Драматургія Кирмаш

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Октября 2013 в 22:04, курсовая работа

Краткое описание

Яшчэ задоўга да таго, калі мастацкае слова было зафіксавана ў помніках пісьменнасці, народ выяўляў свае настроі і думы ў песнях, казках, легендах, творах дыкаратыўна-прыкладной творчасці, паданнях, якія былі першымі праявамі яго мастацкай творчасці. Яны на працягу многіх гадоў і стагоддзяў свайго бытавання перадаваліся, станавіліся выдатнымі творамі мастацтва. У іх адлюстроўваліся ўсе найважнейшыя асаблівасці народнага жыцця.

Содержание

Уводзіны.
Глава І: ПРАДСТАЎЛЕННЕ.
1.1Тэарэтычныя аспекты паняцця тэатралізаванае
прадстаўленне .
1.2 Паняцце “прадстаўленне”, яго адметныя рысы і выразныя сродкі.
1.3 Аналіз навуковай і метадычнай літаратуры .
Глава ІІ: Тэатралізаванае прадстаўленне
“ Восеньскі Кірмаш – запрашае Вас!”
2.1 Сцэнарны план прадстаўлення .
2.2 Кампазіцыйная пабудова.
2.3 Літаратурны сцэнарый прадстаўлення.

Заключэнне.
Спіс літаратуры.

Прикрепленные файлы: 1 файл

курсовая драматургія.docx

— 79.16 Кб (Скачать документ)

1-й удзельнік:  Бульба - хлебу падмога.

  1. й удзельнік: Хто бульбы не з'еў, той галодны чалавек.

 

3-йудзельнік (жартоўна):  А я ведаю, як бульба з булкай біліся: бульба булцы як дала - булка сплюшчылася. (Усе рагочуць).

Лявоніха: Ой, а я ж учора свайму Лявону такіх смачных пірагоў напекла. Прыгожыя атрымаліся, мяккія да пышныя, не наглядзецца. Паставіла на стол перад Лявонам. Пайшла, а ён як запусціць мне імі ў плечы, дык што камнем, думала, пазваночнік зламае.

Сымоніха: А я заўсўды ведала, што з цябе такая гаспадыня - што з мяне альпініст. (Усе рагочуць).

Дзяўчына: Хлопцы, дзяўчаты, а ці ведаеце як наша Лявоніха замуж за Лявона ішла? Не? А вось слухайце. Прыйшоў Лявон да Лявоніхі стукае у вакно:

  • Лявоніха, што ты робішь?
  • Шыю мыю
    • Якая добрая дзяўчына, і шыя, і мыя, трэба замуж браць. Адным словам, "Чапурушачку" ўзяў.

Гучыць беларуская народная песня "Чапурушачка"

Гаспадыня: Паважаныя "талакоўшчыкі", запрашаю ўсіх вас адведаць наш хлеб-соль.

 

Да гаспадыні падыходзяць - хлопец і дзяўчына

Гаспадыня:  Мы звычай бацькоў сваіх зберагаем. Дарагіх гасцей хлебам-соллю вітаем. Кожны з вас сёння ўсмешкай сагрэты Калі ласка, прыміце хлеб вось гэты!

Аддае хлеб-соль "талакоўшчыкам".

  1. й удзельнік: Хлеб - усяму галава.
  2. й удзельнік: Без працы няма чаго хлеба шукаці.
  3. й удзельнік: Калі ёсць хлеб і вада, то і жыццё не беда.

 

Усе садзяцца за стол, частуюцца.

 

Хлопец: Ну, мабыць, хопіць гуляць, пара і меру знаць, трэба людзям спаць, ды і нам на працу рана ўставаць. Дзякуй вам гаспадар з гаспадыняй.

 

Дзяўчына: Каб у вашым дамочку, у вашім хлявочку, у вашім садочку усё радзіла і пладзіла, ды каб бульбачка ўрадзіла.

Першая кабета: Жадаем вам долі, здароўя, як у таго дуба, каб жылі люба.

Другая кабета: Добра разам нам гуляць, "Талаку" спраўляць. Песні пець і скакаць, Але ж час і меру знаць.

Усе:   Дзякуй гаспадарам.

 

 

Гучыць развітальная песня “Бывайце здаровы, жывіце багата”.

 

Заключэнне.

Многія фальклорныя творы Рэчыцкага раёну ствараліся і бытавалі пры пэўных акалічнасцях – у час свят, працы. Яны суправаджалі працоўную дзейнасць чалавека (працоўныя песні), дапамагалі ў выхаванні дзяцей (песні-калыханкі, дзіцячыя песні, загадкі, казкі), перадавалі новым пакаленням жыццёвы вопыт і мудрасць (легенды, паданні, прымаўкі, прыказкі і інш.).

Трэба памятаць, што фальклор Рэчыцкага раёна – важнейшая частка духоўнай культуры народа – надзвычай добра захавалася не толькі ў памяці людзей, але і ў актыўным бытаванні, адыграла вялікую ролю ў нацыянальнай самасвядомасці, у развіцці літаратуры і мастацтва; яна плённа ўплывае і сёння на працэсы нацыянальнага адраджэння.

Талака  – старадаўні звычай выконваць пэўную гаспадарчую працу ў адным  з сялянскіх падворкаў грамадою. Асноўнай прычынай склікання Талакі з’яўлялася вострая неабходнасць у  рабочых руках. Часцей Талаку склікалі дзеля завяршэння жніва. Талака была прыгожай і высакароднай традыцыяй, праявай узаемавыручкі, зычлівасці, калектывізму.

Народны абрад “Талака”, як кожны  іншы  абрад мае свае адметныя рысы. Трэба  зазначыць, што абрад прадстаўляе  сабой своеасаблівую сустрэчу на пляцоўцы найлепшых, яскравых, шматвекавых  традыцый, якія прасачыліся прз стагоддзі  і зберагліся.

Выразнымі сродкамі ў народным абрадзе “Талака” з’яўляюцца фальклорныя касцюмы  калектываў, якія маюць і гістарычную  каштоўнасць (маюць возраст каля 100 год), своеасаблівы музычны фальклор, які сустракаецца ў абрадзе менавіта Рэчыцкага раёну. Цікавыя, багатыя  этнаграфічныя дэкарацыі, якія былі сабраны з розных вёсак раёну.

Адметнаю  рысаю нашага часу з’яўляецца ўзросшая цікавасць людзей да народнай духоўнай культуры, важнейшымі праяўленнямі якой лічацца святы, абрады і звычаі народнага календара. І гэта трэба як мага больш падтрымліваць, каб выхаваць у людзей ўсіх пакаленняў пачуццё годнасці, гонару за сваю радзіму. трэба каб кожны жыхар горада і раёна пасля  гэтага свята палюбіў яшчэ больш свой народ, сваю самабытную культуру. І нават у школах трэба паказваць і расказваць пра самае галоўнае, што у нас ёсць – нашу гісторыю, нашы народныя святы і абрады, якія данеслі да нас нашы клапатлівыя продкі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Спіс літаратуры.

  1. Коган М. Марфалогія мастацтва. Л., 1972, с.202
  2. Чечетин А. І. Асновы драмтургіі тэатралізаваных прадстаўленняў. – Мн.,1981.
  3. Земляробчы каляндар (Абрады і звычаі). - Мн., 1990.
  4. Ліцьвінка В.  Святы і абрады беларусаў. – Мн., 2001.
  5. Адамовіча Я. Рана на Івана… -  Мн., 2002.
  6. Советское искусствознание. – Мн., 1979. –Вып 1.
  7. Земляробчы каландар (абрады и звычаи) / АН БССР Склад.: А.І.Гурскі, А.С.Ліс. – Мн.: Навука і тэхніка, 1990. – 405с .

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Информация о работе Драматургія Кирмаш