Автор работы: Пользователь скрыл имя, 30 Апреля 2013 в 01:15, реферат
Атрымаўшы перамогу ў Курскай бітве, Чырвоная Армія распачала наступленне на велізарным фронце і восенню 1943 года ўступіла на тэрыторыю Беларусі. Беларуская стратэгічная наступальная аперацыя, якая ўвайшла ў гісторыю пад кодавай назвай "Баграціён" - гэта адна з найбуйнейшых стратэгічных аперацый Вялікай Айчыннай вайны. Аперацыя праводзілася з мэтай разгрому нямецкай групы армій "Цэнтр" і вызвалення Беларусі. Мэта рэферата: Прааналiзаваць пачатковы этап вызваленне Беларусi i распрацоуке i падрыхтоуке аперацыi Баграцiен.
Увядзенне 3
Глава 1. Пачатак вызвалення Беларусі 4
Глава 2. Аперацыя «Баграціён» 6
1.1Падрыхтоўка аперацыі 6
1.2Два этапы аперацыі 7
Заключэнне 15
Спіс выкарыстанай літаратуры 16
Тактыка і стратэгія
Беларуская стратэгiчная аперацыя ўяўляла сабой сiстэму адначасовых i паслядоўных па фронту i глыбiнi франтавых i армейскiх аперацый, якiя ажыццяўлялiся па адзiнай задуме для дасягнення агульнай стратэгiчнай мэты. Напрыклад, 1-ы Беларускi фронт пасля завяршэння Бабруйскай аперацыi паслядоўна правёў Мiнскую (29 чэрвеня—4 лiпеня) i Люблiн-Брэсцкую (18 лiпеня—2 жнiўня), 3-i Беларускi фронт пасля Вiцебска-Аршанскай аперацыi — Мiнскую (29 чэрвеня—4 лiпеня), Вiльнюскую (5—20 лiпеня) i Каўнаскую (28 лiпеня—28 жнiўня), 1-ы Прыбалтыйскi пасля Вiцебска-Аршанскай — Полацкую (29 чэрвеня—4 лiпеня) i Шаўляйскую (5—31 лiпеня) аперацыi. Пры гэтым штабамi франтоў i армiй быў набыты станоўчы вопыт камандавання па падрыхтоўцы наступных аперацый у ходзе папярэднiх i правядзенню iх без перапынку цi пасля нязначных па часе аператыўных паўз.
Характэрная рыса савецкай ваеннай стратэгii ў Беларускай аперацыi — майстэрскае выкарыстанне савецкiмi войскамi такога рашучага спосабу дзеянняў, як акружэнне. У ходзе наступлення войскi франтоў акружылi i разбiлi буйныя групоўкi працiўнiка ў раёнах Вiцебска, Бабруйска, Мiнска, Вiльнюса i Брэста. Пры гэтым акружэнне мiнскай групоўкi ворага ажыццяўлялася ў працэсе паралельнага i франтальнага праследавання працiўнiка на глыбiнi каля 250 км ад пярэдняга краю абароны. Гэта з’явiлася новым дасягненнем савецкага аператыўнага майстэрства.
У ходзе Мiнскай аперацыi войскi 3-га Беларускага фронту фарсiравалi Бярэзiну, 2 лiпеня занялi населены пункт Вiлейка i перарэзалi чыгунку Мiнск—Вiльнюс. Адначасова на паўднёвы захад ад Мiнска конна-механiзаваная група 1-га Беларускага фронту авалодала горадам Стоўбцы, адрэзаўшы гiтлераўцам шляхi адыходу на Баранавiчы, Брэст. Злучэннi 3-й армii i 1-га гвардзейскага танкавага корпуса iмклiва развiвалi наступленне ў напрамку Мiнска. Ранiцай 3 лiпеня 2-i гвардзейскi танкавы корпус ва ўзаемадзеяннi з войскамi 5-й гвардзейскай танкавай армii i перадавымi атрадамi 11-й гвардзейскай i 31-й армiй на плячах адступаючых калон працiўнiка ўварваўся ў Мiнск. Да канца дня войскi 3-га Беларускага фронту разам з падышоўшымi злучэннямi 1-га гвардзейскага танкавага корпуса i 3-й армii Беларускага фронту вызвалiлi горад ад фашыстаў.
У вырашэннi задач па акружэнню i знiшчэнню працiўнiка выключна вялiкую ролю адыграў манеўр злучэнняў i аб’яднанняў рухомых войскаў. Танкавыя армii i танкавыя карпусы, умела дзейнiчаючы, выходзiлi на шляхi адыходу ворага ў раёнах Бабруйска i на ўсход ад Мiнска, з падыходам агульнавайсковых армiй працягвалi развiваць наступленне ўглыб.
Праследаванне
Савецкiя войскi паказалi высокае майстэрства iмклiвага франтальнага i паралельнага праследавання працiўнiка, якое вялося на шырокiм фронце, высокiмi тэмпамi i на вялiкую глыбiню. Камандуючыя франтамi i армiямi шырока выкарысталi рухомыя злучэннi для выхаду на шляхi адыходу варожых войскаў, што пазбаўляла нямецка-фашысцкае камандаванне магчымасцi заўчасна займаць абарону на загадзя падрыхтаваных i выгадных рубяжах у сваёй аператыўнай глыбiнi.
Важную ролю ў iмклiвым праследаваннi працiўнiка выконвалi перадавыя атрады, аснову якiх складалi стралковыя батальёны, пасаджаныя на аўтамашыны i ўзмоцненыя танкамi, САУ, артылерыяй, сапёрамi i разведчыкамi. Кiравалi дзеяннямi перадавых атрадаў часцей за ўсё намеснiкi камандзiраў дывiзiй. Перадавыя атрады, дзейнiчаючы на адлегласцi 20—30 км ад галоўных сiл, смела захоплiвалi вузлы дарог, населеныя пункты, плацдармы на водных перашкодах, разбiвалi абозы, атакавалi адступаючыя калоны ворага, вымушаючы яго разгортваць галоўныя сiлы i прымаць бой у нявыгадных умовах. У паласе, напрыклад, 31-й армii пры падыходзе да Бярэзiны перадавыя атрады ў ноч на 1 лiпеня выйшлi да ракi, з ходу фарсiравалi яе, не даўшы працiўнiку арганiзаваць абарону на яе заходнiм беразе. Выкарыстоўваючы поспех перадавых атрадаў, галоўныя сiлы армii ў кароткiя тэрмiны пераадолелi раку i працягвалi наступленне.
Авангарды стралковых дывiзiй (ад узмоцненага стралковага батальёна да стралковага палка) звычайна дзейнiчалi на адлегласцi 4—6 км наперадзе галоўных сiл. Гэта дазваляла галоўным сiлам дывiзiй весцi праследаванне ў колонах i разгортвацца толькi пры ўпартым супрацiўленнi ворага.
Узаемадзеянне
Адным са складовых поспеху аперацыi з’яўлялася добра арганiзаванае ўзаемадзеянне. Стаўкай ВГК паспяхова вырашалася праблема стратэгiчнага ўзаемадзеяння памiж франтамi, авiяцыяй далёкага дзеяння i партызанамi, якiя ўдзельнiчалi ў Беларускай аперацыi, а таксама ўзгаднення iх дзеянняў з групоўкамi, праводзiўшымi аперацыi на iншых стратэгiчных напрамках.
У франтах у ходзе ўсёй аперацыi цеснае ўзаемадзеянне падтрымлiвалася памiж агульнавайсковымi аб’яднаннямi i авiяцыяй. Вялiкую ролю, напрыклад, адыграла авiяцыя пры знiшчэннi бабруйскай i мiнскай акружаных груповак. У мэтах паскарэння разгрому бабруйскай групоўкi ворага i прадухiлення яе спробы вырвацца з акружэння больш як 500 самалётаў паўтары гадзiны наносiлi масiраваны ўдар. Гiтлераўцы панеслi вялiзныя страты ў жывой сiле i баявой тэхнiцы. Кiнуўшы ўсе танкi i штурмавыя гарматы, каля 5000 гармат i больш за 1000 аўтамашын, яны спрабавалi прабiцца да Бабруйска, але ўдарамi злучэнняў 65-й i 48-й армiй у асноўным былi знiшчаны.
Актыўную дапамогу франтам аказала далёкая авiяцыя, якая наносiла ўдары па важнейшых аб’ектах абароны працiўнiка i яго аператыўнага тылу. З мая па верасень 1944 года авiяцыя далёкага дзеяння ў iнтарэсах войскаў 1-га Прыбалтыйскага, 3-га, 2-га i 1-га Беларускiх франтоў зрабiла 16 065 самалёта-вылетаў i скiнула на ворага 16 908 т бомб.
Заслугоўвае ўвагi i арганiзацыя ўзаемадзеяння наступаўшых войскаў франтоў з буйнымi сiламi партызанаў. Дзейнiчаючы ў тыле ворага, партызаны захоплiвалi выгадныя рубяжы, пераправы на рэках, разбуралi камунiкацыi працiўнiка, наносiлi яму адчувальныя ўдары, аказвалi падтрымку наступаўшым войскам у вызваленнi гарадоў i здабывалi для савецкага камандавання каштоўныя разведвальныя даныя. У ходзе праследавання сiл працiўнiка партызаны часта выконвалi ролю праваднiкоў у падраздзяленнях нашых войскаў, што дзейнiчалi ў цяжкiх умовах лясiста-балоцiстай мясцовасцi.
Паводле слоў начальнiка транспартнага ўпраўлення групы армiй «Цэнтр» Г. Цеске: «У Беларусi, у тыле мацнейшай ключавой пазiцыi Усходняга фронту, на камунiкацыях нямецкiх войскаў дзейнiчала кiруемая з Масквы партызанская армiя колькасцю 80—100 тысяч чалавек. Дзеяннi партызанаў былi ўзгодненыя па часе i прасторы з аперацыямi рускiх войскаў на фронце... У ноч перад агульным наступленем рускiх на ўчастку групы армiй «Цэнтр», у канцы чэрвеня 1944 года, магутны адцягваючы партызанскi налёт на ўсе важныя дарогi на некалькi дзён пазбавiў нямецкiя войскi ўсялякага кiравання. За адну гэтую ноч партызаны ўстанавiлi каля 10,5 тыс. мiн i зарадаў, з якiх удалося знайсцi i абясшкодзiць толькi 3,5 тыс. Рух па многiх шасэйных дарогах з-за налётаў партызанаў мог ажыццяўляцца толькi ўдзень i толькi ў суправаджэннi ўзброенага канвою».
Гераізм
Паводле прызнання камандуючага групай армiй «Поўдзень» Г. Фрыснера, «Савецкi салдат бiўся за свае палiтычныя iдэi свядома i, трэба сказаць, нават фанатычна. Гэта было карэнным адрозненнем усёй Чырвонай Армii i асаблiва датычылася маладых салдатаў. Зусiм не мае рацыi той, хто пiша, быццам яны выконвалi свой абавязак толькi з-за страху перад палiтычнымi камiсарамi, што падганялi iх, якiя ў большасцi сваёй самi храбра бiлiся».
У Беларускай аперацыi савецкiя воiны паказалi сваё ўзросшае баявое майстэрства i масавы гераiзм. Толькi за лiпень-жнiвень 1944 года больш як 402 тыс. салдатаў i афiцэраў былi ўзнагароджаны ордэнамi i медалямi. Воiны, якiя найбольш вызначылiся, удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. За праяўленую ў ходзе аперацыi мужнасць 662 злучэннi i часцi атрымалi ганаровыя найменнi, з iх 25 карпусоў, 94 дывiзii, 79 брыгад i ўмацаваных раёнаў, 464 асобныя часцi.
Кароткi агляд стратэгiчнай наступальнай аперацыi «Баграцiён» сведчыць аб тым, што савецкая ваенная стратэгiя мела безумоўную перавагу над стратэгiй працiўнiка. Беларуская аперацыя па разгрому значнай групоўкi працiўнiка адрознiвалася ад iншых аперацый сваёй арыгiнальнай задумай, формамi i размахам. У вынiку была разбiта група армiй «Цэнтр» i нанесена буйное паражэнне групе армiй «Паўночная Украiна», вызвалена Беларусь, большая частка Лiтвы, значная частка польскiх зямель на ўсход ад Вiслы. Савецкiя войскi фарсiравалi рэкi Нёман, Нарэў i падышлi да гранiц Усходняй Прусii. У гэтым праявiлася ўсё ўзрастаючая магутнасць савецкiх Узброеных Сiл.
Многае з вопыту аперацыi — метады дасягнення высокiх тэмпаў прарыву абароны працiўнiка, арганiзацыя i вядзенне высокаманеўраных дзеянняў войскаў пры акружэннi працiўнка, лiквiдацыя буйных груповак акружаных войскаў у кароткiя тэрмiны з адначасовым развiццём наступлення ў высокiх тэмпах у глыбiню — не страцiла свайго значэння i ў сучасных умовах.
У ходзе аперацыі «Баграціён» былі вызвалены:
25 чэрвеня— Сянно, Чавусы
26 чэрвеня— Віцебск, Горкі, Дуброўна, Жлобін
27 чэрвеня— Орша, Шклоў
28 чэрвеня— Магілёў, Лепель, Быхаў, Старыя Дорогі, Асіповічы
29 чэрвеня— Бабруйск, Петрыкаў
30 чэрвеня— Слуцк
1 ліпеня— Барысаў
2 ліпеня— Вілейка, Докшыцы, Стоўбцы, Чэрвень
3 ліпеня— Мінск, Глыбокае
4 ліпеня— Дзісна, Клецк, Нясвіж, Полацк, Смаргонь
5 ліпеня— Валожын, Ляхавічы, Маладзечна, Паставы
6 ліпеня— Браслаў
7 ліпеня— Дзяржынск, Ашмяны, Столін
8 ліпеня— Баранавічы, Навагрудак
9 ліпеня— Давыд-Гарадок, Ліда
10 ліпеня— Лунінец, Слонім
11 ліпеня— Косава
12 ліпеня— Дрыса (Верхнядзвінск)
14 ліпеня— Ваўкавыск, Пінск
15 ліпеня— Бяроза
16 ліпеня— Гродна, Пружаны
20 ліпеня— Кобрын
28 ліпеня— Брэст, Высокае
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры
Информация о работе Этап вызваленне Беларусi i распрацоуке i падрыхтоуке аперацыi Баграцiен