Сістэма жанраў сучаснай навуковай літаратуры

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Мая 2015 в 16:16, реферат

Краткое описание

Развіцце сучаснай навуковай літаратуры прывяло к узнікненню новых відаў жанраў. Яшчэ ў пачатку мінулага стагодзя такія паняцці як рэцэнзія, рэзюмэ, анатацыя, водгук і шмат іншых выкарыстоўваліся вельмі рэдка. Аднак у наш час, з развіццем навукі, тэхнікі, міжнароднага супрацоўніцтва з іншымі странамі, з¢яўяюцца новыя тэрміны, словы, а адсюль і новыя навуковыя літаратурныя жанры. Гэта звязана з тым, што мова і навука цесна звязаны паміж сабой.

Прикрепленные файлы: 1 файл

белмова.docx

— 39.07 Кб (Скачать документ)

Мiнiстэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі

«Беларуска-Расійскі Універсітэт»

 

 

 

Кафедра «Беларуская, Руская і замежныя мовы»

 

 

 

Рэферат па дысцыпліне «Беларуская мова(прафесійная лексіка)»

Тэма «Сістэма жанраў сучаснай навуковай літаратуры»

 

 

 

 

 

Выканаў: студэнт гр.ПГБЗ-141

Шавель.А.В.

Праверыў:

Панежа В.В.

 

 

 

 

 

Магілёў 2014

 
План:


 

 

 

УВОДЗІНЫ

 

Развіцце сучаснай навуковай літаратуры прывяло к узнікненню новых відаў жанраў. Яшчэ ў пачатку мінулага стагодзя такія паняцці як рэцэнзія, рэзюмэ, анатацыя, водгук і шмат іншых выкарыстоўваліся вельмі рэдка. Аднак у наш час, з развіццем навукі, тэхнікі, міжнароднага супрацоўніцтва з іншымі странамі, з¢яўяюцца новыя тэрміны, словы, а адсюль і новыя навуковыя літаратурныя жанры. Гэта звязана з тым, што мова і навука цесна звязаны паміж сабой.

Вельмі шмат даследванняў правяліся і вядуцца па гэтай тэме. Існуе шмат спрэчных пытанняў па сучаснай навуковай беларускай мове на сённяшні час. Вялікі ўклад па вывучэнню гэтай тэмы ўнеслі такія навукоўцы як Булыка А.М., Лепешаў І.А., Красней В.П, Прыгодзіч М.Р. і шмат іншых.

На сучасным этапе выпушчана шмат тэрміналагічных, іншамоўных слоўнікаў, а так сама вучэбных дапаможнікаў для студэнтау і выкладчыкаў, апублікавана шмат навуковых праў і даследванняў.

Каб кваліфікавана падрыхтаваць і аформіць навуковую працу, неабходна ведаць не толькі асаблівасці пісьмовай навуковай мовы, асноўныя заканамернасці функцыянальнага стылю навукі, але і шэраг патрабаванняў, якія прад’яўляюцца да афармлення вынікаў навукова-даследчых прац.

 

 

НАВУКОВЫ СТЫЛЬ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ МОВЫ.

 

Асноўныя функцыi мовы навуковых тэкстаў — гэта функцыi аб'ектывацыi i перадачы навуковых ведаў. Таму aсноўнымі жанрамi навуковага стылю з'яўляюцца манаграфii, навуковыя артыкулы (для некаторых галiн ведаў у беларускай навуковай лiтаратуры гэта асноўны жанр), падручнiкi і дапаможнiкi, дысертацыi, рэцэнзii, рэфераты, агляды. Кагнiтыўная i камунiкатыўная функцыi абумоўлiваюць адбор адпаведных моўных сродкаў, спецыфiку мовы навуковых тэкстаў. Значыць, у мове гэтых тэкстаў выкарыстоўваюцца такiя сродкi, якiя адпавядаюць унiверсальным стылярысам навуковага стылю, caмымі iстотнымі з якiх з'яўляюцца аб'ектыўнасць, дакладнасць, лагiчнасць, абагульнёнасць.

Дакладнасцю i аб'ектыўнасцю абумоўлена тэрмiналагiчнасць і кнiжнасць лексiкi навуковага стылю.

Імкненнем да аб'ектыўнасцi i дакладнасцi тлумачыцца спецыялiзацыя агульнаўжывальных слоў у навуковым кантэксце. Сутнаць гэтага працэсу заключаецца ў тым, што ў навуковым стылi значэнне агульнаўжывальнага слова абмяжоўваецца, звужаецца яго семантычны аб'ём, у нейкай меры нейтралiзуецца ўнутраная форма, у вынiку чаго слова набывае спецыяльнае значэнне i як бы адасабляецца ад слоў агульналiтаратурнай мовы, напрыклад: корань (у батанiцы — "падземная частка раслiны", у матэматьщы — "матэматычная велiчыня, якая пры ўзвядзеннi яе ў пэўную ступень дае даны лiк"), клетка (у прыродазнаўстве — "элементарная адзiнка будовы арганiзма, якая складаецца з ядра, пратаплазмы i абалонкi") i падобнае. Такiя словы складаюць у навуковым стылi хоць i нязначны, але своеасаблiвы aўтaномны пласт.

Характэрны для развiцця навуковага стылю таксама рост выкарыстання запазычанай лексiкi. Ужыванне вялiкай колькасцi тэрмiнаў i кнiжных слоў мiжнароднага тэрмiналаriчнага фонду, рост у ix саставе iнтэрнацыяналiзмаў сведчьщь аб наблiжэннi навуковага стылю беларускай лiтаратурнай мовы да мiжнародных стандартаў i разам з тым аб яго адасабленнi, адчужэннi ад агульнаўжывальных сродкаў моўнага выражэння [Красней В.П.].

Жанры навуковай літаратуры

Жанр — форма арганізацыі моўнага матэрыялу ў межах таго або іншага стылю [Беларуская мова].

У жанравых адносінах навуковая мова з’яўляецца адной з найбольш багатых. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю абумоўлена, перш за ўсё, наяўнасцю трох падстыляў (уласна навуковага, навукова-папулярнага, навукова-вучэбнага) і вялікага мноства тыпаў навуковых тэкстаў.

Асноўнымі жанрамі навуковай літаратуры, з якімі часта сустракаюцца студэнты, з’яўляюцца даклад, рэферат, канспект, тэзісы, анатацыя.

 

РЭЗЮМЭ

Рэзюмэ — кароткія вывады, ці сціснутыя вывады са сказанага; кароткі выклад зместу, сутнасці артыкула, прамовы. Чытач заўсёды спачатку чытае рэзюмэ, пасля чаго вырашае, ці ёсць неабходнасць чытаць увесь тэкст артыкула [Булыка].

 

Як складаецца рэзюмэ: даследчык звычайна пасля прачытання артыкула па сваёй спецыяльнасці прыходзіць да якой-небудзь высновы адносна змешчаных у ім звестак. Гэтая выснова можа быць скарочана запісана за некалькі хвілін.

 

Выбар моўных сродкаў для пабудовы рэзюмэ падпарадкаваны асноўнай задачы кампрэсіі інфармацыі: мінімум моўных сродкаў — максімум інфармацыі. Таму гэта звычайна 1–3 выразныя, сціслыя, дакладныя сказы, якія раскрываюць, на думку аўтара, самую сутнасць аб'екта, які апісваецца.

Напрыклад: на аснове вылічэння тыпізаваных адносінаў будуецца вылічэнне функцыянальных структур, прызначаных для апісання гэтых структур і працэсаў, што ў іх адбываюцца. Разглядаюцца магчымасці яго выкарыстання.

ТЭЗІСЫ

Тэзісы (грэч.) - каротка сфармуляваныя асноўныя палажэнні абзаца, даклада і пад.; сцісла сфармуляваныя вывады і абагульненні, якія слухач (чытач) запісвае ў форме цытат або ўласных фармулёвак, што маюць характар сцвярджэння [Беларуская мова].

У тэзісах раскрываюцца асноўныя палажэнні, ідэі артыкула, кнігі, твора. Яны складаюцца пры паўторным чытанні. Тэкст разбіваецца на часткі, у кожнай з іх вылучаецца галоўнае. Падрыхтаваць тэзісы — значыць запісаць асноўныя думкі тэксту. Звычайна яны нумаруюцца — так лягчэй захаваць логіку аўтарскіх разважанняў.

Паводле змешчанага ў іх матэрыялу і паводле зместу тэзісы могуць быць:

1) першаснымі (арыгінальнымі) — з’яўляюцца сціслым выкладам  уласнага даклада, артыкула аўтара;

2) другаснымі — складаюцца  на базе першасных тэкстаў, якія  належаць іншаму аўтару (падобныя  да анатацыі, рэферата ці канспекта).

Кожны тэзіс звычайна падаецца асобным абзацам, асвятляе асобную мікратэму.

Тэзісы маюць дакладна нарматыўную змястоўна-кампазіцыйную структуру, у якой можна вылучыць:

1) прэамбулу — уступная  растлумачальная частка міжнародага пагаднення, закона, іншага прававога акта;

2) асноўнае тэзіснае палажэнне;

3) заключны тэзіс.

Лагічны падзел зместу тэзісаў падкрэсліваецца фармальна ці графічна:

1) фармальнае выражэнне лагічных узаемасувязей паміж тэзісамі можа дасягацца:

    • выкарыстаннем слоў па-першае, па-другое і іншых на пачатку кожнага тэзіса;
    • выкарыстанне апазіцыйных выразаў тыпу знешнія фактары – унутраныя прычыны.

2) графічна логіка выкладу  матэрыялу здзяйсняецца праз  нумарацыю тэзісаў.

Уменне правільна фармуляваць тэзісы з’яўляецца паказчыкам узроўню падрыхтаванасці чытача, разумення ім тэмы, ступені авалодання матэрыялам і метадамі самастойнай працы з кнігай.

РЭФЕРАТ

Рэферат — (ням. referat, лац. referre - дакладваць, паведамляць) – 1) кароткі выклад зместу дакумента або яго часткі, які ўключае асноўныя фактычныя звесткі, вывады, неабходныя для першапачатковага азнаямлення з дакументам і вызначэння мэтазгоднасці звароту да яго; 2) даклад, заснаваны на крытычным аглядзе кніг [Булыка].

Рэферыраванне — гэта інтэлектуальны творчы працэс, які ўключае асэнсаванне тэксту, пераўтварэнне інфармацыі аналітычна-сінтэтычным спосабам і стварэнне новага (другаснага) тэксту.

Гэта адзін з найбольш складаных відаў самастойнай работы. Рэферыраванне вучыць чалавека ўдумліва працаваць з літаратурай, арыентавацца ў ёй, выбіраючы патрэбную інфармацыю.

Па паўнаце выкладу зместу інфарматыўныя (рэфераты-канспекты) змяшчаюць у абагульненым выглядзе ўсе палажэнні першаснага дакумента + аргументацыю, ілюстрацыйны матэрыял, звесткі аб методыцы даследавання, выкарыстаным абсталяванні, сферы прымянення індыкатыўныя (указальныя, рэфераты-рэзюмэ, “рэфератыўная анатацыя”) Змяшчаюць толькі асноўныя палажэнні, якія цесна звязаны з тэмай рэферуемага дакумента; адсутнічае падрабязны выклад вынікаў даследавання; тэкст рэферата складаецца з набору ключавых слоў і словазлучэнняў (займаюць прамежкавае становішча паміж рэфератам і анатацыяй, “падказваюць” чытачу, патрэбна яму звяртацца да першаснага дакумента ці не).

Па колькасці рэфераваных першакрыніц

    • манаграфічныя - пішуца па адной працы
    • аглядавыя - складаюцца на аснове некалькіх прац па адной тэме, што дае магчымасць супастаўлення розных пунктаў гледжання па канкрэтным пытанні.

Па чытацкім прызначэнні

    • агульныя - выкладаюць змест дакумента агульна, у цэлым; разлічаны на шырокае кола чытачоў;
    • спецыялізаваныя - выкладаюць змест, арыентаваны на спецыялістаў пэўнай галіны ведаў.

Па складанні (кім)

    • аўтарскія - аўтарэферат дысертацыі;
    • складзеныя спецыялістамі (прафесіяналамі-рэферэнтамі) - складзеныя спецыялістамі той галіны навукі, да якой адносіцца рэферат.

Схема інфарматыўнага рэферата:

1) уступ або загалоўкавая  частка (бібліяграфічнае апісанне  крыніцы; вызначэнне характару, раскрыццё  сэнсу артыкула).

Артыкул называецца (мае назву, носіць назву); тэма артыкула ўяўляе сабой... (абагульненне, пераказ, адбор, аналіз, апісанне і да т. п.); у артыкуле разглядаецца (што?)..., даецца ацэнка, аналіз (чаму?)...; у артыкуле (навуковай працы, даследаванні, нарысе, урыўку, главе) аўтар ставіць (закранае, асвятляе, падымае) пытанні (праблемы)...

2) апісанне або ўласна-рэфератыўная  частка (змест асноўных пытанняў  і праблем, закранутых у крыніцы, вынікі даследаванняў, указваецца  колькасць табліц, ілюстрацый і  інш.; выклад пазіцыі аўтара крыніцы ідзе аб'ектыўна, без суб'ектыўнай ацэнкі рэферэнтам выкладаемага).

У дапаможніку разглядаецца; у 1-й тэме аўтар адзначае, што; затым даследуецца; перш за ўсё адзначаецца, што; аўтарам разглядаецца; тэма 2 прысвечана; аўтар вылучае; аўтарам звяртаецца ўвага на тое, што (у прыватнасці, звяртаецца ўвага на тое, што); гэтаму прысвечана 3-я тэма дапаможніка; аўтар рэкамендуе; далей аўтар зазначае, што; тэма 4-я прысвечана … і г. д.

3) заключная частка (вывады  аўтара, заўвагі рэферэнта аб  значэнні, своечасовасці артыкула).

Аўтар прыходзіць да вываду (заключэння); у заключэнне можна сказаць, што...; сутнасць ранейшага выкладу зводзіцца да наступнага...; абагульняючы сказанае; у выніку можна прыйсці да вываду...; падзяляем пункт гледжання, прытрымліваемся падобнай думкі (меркавання), прызнаем заслугі (добрыя якасці, вартасці); адзначаем недахопы, папракаем у недакладнасці, разыходзіцца ў поглядах, крытыкуе, пярэчыць; аўтар не раскрывае зместу, супярэчыць, ставіць невыканальную задачу, крытычна ставіцца (адносіцца), незразумела, што... .

Схема індыкатыўнага рэферата:

1) загалоўкавая частка, якая  складаецца з дакладнага бібліяграфічнага  апісання крыніцы;

2) рэфератыўная частка, якая  змяшчае асноўную інфармацыю;

3) даведачны апарат (колькасць  ілюстрацый, табліц, бібліяграфія).

Разгледжаны асаблівасці лічбавых сістэм фазавай сінхранізацыі. Прапанавана методыка аналізу як статычных, так і дынамічных характарыстык. Прыведзены метад аналізу ўстойлівасці лічбавых сістэм фазавай сінхранізацыі ў выпадку невялікіх разузгадненняў, на аснове якога ўтворана галіна ўстойлівасці даследуемай сістэмы.

Ключавыя словы: лічбавыя сістэмы фазавай сінхранізацыі, імітацыйная мадэль, галіна ўстойлівасці.

Кампаненты любога рэферата:

• бібліяграфічнае апісанне крыніцы;

• уласна рэфератыўны тэкст (асноўная інфармацыя);

• даведачны апарат (колькасць ілюстрацый, табліц, схем і інш.).

Кампазіцыя рэферата

Як і іншыя навуковыя тэксты, рэферат мае пэўную кампазіцыю:

1. Уступ. Задачы ўступу  наступныя:

    • даць зыходныя дадзеныя тэксту (назва, дзе выдадзены і калі);
    • звесткі пра аўтара (прозвішча, імя, імя па бацьку, спецыяльнасць, навуковая ступень, навуковае званне);
    • раскрыць сэнс назвы працы, чаму яна прысвечана, у сувязі з чым напісана.

2. Пералік асноўных пытанняў  і праблем, пра якія гаворыцца  ў першакрыніцы.

3. Аналіз самых важных, на думку рэферэнта, пытанняў, якія  ўздымаюцца ў тэксце-крыніцы. Робячы  такі аналіз, неабходна абгрунтаваць  важнасць выбраных пытанняў, коратка  перадаць думку аўтара, выказаць  свае погляды наконт меркаванняў  аўтара першакрыніцы.

4. Агульны вывад аб  значнасці ўсёй тэмы ці праблемы  рэферыруемага тэксту.

Моўныя клішэ

Пры складанні тэксту рэферата часта ўжываюцца наступныя стандартныя выразы (моўныя клішэ):

Кніга (манаграфія, зборнік …) складаецца з уводзінаў … (двух, …) главаў (раздзелаў …)

Артыкул называецца (носіць назву, мае назву)

У першым (другім …, дадзеным) раздзеле (кнігі, дакумента …)

Аналізуецца (даследуецца, асвятляецца …) (што ?), праблема (якая?), даецца аналіз (чаму?)

У даследаванні (навуковай працы, урыўку …) аўтар ставіць (асвятляе, падымае, закранае) пытанні (праблемы) …

Гаворка ідзе (пра што ?) пра тое, што …

У артыкуле (…) пададзены пункт гледжання на …

Падрабязна даследуюцца формы і метады (чаго?)

Звяртаецца ўвага (на што?), даказваецца (што?)

Падкрэсліваецца выключна важнае значэнне …

Асобна разглядаюцца пытанні (чаго?) (якія?)

Далей адзначаецца (што?)

У заключэнні аўтар гаворыць (што?) (пра што?)

У выніку робяцца высновы: "…"

Завяршаючы работу, аўтар піша: "…"

 

ВОДГУК

Водгук — навуковая праца, у якой аўтар дзеліцца сваімі ўражаннямі аб навуковай працы іншага аўтара, пры гэтым не ставіць перад сабой мэты ўсебакова ахарактарызаваць змест і навуковую структуру.

Аўтар прыходзіць да вываду (заключэння …), пераканаўча даказвае…, прытрымліваецца пункту гледжання …, крытыкуе … і іншыя.

 

АНАТАЦЫЯ

Анатацыя (лац. annotation – заўвага) — 1) кароткі выклад зместу, прызначэння кнігі, артыкула, зборніка; 2) сціслая, кароткая характарыстыка арыгінала, якая перадае змест у выглядзе пераліку асноўных пытанняў, а часам дае і крытычную ацэнку.

Информация о работе Сістэма жанраў сучаснай навуковай літаратуры