Эканамiчнае развiццё беларускiх зямель у другой палове ХIХ – пачатку ХХ стст.

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Мая 2013 в 21:37, контрольная работа

Краткое описание

К сярэдзiне XIX стагоддзя рэзка абвастрыўся крызiс феадальна-прыгоннiцкай сiстэмы. Паступова сельская гаспадарка губляла рысы тыпiчна панскай, на яе развiццё ўсё большы ўплыў аказвалi таварна-грашовыя адносiны. Паскорыўся працэс абеззямельванна сялян, вырасла запазычаннасць памешчыкаў. Прыгоннiцкая сiстэма скоўвала развiццё прамысловасцi, перашкаджала ўжыванню наёмнай рабочай сiлы, стрымлiвала накапленне капiталу.

Содержание

Лiтаратура...........................................................................................................3
Сельская гаспадарка Беларусi пасля
адмены прыгоннага права...............................................................................4-7
Развіццё прамысловасці і гандлю..................................................................8-9
Развіццё беларускіх гарадоў..........................................................................10-

Прикрепленные файлы: 1 файл

Контрольная работа история беларуси.doc

— 115.00 Кб (Скачать документ)

У гэты час адбываўся рост дробнай вытворчасці ў форме простай кааперацыі, у якую ва ўмовах развіця грашовых адносін перарастала рамяство. У 1860 г. дробна-капіталістычная прамысловасць складала 9% ад агульнай колькасці прадпрыемстваў i 62% вырабленай прадукцыі. Да 1888 г. на яе прадпрыемствах выпрацоўвалася больш паловы прамысловых вырабаў Беларусі. Аднак ў сувязі з інтэнсіўным павелічэннем мануфактурна-фабрычнай вытворчасці ўдзельная вага дробнакапіталістычнай паменшылася да 28,2% у канцы XIX ст., хаця доля апошняй у той жа час па колькасці прадпрыемстваў павялічылася на 7%.

У другой палове XIX ст. адзначаны значны рост мануфактурнай вытворчасці. Удзельная вага яе ў гэты перыяд павялічылася па аб'ёму вытворчасці з 7,2 да 15,1%, па колькасці наёмных работнікаў з 3,3 да 10,4%, па колькасці прадпрыемстваў з 0,2 да 0,7%. У 1900 г. у Беларусі працавала 760 мануфактур, у тым ліку 193 дрэваапрацоўчыя, 185 сілікатных, 166 харчасмакавых і інш. Мануфактуры заклалі асновы росту фабрычнай прамысловасці, фарміравання пралетарыяту i буржуазіі.

Машынная вытворчасць у другой палове XIX ст. развівалася асабліва інтэнсіўна. Колькасць фабрык i заводаў павялічылася ў Беларусі ў 15 разоў i склала на канец XIX ст. 1137,. Аб'ём вытворчасці на ix узрос у 37 разоў, колькасць рабочых — у 9. Найбольш высокімі тэмпамі машынная індустрыя развівалася у 90-х гадах. Да 1900 г. доля фабрычна-завадской прамысловасці ў агульным аб’ёме прамысловай вытворчасці скаладае 46,2% (1860 г. - 8,4%, 1890 г. - 29,3%), на колькасці прадпрыемстваў — 1,1% (1860 г. - 0,1%, 1890 г.- 0,6%), па колькасці рабочых - 12,1% (1860 г. - 2,2%, 1890 г. - 6,4%). Тэмпы росту аб'ёму вытворчасці i колькасці занятых наёмных работнікаў у мануфактурнай i машыннай прамысловасці ў чатыры — сем разоў перавышалі адпаведныя паказчыкі ў дробнай.

Шырокае чыгуначнае і прамысловае будаўніцтва спрыяла пакораннаму развіццю галін па вырабу сродкаў вытворчасці. Пры росце прадукцыі ўсёй прамысловасці Беларусі ў 6,8 раза у цяжкай прамысловасці аб’ём вытворчасці павялічыўся амаль у 12 разоў. У канцы ХIХ cт. сродкі вытворчасці складалі 32% усёй прамысловай прадукцыі Беларусі. Найбольш буйный фабрыкі і заводы знаходзіліся ў гарадах. Аднак 2/ 3 фабрык і заводаў Беларусі і амаль палова занятых на іх рабочых бьлі сканцэнтраваны ў вёсцы. Гэта было абумоўлена ў значнай ступені спецыялізацыяй беларускай прамысловасці на апрацоўцы мясцовай сельскагаспадарчай, лясной і мінеральнай сыравіны.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3. Развіццё беларускіх гарадоў

Гарадское насельніцтва Беларусі за другую палову XIX ст. пaвялiчылacя ў 2,2 раза. Яго рост перавышаў тэмпы росту насельніцтва наогул. Гарадское насельніцтва ў сучасных межах дляржавы склала ў 1858 г. 293,6 тыс. чалавек (9% ад агульнай колькасці жыхароў), а ў 1897 г. — 655,1 тыс. чалавек (10,3%). Буйных гарадоў на Беларусі ў той час не было. У канцы XIX ст. толькі два з іх (Мінск і Віцебск) мелі колькасць жыхароў у межах ад 50 да 100 тыс. чалавек, сем (Брэст, Гродна, Гомель, Магілёу і інш.) — ад 20 да 50 тыс. Каля 500 тыс. чалавек жыло ў канцы XIX ст. у мястэчках Беларусі. Большая частка іх насельніцтва, як і ў гарадах, займалася гандлёва-прамысловай дзейнасцю.

Росту гарадоў, развіццю прамысловасці, пашырэнню гандлёвых сувязей спрыяла ўдасканаленне транспартнай сітэмы. У пачатку XX ст. з разліку на 100 кв. вёрст Беларусь мела шашэйных дарог у два разы, а рачных — у тры разы больш, чым у сярэднім у Еўрапейскай Расіі. У рачным суднаходстве ў гэты час значна ўзрасла роля_параходаў. Аднак вялкі ўплыў на гаспадарчае жыццё Беларусі аказала чыгуначнае будаўніцтва. У 1862 г. прад тэрыторыю Беларусі прайшла Пецярбургска-Варшаўская дарога, у 1866 г. — Рыга Арлоўская чыгунка, у 70-х гадах Маскоўска-Брэсцкая і Лібава-Роменская магістралі. У 80-я гады пачал дзейнічаць Палескія чыгункі, з 1902 г. — Пецярбургска - Адэская магістраль. У вынікуку Беларусь атрымала больш цесную сувязь паміж рознымі ўласнымі рэгіёнамі, а таксама з важнейшымі індустрыяльнымі раёнамі Расійскай імперыі. У гандлі паступова страчваюць сваю ролю кірмашы, затое актывізуюць дзейнасць крамы і гандлёвыя лаўкі. У канцы XIX ст. на магазінна-лавачны гандаль прыходзілася 95% усяго ўнутранага абароту гарадоў. Аднак большасць купцоў на Беларусі мела нязначныя капіталы. Павелічэнню таварнага а6ароту і развіццю гандлю садзейнічала дзейнасць розных гандлёвых аб'яднанняў, крэдытных устаноў, банкаў ашчадных кас. У 80-я гады XIX ст. на Беларусі ужо працавалі аддзялені Дзяржаўнага, Сялянскага, Дваранскага банкау, Mінскі камерцыйны банк i інш.

Да часу правядзення рэформы 1861 г. у прамысловасці Беларусі налічвалася 41,5 тыс. наёмных работнікаў у тым ліку 3,1 тыс. фабрычных i 4,7 тыс. мануфактурных. У 60 — 70-х гадах XIX ст. павелічэнне колькасці пралетарыяту ў Беларуci адбывалася адносна невысокімі тэмпамі. У далейшым, асабліва у 90-я гады, рост колькасці рабочых паскорыўся. У пачатку XX ст. у прамысловасці Белapyci працавала 238 тыс. рабочых. На чыгунках колькасць рабочых дасягала ў той час 460 тыс. чалавек. Найбольш масавай сацыяльнай базай папаўнення прадстаўнікоў пралетарыяту было збяднелае сялянства, але з-за існаваўшай у той час рысы аседласці яўрэяў яно не магло знайсці працу на прадпрыемствах гарадоў і мястэчак Беларусі, а шукала найму на работу ў сельскай і чясной гаспадарцы, а так сама на транспарце і прамысловых прадпрыемствах, размешчаных у вёсках. Гарадскі пралетарыят на Беларусі наперш папаўняўся за кошт збяднелых мяшчан, рамеснікаў, гандляроў.

 

 

 

 

 

 




Информация о работе Эканамiчнае развiццё беларускiх зямель у другой палове ХIХ – пачатку ХХ стст.