Местечко Островец
Реферат, 01 Февраля 2013, автор: пользователь скрыл имя
Краткое описание
Праз тэрыторыю Астравеччыны праходзіла ажыўлёная шаша Вільня – Полацк ( Полацкі тракт ), прамая шашэйная дарога Вільня – Маладзечна ( Чорны тракт ), што стварала добрыя ўмовы для развіцця гандлю і абмену. Даволі істотную ролю ў гэтым адыграла Лібава – Роменская чыгунка, пабудаваная ў 1873 г., якая праходзіла па тэрыторыі цяперашняга раёна, радам каля мястэчка Астравец, у накірунку Мінск – Вільня. Вывозіліся лес, смала – жывіца, жыта, мяса. У 1872 г. пабудавана чыгунка Мінск – Гудагай – Вільня, якая звязала Астравеччыну з рабочымі цэнтрамі Беларусіі.Усё гэта вызначыла значэнне мястэчак Астравец, Варняны, Міхалішкі і дало ім магчымасць развівацца на адпаведным узроўні…
Прикрепленные файлы: 1 файл
Мястэчка Астравец - 2.doc
— 67.00 Кб (Скачать документ) Акрамя сельскай
гаспадаркі насельніцтва
У пачатку 1860 – х г. селянін Віленскай губерні, у тым ліку і мястэчка Астравец, пры самай жорсткай эканоміі траціў 45 руб. у год, з якіх 8 – на аплату падаткаў, 5 – на соль, 8 – на пакупку сельскагаспадарчых прылад працы, 6 – на абутак, 2 – на тытунь. Значная сумма ішла на пакупку адзення і , часткова, на гарэлку. Атрымаць грошы на гэтыя патрэбы селянін мог або на прмыслах, або ад продажу сельскагаспадарчай прадукцыі.
Рэформа 1861 г. падарвала асновы паншчынай сістэмы і стварыла ўмовы для развіцця капіталістычнага земляробства, якое зацвердзілася ў Беларусі ў 1860 – 70 – я гады. Павялічваліся пасяўныя плошчы, вырасла сельскагаспадарчая вытворчасць.
Развіццё капіталазму суправаджалася ростам бессаслоўнага землеўладання, якое ажывілася з 1870 г. пад уплывам наступіўшага аграрнага крызісу.
З 1897 – 1905 гг. буржуазнае землеўладанне павялічылася ў 2,3 раза. Аднак гэты працэс праходзіў у Беларусі больш павольна, чым у Расійскай імперыі. Гэта было звязана з перавагай у заходніх губернях буйных маёнткаў, якія сканцэнтравалі пасля рэформы больш паловы зямельных плошчаў Беларусі.
Рэформа паскорыла
развіццё капіталізму ў прамысловасці
і переход ад адыходных і хатніх
промыслаў да рамесніцтва і дробных капіталі
У мястэчку
галоўную ролю ў развіцці
Паводле дадзеных агляду Віленскай губерні за 1888 г., прамысловасць была развіта слаба. Першынство належала промыслам сельскагаспадарчага тыпу з лікам рабочых ад 2 чалавек: вінакурным, піва і медаварным, цагельным, ганчарным… Сярод рабочых прамысловасці каля 40% складалі яўрэі.
Асноўным заняткам насельніцтва ў гэты час было земляробства, якое забяспечвала існаванне. Але ні па сваіх памерах, ні па даходнасці не магло задаволіць яго патрэбы поўнасцю. Таму вясковыя жыхары ў вольны ад палявых работ час займаліся возніцтвам, высечкай, сплавам лесу па р. Віліі. Сярод сялян даволі распаўсюджаным было прадзенне і ткацтва з лёну і воўны. Льняное палатно выраблялі розных гатункаў: для шыцця ніжняй бялізны і летняга верхняга адзення, для абрусаў і посцілак. Больш грубае палатно ішло на мяшкі і сеннікі. Выраблялі таксама грубае сукно і розныя шарсцяныя вырабы – паясы, стужкі,дываны, тканіна для верхняга адзення. Сваю прадукцыю сяляне прадавалі на кірмашы.[3, с. 4]
Развіццё капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы і прамысловасці паглыбляла грамадскі падзел працы, расклад непасрэдных вытворцаў на капіталістаў і рабочых. Усё гэта паслужыла асновай для складвання і развіцця унутранага рынку, чаму таксама садзейнічаў хуткі рост шляхоў зносін, асабліва чыгуначнага транспарту.
Заключэнне
Праз тэрыторыю Астравеччыны праходзіла ажыўлёная шаша Вільня – Полацк ( Полацкі тракт ), прамая шашэйная дарога Вільня – Маладзечна ( Чорны тракт ), што стварала добрыя ўмовы для развіцця гандлю і абмену. Даволі істотную ролю ў гэтым адыграла Лібава – Роменская чыгунка, пабудаваная ў 1873 г., якая праходзіла па тэрыторыі цяперашняга раёна, радам каля мястэчка Астравец, у накірунку Мінск – Вільня. Вывозіліся лес, смала – жывіца, жыта, мяса. У 1872 г. пабудавана чыгунка Мінск – Гудагай – Вільня, якая звязала Астравеччыну з рабочымі цэнтрамі Беларусіі.Усё гэта вызначыла значэнне мястэчак Астравец, Варняны, Міхалішкі і дало ім магчымасць развівацца на адпаведным узроўні…
Спіс выкарыстанай літаратуры
- Мальдзіс, А. Астравеччына – край дарагі: Нарыс/А. Мальдзіс. – мн.: Мастацкая літаратура, 1977. – 208 с.
- Памяць: Гіст. – дакум. Хроніка Астравецкага раёна: Рэд. Кал.: Г.П.Пашкоў( гал.рэд.) і інш. – Мн.: БелЭн, 2004. – С. 39 – 126.
- Чакур, Г. Вяртанне да вытокаў/ Г. Чакур // Астравецкая праўда. – 2003. – 11 кастр. – С. 3 – 5.