Архітэктура беларускіх зямель 19 стагоддзя ў работах Н.Орды. Яго месца ў мастацкай культуры Беларусі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Февраля 2014 в 19:56, контрольная работа

Краткое описание

Дзякуючы гэтым малюнкам мы і цяпер уяўляем, як выглядалі многія архітэктурныя помнікі і мясціны, што былі знішчаны або непазнавальна змяніліся. Няма ўжо цудоўных старасвецкіх сядзіб і палацаў у Моладаве, Асвеі, Беніцы, Варончы, Закозелі, Дзярэчыне, Лагойску, Дубаі, зруйнаваны кляштары і касцёлы - шэдэўры архітэктуры барока - картэзіянцаў у Бярозе, базыльян у Беразвеччы, кармелітаў у Бялынічах, дамініканцаў у Валынцах і шмат іншых. Беларусь у малюнках Напалеона Орды паўстае як фенікс з попелу, вырастае светлымi абрысамі архітэктурных святыняў. Жыццё і творчая дзейнасць Напалеона Орды - яскравая старонка гісторыі нацыянальнай культуры. Сціпласць і бескарыслівасць, разнастайнасць высакародных інтарэсаў, незвычайная шматгранная таленавітасць, няспынная цікавасць да лёсу роднага краю - усё гэта якасці чалавечай постаці буйнога асветніка і мысліцеля Беларусі XIX ст.

Содержание

Уводзіны………………………………………………………….…………3
Жыццевы шлях майстра…………………………………………………...4
Напалеон Орда- фатограф з пэндзлем…………………….………………9
Кампазітар, педагог і пісьменнік ……………………….……………..16
Значэнне працы……………………………………………..…………….19
Заключэнне…………………………………….………….……………....23
Літаратура…………………………………………………….…………..24

Прикрепленные файлы: 1 файл

напалеон орда реферат іб.docx

— 58.36 Кб (Скачать документ)

МІНІСТЭРСТВА  АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Установа адукацыі

«Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А.А. Куляшова»

 

Кафедра гісторыі і культуры Беларусі

 

 

 

 

 

 

 

Архітэктура беларускіх зямель 19 стагоддзя ў работах Н.Орды. Яго месца ў мастацкай культуры Беларусі

 

 

 

 

 

 

                                                                   Выканаў:

                                                                   Халмоў Дзмітрый Вячаслававіч

                                                                   Студэнт 2 курса, гістарычнага ф-та

                                                                   Групы  «В»

                                                                   Праверыў:

                                                                   Каўцевіч Сяргей Браніслававіч

                                                                  

 

Магілёў 2013

Змест:

Уводзіны………………………………………………………….…………3

Жыццевы шлях майстра…………………………………………………...4

Напалеон Орда- фатограф з пэндзлем…………………….………………9

Кампазітар,  педагог і пісьменнік ……………………….……………..16

Значэнне працы……………………………………………..…………….19

Заключэнне…………………………………….………….……………....23

Літаратура…………………………………………………….…………..24

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Уводзіны:

Малюнкі Орды з’яўляюцца для нас не толькі творам мастацтва, але і гістарычным дакументам, у якім фіксуюцца каштоўныя архітэктурныя помнікі. Усе яго малюнкі суправаджаюцца гістарычнай анатацыяй, імкненнем зафіксаваць уладальнікаў сядзіб і палацаў, прыналежнасць культавых будынкаў адпаведнай канфесіі, гады будаўніцтва, фундацыі і інш. У яго творах яскрава прасочваецца жаданне данесці свае знаходкі і ўражанні да гледача.

Дзякуючы гэтым малюнкам мы і цяпер уяўляем, як выглядалі  многія архітэктурныя помнікі і мясціны, што былі знішчаны або непазнавальна змяніліся. Няма ўжо цудоўных старасвецкіх сядзіб і палацаў у Моладаве, Асвеі, Беніцы, Варончы, Закозелі, Дзярэчыне, Лагойску, Дубаі, зруйнаваны кляштары і касцёлы - шэдэўры архітэктуры барока - картэзіянцаў у Бярозе, базыльян у Беразвеччы, кармелітаў у Бялынічах, дамініканцаў у Валынцах і шмат іншых. Беларусь у малюнках Напалеона Орды паўстае як фенікс з попелу, вырастае светлымi абрысамі архітэктурных святыняў. Жыццё і творчая дзейнасць Напалеона Орды - яскравая старонка гісторыі нацыянальнай культуры. Сціпласць і бескарыслівасць, разнастайнасць высакародных інтарэсаў, незвычайная шматгранная таленавітасць, няспынная цікавасць да лёсу роднага краю - усё гэта якасці чалавечай постаці буйнога асветніка і мысліцеля Беларусі XIX ст.

Творчым і жыццёвым крэдам мастака былі словы : « Хто хоць жменяй зямлю носіць, той зможа  насыпаць гару ». Імя мастака і  яго творчасць добра вядомыя  ў Беларусі і Польшчы. Выдаваліся асобныя альбомы яго малюнкаў, каталагі твораў.

 

 

 

Жыццёвы шлях майстра

Наполео́н Мате́уш Таде́уш  О́рда (польск. Napoleon Mateusz Tadeusz Orda) нарадзіўся 11 лютага 1807 года ў радавым маёнтку  Варацэвічы Пінскага павета Мінскай  губерні (цяпер вёска ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці). Бацька Напалеона Міхал (калі Напалеону было два гады, бацька памёр, і маці давялося адной выхоўваць хлопчыка) быў маршалкам Кобрынскага павета, а па спецыяльнасці - інжынерам-фартыфікатарам (будаваў дарогі і каналы на Палессі). Маці - Юзафіна (дачка пінскага мечніка і гарадскога суддзі Мацея Бутрымовіча) - была таленавітай піяністкай. Мяркуючы па даволі рэдкім імені сына, бацькі не толькі захапляліся французскім імператарам, але і звязвалі з яго асобай спадзяванні на адраджэнне былой Рэчы Паспалітай

Атрымаўшы пачатковую адукацыю дома ад бацькоў, Орда далейшую вучобу працягваў у Свіслацкай гімназіі, якую паспяхова скончыў ў 1823 годзе. У тыя часы буйнейшым адукацыйным  цэнтрам, асяродкам вольнай дэмакратычнай  думкі з'яўляўся славуты Віленскі універсітэт, куды адразу пасля гімназіі і паступае Орда на фізіка-матэматычны  факультэт. Навучанне давалася лёгка, выкладчыкі адзначалі яго выдатныя здольнасці.

 Але універсітэт здольны  студэнт не скончыў - у 1827 годзе  быў адлічаны за прыналежнасць  да тайнага студэнцкага таварыства  «Заране», члены якога марылі  аб незалежнасці Рэчы Паспалітай. Пасля арышту i 15-месячнага турэмнага  зняволення вяртаецца ў родныя  Варацэвічы, але застаецца пад  наглядам паліцыі і самастойна  завяршае сваю адукацыю. Сфарміраваная  ва універсітэце рэвалюцыйна-вызваленчая  палітычная арыентацыя Орды да  аднаўлення Рэчы Паспалітай рэалізавалася  ў час паўстання 1830-1831 гг. Ён  прымае ў ім актыўны ўдзел  як стралок чацвёртага палка  коннай гвардыі Лiтоўскага корпуса  ў Каралеўстве Польскім і нават  вызначаецца ў бітве пад Коцкем  і атрымлівае вышэйшую ўзнагароду - ордэн Залатога крыжа (Virtuti Militari) i чын капітана паўстанцкай арміі [1].

 Пасля падаўлення паўстання  ў 1831 г. вымушаны эмігрыраваць  і накіроўваецца праз Аўстрыю  і Швейцарыю ў Італію…  Пад  чужым імем, на становішчы «  слугі » свайго сябра Ціта Плонскага, ён у верасні 1833 года дабіраецца да Парыжа , дзе жыве з 1833 да 1856 годы. Атмасфера Парыжа з яго бурлівым культурным жыццём, мастацкай і навуковай багемай паўплывала на развіццё шматбаковых здольнасцей і творчай натуры Напалеона Орды. Там яго сябрамі былі такія знакамітыя людзі як Адам Мицкевіч, Тадэвуш Косцюшка, Фрэдэрык Шапэн, Ферэнц Ліст, Джаакіна Рассіні, Джузэппэ Верді, Шарль Гуна, Гектар Берліёз, Анаре дэ Бальзак, Стэндаль, Тургенеў, пявіца Паліна Віярда.

У 1843г. Напалеон Орда ажаніўся на францужанцы Ірэн Баглоў, а ў 1847 яго прызначылі дырэктарам тэатра італьянскай  оперы ў Парыжы , аднаго з самых  вядомых у той час у Еўропе.

У 1856 годзе пасля абвяшчэння царскім урадам амністыі палітычным эмігрантам, Напалеон Орда ў 49-гадовым  узросце вяртаецца ў родныя Варацэвічы, дзе займаецца перабудовай гаспадаркі на заходне - еўрапейскі лад: адкрывае завод па вытворчасці сельгас-інвентара і машын. Але пасля смерці маці ў 1859 ён пазбаўляецца права на маёнтак. Напалеон Орда атрымаў рэшту ацэначнай сумы за маёмасць – 5790 рублёў 50 капеек срэбрам. На базе маёнтка ўлады зрабілі тры фермы, і Гродзенская палата дзяржаўнай маёмасці дазволіла Напалеону Орду ўзяць іх у арэнду. Ён планаваў арганізаваць даволі цікавую гаспадарку: «...я принялся за улучшение хозяйства, для чего переделал и перестроил в тех фермах все экономические строения, закупил молотильные машины и прочие земледельческие орудия; для осушения полей и болот выкопал рвов до 4656 саженей и для унавоживания полей содержу скота 670 штук и овец испанских 1000 штук. Это все сделано мною без содержания казны». Гэта было апошняе, што ўдалося зрабіць у маёнтку [2]. У 1863 г. зноў выбухнула паўстанне. Дакладна невядома, ці браў Орда ў ім ўдзел, але яго абвінавацілі ў садзейнічанні арганізацыі паўстання (накіраванні сялянаў у «шайку мяцежнікаў»), незаконным хаванні зброі і папераў «абуральнага зместу». У 1866 г. улады арыштавалі 60-гадовага Орду, зняволіўшы яго ў кобрынскай турме. Да абвінавачвання далучылі нават тое, што сын Орды Вітольд-Эдуард-Генрых служыў у французскай арміі (згадаем, што ён быў грамадзянінам Францыі і ніяк не мог парушыць воінскіх законаў Расіі). У 1867 г. ваенна-палявы суд прыгаварыў Орду да высылкі ў аддалёныя губерні Расіі. Жонка Орды Ірэна пісала розныя прашэнні. Справа дайшла да ўмяшальніцтва пасла Францыі. Вырак перагледзелі і скасавалі. 30 мая 1867 г. Напалеон Орда даў падпіску, што будзе бязвыезна жыць у сваякоў у маёнтку Моладава Кобрынскага павета (яго сястра Гартэнзія Скірмунт выйшла замуж за ўладальніка гэтай сядзібы). Маёнтак у Варацэвічах быў страчаны назаўсёды. Яго выява засталася ў малюнках гаспадара, а апісанне – у інвентарах і судовых справах...

У 1862-1863 гг. ён жыве ў Гродна. Некаторыя даследчыкі лічаць, што ён жыў у горадзе ў 1863-64 гг. Дакладна вядома, што з 15 мая 1866 па красавік 1867 г. Орда знаходзіўся ў гродзенскай турме, куды яго засадзілі расійскія ўлады па падазрэнню ва ўдзеле ў паўстанні 1863 года. Адзін з малюнкаў Орды сапраўды зроблены з двара гродзенскага астрога. Але хутчэй за ўсё асноўную масу гарадзенскіх малюнкаў Орда стварыў ужо пад канец 1860-х ці нават у пачатку 1870-х гг. Гэта бачна таксама і па малюнках мастака, напрыклад, гарадзенскі чыгуначны вакзал быў дабудаваны ў 1867 годзе, таму раней намаляваць яго Орда не мог. Потым на некаторы час пасяляецца ў Пінску. Каб забяспечыць сваё матэрыяльнае становішча, працуе хатнім настаўнікам музыкі ў генерала Адама Ржавускага на Валыні [3].

У 1867 г. Напалеона Орду выпусцілі  з кобрынскай турмы, і ён даў падпіску, што да канца вырашэння судовай  справы будзе жыць у сваякоў, у  маёнтку Моладава. Напалеон Орда мог  быць хросным бацькам Канстанціна  Скірмунта (1866-1949) – міністра замежных спраў Польшчы ў 20-я гады, ці Генрыха Скірмунта (1868-1939) - паэта і кампазітара.

У царскай Расіі да апошніх  дзён свайго жыцця Напалеон Орда лічыўся нядобранадзейным. За ім сачылі, і не дзіўна, што 1880 начальнік жандармерыі Мінска паведамляў імпэрскім уладам: У сакрэтным данясенні гаворыцца, Што " пражывае ў Пінску мешчанін Напалеон Орда, пазбаўлены правоў дваранства, за ўдзел у апошнім польскім мецяжы, займаецца чарчэннем нейкіх планаў, па чутках нашых крэпасцяў, якія адпраўляе за мяжу. ( ... ) Напалеон Орда прыехаў у Пінск у лістападзе месяцы; лета правёў за мяжой, а затым падарожнічаў па заходніх губерняў, сям'я яго, якая складаецца з жонкі і двух дзяцей, жыве за мяжой. Орда ў Пінску вядзе цалкам замкнёную жыццё ; ўвесь свой час прысвячае чарчэнні планаў і, як кажа яго прыслуга, рысы планы тых гарадоў, у якіх яму давялося бываць . Па заканчэнні планаў адпраўляе іх у Англію і Германію, за што атрымлівае вялікія грошы; некалькі разоў атрымліваў па 100 і 180 р. " Выканаўшы прадпісанне губернатара, Пінскі павятовы спраўнік адрапартаваў:" ... я адпраўляўся ў кватэру мешчаніна Напалеона Орды , займае, у г. Пінску у доме памешчыцы Скірмунтава, сваячкі яго, і з гутарак з ім мог даведацца, што ён падчас паўстання ў 1831 выбыў з Расіі ў Францыю, дзе быў у шэрагах тамтэйшых войскаў і з прычыны падараванай ў 1856 Высокай міласьці вярнуўся ў Расію, пакінуўшы ў Францыі сваё сямейства, якое ў цяперашні час знаходзіцца за мяжой, па вяртанні ў Расію па недаказанасці правоў дваранства прылічаны ў мяшчане г. Гродна, і як не меў пры старасці гадоў ніякіх пэўных заняткаў, выбраў сабе спосаб дастаўлення сродкаў да жыцця праз пасродка зняцця чарцяжоў некаторых выдатных па старажытнасці рознага роду замкаў, гарадоў і памешчыцкіх маёнткаў ( ...), знятыя чарцяжы адсылае ў літаграфію фаянсавыя ў Варшаву для адбіткі, і атрыманыя ў гатовым выглядзе альбомы прадае ў Харкаве , Варшаве і за мяжой праз сваіх знаёмых, з атрыманнем за гэта сапраўды немалога ўзнагароджання за працу свой​​, але такіх планаў , якія б паказвалі шляхі зносін або віды крэпасцяў, як прыкметна з размоваў яго і самых якія ляжаць у кватэры яго чарцяжоў , ён не здымае ..."І далечынь :" ... я палічыў патрэбным прадставіць Вам ( ... ) два малюнка Пінскага павета б. касцёла ( ...) і маёнтка Дубай ( ...), і мяркуючы па гэтых чарцяжах, я па сваім меркаванні не палічыў магчымым зрабіць у яго ператрус ( ... ), тым больш што як я мог заўважыць, што ўсе падобныя здымкі ў Орды знаходзяцца ў месцах , цалкам адкрытых для каждаго: на сталах, у шафы і ў скрынях, і даволі ў значнай колькасці, такім чынам, і не могуць быць схаваныя ... " [4].

У 1872 годзе пачаў рэалізоўваць справа ўсяго жыцця. Падчас штогадовых летніх падарожжаў маляваў славутасці. У 1872 - 1874 гг. едзе ў Валынь , Падолле і іншыя зямлі Украіны. У 1875 - 1877гг.- Беларусь , Літву, Жмудзь, Ліфляндыю, у 1878 - 1879 гг .- Галічыны і Усходнюю Прусію, у 1880 г. – Польшчу. З бясконцых вандровак Орда ўзімку вяртаўся да сястры Гартэнзіі (некаторы час ён жыў на Валыні ў маёнтку магната Адама Ржавускага) [5].

Памёр Напалеон Орда 26 красавіка 1883 г. у Варшаве, дзе ён знаходзіўся  па справе выдання свайго альбома, але, згодна з завяшчаннем, быў пахаваны ў Янаве (цяпер Іванава Брэсцкай вобласці) у родавым склепе. На жаль, яго магіла не захавалася, а рэштка магільнай пліты захоўваецца  ў Пінскім музеі…

 

 

 

 

 

 

Напалеон Орда- фатограф з пэндзлем

У Парыжы Орда атрымоўвае мастацкую  адукацыю ў студыі вядомага майстра  архітэктурнага пейзажа П’ера Жэрара, які і вызначыў яго мастацкі жанр. Сферай яго мастацкай зацікаўленасці становіцца археалогія і архітэктура,ў  мастацкай жа творчасці ён вызначыўся і як вучоны- этнограф, краязнавец, для  якога малюнак - гэта гістарычны дакумент, у якім сабраны і сістэматызаваны  звесткі пра архітэктурныя помнікі  Беларусі (сядзібы, палацы, храмы). Але, найперш, цікавы Н.Орда як майстар архітэктурнага пейзажу. Пейзажы Орды - рознастылёвыя, напісаныя ў лірычным і эпічным плане, філасафічныя, напоўненыя патрыятычнымі пачуццямі, маюць культуралагічную значнасць.

У 1856 году Напалеон Орда вяртаецца на Радзіму , захоплены ідэяй стварыць мастацкую энцыклапедыю гістарычных месцаў. Ўвасабленню ў жыццё гэтай ідэі Орда прысвяціў больш за 10 гадоў, быў апантаны ёю да самай смерці. У "Альбом відаў гістарычных польскіх" ўвайшлі 260 малюнкаў- літаграфій , з якіх 120 прысвечаны беларускім губернях .

Пасля вяртанне на Бацькаўшчыну Напалеон у вольныя ад працы месяцы шмат падарожнічае па Беларусі, Літве, Польшчы і Украіне. У час сваіх  вандровак робіць замалёўкі архітэктурных  і гістарычных помнікаў, гарадоў  і мястэчак, славутых мясцін, звязаных з жыццём і дзейнасцю знакамітых людзей. Вынікам гэтых вандраванняў з’явіўся аграмадны збор мастацкіх  твораў, гэта больш за 1150 малюнкаў з  якіх каля 200 прысвечаны менавіта Беларусі. Для сваёй творчасці Напалеон Орда выбраў тэхніку алоўкавага малюнка, падмаляванага акварэллю, гуашшу ці сепіяй, якой дасканала валодаў. Менавіта гэта тэхніка малявання дазваляла  аператыўна і найбольш дакладна адлюстраваць натурны архітэктурны краявід ва ўмовах падарожжа. Краязнаўцам быў  выбраны адзіны фармат паперы (даўжыня  каля 30 см), наклеенай на планшэтку. Асаблівую ўвагу Орда надае адлюстраванню  на сваіх малюнках шэрагу сядзіб і  памятных мясцін, якія звязаны з  імёнамі славутых дзеячаў культуры: A. Міцкевіча (сядзібы ў Завоссі, Туганавічах), М. Агінскага (палац у Рэтавасе на Літве), С. Манюшкі (сядзіба ў в. Убель), I. Ходзькі (сядзіба ў в. Дзевятня на Літве), У. Сыракомлі (сядзіба ў Смольгаве), А. Плуга (сядзіба ў в. Жукаў Барок) і інш. Двойчы ў 1860 г. замаляваў Орда і месца свайго нараджэння, родную сядзібу Варацэвічы. Серыя малюнкаў Напалеона Орды з’яўляецца абагульненай ілюстрацыяй беларускай вёскі сярэдзіны XIX ст., на якой народнае драўлянае дойлідства перададзена мастаком з вялікай трапнасцю і захаваннем нацыянальнага каларыту. Але найбольш шырока ў творчасці мастака прадстаўлена гарадская архітэктура (больш за 30 малюнкаў). Па шэрагу гарадоў створана шырокая панарама шматстылёвай мураванай забудовы XIX ст. У гэтай серыі малюнкі гарадоў Гродна, Віцебска, Мінска, Магілёва, Полацка, Пінска, Навагрудка, Нясвіжа, Турава, Свіслачы і інш. З асаблівым замілаваннем перад сівой мінуўшчынай Орда замалёўвае старажытныя замкі, многія з якіх ужо у той час ляжалі ў руінах. На двух малюнках зафіксаваны сусветна вядомы помнік абарончага дойлідства- Камянецкая вежа у сваім першапачатковым выглядзе без пазнейшай рэстаўрацыі і атынкоўкі. З рамантычнай настальгіяй мастак адлюстроўвае Стары і Новы замкі ў Гродна, замкавую рэзідэнцыю Ільінічаў у Міры. На малюнках Орды мы бачым старажытныя беларускія замкі ў Крэве, Геранёнах, Лідзе, Навагрудку, Караліне пад Шнекам і іншыя. З эстэтычным пачуццём i некаторым рамантызмам замалёўвае Орда шматлікія магнацкія палацы і шляхецкія сядзібы з ix знешнім лоскам, раскошай і рэпрэзентацыйнасцю (сядзібы і палацы у Буйнавічах, Вялікім Мажэйкаве, Дзятлаве, Альбярціне, Дзярэчыне, Высокім, Гарадзеі, Дашкоўцы, Гародні, Бешанковічах і інш.). Серыя малюнкаў Орды ахоплівае шырокі арэал культавай архітэктуры Беларусі ад глыбокай старажытнасці да сярэдзіны XIX ст., ад магутных касцельных манументаў у Нясвіжы, Гродне, Віцебску да сціплых вясковых драўляных храмаў і каплічак у Бездзежы, Беражніцы, Брашэвічах, Моладаве, Анопалі. Мастацкая спадчына Напалеона Орды - выдатная ілюстрацыя стылявога развіцця архітэктуры Беларусі. Сярэдне-вяковую готыку да нас даносяць малюнкі Фарнага касцёла ў Гродне, Барыса-Глебскай царквы ў Навагрудку касцёлаў у Гнезна, Ішкальдзі, Койданаве. Дойлідства старажытнарускага перыяду прадстаўлена малюнкамі Барыса-Глебскай царквы у Гродне, Сафійскага сабора і Спаса-Ефрасіннеўскай царквы ў Полацку. Маладаследаваная архітэктура рэнесансу прадстаўлена домам-крэпасцю ў Гайцюнішках, замкам у Міры. Барока і ракако адлюс-травана на малюнках помнікаў палацава-сядзібнай архітэктуры ў Ружанах, Дзятлаве, Станіславове. Шэдэўры культавай архітэктуры барока мастак-вандроўнік знаходзіць у Смілавічах (кляштар місіянераў), Полацку (касцёл езуітаў), Нясвіжы (кляштар бенедыкцінак), Слуцку (Троіцкі манастыр базыльян у Трайчанах), Дзярэчыне (дамініканскі касцёл) і ў шмат іншых беларускіх мясцінах. Найбольш ярка Орда праілюстраваў стыль класіцызму і ампіру ў архітэктуры Беларусі - палацы ў Альбярціне пад Слонімам з ампірнымі скульптурамі львоў пры ганку-порціку, Дзярэчыне, Грушаўцы, Паланечцы, Снове, Жылічах. Не менш цікавымі лічыць мастак і тагачасныя будынкі, вырашаныя ў стылі гістарызму ці эклектыкі (сядзібы ў Масалянах, Дзевяткавічах, Астрашыцкім Гарадку). Звяртанне да форм готыкі назіраецца на малюнку сядзібы ў Прылуках. З 1873 года Напалеон Орда распачаў не менш манументальную справу - выданне уласным коштам «Альбома відаў гістарычных польскіх» («Album Widokow Historycznych Polski»). Аднак было выдадзена толькі 260 малюнкаў-літаграфій у васьмі серыях (каля 120 па беларускіх губернях), гравіраваных на камені Алаізам Місеровічам у літаграфічным камбінаце Максімільяна Фаянса ў Варшаве. Прычынамі няпоўнага выдання творчай спадчыны мастака з’явіліся недахоп фінансавых сродкаў у збяднелага роду Ордаў і перашкоды, якія рабіла цэнзура (малюнкі адзначаны дазволам на друк пячаткай цэнзара). Малюнкі Напалеона Орды з’яўляюцца не толькі мастацка значнымі творамі, але і каштоўнай крыніцай па гісторыі архітэктуры Беларусі [6].

Информация о работе Архітэктура беларускіх зямель 19 стагоддзя ў работах Н.Орды. Яго месца ў мастацкай культуры Беларусі