Мова у жыццi народа, яе праблемы на Беларусi

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Октября 2013 в 16:17, реферат

Краткое описание

Беларуская мова – дзяржаўная мова нашай краіны і мова тытульнай нацыі – адыгрывае выключна важную ролю ў жыцці беларускага грамадства. Таму ўнармаванасць дзяржаўнай мовы, захаванне адзінства арфаграфічных норм пісьмовай мовы ў значнай ступені забяспечваюць стабільнасць у сферы моўнай камунікацыі і маюць важнае дзяржаўнае і палітычнае значэнне.
Правапіс, адлюстроўваючы асаблівасці і заканамернасці беларускай мовы, з’яўляючыся рэгламентуючым сродкам жывой мовы, не можа працяглы час заставацца нязменным. Бесперапыннае развіццё і ўдасканаленне мовы, якое выяўляецца ў зменах фанетычнага, марфалагічнага і сінтаксічнага характару, абнаўленні лексічнага складу мовы, выклікае неабходнасць удакладняць правапіс, прыводзіць яго ў адпаведнасць з сучаснай моўнай практыкай.

Прикрепленные файлы: 1 файл

МIНIСТЭРСТВА СПОРТУ I ТУРЫЗМУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ.docx

— 27.73 Кб (Скачать документ)

МIНIСТЭРСТВА СПОРТУ I ТУРЫЗМУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

УА «БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАУНЫ УНIВЕРСIТЭТ ФIЗIЧНАЙ КУЛЬТУРЫ»

 

КАФЕДРА БЕЛАРУСКАЙ I РУСКАЙ МОУ

 

РЭФЕРАТ

НА ТЭМУ:  «МОВА У  ЖЫЦЦI НАРОДА, ЯЕ ПРАБЛЕМЫ НА БЕЛАРУСI.

 ПАНЯЦЦЕ БIЛIНГВIЗМУ»   

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

       СТУДЕНТКI 2-ГА КУРСА

        З.Ф.Н

                  СПФ МВС 

 ГРУПЫ №221

                                                                              СУРАВIЦКАЙ ТАЦЦЯНЫ АНАТОЛ`ЕУНЫ

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Мiнск 2013

 Мова у жыццi народа, яе праблемы на Беларусi

Беларуская мова – дзяржаўная мова нашай краіны і мова тытульнай  нацыі – адыгрывае выключна важную ролю ў жыцці беларускага грамадства. Таму ўнармаванасць дзяржаўнай мовы, захаванне адзінства арфаграфічных  норм пісьмовай мовы ў значнай  ступені забяспечваюць стабільнасць у сферы моўнай камунікацыі і  маюць важнае дзяржаўнае і палітычнае значэнне.

Правапіс, адлюстроўваючы асаблівасці і заканамернасці беларускай мовы, з’яўляючыся рэгламентуючым сродкам жывой мовы, не можа працяглы час заставацца нязменным. Бесперапыннае  развіццё і ўдасканаленне мовы, якое выяўляецца ў зменах фанетычнага, марфалагічнага і сінтаксічнага характару, абнаўленні лексічнага складу мовы, выклікае неабходнасць удакладняць правапіс, прыводзіць яго  ў адпаведнасць з сучаснай моўнай практыкай. Беларускі правапіс, які  ў значнай ступені пабудаваны на фанетычныі прынцыпе, асабліва адчувальны да гэтых змен у мове, і таму ён таксама павінен перыядачна ўдасканальвацца. Асабліва актуальным гэта стала ў  канцы ХХ ст., калі ў сістэме беларускай мовы і моўнай практыцы адбыліся пэўныя змены. Істотна абнавіўся слоўнікавы склад беларускай мовы, лексіка папоўнілася  шматлікімі запазычаннямі, на старонках  беларускамоўнага друку атрымалі пашырэнне  ненарматыўныя арфаграфічныя варыянты. У сувязі з гэтым надзённым  стала неадкладнае ўпарадкаванне  правапісу, каб пазбегнуць разнабою ў пісьмовай беларускай мове, забяспечыць  адзінства яе правапісных норм і  аблегчыць навучанне беларускай мове ў школе. Узнікла неабходнасць удакладнення існуючых “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (Мн., 1959), якія былі распрацаваны ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў БССР ад 11 мая 1957 года “Аб удакладненні і  частковых зменах існуючага беларускага  правапісу” і дзейнічалі да 1 верасня 2001 года.

Частковыя змены  правапісу, прынятыя ў 1957 г., не з’яўляліся чарговай рэформай, а ўдакладнялі і развівалі “Правапіс беларускай мовы”, выдадзены ў 1934 г. “Правілы” 1959 г. з’явіліся першай спробай стварэння поўнага зводу беларускага правапісу. Ён быў падрыхтаваны калектывам навуковых супрацоўнікаў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук БССР пад кіраўніцтвам акадэмікаў АН БССР К.К.Атраховіча (Кандрата Крапівы) і П.Ф.Глебкі. У складанні “Правіл” прымалі ўдзел вядомыя вучоныя М.Г.Булахаў, П.М.Гапановіч, М.П.Лобан, М.Р.Суднік, П.П.Шуба.

Арганізацыя і  першыя крокі працы па ўдакладненні і ўдасканаленні правапісных  норм беларускай мовы звязаны з імем народнага паэта Беларусі акадэміка  Якуба Коласа, які на працягу некалькіх  гадоў узначальваў арфаграфічную  камісію і ўнёс вялікі ўклад у  вырашэнне многіх прынцыпова важных пытанняў беларускага правапісу.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 1993 года № 656 “Аб удакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы” была створана Дзяржаўная камісія па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы. Яна разгледзела агульныя праблемы сучаснага беларускага правапісу, тэарэтычна абгрунтавала характар і мэтазгоднасць унясення прапануемых удакладненняў. Дзяржаўная камісія прызнала, што існуючыя правілы беларускага правапісу ў цэлым забяспечваюць функцыянаванне пісьмовай мовы ва ўсіх сферах выкарыстання, не патрабуюць кардынальных змен, і рэкамендавала Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь падрыхтаваць да выдання новую рэдакцыю “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, дзе былі б улічаны прапановы Дзяржаўнай камісіі, а таксама патрэбы сучаснай моўнай практыкі.

Навуковы калектыў у складзе дактароў філалагічных навук акадэміка А.І. Падлужнага, прафесароў А.Я. Міхневіча, М.С. Яўневіча, П.П. Шубы, кандыдата філалагічных навук А.А. Крывіцкага, кіруючыся рэкамендацыямі Дзяржаўнай камісіі, на працягу 1997 – 1998 гадоў падрыхтаваў праект новай рэдакцыі “Правіл”.

На завяршальным этапе  падрыхтоўкі новай рэдакцыі “Правіл” і распарцоўкі праекта Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” 18 студзеня 2006 года Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь была створана рабочая  група, якая пад навуковым кіраўніцтвам доктара філалагічных навук прафесара  В.І. Іўчанкава і доктара філалагічных навук прафесара А.А. Лукашанца канчаткова дапрацавала “Правілы” з улікам заўваг і пажаданняў, што былі зроблены ў час іх неаднаразровага абмеркавання.

Увядзенне ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, прынятага Палатай прадстаўнікоў  Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 24 чэрвеня 2008 года, адобранага Саветам Рэспублікі Нацыянальнага  сходу Рэспублікі Беларусь 28 чэрвеня 2008 года і падпісанага Прэзідэнтам  Рэспублікі Беларусь 23 ліпеня 2008 года, садзейнічае стабілізацыі правапісных  норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы, забяспечвае захаванне адзінага моўнага рэжыму ў школьным навучанні  і адзінства друкаваных беларускамоўных  выданняў, што павышае прэстыж  беларускай мовы ў грамадстве як дзяржаўнай мовы Рэспублікі Беларусь.

 

 

 

 

 

 

 

 

Паняцце «Бiлiнгвiзму»

 Двухмоуе (бiлiнгвiзм) – гэта папераменнае карыстанне дзвюма мовамi калi ж ва ужытку знаходзiцца тры i больш моу, прынята гаварыць пра шмат моуе, або палiлiгвiзм. Сэнс паняцця «двухмоуе» вынiкае з выразу дзве мовы. Такая ж структура яко лацiнска эквiвалента бiлiнгвiзму.

На нашей планеце жывуць многiя народы. Яны знаходзяцца у пастаянным кантакце адзiн, асаблiва этнасныя суседнiя, якiя часта маюць адну тэрыторыю пражывання або знаходзяцца у складзе адной дзяржавы. Моуныя кантакты, якiя дыктуюцца эканамiчными,культурнымi i iншыми сувязями, патрабуюць вывучэння i выкарыстання у моунай практыцы дзвюх i больш моу. Iснуюць i iншыя матывы авалодаць дзвюма цi некалькiмi мовамi.

Вылучаюць наступныя разнавiднасцi дзвухмоуя: iндывiдуальные, калi дзвюма мовамi валодаюць толькi асобня члены калектыву; групавое, калi дзвухмоунымi з`яуляюцца цэлыя группы або асобныя сацыяльныя слаi; поунае, цi суцэльнае, калi дзвухмоуе з`яуляюцца характэрным для усiх сацыяльна-культурных груп народа. Можна гаварыць i пра нацыянальнае двухмоуе, калi яно пашарына сярод прадстаунiкоу усёй нацыi. Дзяржаунае двухмоуе называюць тады, калi у адной краiне статус дзяржаунай, цi афiцыйнай, маюць дзве мовы. Пры гэтым дзяржаунае двухмоуе можа суправаждацца iндывiдуальным аднамоуем, калi насельнiцтва краiны распадаецца на некалькi аднамоуных калектывау.

Дзвухмоуе – з`ява складаная, шматбаковая. Яна можа разглядацца у трох аспектах: псiхалагiчным, педагагiчным i сацыялiнгвiстычным. Псiхалагiчны яго аспект звязаны з асаблiвасцямi псiхалагiчнага складу iндывiда, з яго разумовымi здольнасцямi, эмацыянальнай прыстасавальнасцю i г. д., з праблемай пераключэння з аднаго моунаго кода на другi. Педагагiчны бок двухмоуя закранае розныя аспекты навучання другой мове, у тым лiку i уплыу адной мовы на працэс засваення другой. Сацыялiнгвiстычная характарыстыка двухмоуя грунтуецца на такiх параметрах, як: сфера выкарытсання першай i другой мовы; ступень авалодання мовамi; набор сацыяльна-функцыянальных кампанентау моу, якiя выкарыстоувае двухмоуны iндывiд (лiтаратурная мова, дыялект, жаргон i г. д.); размеркаванне камунiкатыуных функцый памiж мовамi; кантынгент ахопленых двухмоуем членау соцыуму i шырыня выкарыстання другой мовы; ацэнка двухмоунымi iндывiдамi уласнага двухмоуя як сацыяльна-лiнгвiстычнага феномена.

На тэрыторыи Беларуси двухмоуе iснавала здауна, хоць яго характар I састауныя кампаненты мянялiся. Ужо у перыяд Вялiкага кнаства Лiтоускага iснава беларуска-царкоунаславянскае пiсьмовае i вуснае двухмоуе. З пашыреннем на тэрыторыi Беларусi польскай мовы пачало складвацца беларуска-польскадвухмоуе. Пазней, калi пасля трох падзелау Рэчы Паспалiтай беларускiе землi адышлi да Расii i функцыi афiцыйнай мовы у значнай ступенi стала выконваць руская мова, шырока развiваецца беларуска-рускае двухмоуе. У раёнах сумеснага пражывання беларусау з iншымi народамi фармiравалася беларуска-лiтоускае, беларуска-латышскае, беларуска-яурэйскае i г. д. двухмоуе. Моуная сiтуацыя на Беларусi у пэуныя гiстарычныя перыяды характарызавалася у цэлым як шматмоуныя, кампанентамi якой былi пералiчаныя вышэй канкрэтныя разнавiднасцi двухмоуя пры фактычным аднамоуi значнай часткi беларускага насельнiцтва.

Сучасная моуная сiтуацыя на Беларусi характарызуецца пераважна суiснаваннем i выкарыстаннем беларускай i рускай моу i можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоуе. Значная частка насельнiцтва Беларусi актыуна карыстаецца i рускай, i беларускай мовамi у розных сферах грамадскай дзейнасцi. Аднак iснуюць i значная кантыгенты людзей, якiя практычна карыстаюцца толькi якой-небудзь адной мовай. Пра характар беларуска-рускага дзвухмоуя i наогул пра моуную сiтуацыю на тэрыторыi Беларусi сведцаць i матэрыялы перапiсау.

Поуная характарыстыка дзвухмоуя у Рэспублiцы Беларусь прадугледжвае дэталёвы аналiз функцыянiравання нацыянальнай беларускай i iншых моу у кожнай з камунiкатыуных сфер, таму што у залежнасцi ад сферы зносiн размеркаванне суiснуючых моу i iнтэнсiунасць iх выкарыстання могуць быць рознымi. Сёння i беларуская, i руская мовы выкарыстоуваюцца у большасцi важнейшых сфер, аднак у колькасцi адносiнах пераважае усе ж руская.

У сiтуацыi двухмоуя узаемадзеянне моу, якiя кантактуюць, прыводзiць да iнтэрферэнцыi, г. зн. Пры мауленнi на адной мове ужываюцца элементы другой мовы.

Блiзкародны характар беларускай i рускай моу абумоулiвае шматлiкасць у устойлiвасць iнтэрферэнцыйных памылак пры мауленнi на той цi iншай мове. Аднак яны, як правiла, не уплываюць на працэс разумлення выказанняу як на беларускай, так i на рускай мовах. Таму праблема iнтэрферэнцыi для беларуска-рускага двухмоуя стаiць, пераважана, як праблемы культуры беларускай i рускай моу ва умоувах двухмоуя.

 

 

 

 

 

 

Лiтаратура

  1. www.journ.bsu.by/index.php?option=com_content&task=view&id=199&Itemid=263
  2. Михневич, А. Я. «Энцыклапедыя ад А да Я». – Минск, 1994.

 

 

 

 

 

 

 

 


Информация о работе Мова у жыццi народа, яе праблемы на Беларусi