Творчасць Вольгі Куртаніч

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Апреля 2014 в 13:18, реферат

Краткое описание

Першая кніга паэткі “Птушыным шляхам”, зборнік вершаў “Начное сонца”, Экзістэнцыя чалавечага быцця, “Жаночае” і “жаноцкасць” у вершах В. Куртаніч

Содержание

1 Першая кніга паэткі “Птушыным шляхам”

2 “Споведзь душы” ( зборнік вершаў “Начное сонца”)

3 Экзістэнцыя чалавечага быцця

4 “Жаночае” і “жаноцкасць” у вершах В. Куртаніч

Прикрепленные файлы: 1 файл

Куртанич.doc

— 93.50 Кб (Скачать документ)

План:

 

1 Першая кніга паэткі “Птушыным шляхам”

 

2 “Споведзь душы” ( зборнік  вершаў “Начное сонца”)

 

3 Экзістэнцыя чалавечага  быцця

 

4 “Жаночае” і “жаноцкасць”  у вершах В. Куртаніч

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1 Першая кніга паэткі “Птушыным шляхам”

 

Назва першага паэтычнага зборніка Вольгі Куртаніч — “Птушыным шляхам” — не выпадковая, за ёю — лёс чалавека і паэта. Птушыны шлях –  нялёгкі і трагічны шлях вяртання беларусаў з адвечнага выраю на радзіму, шлях пошуку саміх сябе ў гэтым свеце, сваіх нацыянальных каштоўнасцяў, гонару, мовы. У  ім  паэтка  эмацыянальна-пранікнёна  выказвае  сваё  адчуванне  Радзімы,  не  хавае  сваёй  душэўнай спавядальнасці  пачуццяў.  Няпроста  i нялёгка  яна  ішла  да  адкрыцця святыняў  роднай  зямлі  i ўсведамлення  крэўнага,  беларускага  ў  сабе. Але ў гэтым вобразе адбіўся не толькі лёс В. Куртаніч, якая родам з Урала, але і лёсы цэлага пакалення юнакоў і дзяўчат, якія нарадзіліся і жылі ў Беларусі, нібы ў выраі, у духоўнай эміграцыі, фактычна не ведаючы свае радзімы, мовы, культуры і гісторыі свайго народа. Іх духоўны шлях да радзімы — вяртанне з выраю праз акіян бязмоўя, прорвы бяспамяцтва, горы хлусні, раўнадушша, адчужанасці. Таму гэта паэтычная кніга ўспрымаецца як драматычная споведзь пакалення. У вершы “Жыццё” паэтка сцвярджае, што чалавек адзінокі ў свеце, самотны сярод людзей. Адзінае, што ў яго ёсць ад нараджэння і да смерці, — радзіма. Чалавек прыходзіць з зямлі і ў зямлю сыходзіць:

 

Ён прыйшоў на зямлю

(Радзіма)

Навучыўся смяяцца, хадзіць

(Радзіма і маці)

Каб даведацца аб нараджэнні

(Радзіма, маці, сябры)...

... Сышоў адзінюткі 

(Радзіма і маці)

У зямельку

(Радзіма)

 

Аднак у свеце хаосу, дзе нельга адшукаць гармоніі, радзіма і вырай памяняліся месцамі:

 

Песняй

Сустрэне чужая старонка

Родная - смехам праводзіць пякельным

 

У сборніку мы прачытаем, як балюча нараджаюцца з нематы першыя родныя словы — нібы крык немаўляці, у якім зліваюцца радасць і пакута, шчасце і гнеў:

 

Я з табою знайшла Радзіму, .

Свае лепшыя думкі і словы.

...Як балюча выходзіць дзіва  —

Дзіцянятка маё,

Ты — мова.

 

Далучэнне да мовы, да нацыянальных каштоўнасцей паэтка параўноўвае з прыняццем хрысціянства — «я прыняла яе так балюча,— як хрысціянства нашы дзяды». Адсюль—тая апантанасць неафіта, з якой В. Куртаніч адкрывае і абараняе «нашае роднае, нашае крэўнае... тое, што наша яшчэ пакуль».

В. Куртаніч смела накіроўваецца да быційных праблем пазнання свету і самапазнання, да анталагічных тэм, такіх, напрыклад, як «каханне і смерць», абнаўляе і разнастаіць паэтыку вершаў, звяртаючыся да мастацкай умоўнасці, біблейскай і міфалагічнай сімволікі. Тут бачыцца і арыентацыя на паэтыку А. Разанава.

Але вельмі важна, што паэтка не бяжыць паперадзе сябе, не імітуе свой шлях, а імкнецца прайсці яго сумленна — прайсці сабой, сваім жыццём. ІІІукаючы адэкватнае слова для «парываў светлых, што без наймення», яна не падмяняе яго штампам ці сурагатам, таму яе слова — сапраўднае.

Разам  з  тым  першая  кніга паэткі  пазначана  адчувальнай  шырынёй  i  змястоўнай  глыбінёй  самавыяўлення.  У  гэтай  сувязі  найперш трэба вылучыць творы пра каханне i з філасофскімі матывамі, у якіх В.  Куртаніч  заглыбляецца  ў  сваё  «я»,  выгаворвае  тое,  што жыве  ў  ім патаемнае, балючае, пакутнае:

 

Мне холадна, i цёмна, i самотна,

На шыбу напаўзлі галіны руж,

У коміне забытым чорны вуж

Пярсцёнак залаты прыгрэў ахвотна.

 

Наогул,  «Птушыны  вырай»  прыкметна  насычаны  драматычнымі эмоцыямі. I гэта яскрава сведчыць пра светаўспрыманне паэткі. Яшчэ  А.Блок  даводзіў,  што  толькі  трагічнае  «здольна  даць  ключ  да разумення складанасці свету».

Існуе яшчэ адно тлумачэнне вобраза “птушыны шлях”. У народзе так называюць Млечны Шлях. А ў вершах В. Куртаніч гэта сімвал высокіх чалавечых памкненняў, далучанасці чалавека да космасу. Зорнае неба –своеасаблівая кніга касмічнага быцця, якая хавае ў сабе адказы на пытанні ўладкавання Сусвету і месца ў ім чалавека:

 

... Мо неба — таксама кніга,

Якую анёлы чытаюць

(Бо зоркі зусім не падобныя

Адна на адну, як мы бачым)...

А дзед, што жыве на небе,

Напэўна, за трэцяй брамай ...

Пачынае сцілом выводзіць,

Што на зямлі адбылося

I хто паспеў нарадзіцца ...

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2 “Споведзь душы” ( зборнік вершаў “Начное сонца”)

 

3 першых старонак кнігі В. Куртаніч  мы трапляем у атмасферу змрочных  уяўленняў, мінору, згушчанага смутку. I віною таму злавесная бяда-навала — Чарнобыль. Здаецца, патухла жыццярадасная музыка быцця не толькі ў радках паэткі, а і ў душы на-роднай. В. Куртаніч балюча перажывае трагедыю роднай зямлі, пагрозу д’ябальскіх наступстваў: надыход цямрэчы, пустыні, бязмоўя:

 

Бязмоўе! —

слова патрапляе ў лёх.

Мо жыў калісь на Беларусі Бог,

Але ска'наў

на стручанае глебе.

 

Аптымізм перад тварам смерці знікае, наперадзе — жудасная невядомасць. Паэткай завалодала прадчуванне безвыходнасці, ахвярнасці зямнога лёсу, набліжэння апакаліптычнага фіналу. Унутраны свет лірычнай гераіні В. Куртаніч перажывае разлад, дысгармомію, яго ахінаюць чорныя, цяжкія сны. У вершах “Забыццё”, “Начное сонца”, “Горад”, “Гады, як Сон...” з яе вуснаў гучыць пранізлівы, балючы роздум, а сэрца запаўняюць “глыбокі неадольна-ціхі жах”, непадробная трывога. Паэтка адмаўляецца ад публіцыстычнага пафасу, яна скрозь у асабіста-душэўным выяўленні. Таму яе радок апякае свядомасць, выклікае перажыванне, збуджае асэнсавальную думку пра вялікую драму нацыянальнага быцця. Свет пасля Чарнобыля трагедыйна-разломны, хворы, жорсткі, жахліва мяняецца жыццё, разбураюцца яго адвечныя асновы — і таму ў паэзіі В. Куртаніч такі абвостраны песімізм, адчуванне нейкай фатальнай згубнасці, сумныя прадбачанні, прароцтвы цяжкіх чалавечых і духоўных страт на нашай зямлі. Каб не змарнець, не зніякавець духам канчаткова, не трапіць беззваротна ў цямрэчу, у абладу сіл зла, не прапасці ў Сусвеце — шлях застаецца адзін. Гэта, на думку паэткі, ачышчальны шлях да Бога:

 

У той

безутрымнай

абладзе спакою

Адценняў — ніводнага,

апрача

Спаможна-чуйнай

боскай спатолі.

 

Рэлігійныя матывы асабліва адчувальныя ў кніжцы В. Куртаніч, і ўспрымаюцца яны як унутраная патрэба самапазнання, светаасэнсавання, складаных медытатыўных рэфлексій.

Спаняверанасць, змарненне, пазмрачненне духу — не толькі наканаванасць Чарнобыля. Усё гэта, як думаецца, непазбежнае, лёсам, Богам наканаванае кожнаму з нас, бо мы народжаныя, каб спазнаць, акрамя ўсяго, пакуты, церні, драмы. У кнізе В. Куртаніч вельмі шмат усяго гэтага, бо яна чалавек, які не прымае гэты рэальны недасканалы свет.

 

Апавяшчальным воклічам — услед —

Я кіну выклік зглухлым і саслеплым.

I хоць не трызніць пра мяне  Той свет —

Мне Гэты свет чужы і непатрэбны.

 

У падобных радках кранае вастрыня перажыванняў, у іх хаваецца нейкі ўнутраны падтэкст, адчуваецца, што нешта няшчадна марнуе дух паэткі. Душа ў цяжкія хвіліны быцця нібы эмігруе ў ідэальны свет, шукае спатолі, прымройвае райскую асалоду існавання (верш «Я — эмігрантка»). Аднак бывае і зусім інакш. Апаноўваюць думкі пра смерць, чуюцца па-дэкадэнцку ўпадніцкія настроі, роспач, якія, відаць, нараджаюцца як вынік нечага асабіста-зломнага, нейкага драматычнага ўзрушэння: «Мне цяжка. Напэўна, я хутка памру...» («Разгублена»). Асабліва рэзка душэўны настрой мяняецца ўначы. У вершах з самнамбулічнымі матывамі — пякучая самота, туга, крык адчаю: «Ратунку! Ратунку душа запросіць» («Штоночы...»). Праўда, недзе ў сховах душы ўсё ж цепліцца кволая надзея на ратунак ад «цемры пякельнай», спадзяванне на лагоду, любоўную пяшчоту-забыццё.

Сваё іспае «я» паэтка спазнае праз адухоўленае зліццё, паяднанне з прыродай, яна адчувае сябе жывой часцінкай навакольнага свету, вечнасці, уражліва выказвае гэтую сваю натурфіласофію быцця:

 

Пераўтвараюся

Я

У світанак, у птушку, у кветку.

Я — ніхто...

Сярэдняе

Паміж вечнасцю і кабетай.

Вусны

свае расціскаю

У пацалунак для сонца.

Я —

поле вясновае,

зімовая гронка.

 

Пейзажная і інтымная лірыка В. Куртаніч — лірычна адкрыты, гранічна даверлівы свет пачуццяў і перажыванняў. Уласна кажучы, чыста прыродаапісальных вершаў у зборніку няма. Пейзаж паэткі — гэта «рэльеф», спавядальны «зрэз» душы.. Вобразна-выяўленчая палітра вершаў «Восень», «Зіма. Палёт», «Часовае знікненне лета», «Першы дождж» і іншых надзвычай адметная. Прырода і каханне тут паўстаюць як адзіны жывы свет суіснавання і еднасці. У адных творах пейзаж — складана-асацыятыўны малюнак, у другіх уражвае грацыёзнасцю, тонкасцю пісьма

У вершах пра каханне паэтка далёкая ад звыклых лірычных хадоў, надакучлівай сентыментальна-трывіяльнай слязлівасці ці бурнай экзальтацыі. Каханне для яе гераіні — бездань, у якую яна кідаецца з безагляднай палкасцю, нават згубнасцю, драматызм і складанасць узаемаадносінаў яго і яе. Каханне, зразумела, нараджаецца і памірае, яно ведае ўздымы і спады. Таму такія розныя па сваёй сэнсава-эмацыянальнай танальнасці вершы «Вясна», «Гармонія супярэчнасці», «Будзіць статак маю зараніцу...» і іншыя. Чытаючы вершы В. Куртаніч пра каханне, асабліва красамоўна пераконваешся ў сакраментальным: вершы не пішуць, імі жывуць і дыхаюць. Слова паэткі адчувальна-глыбіннае, непадробнае.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3 Экзістэнцыя чалавечага  быцця

 

Адвечнае размежаванне мужчынскага і жаночага, традыцыйнае ўвасабленне ў мужчыне фізічнае моцы, мужнасці і рацыяналькага пачатку, а ў жанчыне –  слабасці, пяшчоты і эмацыянальнага ўспрымання свету выяўляюцца і ў стаўленні да літаратурнага працэсу. Даволі распаўсюджаным сярод чытачоў з’яўляецца меркаванне, што жанчыны альбо наогул не здольныя праявіць сябе ў літаратуры, альбо здольныя толькі пісаць вершы пераважна інтымнага характару, пазбаўленыя глыбокіх філасофскіх разважанняў, асэнсавання існых праблемаў жыцця, заглыбленасці ва ўнутраны свет чалавека.

Паззія Б. Куртаніч, на наш погляд, ушчэнт разбівае гэты стэрыятып. Яе вершы – экзістэнцыя чалавечага быцця, пошук самое сябе. Найперш паэтка імкнецца спазнаць свой унутраны свет з тым, каб пасля наблізіцца да разгадкі таямніцаў Сусвету, паспрабаваць знайсці свае адказы на спрадвечныя пытанні жыцця. Ужо ў вершы “Я спяшаюся...” унутраны свет творчае асобы – у цэнтры ўвагі В.Куртаніч. Каб зведаць яго, паэтка спяшаецца “ў храм цішыні”, “у цемру сляпых”, “у рэчышча сну”. Менавіта цішыня і цемра дапамагаюць чалавеку заглыбіцца ў свой унутраны свет. Недарэмна пустэльнікі і манахі давалі абет маўчання. А праз сны, на думку шматлікіх псіхолагаў, чалавек можа выявіць асобныя бакі свайго падсвядомага, зразумець матывацыю пэўных сваіх учынкаў, паводзінаў.

Разважаючы над сэнсам свайго жыцця, В.Куртаніч прыходзіць да высновы, што жыццё дадзенае для спазнання свету, для кахання і для ўвасаблення як першага, так і другога ў паэзіі. Але жыццё – гэта маленькая кропка на часавай прамой вечнасці, якую ставіць сваёй уладнай рукой “кашчавая дама”, пакупніца чалавечых жыццяў. Матыў смерці –  пераважны матыў у творчасці В.Куртаніч. Аднак лірычная гераіня вершаў не адчувае страху перад смерцю. Смерць для яе не ёсць спыненне існавання, гэта працяг жыцця, але ў іншым свеце, дасканалым, упарадкаваным, заснаваным на гармоніі і справядлівасці:

 

.. „Заўтра -

і кветкі, і слёзы, і словы.

Толькі не чорныя - словы і кветкі!

I...

Прывітае мяне незнаёмы,

3 кім я сустрэнуся там -

па-за светам,..

 

Лірычная гераіня ўвесь час знаходзіцца на мяжы жыцця і смерці (“...Апошні ліст між сэрцам і труною” ), свядома імкнецца пераступіць гэтую мяжу, зазірнуць за заслону, што робіць існаванне па-за смерцю нябачным і незразумелым для чалавечага розуму.

Информация о работе Творчасць Вольгі Куртаніч