Беларуск іякаляндарны ясвяты

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Мая 2013 в 20:11, реферат

Краткое описание

У кожнага народа спрадвеку веўся свой каляндар, у якiм з пакалення ў пакаленне перадавалiся мудрасць, веды, вопыт жыццевых назiранняў. Мелi такi каляндар i беларусы. Багацейшы духоўны свет нашых продкаў, iх надзвычайны талент, яскравая фантазiя, гумар адбiлiся ў абрадах i звычаях, гульнях i песнях, прыкметах i павер'ях. Беларускi працаўнiк прымаў у памяцi шматлiкiя парады i забароны, выказаныя вобразным словам. Ен добра ведаў, калi можна весялiцца, а калi ўстрымлiвацца ад забаў, калi можна брацца за тую цi iншую працу, а калi наадварот, адкласцi яе, каб не нашкодзiць сабе i блiзкiм.

Содержание

Уводзіны…………………………………………………………………………………2
I.Асноўная частка…………………………………………………………………………
Глава 1.Фарміраваннеіэвалюцыябеларускага календара…….
Раздзел 1.
Глава 2.Сувязьэлементаўпаганскайіхрысціянскайабраднасці………..
Глава 3.Беларускіякаляндарныясвяты:
Заключэнне …………………………………………………………………………………
Спіс літаратуры…………………………………………………………………………..

Прикрепленные файлы: 1 файл

Документ Microsoft Word (1.docx

— 42.83 Кб (Скачать документ)

                                                        Змест

   Уводзіны…………………………………………………………………………………2

I.Асноўная частка…………………………………………………………………………

Глава 1.Фарміраванне і эвалюцыя беларускага календара…….

           Раздзел 1.

Глава 2.Сувязь элементаў паганскай і хрысціянскай абраднасці………..

     

Глава 3.Беларускія каляндарныя святы:

 

Заключэнне …………………………………………………………………………………

Спіс літаратуры…………………………………………………………………………..

Дадатак……………………………………………………………………………………..

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                           Уводзіны

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

             Фарміраванні і эвалюцыя беларускага календара.

У кожнага народа спрадвеку  веўся свой каляндар, у якiм з  пакалення ў пакаленне перадавалiся мудрасць, веды, вопыт жыццевых назiранняў. Мелi такi каляндар i беларусы. Багацейшы  духоўны свет нашых продкаў, iх  надзвычайны талент, яскравая фантазiя, гумар адбiлiся ў абрадах i звычаях, гульнях i песнях, прыкметах i павер'ях. Беларускi працаўнiк прымаў у памяцi шматлiкiя парады i забароны, выказаныя  вобразным словам. Ен добра ведаў, калi можна весялiцца, а калi ўстрымлiвацца  ад забаў, калi можна брацца за тую  цi iншую працу, а калi наадварот, адкласцi яе, каб не нашкодзiць сабе i блiзкiм.

Каляндар ахоплiвае дзень  за днем увесь год, змяшчае ў сабе шматлiкiя абрады, звычаi, прыкметы, павер'i, прыказкi. Шматвякавы вопыт назапашаны многiмi пакаленнямi папярэднiкаў, быў  для земляроба азбукай i граматыкай усяго яго жыцця. Перададзены  ў спадчыну, ен дапамагаў арыентавацца ў з'явах прыроды, ад якiх нярэдка  залежаў ураджай - крынiца iснавання селянiна, усей яго сям'i.

Асобныя днi года i нават  цэлыя перыяды ўстрымалiся селянiнам  як сваеасаблiвы паказчык для прыняцця тых цi iншых мер у гаспадарчых  справах. Многiя з гэтых дзен акружалiся магiчнай таямнiчасцю, шэрагам патрабаванняў, парушэнне якiх, ва ўяўленнi сялян, магло  прынесцi шмат шкоды. Таму так трывала  ўрасталi ў свядомасць людзей карэннi розных прыкмет, вераваняў i прымхаў.

Кожны дзень года ў хрысцiянскiм  календары (як праваслаўным, так i каталiцкiм), быў запоўнены iменамi святых, прарокаў, апосталаў, пакутнiкаў. Не ўсе яны, зразумела, адзначалiся ў будзенным жыццi роўнай ўвагай. Адны даты праходзiлi зусiм непрыкметна; з другiмi звязаны пасобныя павер'i , парады выконваць цi, наадварот, не выконваць тую цi iншую працу; трэцiя шанавалiся як вялiкiя святы i былi акружаны абавязковымi ўрачыстымi абрадамi.

Беларускi народны каляндар раскрывае перад намi складаны светапогляд  беларускага селянiна, яго глыбокае веданне прыроды i любоў да яе, цягавiтасць  да працы, дэманструе багатыя творчыя  здольнасцi, невычэрпную фантазiю, палет  дапытлiвай думкi.

Слова "каляндар" паходзiць ад старажытнарымскага "календы" ("calendae"), што азначала: першыя чыслы кожнага месяца (днi маладзiка). Найменне адпавядае i слову "каляндарыум" - кнiга, куды запiсвалiся даўгi, працэнты па якiх патрэбна было плацiць, i маладзiковыя днi.

Месяцавыя ("лунныя") меры часу - найстаражэйшыя. Лiк часу толькi па звароту Месяца, што iснаваў у першабытным грамадстве, называўся  месяцавым календаром. Дагэтуль захавалася ў побыце сялян завядзенка пачатак розных работ суадносiць з пэўнымi квадратамi Месяца: маладзiк, веташок, падпоўня, поўня, зыход i г.д. Развiцце земляробства, жывелагадоўлi прывяло першабытнага чалавека да карыстання i большымi храналагiчнымi мерамi: сезонамi, гадамi. Так з'явiлiся ў старажытным свеце сонечна i сонечна-месяцавы календары. Апошнi ўжо змяшчаў некалькi месяцавых параў (прыблiзна 12,4). Праз шэраг гадоў дадавалi цэлую месяцавую пару, каб прыблiзiць месяцавы год да сонечнага.

Новую рэформу календара  правеў папа рымскi Грыгорый ХШ на аснове праекта iтальянскага доктара i матэматыка Луiджы Лiпiе. Вядома, што аналагiчную структуру календара яшчэ ў 1560 г. распрацаваў астраном Петрус Пiтат. Справа ў тым, што юлiянскi каляндар страцiў за некалькi стагоддзяў 10 дзен i дату святкавання веснавога раўнадзенства не адпавядала астранамiчнаму календару. Папа Грыгорый ХШ прапанаваў новую сiстэму, у якой улiчвалася гэта папраўка. Новае летазлiчэнне было распачата ў кастрычнiку 1582 г. (замест 5 кастрычнiка адразу перайшлi да 14) i атрымалi назву грыгарыянскай.

Якi каляндар iснаваў у беларусаў? Як сведчаць археалагiчныя знаходкi, усходнiя славяне мелi рэчыйныя календары - на iх язычнiкi ўмоўнымi знакамi абазначалi днi свят i iгрышчаў, земляробчых работ. Акадэмiк Б.А. Рыбакоў налiчвае каля дзесятка сасудаў II - IV вякоў, па якiх раней "чтааху (считали) i гатааху (гадали)". Спецыяльнага даследвання на матэрыяле беларускiх знаходак пакуль невядома. Акрамя гэтага, усходнеславянскiя народы карысталiся драўлянымi брускамi даўжыней 30 - 50 сантыметраў з трыма, чатырма цi шасцю гранямi, дзе рабiлiся спецыяльныя розныя календары, вырабленные памiж XII i XVIII стагоддзямi.

Калi ж адзначаўся Новы год у Беларусi? Земляробчыя светкаваннi Новага года вядомы вясной, летам, восенню i зiмой. Такi дзень звычайна прыстасоўваўся да адпаведнага становiшча на небе свяцiлаў: сонца, месяца, магчыма нават, i асобных зорак. Часцей гэта было "пасля поўнi, веташам", як гаварылi ў народзе, у першы маладзiк пасля веснавога раўнадзенства (20 -21 сакавiка), летняга сонцастаяння (21 -22 чэрвеня), асенняга раўнадзенства (22 - 23 верасня) i зiмовага сонцастаяння (21 -22 снежня).

Старажытныя славяне, якiя  карысталiся "паганскiмi" мерамi часу, у тым лiку i сонечна-месяцавым  календаром, з прыняццем хрысцiянства прынялi юлiянскае летазлiчэнне па вiзантыйскаму ўзору, але Новы год пачыналi не з 1 студзеня, як у Рыме, а па сваей старажытнай традыцыi - вясною, 1 сакавiка. Пра гэта яскрава сведчаць валачобныя песнi:

"...Да ў тым крэсле  сам Бог сядзiць,

Каля бога ўсе святыя

Шахуюцца, рахуюцца,

Каму ўперад на работку  выходзяць.

Аўдахея, первая святца, -

Вясна ў сходзе..."

(Iлукстэнскi павет; Сахараў, 1940)

 

У iншых вырыянтах валачобных песень у якасцi першага свята  года выступаюць розныя, блiзкiя да веснавога  раўнадзенства:

Святыя Саракi напярод  пайшлi...

(Вiцебская губерня;Шэйн, 1887)

Благавешчанька,

Перша святка

Жытцо рушыць...

(Дзiсенскi павет;Чэрны, 1895)

 

...Перша святца i чым  заняцца.

Казiмiрка - дроўцы сячы...

(Мiерскi раен; 1970)

 

Перша святца - новае летца

Святы Яня, боскi зданя,

Узяў кмочы залатыя, адамкнуў зямлю, пусцiў расу...

(Браслаўскi раен; 1963)

 

А святы Барыс - ен у бога павыш,

Ен канi пасе ў зяленых  лугах

(Шырма, 1962).

 

Гэтыя прыклады адлюстроўваюць шматварыянтнасць язычнiцкага светаўспрымання, iмкненне прыстасаваць сваю веру да новай. У "валачобным календары" прадстаўлены ў якасцi Новага года i святы, час  правядзення якiх залежыць ад становiшча  нябесных свяцiл.

Первага свята - святога  Вялiкдзень,

Свят Вялiкдзень з красным  яечкам...

(Шэйн, 1874)

 

Святы Iзбор

Упярод ступiць,

Зiмку зрадзiць,

Сошку ладзiць.

(Мiерскi раен, 1972)

 

Адначасова з варыянтамi валачобных песень, у якiх на першае месца ставiлiся вясновыя днi, бытавала i значная частка iх, дзе ўпамiналася зiмовае свята Ражаство:

 

Свято Ражаство

Упярод пашло

Новы гадок

Павеў радок

(Лепельскi раен, 1976)

 

Гiсторыя змен у каляндары, звязаны з перанясеннем святкавання  Новага года, не простая. Рэформы натыкалiся на супрацiўленне народа, якi даражыў  традыцыямi мiнулага i не прымаў душой  новаўвядзеннi. Адчуваецца, што мацнейшыя  веснавыя i зiмовыя традыцыi, якiя  пусцiлi глыбокiя каранi ў свядомасцi народа, не далi развiцца новай рэлiгiйнай абраднасцi ў сялянскiм побыце. Тая  частка Беларусi. Што была ў федэратыўным саюзе з Польшай, у 1582 годзе перайшла на грыгарыянскi стыль. Нечаканы пераход прынес шмат блытанiны i нават гора.

9 студзеня 1584 года ў  Вялiкiм княстве Лiтоўскiм выйшла  спецыяльная грамата, што прадпiсвала  адзначаць святы ў новым стылi. Прынцыпова доўга карысталася  старым календаром унiяцтва. У  1596 годзе пачынальнiкi ўнii Iпацiй  Пацей i Кiрыла Тарлецкi зрабiлi  спробу пераводу на новы стыль,  але яна была няўдалай. У сваю  чаргу сiнод Рэчы Паспалiтай  сваiмi актамi неаднаразова прадпiсваў  меры пакарання тых, хто выкарыстоўваў  стары стыль. А царскiя ўлады  ў далучаных беларускiх землях  устанаўлiвалi стары юлiянскi каляндар i жорстка распраўлялiся з унiятамi. Цяпер беларускiя ўнiяты прыстасоўваюць  свой каляндар да сучаснага  летазлiчэння (грыгарыянскага стылю), а ўкраiнскiя карытаюцца старым.

Унiяцкi каляндар добра захоўваецца ў беларускай вуснай народнай творчасцi. Ен адлюстрованы ў народных прыказках, паданнях, песнях. Больш таго, можна мераваць, што ўнiяцкае асяроддзе з яго талерантнасцю, сувязю з народам, роднай мовай магло творча i дзейсна спрыяць у XVI - XVII стагоддзях як з'яўленню новых вусных твораў, так i развiццю многiх жанраў фальклору. Асаблiва гэта адносiцца да "каляндарных" жанраў: прыказак, павер'яў, паданнях, валачобных песень i iнш.

Народная памяць любоўна  зберагае як нядаўнiя, так i старажытныя  вераваннi сваiх продкаў.

Яшчэ да рэвалюцыi неаднаразова ставiлася пытанне аб рэформе календара, бо ен не быў дастаткова дакладны, у  параўнаннi з астранамiчным разыходзiўся на некалькi сутак. У 1918 годзе дэкрэтам Саўнаркома краiны перайшла на грыгарыянскi каляндар. Згодна дэкрэту, датаю, што iшла за 31 студзеня, у тым годзе стала не 1, а 14 лютага. Прысвяткi i святы народнага календара на Беларусi сярод праваслаўных замацавалiся па старым стылi, а сярод католiкаў - па новым. Таму афiцыйны грамадзянскi Новы год адзначаецца па новым - 31 снежня, а на большай тэрыторыi Беларусi Каляды - з 7 па 19 снежня.

Першыя звесткi аб календары  знаходзяцца ў "Астрамiравым евангеллi" (1056 - 1057).

Лiчыцца, што першы беларускi каляндар выдадзены ў 1587 годзе, аб чым  засведчылi вiленскiя беларускiя календары 20 - 30-ых гадоў нашага стагоддзя. Магчыма, маецца на ўвазе "Календаръ римски новы", выпушчаны ў згаданым годзе  Герасiмам Сматрыцкiм у Астрозе, цi што-небудзь iншае. Але, як вядома, яшчэ ў 1522 годзе ў беларусаў iснавала "Малая  падарожная кнiжка" - каляндар, "выложенный из греческого на русский язык доктором Франциском с Полоцка". У гэтым  друкаваным усходнеславянскiм царкоўна-астранамiчным календары, разлiчанным на 1523 - 1543 гады, побач з грыгарыянскiм летазлiчэннем дадзена i юлiянскае. Змешчаны "Псалтыр", "Часаслоў", некалькi канонаў, "Шасцiдневец", "Саборнiк", куды ўвайшлi "Святцы" i "Пасхалiя". У "Малой падарожнай кнiжцы" славуты Скарына для  сваiх землякоў на роднай беларускай мове тлумачыў асновы пазнання летазлiчэння.

Хрысцiянскi каляндар адлюстрованы на многiх гравюрах скарынаўскiх  выданняў.

Новы этап у гiсторыi беларускага народнага календара  звязаны з падзвiжнiцкай дзейнасцю  фалькларыстаў i этнографаў А. Багдановiча, I. Бермана, Е. Раманава,

Я. Чачата, Ф.Карскага, М. Нiкiфароўскага i iнш. Яны сабралi багаты матэрыял, якi адлюстроўвае шматграннае духоўнае жыцце беларускага народа ў прыказках, прыкметах, песнях, абрадах, паданнях, гульнях, святах.

Да рэвалюцыi Беларускiя  календары з рознымi патрэбнымi звесткамi друкавалiся ў Варшаве, Кракаве, Маскве, Петраградзе, Бярэсцi, Вiльнi, Гомелi, Гродне, Магiлеве, Менску, Полацку i iнш. Аднак  сталую традыцыю iх выпуска па сутнасцi сфармiравалi выдаўцы "Нашай нiвы". Першы выйшаў на 1910 год у друкарнi Марцiна Кухты ў Вiльнi. Аўтары iкнулiся, каб гэтыя невялiкiя кнiжачкi сталiся карыснымi i неабходнымi асноўнаму чытачу - селянiну. Каляндар падаваўся па месяцах  у трох разделах: праваслаўным, рымска-каталiцкiм, грэка-каталiцкiм (унiяцкiм) i адпаведна  на трох мовах - царкоўнаславянскай, польскай i беларускай. Ва ўнiяцкай частцы назвы  свят i прысвяткаў траплялiся прастамоўныя, у канцы змяшчалi некаторыя прыказкi: Вялiкдзень (Пасха); Ражаство св. Iвана Хрысцiцеля (Рождество Iоанна Предтечи), i iнш. Хаця i каротка, але быў прадстаўлены яўрэйскi каляндар, што сведчыла аб дэмакратычнасцi i верацярпiмасцi ўкладальнiкаў.

У календары змешчаны розныя цiкавыя i карысныя матэрыялы - змены  фаз Месяца, надвор'е, даты кiрмашоў на Беларусi i iнш. Акрамя таго, друкавалiся творы пiсьменнiкаў, фальклорныя  матэрыялы, асвятлялiся палiтычныя i эканамiчныя пытаннi.

Прыблiзна па такому прынцыпу створаны наступныя выданнi: "Беларускi календар на 1917 год", "Беларускi гаспадарчы календар на 1926 год", "Беларускi гаспадарчы календар на 1930 год" i iнш.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                  Уплыў розных рэлігійных веравучэній.

На станаўленне і  развіццё беларускай традыцыйнай абраднасці на працягу апошняга тысячагоддзя аказалі  значны ўплыў розныя рэлігійныя веравучэнні, якія, умацоўваючы свае пазіцыі ў  нашым краі, нярэдка імкнуліся  абвергнуць спрадвечныя мясцовыя абрады, звычаі, вераванні і г. д., падмяняючы іх аналагічнымі новаўвядзеннямі ці падробкамі, якія грунтаваліся на ўласнай  светапогляднай аснове. Але, як сведчыць гістарычная рэальнасць, народныя традыцыі нельга наўмысна ні выжыць, ні падмяніць, ні забараніць, акрамя тых выпадкаў, калі яны свядома губляюцца і  адыходзяць у нябыт у этнічнай памяці, як аджыўшае і непатрэбнае  звяно ў культурным укладзе жыцця. Яскравым сведчаннем таму ўпартая барацьба хрысціянства з язычніцтвам, што  вялася на працягу цэлага тысяча-годдзя, але, відавочна, вынікі яе малазначныя, бо яна не змагла канчаткова зламаць  рэлігійныя светапоглядныя пастулаты  нашых далёкіх продкаў-язычнікаў, якія так і захаваліся ў свядомасці людзей да нашых часоў. У сённяшнім  выглядзе і язычвіцтва, і хрысціянства хутчэй утвараюць цэласную аснову культурнага  здабытку нацыі.

Информация о работе Беларуск іякаляндарны ясвяты