  галавакружным багемным бляскам  суцішыць тугу па Радзіме) [13].

Міжнародная навуковая канферэнцыя  прайшла ў Мінску. Ладзіліся тэматычныя мастацкія пленэры і выстаўкі, канцэртныя праграмы. Пабачылі свет новыя, у тым ліку электронныя і факсімільныя, выданні, памятныя манеты, юбілейная паштовая марка.

     Знакаміты  аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам  М. Фінберга заснаваў тады новы  рэгіянальны музычна-асветніцкі фэст - “Гасцёўня Напалеона Орды”, што цяпер кожны год адбываецца на радзіме творцы, у Іванаўскім раёне. Як вядома, Н. Орда, згодна з яго апошняй воляй, і пахаваны ў старажытным мястэчку Янаў (сучаснае  Іванава) - у радзінным склепе. У Іванаве яму ўстаноўлены помнік (1997 г., скульптар І. Голубеў). На месцы колішняй сядзібы Ордаў у вёсцы Варацэвічы працягваецца стварэнне музейнага комплексу. Імем выдатнага земляка названыя вуліцы ў некалькіх гарадах, у тым ліку ў Брэсце, Гродне, Мінску. Выявай Нясвіжскага замка менавіта з малюнка Н. Орды аздоблена беларуская банкнота вартасцю 100 000 рублёў… [14].

Информация о работе Архітэктура беларускіх зямель 19 стагоддзя ў работах Н.Орды. Яго месца ў мастацкай культуры Беларусі