Фальклор як частка традыцыйнай культуры.

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 06 Января 2014 в 14:27, реферат

Краткое описание

Традыцыйная культура – гэта сукупнасць з’яў i аб’ектаў духоўнай i матэрыяльнай прыроды, якiя выпрацаваны этнасам на працягу яго гiстарычнага развiцця.
Вельмi ўмоўна традыцыйная культура падраздзяляецца на матэрыяльную i духоўную.
Да матэрыяльнай культуры адносяць прылады працы, рамёствы, промыслы, народны касцюм, дойлiдства, ежа i iншае.
Да духоўнай культуры адносяць мову, веды, вераваннi, мастацтва.

Прикрепленные файлы: 1 файл

ФАЛЬКЛОР БЕЛАРУСАУ.docx

— 42.28 Кб (Скачать документ)

Фальклор  як частка традыцыйнай культуры.

Традыцыйная культура –  гэта сукупнасць з’яў i аб’ектаў духоўнай i матэрыяльнай прыроды, якiя выпрацаваны этнасам на працягу яго гiстарычнага развiцця.

Вельмi ўмоўна традыцыйная культура падраздзяляецца на матэрыяльную i духоўную.

Да матэрыяльнай культуры адносяць прылады працы, рамёствы, промыслы, народны касцюм, дойлiдства, ежа i iншае.

Да духоўнай культуры адносяць мову, веды, вераваннi, мастацтва.

Для ўсiх традыцыйных культур характэрны агульныя рысы:

  1. Мiфалагiзм мышлення;
  2. Узнаўленне складзеных ранней абрадаў, звычаяў i нормаў паводзiн;
  3. Устойлiвасць народнай маралi;
  4. Павольныя нязначныя змены ў сiстэме гэтай традыцыйнай культуры.

   Фальклор – частка традыцыйный культуры, мастацтва народных мас, архаiчнае i ўнiкальнае, у якiм адлюстраваўся менталiтэт народа, яго працоўны i сацыяльны вопыт.

Фальклор ніколі не быў  нерухомым, народная творчасць увесь  час у развіцці.

Абрады - састаўная частка традыцыйна-бытавой культуры народа. Утрымліваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфічнага, драматычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зарадзіліся ў першабытным  грамадстве, калі людзі імкнуліся  заклінаннямі ўздзейнічаць на незразумелыя з'явы прыроды.

Абрады былі звязаны з  гаспадарчай дзейнасцю, бытавымі ўмовамі  і падзяляліся на каляндарна-вытворчыя (земляробчыя, паляўнічыя, жывёлагадоўчыя, рыбалоўныя), сямейна-бытавыя (вясельныя, радзіныя, пахавальныя), грамадскія і  царкоўныя.

Старажытная абраднасць ляжыць у аснове калядавання, масленіцы, шчадравання, абрадаў купальскай ночы і інш. Многія абрады звязаны з культам продкаў (дзяды, радаўніца), расліннасці.

Асаблівасць беларускiх абрадаў - перапляценне ў іх аграрна-бытавых, язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў. Царква імкнулася забараніць народныя абрады або прыстасаваць іх да патрэб рэлігійнага культу, асобным абрадам вяселля, радзін, пахавання і інш., надаць рэлігійны змест. Абрады ў аснове сваёй захавалі нацыянальны каларыт, суправаджаемыя песнямі, танцамі, замовамі, карагодамі, пераапрананнямі (каза, жораў, дзед і інш.). У іх прысутнічаюць элементы тэатральнага дзеяння. 3 імі звязана сялянска-абрадавая паэзія.

 

 

 

 

 

 

 

Класiфiкацыя фальклору.

Фальклор падзяляецца:

- па абрадах:

1.каляндарна-абрадавы,

2.сямейна-абрадавы,

3.пазабрадавы.

 - па жанрах:

1. песенныя жанры фальклору (баллада, жартоўная песня, песня пра каханне, прыпеўка)

2. празаiчныя жанры (легенды, паданнi, казкi, загадкi, прыказкi, прымаўкi)

3. харэаграфiчныя жанры (карагоды, парныя танцы – полька, лявонiха)

4. гульнёвыя жанры (дзiцячыя, для моладзi i дарослых)

5. музычныя жанры

6. драматычны жанр –  народны тэатр (батлейка)

 

Зімовы  фальклор.

    Паводле земляробчай практыкi i традыцыi, асвечанай стагоддзямi, зiмовы перыяд старажытнага гаспадарчага календара пачынаўся з 14 лiстапада – з пакроваў. Да гэтага часу селянiн паспяваў убраць i звесцi ярыну, грэчку, выкапаць бульбу, закончыць ворыва i засеяць азiмiну. Наступаў апошнi этап гаспадарчых работ. Малацiлi збажыну, мялi, трапалi, часалi лён. У канцы лiстапада пачыналася пiлiпаўка, на працягу якой жанчыны i дзяўчаты збiралiся на супрадкi, падчас якiх спявалася многа песень, расказвалiся казкi, былi i небылiцы.

   Каляды – з 6 па 19(21) студзеня (2 тыдні). 6 студзеня-вялікая куцця (сямейная вячэра). Постные стравы-селядзец, куцця. Куцця-рытуальная страва, рабілася з алеем, мёдам. Варажба. Да 7 студзеня прыўрочана свята нараджэння Хрыстова. Таму 6 студзеня хадзілі калядоўшчыкі з песнямі хрысціянскімі (у народным выкананні).Насілася батлейка (народны кукальны тэатр). 13 студзеня-шчодрая куцця. Вячэра са скаромнай ежай. На шчадрэц хадзілі шчароўшчыкі і спявалі песні-шчадроўкі. Спяваліся толькі дарослым – дзеўкам на выданне, хазяевам. Рабіўся маскарад – пераапраноўваліся у казу, вадзіўся мядзведзь, было ваджэнне каня (кабылы). Пелі асобныя песні казы. 19 студзеня-вадохрышча. Заканчэнне каляд. Але у некаторых месцах -21 студзеня –“сход каляды”. Рабілся хрышчэнская куцця (постная) і постные стравы. Асвечанаю ваду давалі хвораму, апырсківалі жывёлу пасля ацёлу і перад выпасам, садовыя дрэвы, калі яны не давалі пладоў, поле перад сяўбой, жыллё, пчальнікі. Варажылі на гаспадырчыя справы –часалі лён, каб такімі ж гладкімі былі цяляты; варожылі на суджанага. Было шмат прадказанняў калі студзёна – на жніво горача і г.д.)

Масленіца- не так як у  Расіі-не было кулачных баёў, ўзяцця снежнага гарадка. Толькі катанне на саначках, конях са званочкамі. Песні “ой  топчым мы снег, топчым”.

 

 

Вясновы фальклор.

    Гэты перыяд пачынаўся з 1 сакавiка. З гэтага часу ў некаторых мясцовасцях пачыналi спяваць вяснянкi – невялiкiя песенькi, якiмi клiкалi вясну. Аднак усеагульнае абрадавае заклi канне вясны адбывалася ў Беларусi 25 сакавiка – на Благавешчанне.

    Вясна, гэты надзвычай адказны перыяд у жыццi земляроба, рэальна наблiжала яго да галоўнага занятку – працы ў полi, на раллi. Яна будзiла ў сэрцы працаўнiка вялiкую радасць з выпадку адраджэння прыроды, бо з iм iшла навiзна жыцця, новая руплiвасць i новыя спадзяваннi.

    Важнейшымi аграрнымi святамi веснавого перыяду былi Вялiкдзень, Юр’е, Сёмуха. Веснавыя песнi вызначаюцца багаццем i жанравай разнастайнасцю. Да iх адносяцца вяснянкi-заклiчкi, велiкодныя, валачобныя, юраўскiя, мiкольскiя, траецкiя, або сёмушныя, русальныя, або гранныя, а таксама карагодныя.

Гуканне вясны. Пераход з масленіцы (стыку зімы і вясны). Не распаўсюджаны, толькі на Магілёўшчыне.

Спяваліся песні з “гу-у-у-“  у канцы. Дзяўчаты ўзлазілі на стагі, дамы, спявалі песні, бралі з сабой страву. Трэба было дакрычацца да багоў. Лада-багіня вясны. Усеагульнае гуканне вясны праводзілася на Дабравешчання - 25 сакавіка (7 красавіка).

Саракі. 22 сакавіка. Дзень веснавого раўнадзенства. Адлічвалі 40 дзен з маразамі па начах, па заканчэнні якіх можна было сеяць. На "сарокі" ўшаноўвалі Белабог - пакравіцель жыцця, прарадзіцель людзей і Жыва, яго жонка, адказная за нараджэнне, абуджэнне зямлі. Спявалі песні. Дзеці перакідвалі галінкі праз хату "на гнезды для птушак". У каго лепш – таму пашанцуе.

Камаедзіца. 24 сакавіка - за дзень да Благавешчання, адзначала прыход вясны, варочаўся мядзведзь. Стравы: гарохавыя камы (калабкі), аладкі, шчодра здобленые медам, алеем і свінным салам, рэпа, аўсяны кісель. Пасля абеду клаліся, але не спалі, а варочаліся. Потым нічога не рабілі, а святкавалі. Распальвалі вогнішчы - у вогнішчах згарае зіма. Ладзілі кірмашы.

Вялікдзень. Святкавалася ў дзень вяснавога раўнадзенства. Потым стала перасоўным ад 4 красавіка да 8 мая. Апошні тыдзень – «чысты». Увесь тыдзень мылі сталы, вокны. Стравы: булкі, пірагі, каўбасы, сала, яйкі. Рытуальная страва-чырвонае яйка, асвянцонае. Асвяшчалі галінкі вярбы. Святочнае снеданне пачыналася з чырвонага асвянцонага яйка. Наядаліся да адвалу. Скончыўшы, старыя клаліся спаць, а малодшыя бралі чырвоныя яйкі і адпраўляліся на вуліцу гуляць у "біткі". З першага на другі дзень у ноч - хаджэнне валачобнікаў. Валачобныя песні. У песнях "валачобным" называецца сам падарунак, які дарылі валачобнікам за іх песні. Песні спявалі гаспадарам, дзеўкам на выданне, хлопцам-бабылям. Валачобная традыцыя была толькі ў беларусў, акрамя Палесся. Распаўсюдзілася ад крывічоў (Віцебск).

Радаўніца - свята ўшанавання памерлых.

Юр'я. 6 мая. На ім ушаноўвалі сімвал парадку, вясны, росквіту прыроды. На лузе дзяўчаты выбіралі самую прыгожую, апраналі яе русалкай і надзявалі ёй вянок, вадзілі вакол яе карагоды і спявалі. На гэтае свята існуе шмат прыказак, прыкмет. Вось адна з іх:" Як дождж на Юр'я, то будзе хлеб у дурня."  Выводзілі скаціну ў поле.

 

Летні i восеньскi фальклор.

   Летам, як i ўвесну, селянiн перш за ўсё сачыў за ростам пасеваў, потым сенаваў, назапашваў корм для жывёлы на зiму, а галоўнае рыхтаваўся да важнейшага этапа сваёй працы – збору ўраджаю з палёў. Калi наступаў час жнiва, з душэўным уздымам, нават святасцю браўся за гэту цяжкую, вялiкую i радасную работу.

Купалле. У ноч з 6 на 7 ліпеня. Лічылася, што сонца глядзіць на зіму, а лета –на жару. Шукалі папараць-кветку. Скакалі над вогнішчамі – ачышчаліся (усе чары спальваліся на агні”).  Спявалі купальскія песні.

Пятроўскія песні (працяг купалля). Тэматыка – любоўная і сямейна-бытавая. Пасля Пятра - сенакосная пара.

Зажынкі, дажынкі. Жнівеньскія песні – манатоныя, працяжныя. Песні зажынкавыя – клопат аб добрым надвор’і на жніво. Песні дажынкавыя - песні пра паследняга стага, стог неслі гаспадару, якому жалі. Рабілася застолле (спачатку-абрадавыя песні, а потым –застолле).

Восеньскі фальклор.

   Восенню селянiн збiраў астатак збожжавых: ярыну, грэчку, проса, капаў бульбу. На гэты час прыпадала парадкаванне лёну i выбарка гароднiны. Клопат асенняй пары складала патрэба жанiць сына, выдаць замуж дачок. Значная ўвага ўдзялялася памяцi продкаў – дзядоў. Хоць старажытны беларус на працягу года не раз звяртаўся да абрадавага ўшанавання памёршых, памяцi продкаў (у гэтым праявiлася не толькi прымхлiвасць селянiна, але i высокi этычны сэнс падзей), найбольш увагi адышоўшым у нябыт сваiм родзiчам аддаваў ён якраз увосень. На асеннюю пару прыпадалi прыкладзiны i змiтраўскiя дзяды. Увосень адзначалi пакровы i багач – святы, якiя мелi старажытную працоўную аснову i гаспадарча-земляробчы характар адзначэння. Спявалi восеньскiя песнi да пакроваў.

    Былі восеньскія песні – ярынныя песні. Ярынныя распаўсюджаны на Віцебшчыне, Магілёўшчыне.

Пакровы. Адзначаліся ад 14 кастрычніка да 27 кастрычніка. На гэтае свята размяркоўваліся дні паміж дзяўчатамі, а 27 кастрычніка па надвор'ю меркавалі аб характары будучай жонкі, і называлі гэты час Дзівочым летам. На гэтае свята ў прыродзе адбываўся пераломны момант ад лета да зімы. "Прыйшла Пакрова і пытае, ці да зімы гатова." Пачынаючы з гэтага свята, моладзь пачынала збірацца на вячоркі, а хатнія справы спраўляліся з песнямі.

Дзяды. Адбываліся ў асноўным у суботу, напярэдадні Змітравага дня. Лічылася, што душа нябожчыка сыходзіць ў гэты дзень на зямлю. Мужчыны прыбіралі панадворак. Жанчыны праціралі і завешвалі новымі ручнікамі абразы. Рабілася гэта дзеля таго, каб паказаць продкам, што нашчадкамі падтрымліваецца парадак у гаспадарцы. На могілкі ішлі ўсей сям'ёй. Успаміналі памёрлых сваякоў, маліліся, галасілі жанчыны, звяртаючыся як да жывых. Калі вярталіся дадому, то пачыналі памінальную вячэру. Стол ахопліваў ледзь не ўсю нацыянальную кухню. Разам з абавязковымі рытуальнымі стравамі гатавалі ласункі асабліва любімыя ў памёрлых сваякоў, для іх ў посуд адліваецца гарэлка і адкладваецца страва. Застолле праходзіла ва ўспамінах памершых добрым словам. Сядзелі доўга. Стол пакідалі непрыбранным - для падмацавання сіл памёршых, толькі засцілалі зверху абрусам.

 

Радзінна-хрэсьбінны абрад.

Пры набліжэнні родаў жанчына  імкнулася, каб ведалі менш людзей. На гэты час муж выправаджваў усіх з хаты. Даваў ім работу і наказваў хутка не вяртацца дадому. Рабіліся загады, каб пра наступленне родаў не даведаліся дзяўчаты. Калі ж здаралася - дзяўчына ўваходзіла ў хату ў час родаў, яна расплятала касу, набірала у рот вады і давала парадзісе выпіць са свайго роту - інакш роды пройдуць цяжка і ўсе абвінавацяць дзяўчыну.

Да парадзіхі звалі  бабку-павітуху, па якую ішоў муж або  замужняя жанчына. Адпраўляючыся да павітухі, адразалі акрайчык хлеба, пасыпалі яго соллю і бралі з сабой. Накіроўваючыся да парадзіхі, бабка брала з сабой пірог або кавалачак хлеба. Нарадзіўшагася дзіця бабка ніколі не брала голымі рукамі, а замотвала ў адзенне. Потым бабка перавязвала пупавіну пасмачкай чыстага лёну ці суравай ніткай. Пупавіну пераразалі хлопчыку на сякеры, нажы, дубовай кары ці малатку. Дзяўчынцы пераразалі на грэбне, верацяне, нітках. Прадметы вызначалі будучыю працу дзяцей. Пупавіна адвальвалася на 4-5 дзень, і маці хавала яе ў дзірку ў сцяне хаты. Калі дзіцяце спаўнялася 7 гадоў, яму давалі вузельчык з пупавінай развязаць, каб "развязаць розум".

Першыя тры дні строга рэгламентаваны. Нараджэнне – «пераход»  з чэрава маці да жыцця ў іншым  свеце. Нельга нічога не выносіць з  хаты, не пазычаць ні сваім, ні чужым.

На 9 дзень пасля нараджэння бабка-павітуха выконвала абрад  першага рытуальнага купання. У  ваду клалі прадметы, напрыклад, дзевяць  зярнят жыта, каб быў здаровы і  змог працягваць род;  пярсцёнак, каб  прадоўжыў справу бацькі. Калі купалі дзяўчыну, у ваду клалі  аднакапеечную  манету, каб «звесці» да мінімума яе «месячны» цыкл і г.д.

Да 40-га дня дзіця хрысцілі. Выбіралі імя і хросных бацькоў. Пакуль дзіця не пахрысцяць, яго нельга паказваць чужым.

На трэці дзень пасля  хрышчэння праводзіўся абрад ачышчэння. Пакуль збіраліся госці дзіця купалі. Для гэтага абрада існавала асабістая сумесь з вады, аўса і хмелю. Купала дзіця бабка-павітуха. Пасля ачышчэння ваду вылівалі у месца, дзе ніхто не хадзіў і куды не заглядала сонца і месяц.

На працягу першага  года жыцця дзіцяці не стрыглі  валасы, «каб не застрыгчы мову і  памяць». Роўна ў год над ім праводзілі абрад першага пастрыгу. Састрыжаныя валасы клалі за бажніцу  ў чырвоны кут і захоўвалі  на працягу ўсяго жыцця як абярэг. На працягу першага года не аддавалі і не прадавалі адзенне дзіцяці, яго калыску і ложак.

     

Вяселле.

Існавала забарона  - спраўляць  у пост.

Информация о работе Фальклор як частка традыцыйнай культуры.