Экспресивный синтаксис
Автореферат, 16 Мая 2014, автор: пользователь скрыл имя
Краткое описание
Праблема функцыянавання сінтаксічных адзінак знаходзіцца ў цэнтры ўвагі сучаснай лінгвістыкі. Асаблівую значнасць набывае даследаванне экспрэсіўных сінтаксічных канструкцый - сінтаксічных сродкаў, якія ўдзельнічаюць у перадачы эмоцый, пачуццяў, ацэнак, надаюць паведамленню вобразнасць і выразнасць, дазваляюць эстэтычна і псіхалагічна ўздзейнічаць на рэцыпіента. Розныя аспекты гэтай праблемы сталі аб'ектам увагі вядомых вучоных беларускай і замежнай лінгвістыкі (Г.М. Акімавай, Ш. Балі, Э.М. Берагоўскай, В.У. Вінаградава, В.А. Маславай, Р.Я. Салганіка, А.П. Скавароднікава, Б. Тошавіча, А.І. Яфімава і інш.). Разам з тым многія пытанні застаюцца нявырашанымі: недастаткова даследаваны спосабы і прыёмы стварэння экспрэсіўных сінтаксічных канструкцый, не раскрыты функцыі, якія могуць выконваць экспрэсіўныя сінтаксемы рознага тыпу ў мастацкім тэксце. У сувязі з гэтым аналіз спосабаў выражэння і функцыянавання сродкаў экспрэсіўнага сінтаксісу ў мове твораў асобных пісьменнікаў уяўляецца актуальным. Ён дае магчымасць раскрыць ролю і месца сінтаксічных сродкаў у сістэме сэнсава-эмацыянальнай арганізацыі тэксту, вылучыць і ўлічыць дадатковыя значэнні, якія могуць набываць сінтаксічныя адзінкі рознай структуры ў беларускай мове, назапашвае матэрыял пра стылістычныя рэсурсы мовы, дае каштоўныя звесткі для выяўлення спецыфікі нацыянальнай мовы на сінтаксічным узроўні.
Прикрепленные файлы: 1 файл
Русак Аўтарэферат.doc
— 135.00 Кб (Скачать документ)Раздзел 3.2 "Экспрзсіўнае функцыянаванне складаных поліпрэдыкатыўных сказаў" прысвечаны аналізу складаных сінтаксічных канструкцый, якія будуюцца больш чым з дзвюх прэдыкатыўных адзінак і набываюць экспрэсіўнасць дзякуючы выкарыстанню аднародных прэдыкатыўных частак. Такія сінтаксічныя адзінкі дазваляюць пісьменніку аб'ядноўваць разнастайныя падзеі ў сказ-мікраапавяданне: Старажытныя летапісы <...> расказваюць, як раззлаваліся самі па сабе камяні ў Аюдзоры ў восьмым стагоддзі; як магутны землятрус разбурыў горад Дзвін у дзевятым стагоддзі; як у дзесятым стагоддзі абараняўся ад ашалелых камянёў Звартноц <...>; як у чатырнаццатым стагоддзі ў руіны ператварыўся Татырскі манастыр <...>; як у семнаццатым стагоддзі падземны грымак разбурыў старажытны храм Лз/?н/...("Ахвярны двор"); выкарыстоўваюцца пры стварэнні пейзажных замалёвак, дзе падкрэсліваюць гарманічную ўзаемасувязь усіх дэталей навакольнага асяроддзя: Купкамі <...> чырванела <...> канюшына; якраз пасярод лужка <...> зіхцелі прыгожыя агеньчыкі <...>; у левым кутку рэдка, па адным стаялі белыя-белыя рамонкі <...>; беленькія, зграбненькія, нібы нейкае сяйво, зорачкі, рассыпаныя па ўсім лужку, дзе болей, дзе меней; жоўтыя, смелыя вочы святаянніку і ружовыя, тонкія, махрыстыя, як павыразаныя кім смолкі; а над усім лужком, крыху вытыркаючыся з травы, мройліва, як мярэжа, трымцяць слёзкі <...> ("Свята"); перадаюць плынь свядомасці пісьменніка, аб'ядноўваючы і супастаўляючы з'явы, якія не выяўляюць лагічных сувязей, а звязваюцца паміж сабой аўтарскімі асацыяцыямі, успамінамі, адчуваннямі: <...> затым [успаміны - B.P.] беражна апусцілі ля самага падножжа Хібін, у горадзе Кіраўску, дзе ў багатым мінералагічным музеі зусім неспадзявана асляпіў вочы ружова-чырвоны, з яркімі крапінкамі камень эўдыяпіт, які тут спрадвеку называюць саамскай крывёю і пра які народ склаў нават легенды <...>; і тут жа ўспомніўся другі экспанат з другога Кольскага музея: "Государю царю u елйкому князю Фёдору Мвановйчу всея Русй бйют челом, плачютца сйрота твоя государева, Пазрецкйе волостй лопарйшка Фомка Кондратьев сын во всех лопарей место", -у 1595 годзе плакаўся цару ад імя ўсіх лапароў абраны скарджальнік <...>; пасля ўспаміны вярнулі тугі, з марскімі пырскамі вецер, калі "Камета" імчала нас да бухты Кіслая <...> ("У сабакі на хвасце").
Складаныя поліпрэдыкатыўныя сказы з аднароднымі часткамі ў творах Янкі Сіпакова становяцца больш эфектыўнымі сродкамі ўздзеяння на чытача, калі аўтар уключае ў іх разнастайныя стылістычныя фігуры (градацыю, полісіндэтон): За гады застою, калі заахвочвалася пагардлівае стаўленне да беларускай мовы, калі з лёгкасцю неймавернай закрываліся беларускія школы, калі беларускіх дзяцей "па жаданні бацькоў" вызвалялі ад вывучэння беларускай мовы, а беларускую літаратуру 'ш выкладалі на рускай мове, мы выхавалі не адно пакаленне маладых людзей, якія не ўмеюць ні пісаць, ні чытаць na-беларуску ("Наталенне смагі").
Аналіз мастацкіх твораў Янкі Сіпакова дазволіў вылучыць у якасці экспрэсіўных складаныя сказы з лексічнымі паўторамі. Такія канструкцыі перадаюць эмацыянальнае ("узрушанае") разважанне і апавяданне: Разбурыць старажытны храм - калі ласка. атруціць зямлю — калі ласка, асушыць балоты і забіць рэкі - калі ласка, вырачыся сваёй роднай мовы - мы першыя, мы з радасцю, калі ласка...("Узятак з маўчання"); пашыраюць выяўленчыя магчымасці складаных сказаў, паколькі паўторы актуалізуюць істотныя, цэнтральныя для мастацкага вобраза дэталі: У гасцініцы - спёка, на вуліцы -спёка, у аўтобусе - таксама спёка, нават задуха ("Аазісы"); ужываюцца з рытміка-інтанацыйнай функцыяй (паўтор слоў і словазлучэнняў арганізуе структуру складанага сказа, уплывае на яго рытміку, набліжае празаічны тэкст да паэтычнага): Але ж сярэднявечча - гэта яшчэ унікальная, разняволеная любоўная лірыка. Гэта менестрэлі, гэта ваганты, гэта галіарды, паэзія бесклапотных шкаляроў. Гэта фрывольныя французскія фарсы. Гэта, урэшце, сакавіты "Дэкамерон" ("Як птушкі ў лёце").
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі
1. Праведзены
комплексны аналіз сродкаў
2. Тыповымі экспрэсіўнымі сродкамі ў прозе Янкі Сіпакова выступаюць сінтаксічныя фігуры размяшчэння і перастаноўкі (парантэза, парцэляцыя, сегментацыя, абзацавае чляненне). У аўтарскім кантэксце ўсе яны вызначаюцца поліфункцыянальнасцю. Так, парцэляцыя разнастайных кампанентаў выказвання вылучае важныя для мастацка-вобразнага апісання прыметы прадметаў, абставіны і накіраванасць дзеянняў; ужываецца для імітацыі маўленчай манеры персанажа з мэтай больш поўнай характарыстыкі яго душэўнага стану, а таксама перадае спецыфіку маўленчай манеры аўтара; выступае сродкам узмацнення эмацыянальнага элемента ў семантыцы выказвання, падкрэсліваючы эмацыянальна-суб'ектыўныя пачуцці пісьменніка, яго асабістыя адносіны да сказанага.
Як своеасаблівы спосаб аўтарскага каменціравання тэксту і як паказальнік шматпланавасці мастацкага маўлення ў прозе пісьменніка выступае парантэза. Парантэтычныя канструкцыі (сінтаксічна гэта ўстаўныя словы, словазлучэнні, сказы і групы сказаў) дазваляюць пісьменніку на фоне агульнага выказвання вылучыць тое, што выклікае эмацыянальнае ўзрушэнне; удакладніць сказанае; выдзеліць і актуалізаваць найбольш важныя кампаненты выказвання; перадаць "чужое" маўленне. Парантэза дае аўтару магчымасць у межах аднаго сказа выступіць адначасова і як суб'ект маўлення, і як назіральнік-аналітык, падзяліцца з чытачом сваёй рэакцыяй на змест выказанага. Парантэтычныя канструкцыі выяўляюць схільнасць пісьменніка да парушэння лінейнага характару выказвання з мэтай больш поўнай і дакладнай перадачы мастацкага зместу.
Эмацыянальна-экспрэсіўная насычанасць прозы, арыентаваная на непасрэднае ўспрыманне чытача, выяўляецца ў суб'ектыўна-аўтарскім абзацавым чляненні тэксту. Падзел звышфразавага адзінства на невялікія сказы-абзацы выражае эмацыянальны змест паведамлення; дапамагае стварыць ілюзію глыбокага роздуму пісьменніка ці яго персанажаў, надаць аўтарскаму маўленню філасофскае гучанне; дазваляе перадаваць апісаныя падзеі больш дынамічна ці, наадварот, запаволена; павышае выразнасць маўлення, засяроджваючы ўвагу адрасата на самых істотных элементах паведамлення.
У сістэме фігур экспрэсіўнага сінтаксісу ў прозе Янкі Сіпакова адметнае месца займае сегментацыя. Праз выкарыстанне такіх сегментаваных канструкцый, як назоўны тэмы і інфінітыў тэмы, пісьменнік фіксуе ўвагу рэцыпіента на камунікатыўна значных элементах маўлення, актывізуе асацыяцыі чытача, выяўляе ўласную пазіцыю і ўздзейнічае на эмацыянальную сферу адрасата [2, 3, 4, 5, 7, 9, 10, 11].
3. Адметнымі экспрэсіўнымі сродкамі прозы Янкі Сіпакова выступаюць фігуры павелічэння аб'ёму выказвання, такія як сінтаксічны паралелізм і перыяд.
Разнастайныя тыпы паралельных канструкцый (паралельныя часткі сказа, сказы, групы сказаў) у моўнай тканіне твораў пісьменніка вырашаюць шэраг стылістычных задач: выражаюць эмацыянальны змест паведамлення; выступаюць як прыём інтымізацыі аўтарскага маўлення; ужываюцца для інтэнсіфікацыі пытання, для пераканання і доказу; падкрэсліваюць працягласць дзеяння; надаюць выразнасць падабенству ці супрацьлегласці апісаных з'яў; выконваюць вобразна-выяўленчую функцыю, аб'ядноўваючы разнастайныя факты ў цэласную мастацкую характарыстыку прадметаў апісання.
Перыяд у творах пісьменніка найчасцей мае форму складаназалежнага сказа, у якім галоўнай частцы падпарадкоўваецца некалькі даданых аднаго віду. Як складаная форма звязнай мовы гэтая канструкцыя дае магчымасць развіваць складаныя паводле зместу думкі, паказваць мноства з'яў, падзей, учынкаў у іх узаемасувязі. Перыядам Янкі Сіпакова найбольш уласцівы апавядальны характар. Яны даюць магчымасць у эканомнай форме перадаваць максімальную інфармацыю і тым самым вырашаюць разнастайныя мастацкія задачы: запавольваюць ці дынамізуюць паведамленне, характарызуюць пэўны прамежак часу з пазіцыі яго насычанасці падзеямі. У аўтарскім кантэксце вылучаюцца перыяды-экспазіцыі і перыяды-лірычныя адступленні. Перыяды-экспазіцыі, паказваючы на час, месца і разнастайныя ўмовы развіцця сюжэту, ствараюць фон, на якім адбываецца завязка асноўнага дзеяння і больш рэльефна акрэсліваецца асноўная сюжэтная лінія. Перыяды-лірычныя адступленні дакладна перадаюць разважанні, роздум аўтара, выражаюць эмацыянальны змест паведамлення. Своеасаблівую стылістычную нагрузку яны набываюць ў канцы твора, бо вылучаюць на першы план галоўную думку аўтара [1, 8].
- Для мовы празаічных твораў пісьменніка характэрна экспрэсіўнае функцыянаванне простыхсказаў. Простыя сінтаксічныя канструкцыі, якія ўтвараюць семантычна звязаныя групы, выступаюць як сродкі лаканізацыі маўлення і як адгерэнтныя сродкі сінтаксічнай экспрэсіўнасці. Яны дазваляюць пазбегнуць падрабязных апісанняў, калі неабходна абмаляваць сітуацыю асобнымі штрыхамі, вылучыць на першы план найбольш важныя для паведамлення дэталі, стварыць абрыс апісанай рэчаіснасці і тым самым выявіць дакладнасць, фактаграфічнасць паведамлення (асабліва ў мастацкай публіцыстыцы), актуалізуюць настраёвую танальнасць твора, перадаюць эмацыянальную ўзрушанасць аўтара-апавядальніка, выступаюць як сродак актывізацыі думкі чытача [6].
- У якасці адгерэнтных сродкаў выражэння экспрэсіі ў прозе Янкі Сіпакова выступаюць складаныя поліпрэдыкатыўныя сказы з аднароднымі прэдыкатыўнымі часткамі. У аўтарскім кантэксце яны найчасцей выконваюць вобразна-выяўленчую функцыю: дазваляюць аб'ядноўваць шэраг разнастайных дзеянняў у адзін сказ-мікраапавяданне, тым самым падкрэсліваюць часавае адзінства і дынаміку падзей ці, наадварот, пазбаўляюць паведамленне дынамізму, надаюць яму статычны характар; выяўляюць гарманічную ўзаемасувязь ўсіх дэталей навакольнага асяроддзя ў пейзажных замалёўках; пры падрабязным апісанні прадметаў, з'яў ужываюцца, каб паказаць аднолькавую значнасць усіх уласцівасцей апісаных аб'ектаў; даюць магчымасць аб'ядноўваць, пералічваць і супастаўляць з'явы, якія не выяўляюць лагічных сувязей, а звязаны паміж сабой толькі асацыяцыямі і ўспамінамі пісьменніка. Экспрэсіўна-выяўленчы патэнцыял поліпрэдыкатыўных сказаў узрастае пры выкарыстанні градацыі, полісіндэтону і лексічных паўтораў. Градацыя паказвае працэс нарастання ўражання, пачуцця, перажывання. Шматразовы паўтор злучнікаў і злучальных слоў надае выказванню рытмічнасць, узмацняе сэнсавае і эмацыянальнае напружанне, засяроджвае ўвагу чытача на змесце кожнай аднароднай часткі. Лексічны паўтор у кантэксце складанага сказа ўжываецца для перадачы эмацыянальнага разважання і апавядання, для актуалізацыі істотных дэталей і рытмізацыі выказвання, a таксама для сувязі развітых прэдыкатыўных частак [8].
Сінтаксічная арганізацыя празаічных твораў Янкі Сіпакова раскрывае неардынарнасць і арыгінальнасць ідыястылю аўтара. Пісьменнік творча падыходзіць да выкарыстання класічных сродкаў і прыёмаў экспрэсіўнага сінтаксісу, узбагачаючы іх структурна і функцыянальна. Моўныя пошукі Сіпакова-празаіка ўносяць значны ўклад у развіццё сістэмы экспрэсіўных сінтаксічных канструкцый, а таксама раскрываюць патэнцыяльную магчымасць мастацкага тэксту ўзбагачаць склад экспрэсіўных сродкаў літаратурнай мовы.
Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў
Асноўныя палажэнні і вывады дысертацыйнага даследавання ўносяць уклад у вывучэнне заканамернасцей функцыянавання экспрэсіўных сінтаксічных канструкцый у мастацкім празаічным кантэксце і могуць быць выкарыстаны пры падрыхтоўцы навуковых прац па лінгвастылістыцы і функцыянальным сінтаксісе.
Матэрыялы дысертацыі атрымаюць прымяненне пры выкладанні ў ВНУ вучэбных дысцыплін '"Сучасная беларуская літаратурная мова", "Стылістыка беларускай мовы", "Лінгвістычны аналіз тэксту", пры падрыхтоўцы спецкурсаў і правядзенні спецсемінараў, прысвечаных праблемам экспрэсіўнага сінтаксісу і аналізу мовы мастацкіх твораў, пры напісанні курсавых, дыпломных прац і магістэрскіх дысертацый.
Матэрыялы даследавання могуць выкарыстоўвацца ў лексікаграфічнай практыцы пры складанні слоўнікаў стылістычных фігур і прыёмаў, а таксама пры стварэнні падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Асноўныя палажэнні і вывады дысертацыі адлюстраваны ў наступных публікацыях:
Артыкулы ў рэцэнзуемых перыядычных выданнях
- Русак, В.У. Структура і стылістычнае выкарыстанне сінтаксічна паралельных канструкцый у творах Я. Сіпакова / В.У. Русак // Беларуская лінгвістыка / рэдкал.: А.А. Лукашанец, В.М. Нікалаева (адк. рэд.) [і інш.]. -Мінск, 2006. - Вып. 58. - С. 127-134.
- Русак, В.У. Устаўныя канструкцыі ў мастацкім тэксце Янкі Сіпакова / В.У. Русак // Беларуская лінгвістыка / рэдкал.: А.А. Лукашанец, В.М. Нікалаева (адк. рэд.) [і інш.]. - Мінск, 2007. - Вып. 59. - С. 106-115.
- Русак, В.У. Сказ-абзац у сістэме сродкаў экспрэсіўнага сінтаксісу Янкі Сіпакова / В.У. Русак // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. - 2007. - № 3. - С. 24-29.
- Русак, В.У. Парцэляцыя як поліфункцыянальны спосаб стылістычнага сінтаксісу ў творах Янкі Сіпакова / В.У. Русак // Вес. Нац. акад. навук Беларусі. Сер. гуманітар. навук. -2008. -№ 1.-C. 117-122.
Артыкул у зборніку навуковых прац
5. Качан, В.У. Пра адзін сродак сінтаксічнай арганізацыі мовы мастацкага вора / В.У. Качан // Навуковы дэбют : зб. навук. арт. / Беларус. дзярж. пед. н-т; рэдкал.: І.І. Цыркун [і інш.]. - Мінск, 2004. - С. 142-144.