Сістэма жанраў сучаснай навуковай літаратуры
Реферат, 19 Мая 2015, автор: пользователь скрыл имя
Краткое описание
Развіцце сучаснай навуковай літаратуры прывяло к узнікненню новых відаў жанраў. Яшчэ ў пачатку мінулага стагодзя такія паняцці як рэцэнзія, рэзюмэ, анатацыя, водгук і шмат іншых выкарыстоўваліся вельмі рэдка. Аднак у наш час, з развіццем навукі, тэхнікі, міжнароднага супрацоўніцтва з іншымі странамі, з¢яўяюцца новыя тэрміны, словы, а адсюль і новыя навуковыя літаратурныя жанры. Гэта звязана з тым, што мова і навука цесна звязаны паміж сабой.
Прикрепленные файлы: 1 файл
белмова.docx
— 39.07 Кб (Скачать документ)Сутнасць анатавання і рэферавання заключаецца ў максімальным змяншэнні, скарачэнні аб'ёму крыніцы інфармацыі пры захаванні яго асноўнага зместу. Здзяйсняючы кампрэсію першакрыніц, анатацыя і рэферат робяць гэта прынцыпова рознымі спосабамі.
У адрозненні ад рэферата, анатацыя з’яўляецца максімальна кароткім паведамленнем аб змесце кнігі, артыкула. Як правіла, анатацыя складаецца з простых сказаў.
Схема анатацыі:
1) прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара;
2) назва кнігі (зборніка, артыкула);
3) месца выдання, выдавецтва, год;
4) аб'ём (колькасць старонак, малюнкаў, табліц);
5) кароткі змест (пералік
асноўных палажэнняў тэксту-крыніцы);
6) пытанні, разгледжаныя ў заключэнні і вывадах;
7) выкарыстанне ў тэксце літаратуры;
8) чытацкае прызначэнне.
Паміж рэфератам і анатацыяй існуюць пэўныя адрозненні:
1) у рэфераце інфармацыя
выкладаецца з пазіцый аўтара
арыгінала без ацэнкі рэферэнтам
выкладаемага, у анатацыі — фармулёўкамі
рэферэнта;
2) рэферат знаёміць чытача з асноўнымі пытаннямі, праблемамі і пад., дае адказ на пытанне, менавіта якая інфармацыя змяшчаецца ў тэксце, анатацыя ж толькі павярхоўна дае ўяўленне аб чым гаворыцца ў арыгінале, аблягчае пошук неабходнай інфармацыі;
3) рэферат будуецца на
аснове ключавых фрагментаў тэксту,
анатацыя ж пішацца сваімі
словамі.
Пры складанні анатацыі звычайна выкарыстоўваюць наступныя стандартныя звароты мовы (моўныя клішэ).
Лексічныя сродкі для напісання анатацыі:
- Артыкул (работа) апублікаваны (змешчаны, надрукаваны …) у часопісе (газеце …)
- Манаграфія выйшла ў свет у выдавецтве …
- Артыкул прысвечаны пытанню (тэме, праблеме …)
- Артыкул уяўляе сабой абагульненне (агляд, выклад, аналіз, апісанне …) (чаго?)
- Аўтар ставіць (асвятляе) наступныя праблемы …
закранае наступныя пытанні …
засяроджвае ўвагу на праблемах…
- У артыкуле (кнізе, раздзеле …) разглядаецца (абагульняецца…) (што?)
- гаворыцца (пра што?)
- даецца ацэнка (аналіз, абагульненне) (чаго?)
- прадстаўлены пункт гледжання (на што?)
- Артыкул (…) адрасаваны (каму?)
- можа быць выкарыстаны (кім?)
- уяўляе цікавасць (для каго?)
Па змесце і мэтавым прызначэнні анатацыі бываюць:
- даведачныя (апісальныя, інфармацыйныя) - характарызуюць тэматыку дакумента, паведамляюць якія-н. звесткі аб ім, але не даюць яго крытычнай характарыстыкі;
- рэкамендацыйныя - характарызуюць дакумент і даюць ацэнку яго прыдатнасці для пэўнай катэгорыі спажыўцоў, з улікам узроўню падрыхтоўкі, узросту і іншых асаблівасцей спажыўцоў.
Па паўнаце ахопу зместу анатуемага дакумента і чытацкім прызначэнні
- агульныя - характарызуюць дакумент у агульным аспекце і разлічаны на шырокае кола спажыўцоў;
- спецыялізаваныя (аналітычныя) - характарызуюць дакумент толькі ў пэўных аспектах, яго вызначаную частку ці толькі тыя раздзелы, параграфы і старонкі дакумента, якія прысвечаны пэўнай тэме; разлічаны на вузкае кола спецыялістаў;
- аглядавая - змяшчае абагульненую характарыстыку двух і больш дакументаў, блізкіх па тэматыцы.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
У сваёй рабоце я разглядзеў найбольш распаўсюжданыя жанры сучаснай навуковай літіратуры такія як анатацыя, водгук, рэзюмэ, рэферат, тэзісы. Даў да іх вызначэнне, класіфікацыю, апісаў патрабаванні да афармлення. Выявіў адрозненне паміж рэфератам і анатацыяй. Прывеў прыклады некаторых моўных клішэ.
Для студэнта любой ВНУ навуковая мова з’яўляецца не толькі сродкам авалодання пэўнай інфармацыяй, але і сродкам яе рэалізацыі ў канкрэтных відах вучэбнай дзейнасці: пры напісанні кантрольных і курсавых работ, у дакладах і выступленнях на семінарах, канферэнцыях, дыскусіях і гэтак далей. Для таго, каб кваліфікавана падрыхтаваць і аформіць навуковую працу, неабходна ведаць не толькі асаблівасці пісьмовай навуковай мовы, асноўныя заканамернасці функцыянальнага стылю навукі, але і шэраг патрабаванняў, якія прад’яўляюцца да афармлення вынікаў навукова-даследчых прац разнастайных паводле жанраў.
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
- Антанюк, Л. А. Беларуская навуковая тэрміналогія: фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыяніраванне/ Л. А. Антанюк. – Мінск, 1987.
- Беларуская мова: энцыклапедыя. – Мінск, 1994.
- Булыка, А. М. Слоўнік іншамоўных слоў: у 2 т./ А. М. Булыка. – Мінск, 1999.
- Красней В.П. Беларуская тэрміналогія: зборнік артыкулаў / В.П. Красней; рэдкал.: Э.А.Ялоўская (адк. рэд.) [і інш.]; навук. рэд. М.Р. Прыгодзіча. – Мінск: БДУ, 2011. – С. 134 – 138.
- Красней, В. П. Навуковы стыль сучаснай беларускай літаратурнай мовы/ В. П. Красней // Беларуская мова ў другой палове ХХ ст.: матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі. – Мінск, 1998. – С. 16–19.
- Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / пад рэд. А. Я. Баханькова. – Мінск, 1994.
- Лепешаў І.А. Сучасная беларуская літаратурная мова: спрэчныя пытанні: Дапаможнік / І.Я. Лепешаў.– Гродна: ГрДУ, 2002. - 207 с.
- Ляшчынская В.А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: Вучэб. дапаможнік. - Мн.: РІВШ БДУ. 2001. - 256 с.
- Маршэўская, В.В. Беларуская мова. Прафесійная лексіка ў сінтаксічным і стылістычным аспектах. – Гродна, 2002
- Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі / Арашонкава Г.У., Булыка А.М., Люшцік У.В., Падлужны А.І.; Навук. рэд. А.І. Падлужны. - Мн.: Беларуская навука, 1999. - 175 с.