Езуіты на Беларусі
Реферат, 18 Июня 2014, автор: пользователь скрыл имя
Краткое описание
Нашай краіне спрадвечна наканаваны складаны, але і цікавы гістарычны лёс- яе геапалітычнае становішча садзейнічала таму, што не адна з’ява еўрапейскай гісторыі і культуры не праходзіла міма яе. Не магла абмінуць Беларусь і такая значная падзея, як Рэфармацыя- магутны грамадскі, рэлігійны, гістарычны рух у Еўропе. Але каталіцкая царква не магла пагадзіцца са стратай вялікай колькасці вернікаў і рабіла розныя захады для вяртання “ерэтыкоў” у лона царквы. Адным з самых дзейсных метадаў стала дзейнасць таварыства Icуса (Societas Jesu) ці ордэна езуітаў.
Прикрепленные файлы: 1 файл
иб иезуиты реферат.docx
— 52.19 Кб (Скачать документ)МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Установа адукацыі
«Магілёўскі дзяржаўны інстытут імя А.А. Куляшова»
Кафедра гісторыі і культуры Беларусі
Езуіты на Беларусі
Выканаў:
Халмоў Дзмітрый Вячаслававіч
Студэнт 1 курса, гістарычнага ф-та
Групы «В»
Праверыў:
Каўцевіч Сяргей Браніслававіч
Магілёў 2013
Уводзіны:
Нашай краіне спрадвечна наканаваны складаны, але і цікавы гістарычны лёс- яе геапалітычнае становішча садзейнічала таму, што не адна з’ява еўрапейскай гісторыі і культуры не праходзіла міма яе. Не магла абмінуць Беларусь і такая значная падзея, як Рэфармацыя- магутны грамадскі, рэлігійны, гістарычны рух у Еўропе. Але каталіцкая царква не магла пагадзіцца са стратай вялікай колькасці вернікаў і рабіла розныя захады для вяртання “ерэтыкоў” у лона царквы. Адным з самых дзейсных метадаў стала дзейнасць таварыства Icуса (Societas Jesu) ці ордэна езуітаў.
Напэўна, гэта самы магутны, уплывовы і велічны ордэн каталіцкай царквы. Ні адзін манаскі ордэн не выяўляў такой актыўнасці і выкрутлівасці, не атрымліваў такой моцнай падтрымкі і такога ж моцнага адпору з боку правячых колаў, як ордэн езуітаў.
1.Узнікненне ордэна езуітаў. Першыя крокі, асноўныя напрамкі дзейнасці.
Перш чым гаварыць непасрэдна пра ордэн езуітаў на Беларусі, трэба сказаць некалькі слоў аб тым, як і кім быў заснаваны гэты ордэн, якія мэты ставіла перад сабой гэтая манаская арганізацыя.
З’яўленне ордэна езуітаў абумоўлена аб’ектыўным ходам гістарычнага працэсу, тымі падзеямі, якія адбываліся у XVI ст. у каталіцкай царкве, але пэўную ролю адыграў звычайны і нават трагічны для яго героя выпадак.
28 сакавіка 1521 года падчас асады Памплоны у Іспаніі быў паранены малады афіцэр Іньіга Лопес дэ Рэкальдэ, больш вядомы ў гісторыі як Ігнацій Лаёла. Фізічны дэфект зрабіў немагчымым далейшую службу ў войску і скіраваў жыццё трыцаццігадовага афіцэра ў нечаканае для яго самога рэчышча. Апынуўшыся па-за межамі свайго звычайнага асяроддзя, страціўшы надзею на бліскучую ваенную кар’еру, Лаёла спачатку ад адчаю і нявызначанасці, а потым з сапраўднай цікавасцю і захапленнем звярнуўся да рэлігійных кніжак, у прыватнасці жыццяпісаў Ісуса Хрыста, святых, пад уплывам якіх у яго і ўзнікла думка прысвяціць сябе служэнню Богу. Але Лаёлу прывабіла не жаданне спасцігнуць глыбінны сэнс хрысціянства, ён зацікавіўся чыста знешнім бокам дзейнасці некаторых святых. Пагэтаму асабліва уважліва ён чытаў апісанні жыцця тых святых, якія ва ўлонні царквы зрабілі бліскучую кар’еру і займалі у яе арганізацыйных структурах высокія пасады, напрыклад Дамінік і Францыск Асізскі, заснавальнікі вядомых ва ўсім свеце дамініканскага і францысканскага ордэна. Магчыма, ужо тады ў былога афіцэра выспела задума стварыць новы ордэн са сваім уласным законам, каб і яго імя захавалася ў стагоддзях. 15 жніўня 1534 года Лаёла разам з шасцю сваімі паплечнікамі, так званай “баявой дружынай”, у адной з крыптаў катакомбаў Манмартра, прысягнуў перад алтаром у вернасці створанай суполцы і даў зарок захоўваць цнатлівасць і заўсёдную беднасць. Гэты дзень можна лічыць неафіцыйнай датай заснавання ордэна езуітаў. Але афіцыйна зацверджаны ордэн быў 27 верасня 1540 года, калі папа Павел ІІІ выдаў булу “Regimine militandis ecclesiae” аб стварэнні “Таварыства Ісуса” спачатку з 10, затым з 60 чалавек. Праз некалькі гадоў усе абмежаванні колькаснага складу ордэна былі скасаваны. За тры чвэрці стагоддзя колькасць езуітаў павялічылася больш як у паўтары тысячы разоў. У 1626 годзе у шэрагах таварыства знаходзілася 15 493 чалавекі. Яны праніклі ў Іспанію, Германію, Францыю, Ірландыю, Ост-Індыю, Кітай, Парагвай і іншыя краіны, не абмінулі і Вялікае Княства Літоўскае, у склад якога уваходзіла тэрыторыя Беларусі 1.
2.1 Перадумовы і прычыны з’яўленне езуітаў на Беларусі.
Каталіцкая царква знаходзілася ў той час у крызісным стане. Ідэі Рэфармацыі ўсё больш расхіствалі моцны дагэтуль будынак каталіцкай царквы. Барацьба з папскім абсалютызмам і абскурантызмам рымскай курыі, ліхвярствам і хабарніцтвам, з гандлем царкоўнымі пасадамі, продажам індульгенцый распаўсюджвалася па Еўропе з хуткасцю маланкі. Выпрабаваныя раней метады ўтаймавання ерэтыкоў ужо не давалі належнага эфекту. Калі ад Рыма адпалі Англія, Галандыя, Данія, Швецыя і Нарвегія папа сур’ёзна задумаўся. У Еўропе не засталося амаль ніводнай краіны, якую б не закрануў рэфамацыйны рух. У такіх складаных умовах вельмі прыйшоўся да случаю Лаёла са сваімі ідэямі адданага служэння Хрысту, поўнага падпарадкавання папе і гатоўнасці дасягнення мэты вяртання ерэтыкоў да каталіцкай царквы любымі сродкамі. Таму папа Павел ІІІ пераадолеў усе фармальнасці і перашкоды, каб ордэн распачаў сваю дзейнасць. І ён не памыліўся- езуіты сапраўды спрыялі поспехам Контррэфармацыі і вяртанню каталіцкай царкве былой магутнасці2.
Поспеху дзейнасці ордэна спрыяла строгая цэнтралізацыя і суровая дысцыпліна, фанатычнасць і адданасць вышкаленых кадраў любой справе, на якую яны будуць накіраваны вышэйстаячай уладай. Статут таварыства патрабаваў: “Падначалены павінен глядзець на старшага, як на самога Хрыста, ён павінен падпарадкоўвацца старшаму як труп, які можна пераварочваць з аднаго боку на другі”. Адпаведна члены ордэна не мелі ніякіх маральных асноваў і абмежаванняў. Воля старшага па пасадзе атаясамлівалася з воляй Хрыста. Які б загад не быў атрыманы, ён павінен быць выкананы, нават падман, забойства.3
Разам з тым другім чыннікам поспеху езуітаў, несумненна, была іх кампетэнтнасць. Яны мелі грунтоўную агульнаадукацыйную і тэалагічную падрыхтоўку, вялікія разумовыя здольнасці. Гэта дазваляла ім не проста выконваць загад, але дзейнічаць самастойна, выбіраць аптымальны шлях да мэты. Вялікае значэнне ў выхаванні сапраўднага езуіта мела адукацыя, праз якую потым найбольш дзейсна і паспяхова ажыццяўлялася прыцягненне ці вяртанне да каталіцтва.
Яшчэ заснавальнік ордэна Ігнацій Лаёла гаварыў, што будучыня належыць тым, хто трымае ў руках маладое пакаленне. А уздзейнічаць на моладзь лягчэй усяго праз навучальныя установы. Калі ў сярэднявеччы адукацыя патрэбна была пераважна духоўным асобам, то Рэнесанс прынёс разуменне, што адукаваным павінен быць і свецкі чалавек. Але патрэбы, якія узніклі на Беларусі, амаль не былі задаволены, колькасць школ была нязначнай. Заваяваць шырокую папулярнасць ва ўсім свеце езуіцкім навучальным установам дапамагло тое, што па аб’ёме выкладаемых прадметаў, дасканалай методыцы выхавання і падрыхтаванасці настаўнікаў ім доўгі час не было роўных.
2.2 Прыход ордэна на беларускія землі, яго адукацыйная і выхаваўчая дзейнасць .
Прааналізаваўшы прычыны узнікнення і распаўсюджвання ордэна езуітаў, пяройдзем непасрэдна да з’яўлення ордэна на Беларусі.
Рэфармацыя моцна пахіснула пазіцыі каталіцкай царквы і яе кіруючага цэнтра -папства -ў Заходняй Еўропе. Яны згубілі мільёны вернікаў, але змаглі аправіцца ад нанесенага ўдару, рэарганізавацца і пайсці ў наступ, каб рэстаўрыраваць страчаныя пазіцыі. Новую дактрыну і царкоўную палітыку Ватыкана вызначыў Трыдэнцкі сабор (1545—1563). Наступіла эпоха контррэфармацыі- ўзначаленага папствам рэлігійна-палітычнага руху ў Еўропе ў сярэдзіне XVI—XVII стст. супраць Рэфармацыі, які быў формай
умацавання феадальнага ладу ў эпоху яго распаду.
Папства зрабіла стаўку ў выратаванні каталіцкай царквы ад рэфармацыйнага крызісу на Ордэн езуітаў.
У ахопленыя Рэфармацыяй дзяржавы Ордэн накіраваў вопытных місіянераў, таленавітьгх багасловаў, прапаведнікаў,пісьменнікаў. Такімі людзмі менавіта на землях ВКЛ былі Пётр Скарга, Францыск Сун'ера, Станіслаў Лянчыцкі, Станіслаў Влошак, Станіслаў Варшавіцкі і іншыя. Галоўным ідэолагам контррэфармацыі ў ВКЛ стаў Пётр Скарга. Па ўказанню Папы княства было выдзелена ў асобную Літоўскую езуіцую правінцыю - адну з 35-ці ў Еўропе. Талерантнасць дзяржавы стварала добры грунт для дзейнасці Ордэна 4.