Культуралагічная думка Беларусі ў XVIII - XIX стагоддзі
Реферат, 22 Апреля 2014, автор: пользователь скрыл имя
Краткое описание
Фактарамі, якія ў гэты час аказвалі найістотнейшы ўплыў на фарміраванне новых культурных працэсаў, былі эканамічнае развіццё Беларусі, складванне буржуазных адносін у нетрах феадальнага ладу, утварэнне беларускай нацыі, каланіяльная палітыка расійскага самаўладдзя, актыўны нацыянальна-вызваленчы рух, інтэнсіўнае ўзаемадзеянне з культурамі іншых народаў.
Прикрепленные файлы: 1 файл
XIX ст.docx
— 38.38 Кб (Скачать документ)Характэрная з'ява беларускай літаратуры першай паловы XIX ст. - узнікненне ананімных твораў, якія, як правіла, уздымалі сацыяльныя праблемы і не маглі трапіць у той час на старонкі друкаваных выданняў з-за цэнзурных перашкод. Ананімныя творы перапісваліся, завучваліся на памяць, перадаваліся як сямейная рэліквія. Многія з іх былі адрасаваны беларускаму сялянству. У "Гутарцы Данілы са Сцяпанам", "Вось які свет стаў", гутарках "Вясна гола перапала", "Панаманія" і інш. адлюстроўваліся думкі і настроі беларускіх сялян, сцвярджалася права прыгоннага сяляніна звацца чалавекам, гучала асуджэнне існуючага сацыяльнага ладу.
Доўгі час ананімнымі былі знакамітыя беларускія паэмы "Энеіда навыварат" і "Тарас на Парнасе". Зараз найбольш верагоднымі іх аўтарамі лічацца адпаведна В.Равінскі і К.Вераніцын, але да канца гэтае пытанне не высветлена. Травесційныя па форме, напісаныя з вялікім пачуццём гумару, паэмы тым не менш вырашалі вельмі сур'ёзную праблему - праблему народнай самабытнасці, даказвалі каштоўнасць народных традыцый, прыгажосць і багацце беларускай мовы, адкрывалі
7
новы жанр у беларускай літаратуры. Стваральнікі гэтых паэм паказалі не толькі выдатнае веданне беларускай мовы, народных традыцый, фальклора і этнаграфіі, але і глыбокую эрудыцыю ў галіне сусветнай літаратуры.
Сярод літаратурнай спадчыны XIX ст. асобнае месца займае ўзор рамантычнай прозы "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" Яна Баршчэўскага, дзе выкарыстаны беларускія казкі і паданні. Тагачасныя крытыкі называлі гэты твор беларускім цыклам "1000 і адной ночы". Значны ўкладу развіццё беларускай літаратуры ўнеслі таксама Ян Чачот, аўтар фальклорных зборнікаў і вершаў.на беларускай і Польскай мовах, сябра Міцкевіча, адзін са стваральнікаў таварыства філаматаў; В.Каратынскі, польска-беларускі паэт і пісьменнік. Яркай зоркай на небасхіле прыгожага пісьменства 40 - 50-х гг. заблішчэў талент Уладзіслава Сыракомлі (Людвіка Кандратовіча). Яго паэмы, вершы, драматургічныя творы адкрылі новую старонку ў беларускай і польскай літаратуры. У 20-я гг. развіваецца талент беларускага сялянскага паэта Паўлюка Багрыма, якога літаратураз-наўцы называюць "беларускім Бёрнсам". Але ва ўмовах царскага прыгонніцтва талент сялянскага хлопца не мог праявіцца ў поўнай сіле. За перапісванне забароненых літаратурных твораў, перш за ўсё паэмы Я.Баршчэўскага "Рабункі мужыкоў", а таксама за ўдзел у сялянскім выступленні сын вясковага рамесніка быў здадзены ў салдаты. Адбыўшы рэкрутчыну, ён вярнуўся на радзіму і працаваў кавалём. 3 некалькіх сшыткаў вершаў маладога паэта, канфіскаваных паліцыяй, да нас дайшоў толькі адзін верш, згаданы ў працы аднаго з сучаснікаў Багрыма.
У 40-я гг. да беларускага прыгожага пісьменства звяртаецца выдатны пісьменнік, драматург, грамадскі дзеяч Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Першымі вядомымі нам творамі пісьменніка сталі п'есы "Рэкруцкі яўрэйскі набор", "Спаборніцтва музыкантаў", "Чарадзейная вада". Гэтыя п'есы былі напісаны на польскай мове і ў 40-я гг. пастаўлены на мінскай сцэне. У 1846 г. убачыла свет выдатная музычная п'еса В.Дуніна-Марцінкевіча "Сялянка" ("Ідылія"), дзе ўпершыню загучала жывая беларуская гаворка. Прозвішча аднаго з найбольш каларытных герояў п'есы - Навума Прыгаворкі - ў далейшым ён выкарыс- таў як літаратурны псеўданім. У 50-я гг. Дунін-Марцінкевіч стварае вершаваныя апавяданні "Вечарніцы", "Гапон", "Халімон на каранацыі" і інш. У гэты час ён пераклаў на беларускую мову паэму А.Міцкевіча "Пан Тадэвуш". Аднак царская цэнзура забараніла выданне гэтага перакладу.
8
Творчасць Дуніна-Марцінкевіча завяршала рамантычна-этнаграфічны перыяд у развіцці беларускай літаратуры. Заслугамі пісьменніка з'яўляюцца распрацоўка беларускай літаратурнай мовы, сілабічнага вершаскладання, новых жанравых формаў. Класікай беларускай літаратуры стаў яго фарс-вадэвіль "Пінская шляхта", які быў напісаны напачатку 60-х гг. Творчасць Дуніна-Марцінкевіча аказвала значны ўплыў на фарміраванне беларускай нацыянальнай літаратуры і ў пазнейшыя часы.
Літаратурнае жыццё Беларусі не вычэрпвалася толькі згаданымі імёнамі. На літаратурнай ніве працавалі многія дзесяткі таленавітых пісьменнікаў, драматургаў, паэтаў. На Беларусі былі добра вядомы творы сусветнай літаратуры. У кнігарнях, якія асабліва актыўна пачынаюць працаваць у гарадах з 30-х гг., можна было набыць кнігі на польскай, французскай, нямецкай, яўрэйскай і рускай мовах, творы Крашэўскага, Дзюма, Вальтэра, Пушкіна, Жорж Санд, Бальзака, Купера і іншых аўтараў. У гэты час значна ўзрастае колькасць друкарняў, як дзяржаўных, так і прыватных.
У 50-я гг. пачынаецца шырокае распаўсюджванне літаграфій, якія дазвалялі выдаваць ілюстраваныя выданні. Значную ролю ў культурным жыцці ў гэты перыяд адыгрываюць перыядычныя выданні, якія адрозніваліся разнастайнасцю кірункаў. Найбольш папулярнымі былі навукова-літаратурныя часопісы. У Вільні выдаваліся "Кур'ер літоўскі", "Дзённік Віленскі", на Беларусі чыталі выданні А.Кіркора, перш за ўсё альманах "Тэка Віленьска", Ю.Крашэўскага "Атэнэум", гродзенскі альманах "Андына", выданні Р.Падбярэзскага. Дзеячы беларускага адраджэння рабілі спробы выдання часопіса на беларускай мове, але ва ўмовах жорсткай цэнзуры гэта было немагчыма.
У 30-я гг. на Беларусі пачалося выданне губернскіх газет на рускай мове. Спачатку гэта былі толькі афіцыйныя выданні, дзе друкаваліся царскія і сенацкія ўказы і іншыя распараджэнні ўлад. У 40-я гг. да афіцыйных выданняў далучыліся і неафіцыйныя, навукова-літаратурныя і рэкламныя.
У другой трэці XIX ст. на Беларусі пачынаюць стварацца першыя публічныя бібліятэкі. Але да сярэдзіны стагоддзя іх дзейнасць абмяжоўвалася амаль выключна збіраннем кніжнага фонду. Адметнай рысай перыяду было існаванне буйных прыватных кнігазбораў і калекцый. У канцы XVIII - пачатку XIX ст. быў пакладзены пачатак аднаму з найлепшых кнігазбораў Беларусі і Польшчы - бібліятэцы Храптовічаў, якая размясцілася ў Шчорсах. Буйныя калекцыі і
9
кнігазборы былі ў Дзярэчыне ў Сапегаў, у Т.Нарбута ў Шаўрах, у Кіркора ў Вільні, у Я.Тышкевіча ў Лагойску і ў іншых.
У XVIII - XIX ст. масавымі відамі мастацтва становяцца тэатр і музыка. Асноўнай формай тэатральнага мастацтва ў гэты час з'яўляўся тэатр прыватнай антрэпрызы, які ўвасабляў новы, камерцыйны падыход да арганізацыі тэатральнай справы. Па форме дзейнасці тэатры былі "аб'язнымі". Такі тэатр меў сталую базу ў губернскім ці буйным павятовым горадзе і час ад часу рабіў турнэ па навакольных мястэчках і гарадах, маёнтках і кірмашах. У XIX ст. сталыя тэатральныя калектывы дзейнічалі ў Вільні (трупа Мараўскага), Гродне (трупа С.Дзешнер), Мінску (трупа Кажынскага). У 30-я гг. тэатральныя відовішчы адбываюцца ўжо бесперапынна ва ўсіх губернскіх і многіх павятовых гарадах.
Ажыўленне тэатральнага жыцця ў гарадах Беларусі не магло не прыцягнуць да сябе ўвагу царскіх улад. Тэатр на той час быў найбольш дэмакратычным відам мастацтва, а дзякуючы пераходу на камерцыйныя рэйкі меў пэўную фінансавую незалежнасць ад дзяржавы. Улады бачылі ў тэатры, як і ў літаратуры, трыбуну для антыўрадавых і антыпрыгонніцкіх выступленняў. У сувязі з гэтым для палягчэння нагляду за тэатральным мастацтвам Беларусі ўрад у 1845 - 1847 гг. праводзіць тэатральную рэформу. Усе вандроўныя трупы забараняліся, у губернскіх гарадах ствараліся пастаянныя руска-польскія тэатры і тэатральныя дырэкцыі. Гэтыя тэатры атрымалі манаполію на паказы ў губерні. Адной з галоўных мэт тэатральнай рэформы была паступовая русіфікацыя тэатральнага мастацтва. Аднак рэформа не была даведзена да канца. Ужо ў сярэдзіне 50-х гг. на Беларусі зноў актыўна дзейнічалі "аб'язныя" трупы, хаця тэатральныя дырэкцыі і працягвалі сваю работу.
Тэатральнае мастацтва таго часу пазначана многімі імёнамі знакамітых акцёраў, спевакоў, энергічных антрэпрэнёраў. У гісторыю сусветнага тэатральнага мастацтва ўвайшлі выдатны спявак і акцёр В.Шмідкоф, акцёры К.Скібінскі, С.Дзешнер, З.Анчыц. У канцы XVIII ст. Беларусь была месцам частых гастроляў "бацькі польскага тэатра" В.Багуслаўскага. Зручнае геаграфічнае становішча і ўдзячная публіка рабілі Беларусь пажаданым месцам для гастроляў. Тут гасцявалі тэатры не толькі з Расіі, Украіны і Польшчы, але і з Германіі, Аўстрыі, Італіі і Францыі акцёры і спевакі.
Рэпертуар тэатральных калектываў быў даволі шырокім. Некаторыя трупы ставілі больш за 200 розных п'ес, у тым ліку оперы, вадэвілі, драмы і трагедыі. Папулярнасцю карысталіся творы Шэкспіра, Шылера, Мальера, Багуслаўскага, Фрэдры, Каржанеўскага, пасля тэатральнай
10