Драматургія Кирмаш

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Октября 2013 в 22:04, курсовая работа

Краткое описание

Яшчэ задоўга да таго, калі мастацкае слова было зафіксавана ў помніках пісьменнасці, народ выяўляў свае настроі і думы ў песнях, казках, легендах, творах дыкаратыўна-прыкладной творчасці, паданнях, якія былі першымі праявамі яго мастацкай творчасці. Яны на працягу многіх гадоў і стагоддзяў свайго бытавання перадаваліся, станавіліся выдатнымі творамі мастацтва. У іх адлюстроўваліся ўсе найважнейшыя асаблівасці народнага жыцця.

Содержание

Уводзіны.
Глава І: ПРАДСТАЎЛЕННЕ.
1.1Тэарэтычныя аспекты паняцця тэатралізаванае
прадстаўленне .
1.2 Паняцце “прадстаўленне”, яго адметныя рысы і выразныя сродкі.
1.3 Аналіз навуковай і метадычнай літаратуры .
Глава ІІ: Тэатралізаванае прадстаўленне
“ Восеньскі Кірмаш – запрашае Вас!”
2.1 Сцэнарны план прадстаўлення .
2.2 Кампазіцыйная пабудова.
2.3 Літаратурны сцэнарый прадстаўлення.

Заключэнне.
Спіс літаратуры.

Прикрепленные файлы: 1 файл

курсовая драматургія.docx

— 79.16 Кб (Скачать документ)
  1. Кульмінацыя

У хату прыходзіць “Талака”. Праводзяць гульні, танцы, загадваюць загадкі, спяваюць песні, чвстуюцца прысмакамі.

  1. Фінал

Усе разам спяваюць развітальную песню “Бывайце здаровы, жывіце багата”.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2.2 Літаратурны сцэнарый тэатралізованнага прадстаўлення

“Талака”.

 

(Тэатралізованнае прадстаўленне праводзіцца пад час правядзення фальклорнага свята “Мой родны кут”  на цэнтральнай плошчы горада Рэчыца.)

 

 

 

Сцэна закрыта. Гучыць лірычная беларуская музыка.

 

Скамарох: Прывітанне добрым людзям! "Талака" сягодня будзе. Песні, гульні, анегдоты, Смех, і танцы, і прыгоды Запрашаем ўсіх ласкава На вясковыя забавы!

 

 

На сцэне з 'яўляецца хлопец Васіль.

 

Васіль: Эх, павандраваў я па свете. Шмат усяго цікавага бачыў. Але лепш нідзе няма, як у роднай вёсцы. Ох, добра адчуваць пад нагамі зямельку родную. Вёсачка наша хоць і невялічкая, затое багатая і працавітая, вядомая на ўсю ваколіцу. А вы хіба пра яе не чулі?! Не можа такога быць. Тут жа такія справы вынікаюць, што надта кожнага займаюць. Тут разам і ў поле на працу і разам на адпачынак. "Талакой" ўсе справы робяцца, словам: "Талакой" - працуем, "Талакой" -адпачываем. Не верыце ? Ну, дык глядзіце, заўважайце і на вус матайце. А вось і самыя вядомыя цёткі на ўсю вёску. Хоць і сварлівыя, але праз дзень зноў ужо найлепшыя сяброўкі.

 

(На  сцэне з 'яўляюцца Сымоніха  і Лявоніха.)

Лявоніха: Добры дзень, Сымоніха!

Сымоніха: Добры дзень, Лявоніха!

 

Лявоніха: А даўненька мы з табою не бачыліся, суседачка.

Сымоніха: А я во , іду даведацца, як ты маешся, міленькая.

Лявоніха: Эт, жыву - гадуюся, як той гарох пры дарозе, кратаюся як калеча. А што чуваць у цябе, кумачка - любачка?(У бок, каб не чула Сымоніха) Трасца табе ў бок, ліха тваёй матары. Прыйшла ты даведацца, што ў маёй хаце робіцца.

Сымоніха: Эт, добра не чуваць, і ад ліха не ціха. Ой, мая бедная галовачка! Ой, жыццё маё палыном - травіцаю зарасло. Прыяцельніцы ж можна крыху паскардзіцца ды пажаліцца (Убок). Каб ты не дачакалася, пакуль табе буду хваліцца, нячыстая душа, багаццем сваім. Працую і жыву, Бог і рублічкам, і тым, і сім не абмінае. (Убок). Я ж не такая крывуля, як ты!

Лявоніха: Скажы, любанька, твой Сымон ужо перастаў піць? Ен да цябе рукамі болей не соваецца? (Убок). Думаеш, не ведаю, як тваю скуру лупіць і ўдзень і ў ночы? Але ты і гэтага мужыка не вартая!

 

Сымоніха: Ха - ха - ха, золатца маё, дзякаваць Божаньку, як толькі знахар даў мне той вады, дык як рукою адняло — другім чалавекам Сымон зрабіўся: цяпер у мяне не жыццё, а проста рай. (Убок). Хоць трэскайся, хоць лопайся, хоць макам рассыпайся, не буду табе на радасць жаліцца, што ў мяне бакі пабітыя, як цапамі, ад жалезных кулакоў Сымона.

Лявоніха: А праўда кажаш, дальбог праўду! Ты цяпер нават куды лепей выглядаеш. Такая чырвоненькая, кругленькая, як тая макавачка, аж зайздросць бярэ. (Убок). Прыгажэйшую за цябе ў труну кладуць. Ой, добранька ведаю тваё жыццё - быццё пякельнае. А скажы, суседачка, ну ніхто ў нашым сяле так дружна не жыве, як мы з табою. Хадзі ка мне, зязюлячка, у хату. Пагаварым аб тым да аб сім.

 

Сымоніха: Не, лепей ты да мяне!

 

Лявоніха: Як, ты ганьбуеш маёй хатай?

 

Сымоніха: Як, ты пагарджаеш маім кутком?

Лявоніха: Ты - такая, ты - сякая!

Сымоніха: Ты - сякая, ты - такая!

Лявоніха: А ёй, а Божа ж ты мой, а што ж гэта робіцца? А каб цябе паляруш, мая ты кветачка, каб табе дух заняло, мая ты ягадка!

Сымоніха: Гэта, каб цябе пранцы з'елі. Каб у цябе пуп развязаўся, чапля ты востраносая. Хадзіць і то палюдскі не ўмееш, ківаешся з бокуна на бок, як тая качка.

У гэты час на сцене з'яўляецца хлопец Васіль, які праходзіць каля жанчын. Убачыўшы яго жанчыны змаўкаюць.

 

Васіль: Цётка Лявоніха, цётка Сымоніха, ды чаго вы сварыцеся у такі дзень?

Разам: У які дзень?

Васіль: Хіба ж вы не ведаеце. Сёння ж у цёткі Ганны "Талака" (уходзіць).

Лявоніха: Як гэта суседачка "Талака"? "Талака", ды без нас?! (уходзяць).

Сцэна адчыняецца. Ухаце на лаўке сядзяць чатыры дзяўчыны. Дзяўчаты прыхарашваюць сябе, раз -пораз заглядваюць ў вокны, чакаюць гасцей, ціха спяваюць песню "А ў гарадзе вербарасла". Гаспадар, стары дзед, выкочвае ступу, потым сядае на лаўку. Гаспадыня гатуе ля печы вячэру.

 

Дзед:    Баба, а баба, ты дзе?

 

Баба:   Да тут я, ля печы.

Дзед:    Ці хутка ты тое семя спражэш? А то я з таўкачом увесь вечар прачакаю.

 

Баба:    Табе можна зараз і пачакаць, тож не

сякераю махаць. Людзі талакою бульбу з пограба вынеслі перабралі, пасадзілі, засталося йё толькі вырасці.

Дзед:    Во, во хутка талакоўшчыкі завітаюць, а я з таўкачом, а не з прысмакамі.

 

Баба:    Усяму свой час. Я ужо і бульбачкі наабірала, і пеўня асмаліла - усё смажыцца.

Дзед:   (устае з  лаўкі) Ох-хо-хо, старасць не радасць.

Баба:   Ды што ты ўсё крэкчаш, скрыпіш, як непамазаная цялега?

Дзед:   Як быў я малады, дык ўсюды паспяваў, а як стары стаў, дык і дапамога спатрэбілася.

Баба:   Ну, годзе, годзе, табе Ясь журыцца, ёсць і для цябе справа. Семя спрэглася - таўчы.

 

За кулісамі гучыць гармонік, чуваць дзявочы смех. У "хату" заходзяць  талакоўшчыкі, за імі суседкі -Сымоніха і Лявоніха.

 

 

Хлопец:   Добры вечар таму, хто у гэтым даму.

Дзяўчына:  Праз ваш дварок, цячэ ручаёк Масці кладачку, заві ў хатачку.

 

Хлопец:   Ці можна да вас ў хату?

 

Дзяўчаты (які быліў хаце наперабой): Заходзьце, калі ласка! Заходзьце!

Гаспадар:   Добры вечар! Добрым памошнікам у гэтай хаце заўсёды рады.

 

Гаспадыня:   Паважаным гасцям – паважаныя месцы!

Гаспадар:  Праходзьце, сядайце, госцейкі дарагія!

  1. ы удзельнік: Сядзем радком - пагаворым ладком!

2- і удзельнік:   За добрай размовай і справы хутчэй робяцца.

  1. і удзельнік: А самое галоўнае, каб наша "Талака" заўсёды квітнела і ніколі не згасала.
  2. йудзельнік:  Якая справа, такая і слава.
  3. й удзельнік: Але ж якая справа без песні.

Гучыць беларуская народная песня "Талака".

 

Гаспадыня:   Добрую вы песню праспявалі. А ці ведаеце вы адкуль узялася беларуская песня?

 

Усе:  Не, раскажыце.

Гаспадыня:  Ішлі тры падарожнікі. Ішлі яны тры дні і тры ночы, ды яшчэ паўдня. Прытаміліся. Прыселі. Раптам чуюць — нехта спявае. Прыслухаўся першы:

  • Відаць, жаўранак.
  • Не, - кажа другі, - гэта лес шуміць. А трэці прыпаў вухам да зямлі і прашаптаў:

- Дык гэта ж зямля наша беларуская спявае.

 

Лявоніха: Годзе, годзе, вам спрачацца, годзе,

Годзе,гаварыць. Трэба польку драбней маку.

Пад гармонік задрабіць.

Танцуюць польку. Пасля танца  чуецца стук у дзверы.

 

Гаспадыня: Ясь, выйдзі ў сенцы, паглядзі, хто гэта яшчэ да нас завітаў.

 

 

Уваходзіць першая кабета, за ёй другая.

 

Першая кабета: Добры вечар, гаспадарам! Добры вечар, гасцям! Фу... нарэшце я дабралася да вас. Так прытамілася. Трэба крыху аддыхацца. Давайце знаёміцца. Завуць мяне Гарпіна Дарамідонтавна (бачыць другую кабету).Ой, а ты чаго тут?

Другая кабета: Я сягодня цётке Ганне дапамагала бульбу перабірать ды саджаць, вельмі багата хлопцаў у яе бачыла ў памочніках, вось і прыйшла на "Талаку" жаніха пашукаць.

 

Першая кабета: Ой! Жаніха пашукаць, паглядзіце на яе, як у тым анегдоце:

Пані з брыдкім і  страшным тварам, наняўшы фурманку, пытаецца ў фурмана:

- Ваш конь не выверне, ён  не баязлівы?

- Нічога пані, сядайце:  ён не будзе назад аглядацца.

 

Другая кабета: Ты лепей на сябе паглядзі, да цябе каб жаніха знайсці трэба сто кіло скінуць.

 

Першая кабета:  А ты ведаеш, што сваё сала не цяжкае. А мужчынам такія як я, жанчыны, вельмі спадабаюцца. Так я кажу хлопцы, ці не?!

Другая кабета: Ты толькі языком балбатать умееш! Пра такіх як ты, у нас кажуць: "Параска, Параска, у языку ў цябе траска".

Першая кабета: А пра такіх разумных як ты, кажуць: "Гром грыміць, зямля трасецца, Дуня з торбаю нясецца!" Ой, да хопіць ужо. Поглядзі, лепей якія гарныя хлопцы сядзяць. Прыгожыя, маладыя, як дубы. Што спяваць, што працаваць на усё малайцы.

Другая кабета: А я ж табе пра гэта ўжо цэлую гадзіну кажу, але ж гэтых хлопцаў трэба праверыць, якія яны на самой справе. Хлопцы, а ці любіце вы жартаваць? Асабліва на лева? Дык зараз і пагуляем з вамі ў гульню, якая называецца "Каханка".

 

Ідзе гульня "Каханка". Пасля  гульні

Першая кабета:  Ой, малайцы хлопцы! Відаць не адзін раз апраналі і распраналі жанчын, даводзілі сваіх сяброў да слёз ад смеху. Каб вы яшчэ нашым дзяўчатам паказалі як вы умееце танчыць, вось было б добра!

 

Ідзе танец "Лявоніха". Пасля танца дзяўчына Алёна падыходзіць  да хлопца Васіля.

 

Алёна: Васіль, а Васіль, вазьмі мяне заўтра у горад.

Васіль: Паглядзім на твае паводзіны (усміхаецца) Алёна: Ну і не трэба.

Васіль (абдымае Алёну):ІІаедзем, паедзем, Алёна! Я цябе не толькі ў горад, а і ў сталіцу завязу. Але што я за гэта атрымаю?

 

Алёна: Мех кулакоў. I паўмеха авансам усыплю (частуе яго тумакамі ў грудзі).

Васіль: Ну-ну, я ж табе не падушачка пухавая, каб мяне падбіваць.

Алёна: Будзеш ведаць другі раз.

Васіль: Вось і жаніся на такой.

Алёна: А ты б спытаў на перад, ці пайду я за цябе.

 

Васіль: А дзе ж ты денешся? Ваша ж дзявочая доля такая: бяруць - ідзі, абдымаюць -сядзі.

Алёна: Бывае і наадварот: браў бы, ды рукі кароткія.

 

Васіль: Гэта бывае рэдка, як град улетку (смяецца)

Дзяўчына: Ды перастаньце вы, давайце лепш песню заспяваем "Падушачка".

 

Усе становяцца ў круг і пад музыку перадаюць падушачку па крузе, калі музыка сціхне іў каго ў руках застанецца падушачка, той становіцца на яе, на калені, і цалуе каго захоча.

 

Першая кабета: А што гэта мы ўсё спяваем ды скачам? Нічога не расказваем. Ганна, ты лепш нашай "Талаке" паведай, як ты, за Яся замуж ішла?

 

Гаспадыня: У нас з Ясем усё было як у той казцы.

 

Другая кабета: У якой яшчэ казцы?

 

Гаспадыня: А вы што, не ведаеце? Ну дык слухайце. Паехаў раз царскі сын на паляванне ды заблудзіўся ў лесе. Цэлую ноч блукаў, толькі пад раніцу натрапіў на вёску. Завярнуў ён да адной хаты, зайшоў у дзверы. 3 - за кроснаў устала дзяўчына.

Ідзе тэатралізація  казкі.

 

Дзяўчына: Дрэна калі двор без вушэй, а хата без вачэй.

Царэеіч (убок):  Што гэта яна загадкавае сказала? Мо не пры сваім розуме. (да дзяўчыны) Адна жывешь ці бацькі ёсць?

 

Дзяўчына: Бацькі пайшлі ў пазыку плакаць, а брат пагнаў сто рублёў на пятак меняць.

Царэвіч:   Нічога не разумею. (Убок). Якая прагожая! Белы свет абыдзі - такой не знойдзеш. Толькі пра што яна сказала? (да дзяўчыны) Што ты сказала пра двор без вушэй і пра хату без вачэй? Я не разумеў.

Дзяўчына: А што тут дзіўнага! Ты не здагадаўся, што вушы двара - сабака. Каб ён быў у двары, то забрахаў бы на цябе, а я ведала б , што хтосьці чужы ідзе. Вось табе і двор без вушэй. А хата без вачэй -хата без дзяцей. Каб былі ў сям'і дзеці, яны б праз вакно ўбачылі чужога чалавека і сказалі б пра гэта.

 

Царэвіч: Ну, а пра бацькоў і брата што ты сказала?

 

Дзяўчына (убок): Ой, які ты бесталковы, нездагадлівы! (да царэвіча). Бацькі пайшлі ў пазыку плакаць, бо пайшлі яны на могілкі, на пахаванне суседа. А калі самі памруць - тады добрыя людзі прыйдуць іх пахаваць да паплакаць. Брат сто рублёў пагнаў на пятак меняць - гэта паляванне, бо брат на сторублёвым кані ганяе зайцоў. Упалюе зайцоў - прыбытку на пятак, а каня загоніць - страты на сто рублёў.

Царэвіч:   Такой разумнай і прыгожай дзяўчыны я не сустракаў. Ажанюся толькі з ёй.

Дзяўчына: Вось так неразумны царэвіч ажаніўся на разумнай дзяўчыне.

 

Узяўшыся  за рукі выходзяць за кулісы.

Дзяўчына: Якія цудоўныя загадкі яна царэвічу загадвала.

Гаспадар: Хлопцы, дзяўчаты, а хто з вас ведае загадкі?

1-я удзельніца: А загадкі у нас двухсэнсовыя, але не пра тое што вы падумаеце.

Пайшоў пан да паненкі, пазычыць попіхэнкі. Паненка сказала: "Грубага маеш, не вапхнеш".

 

(кравец, палец, напёрстак)

2-й удзельнік: Прыйшоў да мяне, памацаў мяне,

Падняў капоту, залез на мяне, Сагнаў ахвоту і злез з мяне.

 

 

(печ)

 

3-й удзельнік: У дзеда вісіць, у бабы ззяе Дзед папросіць - баба дае.

 

(калодзеш і журавель)

 

4-й удзельнік: Нагою топну, жыватом прыжму. Адкрыецца камлаціца - галыша ўваткну.   

                                                  (кросны)

5-йудзельнік: Узлезь на мяне, пацялёпкай мяне

Мне стане лягчэй, табе стане смачней.

 

(яблыня)

Гаспадар: Дзякуй, вам, за такія загадкі. А мы вам з гаспадыняй, за гэта, танец падарым. Нашы ножкі туп-туп-тупацяць і на месцы не стаяць.

Ідзе гумарыстычны танец "Заёнец". Пасля танца. Баба:   Ну, дзед! Як бульбу саджаць - дык стары ды хворы... А як сказаць - дык адкуль і сілы ўзяліся.

Дзед:   А каб ты мая бабулечка, маладейшая была, як калісці, дык я б ого-го-го (усе рагочуць).

Баба: Бач, што ўспомніў... Яшчэ успомні, што пры панах было...

Дзед: А то і ўспомню...

 

Ідзе гульня "Як служыў я ў пана..."

 

Дзяўчына: А зараз хлопцы і дзеўкі

                    Пачынаем пець прыпеўкі!

                  Хто капялюш адзявае,

                   Той прыпеўкі заспявае.

 

Сымоніха: А чаму ж, Ганначка, сёння ты нас нічым не частуеш? Ты ж такая добрая гаспадыня. Не пачаставаць "Талаку", гэта велікі грэх.

Лявоніха: Ганна, а што так смачна пахне ў тваёй хаце?

Гаспадыня ( нясе прысмакі на стол): Вы лепей не пытайце, а на стол хутчэй накрывайце?

Сымоніха (нясе бульбу): А бульбачка якая? Смак. Раскажы, Ганна, як ты яе гатуеш? А можа, у цябе бульба другога гатунку?

Гаспадыня: А як вы думалі? Бульбачка ў мяне ў тым годзе ўдалася, сопкая, жоўценькая. (дастае кошык з бульбачкаю). Сорт "магрэта" называецца. Тьфу ты... "андрэта".

Информация о работе Драматургія Кирмаш