Экспресивный синтаксис

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 16 Мая 2014 в 20:40, автореферат

Краткое описание

Праблема функцыянавання сінтаксічных адзінак знаходзіцца ў цэнтры ўвагі сучаснай лінгвістыкі. Асаблівую значнасць набывае даследаванне экспрэсіўных сінтаксічных канструкцый - сінтаксічных сродкаў, якія ўдзельнічаюць у перадачы эмоцый, пачуццяў, ацэнак, надаюць паведамленню вобразнасць і выразнасць, дазваляюць эстэтычна і псіхалагічна ўздзейнічаць на рэцыпіента. Розныя аспекты гэтай праблемы сталі аб'ектам увагі вядомых вучоных беларускай і замежнай лінгвістыкі (Г.М. Акімавай, Ш. Балі, Э.М. Берагоўскай, В.У. Вінаградава, В.А. Маславай, Р.Я. Салганіка, А.П. Скавароднікава, Б. Тошавіча, А.І. Яфімава і інш.). Разам з тым многія пытанні застаюцца нявырашанымі: недастаткова даследаваны спосабы і прыёмы стварэння экспрэсіўных сінтаксічных канструкцый, не раскрыты функцыі, якія могуць выконваць экспрэсіўныя сінтаксемы рознага тыпу ў мастацкім тэксце. У сувязі з гэтым аналіз спосабаў выражэння і функцыянавання сродкаў экспрэсіўнага сінтаксісу ў мове твораў асобных пісьменнікаў уяўляецца актуальным. Ён дае магчымасць раскрыць ролю і месца сінтаксічных сродкаў у сістэме сэнсава-эмацыянальнай арганізацыі тэксту, вылучыць і ўлічыць дадатковыя значэнні, якія могуць набываць сінтаксічныя адзінкі рознай структуры ў беларускай мове, назапашвае матэрыял пра стылістычныя рэсурсы мовы, дае каштоўныя звесткі для выяўлення спецыфікі нацыянальнай мовы на сінтаксічным узроўні.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Русак Аўтарэферат.doc

— 135.00 Кб (Скачать документ)

Праблема функцыянавання сінтаксічных адзінак знаходзіцца ў цэнтры ўвагі сучаснай лінгвістыкі. Асаблівую значнасць набывае даследаванне экспрэсіўных сінтаксічных канструкцый - сінтаксічных сродкаў, якія ўдзельнічаюць у перадачы эмоцый, пачуццяў, ацэнак, надаюць паведамленню вобразнасць і выразнасць, дазваляюць эстэтычна і псіхалагічна ўздзейнічаць на рэцыпіента. Розныя аспекты гэтай праблемы сталі аб'ектам увагі вядомых вучоных беларускай і замежнай лінгвістыкі (Г.М. Акімавай, Ш. Балі, Э.М. Берагоўскай, В.У. Вінаградава, В.А. Маславай, Р.Я. Салганіка, А.П. Скавароднікава, Б. Тошавіча, А.І. Яфімава і інш.). Разам з тым многія пытанні застаюцца нявырашанымі: недастаткова даследаваны спосабы і прыёмы стварэння экспрэсіўных сінтаксічных канструкцый, не раскрыты функцыі, якія могуць выконваць экспрэсіўныя сінтаксемы рознага тыпу ў мастацкім тэксце. У сувязі з гэтым аналіз спосабаў выражэння і функцыянавання сродкаў экспрэсіўнага сінтаксісу ў мове твораў асобных пісьменнікаў уяўляецца актуальным. Ён дае магчымасць раскрыць ролю і месца сінтаксічных сродкаў у сістэме сэнсава-эмацыянальнай арганізацыі тэксту, вылучыць і ўлічыць дадатковыя значэнні, якія могуць набываць сінтаксічныя адзінкі рознай структуры ў беларускай мове, назапашвае матэрыял пра стылістычныя рэсурсы мовы, дае каштоўныя звесткі для выяўлення спецыфікі нацыянальнай мовы на сінтаксічным узроўні.

Проза Янкі Сіпакова - прадстаўніка філалагічнага пакалення беларускіх пісьменнікаў, аўтара з арыгінальным мастацкім мысленнем - прадстаўляе багаты і змястоўны матэрыял для аналізу разнастайных адзінак экспрэсіўнага сінтаксісу, што, у сваю чаргу, можа быць выкарыстана для вывучэння сінтаксічнай экспрэсіўнасці і для больш грунтоўнага і шматаспектнага асэнсавання структурна-сінтаксічнай арганізацыі мовы мастацкага твора.

АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РАБОТЫ

Сувязь работы з буйнымі навуковымі праграмамі і тэмамі.

Дысертацыя выканана ў межах навуковых тэм кафедры беларускага мовазнаўства Установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка" "Слова, фразеалагізм, словазлучэнне ў кантэксце" (№ 2002235, 2002-2005) і "Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння", (№ 20062334, 2006-2010).

Мэта і задачы даследавання. Мэта працы - раскрыць асаблівасці структурнай арганізацыі і семантыка-стылістычнай функцыі сродкаў экспрэсіўнага сінтаксісу, тыповых для празаічнага кантэксту Янкі Сіпакова.

Для дасягнення пастаўленай мэты ў дысертацыі ставяцца і вырашаюцца наступныя задачы: ілюстрацыйных прыкладаў (12 пазіцый), спіс публікацый суіскальніка (11 пазіцый). У дысертацыі змешчана адна дыяграма. Агульны аб'ём даследавання складае 129 старонак, з іх 107 старонак займае асноўны тэкст.

АСНОЎНЫ ЗМЕСТ ДЫСЕРТАЦЫІ

Ва ўводзінах абгрунтоўваецца актуальнасць даследавання сродкаў экспрэсіўнага сінтаксісу ў празаічным тэксце, раскрываецца ступень асвятлення праблемы ў работах лінгвістаў, пералічваюцца прымененыя ў працы метады і прыёмы інтэрпрэтацыі моўных фактаў.

Першая глава "Праблема сінтаксічнай экспрэсіўнасці мастацкага тэксту ў лінгвістычных даследаваннях " уключае два раздзелы.

У раздзеле 1.1 "Экспрэсіўнасць як катэгорыя лінгвістыкі: сутнасць, асноўныя канцэпцыі" зроблены агляд навуковых падыходаў да вызначэння сутнасці экспрэсіўнасці. Адзначаецца, што катэгорыя экспрэсіўнасці - адна з найбольш неакрэсленых і мнагазначных у лінгвістыцы. Адны даследчыкі разглядаюць яе як аднакампанентную з'яву, атаясамліваючы з эмацыянальнасцю, інтэнсіўнасцю ці ацэначнасцю. Другія - лічаць экспрэсіўнасць многакампанентнай катэгорыяй і ў якасці яе састаўных частак разглядаюць розныя з'явы: эмацыянальнасць і выразнасць, вобразнасць і ацэначнасць і г.Д-Аналіз суадносін паміж паняццем экспрэсіўнасці, з аднаго боку, і такімі паняццямі, як эмацыянальнасць, эматыўнасць, вобразнасць, выразнасць, канатацыя, ацэначнасць, з другога, дазваляе найбольш апраўданым лічыць падыход да экспрэсіўнасці як многакампанентнай катэгорыі, у адносінах да якой усе астатнія пералічаныя з'явы выступаюць ў якасці састаўных частак. Пры гэтым пад эмацыянальнасцю ў дысертацыі разумеецца здольнасць моўнага сродку выражаць разнастайныя эмацыянальныя рэакцыі, пад эматыўнасцю -лінгвістычная характарыстыка тэксту як сукупнасці моўных сродкаў, здольных выклікаць у рэцыпіента пэўныя эмоцыі. 3 паняццем выразнасці звязваецца, перш за ўсё, фармальная арганізацыя выказвання з мэтай узмацнення эмоцый, эстэтычнага ўздзеяння. Вобразнасць разглядаецца як здольнасць моўных сродкаў надаваць паведамленню вобразна-выяўленчы характар. Канатацыя тлу.мачыцца як дадатковае адценне сэнсу, а ацэначнасць як здольнасць моўных сродкаў выражаць станоўчыя ці адмоўныя адносіны таго, хто гаворыць, да прадмета маўлення.

У раздзеле 1.2 "Структурна-сінтаксічная арганізацыя мастацкага твора і экспрэсіўнасць" адзначаецца, што экспрэсіўнасць - адна з асноўных уласцівасцей мастацкага тэксту. Гэта абумоўлена сумяшчэннем у камунікатыўнай пазіцыі мастака слова некалькіх пачаткаў: імкненнем паведаміць пра пэўныя падзеі і з'явы, рэалізаваць свае эмоцыі, перажыванні і ўздзейнічаць на адрасата. У сучасным мовазнаўстве падкрэсліваецца значны экспрэсіўны патэнцыял сінтаксісу твораў мастацкай літаратўры. Рознымідаследчыкамі прапануюцца разнастайныя дэфініцыі сінтаксічнай экспрэсіўнасці. У дысертацыі за аснову ўзята вызначэнне Э.А. Трафімавай: "Сінтаксічная экспрэсіўнасць - здольнасць сінтаксічных структур мець эмацыянальную накіраванасць ці служыць сродкам лагічнага ўзмацнення выяўленчасці, выразнасці, вобразнасці".

У сістэме экспрэсіўных сінтаксічных адзінак вылучаюцца моўныя сродкі, у якіх першапачаткова закладзены экспрэсіўна-выяўленчыя якасці (інгерэнтныя), і канструкцыі, якія набываюць экспрэсію толькі ў пэўным кантэксце дзякуючы майстэрству пісьменніка (адгерэнтныя). Да інгерэнтных сродкаў экспрэсіўнага сінтаксісу адносяцца сінтаксічныя фігуры - спосабы сінтаксічнай арганізацыі маўлення, якія ўжываюцца найперш у межах фразы і рэалізуюць экспрэсіўныя якасці выказвання. У якасці адгерэнтных сродкаў экспрэсіўнага сінтаксісу ў сістэме мастацкага твора могуць выступаць сказы, разнастайныя паводле будовы, мэты выказвання і інтанацыі, асаблівасці сувязі паміж сказамі, рытміка-інтанацыйная арганізацыя тэксту, спосабы перадачы чужога маўлення і іншыя сінтаксічныя сродкі і прыёмы, якія дазваляюць пісьменніку дасягнуць пэўнага эмацыянальнага і вобразна-выяўленчага эфекту.

Другая глава "Інгерэнтныя экспрэсіўныя сродкі сінтаксісу ў прозе Янкі Сіпакова" прысвечана аналізу фігуратыўных канструкцый, тыповых для аўтарскага празаічнага кантэксту. Прыводзіцца дыяграма, якая ілюструе склад сістэмы стылістычных фігур у прозе Янкі Сіпакова (гл. малюнак 1).

Малюнак 1 - Стылістычныя фігуры ў прозе Янкі Сіпакова

*анафара, эпіфара, сімплака, стык, кальцо, паліптот;

**антытэза, апазіяпезіс, градацыя, гемінацыя, інверсія, полісіндэтон, асіндэтон, эліпсіс, хіязм, рытарычныя фігуры, мауленча-дыялагічныя  фігуры.

Колькасныя падлікі разнастайных фігур, зафіксаваных у творах пісьменніка, дазволілі вылучыць у якасці тыповых фігуры размяшчэння іперэстаноўкі (парцэляцыя, парантэза, абзацавае чляненне, сегментацыя) і фігуры павелічэння аб'ёму выказвання (сінтаксічны паралелізм, перыяд). Другая глава складаецца з двух раздзелаў.

У раздзеле 2.1 "Фігуры размяшчэння і перастаноўкі як экспрэсіўныя элементы аўтарскага празаічнага кантэксту" разглядаюцца асаблівасці функцыянавання фігур, заснаваных на незвычайнай расстаноуцы слоў і словазлучэнняў ці на парушэнні граматычнага парадку і сінтаксічнай цэласнасці выказвання. Раздзел уключае чатыры падраздзелы.

У першым падраздзеле аналізуецца структура і функцыянальная накіраванасць парцэляваных канструкцый. У мове твораў Янкі Сіпакова парцэляцыя - тыповы спосаб афармлення празаічнага радка. У аўтарскім кантэксце шырока ўжываюцца разнастайныя структурныя тыпы парцэляваных канструкцый: аднаслоўныя і мнагаслоўныя: / ў аазісе, аказваецца, усё, як і ўсюды. Звычайна ("Аазісы"); У пустыні няма, на што прысесці. Апрача сваіх ног ("Аазісы"); адзіночныя і "ступеньчатыя" (калі да базавай канструкцыі далучаецца некалькі парцэлятаў): Будзь здароў, дружа! Прывітанне тваёіі Украіне. Ад маёй Беларусі ("Паштоўкі ў Кіеў"); Аднак была ў яго [Тараса Шаўчэнкі - B.P.J і с«ая хата. У сэрцы. У душы. Ва ўяўленні. Намаляваная. Белая-белая. 3разнасцежанымі вокнамі - /' таму крылатая ("Хата").

Найчасцей у выглядзе парцэлятаў пісьменнік афармляе даданыя члены сказа: азначэнні: Трон вярхоўнага патрыярха і каталікоса ўсіх армян Вазгена Першага. Перламутравы і недасяжны ("Варзоб"); дапаўненні: Хораша тады, не ўключаючы святла, у цёмным пакоі сядзець вось так ля акна і рассеяна глядзець на вуліцу, дзе яшчэ светла. I думаць. Пра нешта сваё, запаветнае ("Даверлівая зямля"); акалічнасці: Вязні інквізітарскіх адзіночак пры выхадзе з турмы слепнуць ад сонца. Назаўсёды ("Ціхая Акіянія"). У асобных выпадках аўтар парцэлюе дзейнікі: А ад Сангачы асталася толькі добрая памяць. I вочы ("Па зялёную маланку"); выказнікі і часткі састаўных выказнікаў: Як выглядае натуральнае муміё? Чорная такая з бураватым адценнем кроппя. I пахне хвояй ("Аазісы"); Было яшчэ вельмірана. 1 вельмі холадна ("Дажджом"); часткі складаных сказаў: Кветкі ён [Уладзівасток - B.P.J звязеае ў снапы і носіць іх на каромыслах... Яку нас носяць ваду ("ІДіхая Акіянія).

У творах Янкі Сіпакова парцэляваныя канструкцыі ўжываюцца з выяўленчай (50%), характаралагічнай (30%), эмацыянальна-выдзяляльнай (20%) функцыямі. Выяўленчую функцыю парцэляцыя выконвае тады, калі пры яе ўдзеле адбываецца мастацка-вобразная канкрэтызацыя апісанага (парцэляты акцэнтуюць увагу на дэталях, значных з пазіцыі аўтарскага бачання і ўспрымання): Арцюхі - гэта сад садоў. Самотных і пакінутых ("Сады"); Гадоў дваццаць таму ўскінуўся сюды пажар. У самае лета, у самую сухмень, у самы руплівы час - каліўсе былі ў полі ("Акно, расчыненае ў зіму").

Характаралагічная функцыя парцэляцыі заключаецца ў імітацыі (узнаўленні) маўленчай манеры суб'екта паведамлення (аўтара, апавядальніка) ці персанажа. У творах Янкі Сіпакова гэтая функцыя рэалізуецца ў разнастайных кантэкстах.

Па-першае, у гутарковым маўленні персанажаў (10% ад агульнай колькасці зафіксаваных парцэлятаў): Што ў вёску! У нас у горад [мядзведзь — B.P.J прыйшоў. У самы цэнтр. Раніцаю ("Ціхая Акіянія"). Выкарыстанне парцэляцыі перадае фрагментарнасць гутарковага маўлення, пэўную самастойнасць частак сказа, бо размоўцу даводзіцца на хаду падбіраць найбольш дакладныя і значныя ў камунікатыўным плане моўныя сродкі, папраўляць, удакладняць сказанае.

Па-другое, у маўленні аўтара-апавядальніка (15% парцэлятаў): A прымусіць іх [герояў - B.P.J перазнаёміцца між сабою - асоб, якія да гэтага нічога не ведалі адзін пра аднаго. Разгаварыць іх. I каб ім было цікаеа. I сам-насам. I з табою - чалавекам, які адважыўся ўзнаеіць іх з небыцця, адважыўся нарадзіць іх і даць ім нармальнае жыццёў прасторы ("Як птушкі ў лёце"). У такіх выпадках парцэляцыя стварае ілюзію непасрэднага фарміравання і паступовага разгортвання аўтарскай думкі.

Па-трэцяе, у кантэкстах з няўласна-простай мовай: Маці <...> ўзрадавалася: як хораша. што <...> яна зноў пабачыць сва'г дарагое дзіця. Хаця, якое ўжо гэта дзіця! Дзімачку ж таксама хутка сорак гадкоў будзе. Зімою. Зімою ж яна яго нарадзіла. У партызанах. Пад самую вясну ўжо ("Трава ў pace"). У такіх выпадках парцэляцыя дазваляе ў межах аўтарскага выкладу перадаваць своеасаблівасць арганізацыі маўлення герояў.

Эмацыянальна-выдзяляльную функцыю парцэляцыя выконвае тады, калі выступае сродкам узмацнення змацыянальнага элемента ў семантыцы выказвання: Вось яна [яблыня - B.P.J, кісла-салодкая. Ёй падавай усё! I адразу! I цалкам! He задумваючыся ("Сады").У празаічным кантэксце Янкі Сіпакова надзвычай адметныя выпадкі вынясення парцэлятаў у асобныя абзацы, выкарыстання некалькіх парцэлятаў у межах невялікага выказвання, ужывання ступеньчатай парцэляцыі: Хто ж па-сапраўднаму адказаў за Чарнобыль? За раскулачванне? За салавецкія ці калымскія лагеры? За неперспектыўныя вёскі? За перакідку рэк? За Салігорск, Наваполацк, Магілёў? ("Узятак з маўчання").

У другім падраздзеле даследуюцца будова і функцыянальнае прызначэнне парантэтычных канструкцый - уставак, граматычна не звязаных з членамі сказа, якія выконваюць сэнсавую, экспрэсіўную функцыі і ўносяць у асноўнае выказванне дадатковыя паведамленні, удакладненні, тлумачэнні.

Парантэтычныя канструкцыі ў творах пісьменніка маюць разнастайную будову і сінтаксічна адпавядаюць: устаўным словам: Што такое Каракумы, разумееш вось тут, у аазісе, успомніўшы раптам, што такія аазісы займаюць у Туркменіі ўсяго толькі адзін — адзін! — працэнт плошчы ("Аазісы"); устаўным словазлучэнням: Барханнае полг ўразіла вышынёю барханаў — сапраўдныя горы! — чысцінёю жоўтага колеру, плаўнасцю ценяў і ліній ("Аазісы"); устаўным сказам: / асмялелі ўжо да таго, што Толя Круцікаў, самы рашучы сярод нас (а шгпо ён, зубрэвіцкі малец, адважны — не сумнявайцеся: еырашыў чамусьці самадумам, што абавязкова павінен скончыць філасофскі факулыпэт Маскоўскага універсітэта імя Ламаносава, і скончыў гэты факультэт!) падступіўся да Уладзіславы Францаўны, мусіць, з самым балючым пытаннем ("Сцежкаю Зубрэвічы - Ляўкі").

Парантэтычныя канструкцыі, якія адпавядаюць устаўным словам і словазлучэнням, у аўтарскім маўленні выступаюць як прыём, пры дапамозе якога пісьменнік падкрэслівае тое, што можа застацца незаўважаным чытачом, і тое, што выклікае эмацыянальнае ўзрушэнне: / Аўгіння пачала — сама, сваімі рукамі — рэзаць дужа рахманых і свойскіх нясушак, якімі яна і цешылася, <...> зякіміўмела нават і пагаварыць...("Бывайце, Вясёлыя Скакухі").

У якасці тыповага экспрэсіўнага прыёму разглядаюцца клічныя парантэтычныя канструкцыі (яны складаюць 20% ад агульнай колькасці зафіксаваных уставак). У мастацкім кантэксце такія ўстаўкі ўжываюцца для перадачы эмацыянальных ацэнак, рэакцый аўтара і яго герояў на тое, пра што гаворыцца: Ён [Радаслаў - B.P.J таксама ганарыўся зараз сваім парадам: як гэта здорава, што партызаны — аж дваццаць тысяч лясных мсціўцаў! — адразу ж пасля вызвалення Мінска горда прайшлі каля яго руін, якія яшчэ пахлі пажарам <...> ("Партызанскі парад")-

Информация о работе Экспресивный синтаксис