Навуковы стыль. Моўныя сродкі навуковага стылю

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Февраля 2013 в 10:34, реферат

Краткое описание

Навуковы стыль фіксуе, захоўвае, перадае інфармацыю ў канкрэтнай галіне ведаў. Выкарыстоўваецца ў вучэбнай і даведачнай літаратуры, у навукова-даследчай сферы і вытворчасці. Гэта стыль падручнікаў, навуковых прац, слоўнікаў, лекцый, манаграфій, артыкулаў, рэфератаў.

Содержание

1. Моўныя сродкі навуковага стылю.
2. Тыпы навуковых тэкстаў.

Прикрепленные файлы: 1 файл

ПЗ.docx 5.docx

— 23.79 Кб (Скачать документ)

ПЗ № 5 Навуковы стыль. Моўныя сродкі навуковага стылю.

 

  1. Моўныя сродкі навуковага стылю.
  2. Тыпы навуковых тэкстаў.

 

1. Моўныя сродкі навуковага стылю

 

     Навуковы стыль фіксуе, захоўвае, перадае інфармацыю ў канкрэтнай галіне ведаў. Выкарыстоўваецца ў вучэбнай і даведачнай літаратуры, у навукова-даследчай сферы і вытворчасці. Гэта стыль падручнікаў, навуковых прац, слоўнікаў, лекцый, манаграфій, артыкулаў, рэфератаў.

     Функцыя навуковага маўлення заключаецца ў доказным выкладзе матэрыялу, паведамленні і тлумачэнні новых фактаў, вынікаў навуковых даследаванняў.   Навуковы тэкст нясе інфармацыю, выкладзеную лагічна, сцісла, аб’ектыўна, неэмацыянальна.

Аснову  ўсіх  стыляў мовы (як мастацкага, публіцыстычнага, так і навуковага і інш.) складаюць стылістычна нейтральныя агульналітаратурныя словы (міжстылёвая лексіка) тыпу гаварыць, пісаць, дождж, плошча, вялікі, малы і інш.

    Даволі шырока ў навуковым выкладзе ўжываюцца словы агульнанавуковага выкарыстання (тыпу аналіз, гіпотэза, даследаванне, мадэль, праблема, праграма, працэс, элемент, аперацыя і інш.

Імкненне  дасягнуць гранічнай яснасці, дакладнасці  навуковага выкладу абумоўлівае  выкарыстанне ўласна тэрмінаў . Менавіта наяўнасць вузкаспецыяльных тэрмінаў выводзіць мову навукі за межы літаратурнай мовы.

     Марфалагічныя асаблівасці  навуковага стылю мовы абумоўлены  наяўнасцю абстрактных паняццяў  і катэгорый у тэрміналогіі. Даволі  часта сустракаюцца назоўнікі  з суфіксамі -нн-, -енн- (-энн-), -анн-  са значэннем адцягненага дзеяння  (вылучэнне, даследаванне, адлюстраванне   і  інш.). Для навуковага выкладу  характэрны назвы родавых, абагульняючых  паняццяў, а таксама словазлучэнняў  абагульняючага значэння, напрыклад:  інфармант, аб’екты знешняга асяроддзя і інш. Адметнай рысай навуковага стылю з’яўляецца частае «нанізванне» роднага склону назоўнікаў .

         Прыметнікі ў навуковых тэкстах уваходзяць у асноўным у склад тэрміналагічных словазлучэнняў і выконваюць  інфармацыйную ці класіфікацыйную функцыю. Напрыклад: Змест аперацыі вытворчай залежыць ад прадукцыі, якая вырабляецца, матэрыялаў і тэхналагічных метадаў вытворчасці.

      Сінтаксіс навуковага тэксту — гэта апавядальныя і пытальныя сказы, паколькі ідзе сцвярджэнне, паведамленне або ставіцца пытанне, напрыклад, у падручніку. Сказы навуковага тэксту звычайна складаныя, пераважаюць складаназалежныя, так як ідзе тлумачэнне, доказ. Прысутнічаюць такія злучнікі і злучальныя словы, як таму, што; для таго, каб; які; у тым ліку і інш. Сінтаксічныя канструкцыі аб’ёмныя, сказы развітыя, ускладнены аднароднымі членамі, дзеепрыметнымі зваротамі. Напрыклад: Магчыма агрэгатаванне бараны гнуткай вярчальнай з плугамі, пласкарэзамі, культыватарамі любых мадыфікацый, у тым ліку прапашнымі, дыскавымі баронамі, трактарамі цяглавага класа да 5. Аднародныя члены сказа вакарыстоўваюцца для класіфікацыі, сістэматызацыі прадметаў, уласцівасцей, з’яў.

 

2. Тыпы навуковых тэкстаў.

 

     З пункту гледжання спосабу выкладу інфармацыі выдзяляюць наступныя тыпы навуковых тэкстаў.

     Апавяданне як спосаб выкладу інфармацыі выкарыстоўваецца для перадачы інфармацыі аб дзеяннях і з’явах, якія развіваюцца у храналагічнай паслядоўнасці. У навуковай літаратуры тэксты такога тыпу прадстаўлены ў выглядзе тэкстаў з паслядоўнай зменай этапаў, стадый якой-небудзь з’явы, паслядоўнасці работы механізмаў, у выглядзе бібліяграфічных даведак.

Біяграфія

    Апісанне ў навуковым тэксце прызначана ўказаць і пералічыць прыкметы, уласцівасці, асаблівасці, а таксама даць навукова абгрунтаванае ўяўленне аб  важнейшых рысах даследуемага аб’екта. Звычайнымі прыкладамі апісання ў навуцы могуць быць азначэнні, тэхнічныя характарыстыкі, тэхнічныя пашпарты і г. д. Напрыклад, тэхнічная характарыстыка агрэгата можа ўключаць наступныя параметры: клас, прадукцыйнасць, рабочую хуткасць, шырыню захопу, частату вярчэння, габарытныя памеры, масу і інш. З аднаго боку, тут знаходзіцца пералічэнне характэрных, агульных, пастаянных рыс, а з другога, указваюцца непаўторныя, індывідуальныя, зменныя факты, напрыклад, тэхнічнае апісанне сельскагаспадарчай тэхнікі (плуга, бараны, камбайна). У тэхнічным апісанні падаюцца агульныя характарыстыкі, уласцівыя, скажам, усім камбайнам, разам з тым указваюцца і індывідуальныя, характэрныя толькі для дадзенай маркі.

     Разважанне  — асноўны тып навуковага маўлення, які служыць для тлумачэння з’яў, тэрмінаў, паняццяў, для доказнага выкладу абгрунтаванай думкі. У разважанні найбольш цесная сэнсавая сувязь паміж яго элементамі, сказамі, чым у іншых тыпах маўлення. Напрыклад: Практыка сведчыць, што надзейнасць тэхнікі ў большай ступені залежыць ад выканання правілаў яе абкаткі і тэхнічнага абслугоўвання ў самым пачатку эксплуатацыі, г.зн. у гарантыйны перыяд. Тэхнічнымі ўмовамі на трактар прадугледжана, што яго напрацоўка на адказ павінна быць не меней за 500 мота-г., а гарантыйны тэрмін роўны 12 месяцам. Гэта азначае, што пры гадавой занятасці 1000 мота-г. за ўказаны перыяд дапускаецца два адказы, якія ўзніклі па віне завода, ліквідаваць якія ён абавязаны ва ўстаноўлены тэрмін, без дадатковай аплаты і штрафных санкцый.

Разгортванне  навуковага тэксту ў разважанні абапіраецца  на вядомую лексіку, тэрміналогію, на тую частку матэрыялу, якая ўжо вывучана, засвоена або выкладалася раней  ці з’яўляецца бясспрэчнай

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Сфера зносін 

навуковая

Асноўныя функцыі 

інфарматыўная (паведамлення)

Жанры 

манаграфія, артыкул, нарыс, рэцэнзія, падручнік, курс лекцый, даклад, рэферат, тэзісы, аўтарэферат, агляд

Стылеўтваральныя рысы  

абагуленасць, лагічнасць, сэнсавая дакладнасць, інфармацыйная насычанасць, аб’ектыўнасць выкладу

Моўныя асаблівасці              

адсутнасць лексікі з эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, спецыяльная навуковая лексіка; абстрактная лексіка, ужыванне агульнаўжывальнай лексікі ў намінатыўным значэнні, вялікая колькасць назоўнікаў і прыметнікаў; безасабовыя, няпэўна-асабовыя і намінатыўныя сказы з іменным складаным выказнікам і нулявой звязкай; перавага апавядальных сказаў;



Информация о работе Навуковы стыль. Моўныя сродкі навуковага стылю