Шпаргалка по "История Беларуси"
Шпаргалка, 22 Ноября 2015, автор: пользователь скрыл имя
Краткое описание
Гісторыя Беларусі як навука і навучальная дысцыпліна, прадмет і задачы курса.
Гісторыя – комплексная, інтэгральная навука, якая вывучае ўсю сукупнасць з'яў грамадскага жыцця на працягу ўсёй гісторыі грамадства. Курс гісторыі Беларусі вывучае гісторыю чалавечага грамадства на тэрыторыі Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён.
Прикрепленные файлы: 1 файл
Gistoryya_Belarusi.docx
— 146.92 Кб (Скачать документ)35. Вялікае княства
Літоўскае – цэнтр збірання
беларускіх і іншых усходнеславянскіх
зямель (канец ХІІІ – 60-я гг. XIV
ст.).
Другі этап фарміравання дзяржавы, які пачаўся з канца ХІІІ ст. (ад часу Віценя – да 60-х гг. ХIV ст., дзейнасці Альгерда па пашырэнні тэрыторыі дзяржавы). За гэты час да ядра дзяржавы, якое ўтварылася ў верхнім Панямонні (Літва), былі далучаны астатнія тэрыторыі беларускіх зямель, якія выступалі пад назваю “Русь”. Такім чынам уся тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага. Віцень (каля 1295 – 1316). Паводле Густынскага летапісу, князь Віцень, калі пачаў няжыць у Літве, “прыдумаў сабе герб: ... рыцар збройны на кані мячом, якога называюць Пагоня”. Яму ўдалося дасягнуць адзінства дзяржавы. Пры ім тэрыторыя ВКЛ пачала пашырацца. На другім этапа ВКЛ паўставала як дзяржава федэратыўнага тыпу. Ядром ВКЛ сталі балта – літоўскія і ўсходнеславянскія землі (верхнесярэдненёманская терэторыя). Спрыяла інтэграцыі: -- знешнія ворагі (крыжакі і мангола – татары) -- цяжкае існаванне 20 малых княстваў, імкненне да аб’яднання невялікіх княстваў, якія ўтварыліся пасля распаду Полацкага і Турава – Пінскага княстваў. Шляхі ўваходжання: -- дагаворна – дабраахвотнае ўваходжанне: Полацкая зямля пачала трапляць пад уладу Літвы з сяр. ХІІІ ст. У гэты час у Полацку княжыў пляменнік Міндоўга Таўцівіл. У другой палове ХІІІ ст. у полацкія землі пачалі перасяляцца немцы. Яны прымусам насаджалі каталіцызм. Палачане звярнуліся за дапамогай ў 1307 г. да вялікага князя літоўскага Віценя. Немцы былі прагнаны, а Полацк канчаткова ўвайшоў у склад ВКЛ. Т.ч. зямля ўвайшла са згоды мясцовага баярства і купецтва.-- шлюбныя сувязі: Альгерд – зяць віцебскага князя Яраслава (1318 г.), жанаты на яго дачцэ Марыі). У 1320 г. пасля смерці Яраслава Васількавіча Альгерд стаў віцебскім князем – у пачатку 14 ст. (1426 г.) Мінскае княства У гэты ж час -- Пінская і Брэсцкая землі (1315 г.). -- ваенна – палітычны ўціск (Падняпроўе так далучылася, баючыся мангола – татараў) Да сяр. XV ст. афіцыйная назва была Вялікае княства Літоўскае і Рускае Пазней (пасля Грунвальдскай бітвы) – Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Тэрмін “Літва” – Верхняе і Сярэдняе Панямонне “Русь” – Верхняе Падзвінне і Падняпроўе. “Жамойць”
Барацьбу супраць вярхоўнай улады з боку знаці балцкіх зямель вытрымаў Віцень. Віцень увёў агульнадзяржаўны герб “Пагоня”. Пры Гедыміне (1316 – 1341) значна ўмацаваліся межы дзяржавы. Уздоўж іх былі ўзведзены магутныя крэпасці. У 1323 г. сталіца была перанесена ў Вільню. У Гедыміна мяняўся тытул (ганаровае званне, якое прысвойваецца знатным асобам): “кароль Літвы і Русі”, “кароль літоўцаў і многіх рускіх”. Дзяржава стала называцца “Вялікае княства Літоўскае і Рускае”. 1331 г. – бітва з крыжакамі на р.Акмяне. Паражэнне немцаў. Спрыяў каталіцызму і праваслаўю. Сам быў язычнікам. Загінуў пад час штурму крыжацкага крэпасці Баербург ў 1341 г. Па іншых звестках – атручаны пры спробе другі раз ахрысціць язычнікаў у каталіцтва пры дапамозе чэшскіх святароў. Пасля гібелі Гедыміна ў 1341 г. трон заняў па волі бацькі сярэдні сын Яўнуцій (1341 – 1345). У 1345г. яго скінуў старэйшы сын Гедыміна Альгерд. Яўнуцій збег з-пад варты і ўцёк у Смаленск а затым – у Маскву. Праз 2 гады вярнуўся. Памірыўся з братамм і атрымаў у валоданне Заслаўе.
Альгерд (1345 – 1377) Маскоўскі летапіс: “ён не піў ні віна, ні піва, меў вялікі розум і падпарадкаваў многія землі. Спрытна рыхтаваў свае паходы, ваяваў не столькі колькасцю (людзей), колькі ўменнем.” Паходы супраць маскоўкага князя Дзмітрыя Іванавіча (Данскога). Двойчы войска даходзіла да Маскоўскага Крамля. Вынік – далучэнне Смаленскіх і Бранскіх зямель да ВКЛ. Альгерд і Яўнуцій былі яшчэ пры жыцці бацькі Гедыміна хрышчаны ў праваслаўную веру, аднак былі раўнадушныя да рэлігіі. Пасля смерці Альгерда вялікім князем стаў яго сын Ягайла (1377 – 1381, 1382 – 1392). Ён арыштаваў і пасадзіў у вежу свайго дзядзьку (брата Альгерда) Кейстута. Там Кейстута задушылі. (Кейстут быў вялікім князем у 1381 – 1382 гг.) Уладу Ягайлы не прызналі полацкі князь Андрэй (сын Альгерда), Вітаўт (сын Кейстута, у той час – князь у Гродна), які ўцёк ў Прусію да крыжакоў. Полацкі князь Андрэй вымушаны быў пакінуць Полацк. Заключыў саюз з маскоўскім князем Дзмітрыем Іванавічам. У 1380 г. удзельнічаў разам са сваім братам Дзмітрыем Альгердавічам ў Кулікоўскай бітве на баку Масквы. Ягайла выступіў на дапамогу татарам, але не паспеў. Праз некалькі гадоў Андрэй адваяваў Полацк. Пазней перайшоў на службу да Вітаўта.
36. Дынастычная барацьба 70-90-х гг. XIV ст.: прычыны і вынікі.
Дынастычная барацьба за вярхоўную ўладу ў ВКЛ пасля смерці Альгерда – 1377 – 1392. Пасля яе ўдзельныя князі адчувалі сябе сапраўднымі манархамі ў сваіх землях. Сувязь з цэнтрам практычна адсутнічала, гаспадарылі і рабілі палітычны выбар яны самастойна. Небяспечнай сепаратысцкай дэцэнтралізуючай сілай былі абласныя правадыры на ўскраінах дзяржавы. Пасля смерці другой жонкі вялікага князя Альгерда княгіні Ульяны (княжыла ў Віцебску па спадчыннаму праву), адзін з яе сыноў, Свідрыгайла Альгердавіч, самавольна заняў віцебскі княжацкі пасад. Набірала моц адасобленасць і непадначаленасць ўдзельных князёў → актуальная задача -- навядзенне парадку ў абласных княствах.
37. Крэўская унія,
яе прычыны і вынікі. “Рускае
пытанне” і барацьба феадальных.
1382 г. – бескаралеўе ў Польшчы. У Польшчы каранавалі Ядзвігу, якой было толькі 13 гадоў. Пошукі ёй жаніха. Жаніх каралевы Ядзвігі – Вільгельм Габсбург. Другі жаніх – вялікі Князь Ягайла, які быў язычнікам. 1385 г. – Крэўская унія. Унія – аб’яднанне дзвюх дязржаў пад кіраўніцтвам аднаго правіцеля. Ягайла і іншыя князі даў абяцанне “на вечныя часы далучыць свае землі, літоўскія і рускія да Кароны Польскай” (такі запіс быццам быў у акце ўніі, але арыгінал дамовы не захаваўся). Затым Ягайла каранаваўся на караля Польшчы (1386 – 1434). Каталіцкае імя Уладзіслава ІІ.
На беларускіх землях пачалі будавацца касцёлы і ўзводзіцца каталіцкія манастыры (прывілеі для баяр, прыняўшых каталіцтва – права на спадчыннае землеўладанне; каталіцкай царкве – з’явілася першая каталіцкая – Віленская – епархія-біскупства). Ягайла імкнуўся зрабіць каталіцкую царкву адзінай у дзяржаве Пасля Крэўскай уніі ў ВКЛ з’явіліся каталікі - літоўцы, каталікі – беларусы і палякі побач з праваслаўнымі беларусамі, украінцамі і рускімі. Актыўная падтрымка каталіцкай шляхты (дваранства). Роля якога значна ўзрасла. Расло і запрыгоньванне сялян. Саюз двух дзяржаў значна павялічыў іх абароназдольнасць, садзейнічаў росту культурных і іншых сувязей
38. Вітаўт, яго ўнутраная і знешняя палітыка.
У 1392 г. – Востраўскае пагадненне паміж Ягайлам і Вітаўтам аб уладзе ў княстве.
Улада перайшла да Вітаўта. Вітаўт (1392 – 1430), які меў падтрымку буйных баяр і дробных князёў. На працягу 1393 – 1395 Вітаўт ліквідаваў буйныя ўдзельныя княжанні ў Полацку, Віцебску, Смаленску, Ноўгарадзе Северскім, Кіеве, на Валыні і Падоллі. Некаторыя былыя мясцовыя валадары надзяляліся іншымі княствамі. Кіеўскі князь Уладзімір Альгердавіч атрымаў Капыль. Іншыя – у турму (калі аказвалі супраціўленне) – князь Ноўгарада Северскага Дзмітрый Карыбут, падольскі князь Фёдар Карыятовіч. Вітаў прызначаў ва ўдзелы сваіх намеснікаў (служылыя людзі і свята выконвалі волю гаспадара). Віцебск – Фёдар Вёсна, Кіеў – Іван Гальшанскі. Традыцыя “старыну не рухаці, новін не вводіті” (Віцень) – захаванне за абласцямі пэўнай аўтаноміі і самабытнасці. Выдаваў абласныя прывілеі. Увядзенне намесніцтваў: 1) скіравала абласныя ўскраіны ВКЛ да больш цеснай сувязі з цэнтрам. 2) умацавала вярхоўную ўладу. Спрыяла ўнутранаму адзінству і цэласнасці дзяржавы. 1413 г. – Гарадзельскі прывілей – праваслаўная знаць ставілася ў дыскрымінацыйнае становішча:
§3 – толькі “католікі Рымскае царкве падуладчныя” валодаюць і карыстацца эканамічнымі і палітычнымі прывілеямі і падараваннямі пануючаму класу з боку вярхоўнай улады;
§6 – пацверджана забарона на шлюбы паміж католікамі і праваслаўнымі;
§9 – на “дастоінства, месцы і пасады” прызначаюцца “толькі каталіцкай веры прыхільнікі і падуладныя святой Рымскай царкве. … усе пастаянныя ўрады земскія … надаюцца толькі спавядальнікам хрысціянскай каталіцкай веры і да савета нашага (вялікакняжацкай рады) дапускаюцца і ў ім прысутнічаюць, калі абмяркоўваюцца пытанні дзяржаўнага дабрабыту, таму што часта розніца ў веравызнаннях прыводзіць да розніцы ў пазіцыях і аказваюцца цераз гэта вядомымі такія рашэнні, якія неабходна ў тайне захоўваць”.
§ 11 – 12 пазбаўлялі праваслаўных феадалаў права выбрання вялікага князя літоўскага, якім карысталіся “паны і шляхціцы зямлі літоўскай, прыхільнікі хрысціянскай рэлігіі, рымскай царкве падуладныя, не схізматыкі ці іншыя паганыя” . Пры Вітаўце княства дасягнула найбольшай магутнасці і памераў. Пасля Грунвальдскай бітвы да княства была далучана Жамойція. Вітаўт даў згоду каранавацца. Прыняць карону з рук германскага імператара. Аднак памёр у Троках ва ўзросце 80 гадоў. Існуе меркаванне, што карону па дарозе перахапілі палякі, якія абабралі імператарскіх паслоў.
39. Барацьба феадальных груповак за ўладу ў 30-я гг. XV ст. Свідрыгайла і Жыгімонт
Вайна 1432 – 1436 гг.
У 1430 г. – вялікі князь Леў Свідрыгайла (1430 – 1432) (у хрышчэнні па каталіцкаму абраду Баляслаў). Сын Альгерда, брат Ягайлы. Выступіў супраць уніі. Яго падтрымалі беларускія і ўкраінскія феадалы. Пачаў прыцягваць да дзяржаўнага кіравання буйных праваслаўных землеўласнікаў. Літоўскія феадалы пры падтрымцы польскай арыстакратыі абвясцілі вялікім князем Жыгімонта Кейстутавіча (1432 - 1440), брата Ягайлы.. Свідрыгайла ўцёк у Полацк. Адбыўся часовы раскол дзяржаўнай улады. У 1432 г. – успыхнула вайна. На дапамогу Жыгімонту свае войскі прыслала Польшча.
На баку Свідрыгайлы – Полацкая, Смаленская, Кіеўская, Чарнігава – Северская землі, часткова Валынь і Падолле. Свідрыгайла ўступіў у саюз з Лівонскім ордэнам, спустошыў Літву, заняў Брэстчыну, Верхняе Панямонне, Заслаўе, Мінск і інш. Каб не даць Свідрыгайлу апоры на праваслаўных кароль Ягайла і вялікі князь Жыгімонт выдалі два новых прывілеі з мэтай ураўняць у правах феадалаў – каталікоў і феадалаў – праваслаўных. (Прывілеі 1432 і 1434 гг.). Свідрыгайла западозрыў, што на бок Жыгімонта схіляецца мітрапаліт Кіеўскі і ўсёй Русі Герасім (быў схоплены ў Віцебску). Праваслаўным феадалам было дазволена карыстацца сваімі гербамі. Тады беларускія князі Друцкія і Адзінцэвічы набылі свае ўласныя гербы, якімі не карыстаўся больш ніводны род. Гэтыя князі да канца падтрымлівалі Свідрыгайлу. У 1435 г. пад Вількамірам (Літва)адбылася рашучая бітва. Паражэнне Свідрыгайлы. Загінулі 13 украінскіх і беларускіх князёў. Разбіты і атрады Лівонскага ордэна. Свідрыгайла ўцёк у Полацк. “І за тое Бог не дапамог князю Свідрыгайлу, што ён спаліў мітрапаліта Герасіма. І дапамог Бог вялікаму князю Жыгімонту”. Полацк, Віцебск і іншыя гарады яшчэ супраціўляліся Жыгімонту. Пасля барацьбы вымушаны былі здацца. Свідрыгайла ўцёк на Валынь. Вайна скончылася ў 1436 г. перамогай Жыгімонта. Праз некалькі гадоў пасля перамогу Жыгімонт быў забіты змоўшчыкамі – прыхільнікамі Свідрыгайлы.
40. Казімір, яго ўнутраная і знешняя палітыка.
Вялікім князем быў выбраны сын Ягайлы Казімір (1440 – 1492). Яму было толькі 14 гадоў, вядомы як Казімір ІV Ягелончык. У княстве ўсталяваўся мір на 59 гадоў. У 1481 г. у Кіеве была выкрыта змова праваслаўных феадалаў супраць Казіміра. Змова – тайнае пагадненне групы людзей. Змову ўзначаліў слуцкі князь Міхаіл Алелькавіч. У ёй удзельнічалі князі Іван Гальшанскі, Фёдар Бельскі і інш. Планавалі скінуць Казіміра і захапіць уладу у ВКЛ. У выпадку няўдачы – далучыць частку беларускіх зямель да Маскоўскай дзяржавы. Бельскі ўцёк у Маскву. З 1487 па 1493 г. на службу ў Маскву разам са сваімі валасцямі выйшлі князі Варатынскія, Бялеўскія, Мярэцкія, Вяземскія (памежная вайна). Зноў “рускае пытанне”.