Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.
(1807-1884)
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
закладваў трывалы падмурак новай
беларускай літаратуры, быў мастаком
арыгінальнай творчай канцэпцыі
і адметнага стылю, асобай яркай
і каларытнай.
Усё жыццё і творчасць
Дуніна-Марцінкевіча ў служэнні
грамадзянскім ідэалам, у імкненні
ўзвышаць людзей духоўна, маральна.
Няхай не ўсе з ідэалаў, якімі
натхняўся Дунін-Марцінкевіч, былі
самымі перадавымі на свой
час, яго творчасць – яркая
мастацкая старонка ў адлюстраванні
вельмі значнага адрэзку гісторыі
беларускага народа. Амаль паўстагоддзя
пісаў пісьменнік, а за гыты
час Беларусь з феадальнай
стала капіталістычнай, перажыўшы
ілюзорныя надзеі на вызваленне
ад прыгоннага ладу, гераічныя
дні паўстання 1863 года і трагедыю
яго паражэння, затым першыя
два дзесяцігоддзі парэформеннага
часу, якія ўнеслі свае драматычныя
карэктывы ў жыццё беларускіх
гарадоў і вёсак, ахопленых
працэсамі шпаркага развіцця
капіталізму.
На два перыяды прынята
дзяліць творчы шлях Дуніна-Марцінкевіча
– дарэформенны і паслярэформенны.
Але ўся яго творчасць выяўляе
даволі цэльны, аднойчы сфарміраваны
і мала крануты іншымі ўплывамі
светапогляд. Што ж фарміравала
гэты светапогляд, якія акалічнасці
жыцця паэта, якія ідэйныя ўплывы,
літа- ратурныя плыні, грамадскія
сувязі і кантакты?
“Пінская шляхта”
(1866)
У фарсе-вадэвілі Дуніна-Марцінкевіча
“Пінская шляхта” свараецца
паміж сабой дзве сям’і. І
ўсё з-за таго, што Іван Цюхай-Ліпскі
назваў Ціхона Пратасавіцкага
мужыком. А як можна дараваць
такую «смяротную» крыўду пінскаму
шляхціцу, як можна пасля гэтага
згадзіцца на шлюб дачкі Марылі
з сынам Пратасавіцкага Грышкам?!
«Пінская шляхта» -
выдатнае дасягненне беларускай
нацыянальнай драматургіі. Да
з’яўлення «Моднага шляхцюка»
К. Каганца і «Паўлінкі» Я.
Купалы гэта была першая беларуская
камедыя. Яна і сёння не сыходзіць
са сцэны прафесійных і саманадзейных
тэатраў Беларусі. Насычаная камізмам,
яна разам з тым вельмі сур’ёзная,
як бы працяг, толькі іншымі
сродкамі, тае барацьбы, якую вёў
Дунін-Марцінкевіч у паўстанні
1863 года.
Даследчыкі звычайна
звяртаюць увагу на вострыню
крытыкі царскага чыноўніц- тва,
суда. Не менш вострая гэтая
крытыка і ў адрас шляхты.
«Пінская шляхта» пісалася
пасля паўстання 1863 года. Паражэнне
яго было кан- чатковым гістарычным
паражэннем польскай, у тым ліку
і беларускай, шляхты, па- ражэннем
тых ідэалаў, якім сам Дунін-Марцінкевіч
сімпатызаваў, якія прапаведваў.
Ні польская, ні беларуская шляхта
пасля 1863 года на гістарычную
арэну як колькі – небудзь
значная гістарычная сіла больш
ужо не выйшла. Ды будучы грамадскі
актыўнай на працягу многіх
стагоддзяў, шляхта ў гісторыі
польскага і беларускага народа,
з аднаго боку, вылучыла яркіх
рэвалюцыйных дзеячаў – Т.
Касцюшку, А.Міцкевіча, В. Урублеўскага,
Я. Дамброўскага, з другога боку, з яе асяроддзя
вылу- чыўся тып фанабэрыстага ганарліўца.
Юрыдычна ў Польшчы як дзяржаве шляхец-
кіх вольнасцей усе дваране былі роўныя:
магнат і апошні са збяднелых прадстаўні-
коў так званай шарачковай шляхты. Выкарыстоўваючы
шарачковую шляхту ў сваіх палітычных
інтрыгах, магнаты разбэшчвалі яе палітычна
і маральна. У выніку і складваўся тып
шляхціца самаўпэўненага, ганарлівага,
каставага, ва ўмовах Белару- сі – нецярпімага
да народнага асяроддзя, грэблівага да
ўсяго мужыцкага, хоць у штодзённым жыцці
ні побытам, ні працай падобны шляхціц
ад мужыка нічым не адрозніваўся.
Дунін-Марцінкевіч адносіўся
да народных мас інакш. І
таму ён мог не стаць кры-
тыкам таго, чаго ўсёй душой
не прымаў у ганарлівай, далёкай
ад народа шляхце. «Пінская шляхта»
і стала творам, у якім драматург
расквітаўся з блізарукасцю шлях-
ты, з яе класавай, паитычнай абмежаванасцю.
Дунін-Марцінкевіч высмейваў зака-
ранелае нежаданне шляхты стаць
побач з народам, яе самалюбства,
каставы эгаізм, фанабэрлівасць, разглядаючы
усё гэта як прычыны паражэння
паўстання 1863 года. Такім чынам,
смех Дуніна-Марцінкевіча нараджаўся
з драм 1863 года з горычы па-
ражэння.
Сёння «Пінская шляхта»
як фарс-вадэвіль найперш уражвае
тым, што на паверхні ў ім,
што вынікае з сямейна-бытавой
калізіі, з уласцівай толькі
жанру вадэвіля лёг- касці,
гуллівасці, дасціпнасці. Але жанравая
прырода фарса-вадэвіля, яго лёгкасць
і нібы павярхоўнасць ніяк
не засланяюць у п’есе першаснага,
галоўнага – сур’ёзнасці яе
сацыяльнага прыцэлу. Адначасова
сатырык адкрываў агонь і па
антынароднасці шляхты, і па цару,
улад якога прадстаўляе ў «Пінскай
шляхце» «найяснейшая карона»
– судовы чыноўнік Кручкоў.
Дунін-Марцінкевіч –
бліскучы, віртуозны майстар фурса-вадэвіля:
разгортвання сцэнічнай інтрыгі,
выкарыставання сольных спеваў,
дуэтаў, танцаў, прыпевак, арганізацыі
масавых сцэн. Беларускае слова
ў яго поўніцца гарэзнасцю. У
вуснах адных персанажаў яно
грубавата-простанароднае (Ціхон Пратасавіцкі,
Куторга), у другіх – летуцэнна-задуменнае
(Марыська, Грышка), у трэціх –
абказёненае лексіко- нам судзейства
(Кручкоў, Пісулькін).
Глыбокай індывідуалізацыі
характараў у п’есе няма. Гэта
такая камедыя нораваў, дзе
носьбітамі характэрных заган
выступаюць пакрыху ўсе: і пакрыўджаны
Ціхон Пратасавіцкі і крыўдзіцель
Іван Цюхай-Ліпскі, і Статкевіч
і Альпенскі, якіх Кручкоў звёў
для чарговай сваркі, спадзеючыся
на новае «жніво». Роўным жа
чынам норавы шляхты выказваюцца
і ў сцэне з пакараннем бізунамі.
Кожны з шляхцюкоў апошнюю
капейку гатоў аддаць, каб толькі,
калі ўжо секчы яго будуць,
то хай сякуць, як шляхціца
– на дыване, а найлепш, то
каб зусім мінуць бізуноў, бо
чым жа тады ён, шляхцюк, будзе
адрознівацца ад мужыка?! Пинская
шляхта Усё ж улагодж- вае
Кручкова, грузячы яму поўны воз
сушаных грыбоў, кадоўбчыкаў мёду
і іншага дастатку. З павагай
і няўцямнасцю слухае гэтая
шляхта і выкладкі жывадзёра
Круч- кова, у якога ў сакавіку
69 дзён, у кастрычніку 45, бо за
такімі менавіта датамі абвяшчаецца
ім спачатку ўказ Пятра Вялікага,
які нібыта з’явіўся ў 1688 годзе,
калі Пётр быў яшчэ малалетнім,
а пасля ўказ «ея вялічаства
Анны Іванаўны 1764года», хоць тая
царавала на самой справе ў
1730-1740гадах. А чаго вартыя ўказы
«Елісаве- ты Пятроўны ад 49 апрэля
1893 года» і «всеміласцівейшай
Екацярыны Вялікай ад 23 сенцябра
1903 года»?! Пінская шляхта нават
не ведае летазлічэння, веку, года,
у якім яна жыве! Усім гэтым
Дунін-Марцінкевіч з’едліва высмейваў
грамадскую інэртнасць, правінцыялізм,
невуцтва шляхты.
Большасць шляхціцаў
як тыпы раскрываюцца ў п’есе
сваёй мовай. Асабліва характэрная
мова ў Ціхона Пратасавіцкага
– з гэтым дарэчы ў яго
гаворцы і неда- рэчы «хрэн
табе ў вочы». Характэрная таксама
мова ў яго жонкі Куліны
– з пастаян- ным прыгаворваннем
«бойся бога!». Але найбагацей
у сваіх камічных нюансах мана-
логі Куторгі і Кручкова.
Куторга – стары
кавалер. Ён заляцаецца да Марыські,
хоча адбіць яе ў Грышкі
і – галоўнае – выкарыстаць
момант: Куторга згаджаецца скрывадушнічаць
як сведка перад Кручковым
на карысць Пратасавіцкіх, абы
толькі яны аддалі за яго
Марысь- ку. Аднак сведкам змовы
куторгі становіцца сам Кручкоў
і запраторвае няўдалага ўхажора
ў халодную, а сам, узяўшы хабар,
выступае затым у ролі дабрачынцы-свата
ў Грышкі і Марыські. У выніку
за ўсе свае судовыя згрызоты
канфліктныя бакі рас- плачваюцца
немалымі грашамі. Перапшкоды
да жаніцьбы закаханых зняты,
новы канфлікт паміж шляхтай
Кручковым завязаны, і прадстаўнік
царскага суда знікае са сцэны
з поўнай надзеяй, што ён
зноў завітае сюды да шляхты,
зноў грабяне чарговы хабар,
пап'е хмельнага крупніку, паздзіўляе
шляхту сваёй вучонсцю, злосцю
і дабратой, непрыступнасцю і
згаворлівасцю.
Вобраз Кручкова –
вобраз, які пададзены ў п'есе
найбольш буйным планам.
« Піскулькін… Тут,
брат, нам харошае жніво!» –
настройвае Кручкоў свайго пісьма-
вадзіцеля, не менш ласага на
грошы чым сам. Следства ў
Кручкова – самае «аб’ектыўнае»..
Галоўнае, абы было «страшна»,
і таму ў найяснейшай кароны
«вус адзін уніз, а другі ўгору»
тырчыць. Ставіцца пытанне, ці
ёсць сведкі, а да сведкаў, ці
бачылі бойку Пратасавіцкага
з Ліпскім, ці не бачылі. І
не паспелі адны са сведак
сказаць, што бачылі, другія –
што не бачылі, адразу ж грыміць:
«Ну дык добра! Следства кончана,
цяпер будзе суд…».
Але спачатку Кручкоў
спаганяе грыўну. Плацяць усе.
«Обжалованы Протосавіцкі імее
зараз жа ўплаціць пошлін 20, прыгонных
16 і на канцэлярыю 10 рублёў. Жалу-
шчыся Ліпскі ў палавіне таго;
сведкі, каторыя бачылі драку,
а не баранілі, - па 9-ці рублёў,
а ўсяпрочая шляхта, што не
бачыла дракі, за тое, што
не бачыла – па тры рублі».
Ужо хапіла б, здаецца, гэтага,
стаўшага сёння славутым выслоўя
«за тое, што не бачыла, - па
тры рублі», ды ўсё гэта –
яшчэ не апагей кручкатворства
Кручкова. Апагей – дэкрат, якому
ўся шляхта кланяецца, якім
Кручкоў карае, штрафуе, назначае
колькасць бізуноў на дыване
і без дывана і бярэ, наряшце,
за гербавую і негербавую паперу.
Дастаецца добра «всёй прочэй
шляхце, каторая не відзела дракі».
«За то, што не відзела, а
тым самым не магла і разняць
дзерушчыхся», ёй назначаецца таксама
па пяць лоз на дыване, па
пяць рублёў «в пользу таго
ж прысуцвія», гэта значыць, у
карысць самой найяснейшай кароны!..
І яшчэ адзін штрых.
Шляхта просіць, каб Кручкоў
злітаваўся, вызваліў ад лазы. Яна
ўжо залагодзіла Пісулькіна, сунуўшы
яму ў кішэнь «маляванага госця»,
і той перадае просьбу шляхты
Кручкову. Кручкоў адказвае: «не
магу, не магу. Знаеш, па всеміласцівейшаму
ўказу нашага гасудара 1881 года, сенцябра
75-га дня, какой вялікі адказ
за паблажку сторанам у ўгалоўным
прэступленні? Не толькі пасаду
магу страціць, но і лічнасць
падвергнецца апаснасці». І, слухаючы
Кручкова, шляхта яшчэ больш раскашэльваецца,
каб толькі пазбавіцца наслання-кары,
каб не ўвяргаць «у апаснасць»
такую высокую «лічнасць», як
найяснейшая карона!..
А ў астатнім «найяснейшая
карона» – цудоўны чалавек,
жартаўнік, і выпіць можа, і
патанцаваць, і ў лад сказаць:
«Ну, пановешляхта – браты!
Я вам родны, я вам – брат,
дык на прашчанне вып’ем яшчэ
па кубку крупніку, заспяваем
нашу родную песню ды паскачам
на заручынах». Маральная сапсутасць
ў ім пачынаецца з хабар-
ніцтва, а кручкатворам яго зрабіў
царызм, бюракратыя, сістэма, якую
і выкрываў Дунін-Марцінкевіч
вобразам Кручкова. Такім чынам,
у цэлым са сваёй задачай
камедыёграфа Дунін-Марцінкевіч
у абраным жанры бліскуча справіўся.
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
(1807—1884)
Нарадзіўся ў фальварку Панюшкавічы
каля Бабруйска ў сям'і збяднелага шляхціцй.
Скончыў Бабруйскае павятовае вучылішча.
Вучыўся на медыцынскім факультэце Віленскага
(па іншых звестках — Пецярбургскага)
універсітэта, які з-за адсутнасці матэрыяльных
сродкаў закончыць не давялося. У1840 г.
В. ДунінМарцінкевіч купіў невялікі маёнтак
Люцынка (Люцінка) у цяперашнім Валожынскім
раёне, дзе жыў да смерці, час ад часу наведваючы
Мінск. Да паўстання 1863—1864 гг. аднё'сся
насцярожана, выяўляючы ідэі шляхецкай
дэмакратыі. Падазраваўся ў напісанні
беларускіх антыўрадавых выданняў. У 1864
г. В. ДунінМарцінкееіч быў арыштаваны
і больш за год анаходзіўся пад следствам
у мінскай турме. Быў вызвалены з абавязацельстеам
бязвыезна жыць у Люцынцы пад строгім
наглядам паліцыі. Старэйшую яго дачку
Камілу за ўдзел у паўстанні выслалі ў
Салікамск. Пісаў тэксты для аперэт («Рэкруцкі
яўрэйскі набор», «Спаборніцтва музыкаў»,
«Чарадзейная вада»), вершаваныя аповесці
і апавяданні («Гапон», «Купала», «Халімон
на каранацыі», «Шчароўскія дажынкі»),
п'есы («Пінская шляхта», «Залёты»), вершы.
У 1859 г. пераклаў на беларускую мову паэму
А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш». Арганізаваў
тэатральную трупу — першы беларускі
тэатр, які наладжваў спектаклі ў Люцынцы,
а таксама Мінску, Бабруйску і іншых месцах.
Памёр 29 снежня ў Люцынцы.
Як стораж, стаў смела на варце
Радзівшх запушчаных гоняў,
Стаў сеяць па-свойму ўсё
тое,
Што мы далей сеем сягоння.
Я. Купала
Паэт, драматург, тэатральны
крытык, адзін з першых прафесійыых беларускіх
пісьменнікаў, заснавальнік нацыянальнай
драматургіі, тэатра, В. Дунін-Марцінкевіч
адыграў важную ролю ў працэсе дэмакратызацыі
беларускай літаратуры. Творы яго характарызуюцца
пільнай увагай да жыцця прыгоннага селяніна,
яго звычаяў, абрадаў. Многія вобразы і
сюжэты пісьменнік чэрпаў з народных казак
і песеыь, легенд, паданняў, шырока выкарыстоўваючы
пры гэтым народныя прыказкі, прымаўкі
і фразеалагізмы.
Вялікая заслуга В. Дуніна-Марцінкевіча
ў распрацоўцы і ўзбагачэнні новых жанравых
форм — вершаваных апавяданняў, аповесцей,
балад, драм, у якіх спалучаліся рысы сентыменталізму,
рамантызму і рэалізму. Яго камічная опера
«Сялянка» была пакладзена на музыку вядомым
польскім кампазітарам Станіславам Манюшкам.
Камедыі «Пінская шляхта», «Залёты» з
поспехам ставяцца на сцэнах многіх тэатраў
краіны, карыстаюцца нязменнай папулярнасцю
ў гледачоў.
Першыя творы «беларускага дудара»
вытрыманы ў духу сентыменталізму. Для
іх характэрна ідэалізаванае адлюстраванне
жыцця вёскі, пільная ўвага да душэўных
перажыванняў герояў. Так, у адной з ранніх
п'ес «Ідылія» (другая назва — «Сялянка»
(1846) В. Дунін-Марцінкевіч паказвае перараджэнне
маладога памешчыка-франкамана Лятальскага
ў гуманнага, добразычлівага пана. Вярнуўшыся
з Францыі ў спадчынны маёнтак, Лятальскі
сустрэўся з «прыгоннай сялянкай» Юліяй
і закахаўся ў яе. Пад уплывам сустрэч
з Юліяй герой п'есы па-іншаму пачынае
глядзець на прыгонных сялян, лічачы, што
ў іх «добрыя сэрцы», што яны здольныя
на высокія пачуцці і высакародныя ўчынкі.
Лятальскі прапануе дзяўчыне руку і сэрца,
клянецца быць клапатлівым бацькам для
сялян. «Хачу іх любіць і каб яны мяне любілі...»
— усклікае ён. У канцы п'есы высвятляецца,
што Юлія — пераапранутая ў сялянскае
адзенне паненка, якая такім чынам вырашыла
змяніць погляды Лятальскага на сялян
і свой край.
Адносіны згодніцтва паміж панам
і мужыком паказваюцца і ў паэме В. Дуніна-Марцінкевіча
«Гапон» (1854). Заснаваная на праўдзівым
здарэнні, паэма раскрывае калізіі кахання
маладога селяніна Гапона да Кацярыны.
Працавітую, кемлівую, здольную дзяўчыну
ўпадабаў і аканом — заядлы прыгоннік,
хлуслівы і амаральны чалавек. Для яго
Гапон — сапернік, што стаіць на шляху
да сэрца Кацярыны. I ён нагаворвае пані
ва Гапона, быццам той агітуе сялянскую
моладзь выступіць «хто з калом, хто з
абухом» супраць рэкрутчыны. Гапона арыштоўваюць
і здаюць у салдаты. У момант арышту юнак
паводзіць сябе смела, рашуча. Выступаючы
супраць аканома, ён абараняе сяброў, сваю
чалавечую годнасць.