Барацьба партызан і падпольшчыкаў з акупантамі ўАстравецкім раёне

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Сентября 2013 в 18:42, доклад

Краткое описание

Раптоўным нападам Германіі на СССР 22 чэрвеня 1941 года выбухнула самая страшная ў гісторыі вайна. Дзве танкавыя группы ворага спрабавалі імкліва захапіць у клешчы амаль усю Беларусь. На поўначы ў кірунку Вільнюса – Ліды дзейнічала 3-я танкавая група. Яе камандуючаму генерал-палкоўніку Г. фон Готу была пастаўлена задача выйсці на рубеж Маладзечна – воз. Нарач.

Содержание

Уводзіны………………………………………………………………3
Асноўная частка………………………………………………………4
Партызанскі рух. Баявыя аперацыі………………………………4
Вызваленне Астравеччыны………………………………………8
Заканчэнне……………………………………………………………11
Літаратура……………………………………………………………12

Прикрепленные файлы: 1 файл

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ.docx

— 149.11 Кб (Скачать документ)

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 
УА “Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт”

 

 

Кафедра эканамічнай гісторыі

 

 

Даклад  
на тэму: Барацьба партызан і падпольшчыкаў з акупантамі ўАстравецкім раёне

 

 

 

 

Студэнт УЭФ 
1 курс, ДЭА-2                                                                                 Н.І. Вайнілка

 

Праверыў канд. гіст. 
навук, дацэнт                                                                                    І.І. Гвардзееў

 

 

 

Мінск 2012

Змест

  1. Уводзіны………………………………………………………………3
  2. Асноўная частка………………………………………………………4
    1. Партызанскі рух. Баявыя аперацыі………………………………4
    2. Вызваленне Астравеччыны………………………………………8
  3. Заканчэнне……………………………………………………………11
  4. Літаратура……………………………………………………………12

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Уводзіны

 
   Раптоўным нападам Германіі на СССР 22 чэрвеня 1941 года выбухнула самая страшная ў гісторыі вайна. Дзве танкавыя группы ворага спрабавалі імкліва захапіць у клешчы амаль усю Беларусь. На поўначы ў кірунку Вільнюса – Ліды дзейнічала 3-я танкавая група. Яе камандуючаму генерал-палкоўніку Г. фон Готу была пастаўлена задача выйсці на рубеж Маладзечна – воз. Нарач. Таму ён загадаў левафланговаму 39-у танкаваму корпусу (камандзір генерал танкавых войск Р. Шміт) наступаць на Вільнюс з поўдня і адкінуць савецкія войскі за р. Вілію. А гэта значыць захапіць Астравецкі раён…

22 чэрвеня — пачалася Вялікая Айчынная вайна, нямецка-фашысцкія захопнікі разбамбілі навучальны аэрадром у в. Міхалішкі. Астравец быў акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі 27 чэрвеня 1941 года. Амаль з першых дзён пачыналася барацьба партызан і падпольшчкаў з акупантамі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Асноўная частка

  1. Партызанскі рух.

Да вайны Астравецкі раён уваходзіў у склад Віленскай вобласці. Да 5 ліпеня 1941 г. тэрыторыя Віленская вобласці была акупіравана нямецка-фашысцкімі войскамі. Абласная партыйная арганізацыя і яе кіраўніцтва не паспелі падрыхтавацца да дзейнасці ў тыле ворага. Атрымаўшы дырэктыву ЦК КП(б)Б аб переходзе на падпольную работу партыйных арганізацый акупіраваных раёнаў і аб разгортванні ўсенароднай вайны ў тыле захопнікаў, Віленскі абком КП(б)Б прыступіў да стварэння партызанскіх груп, будучы ужо на тэрыторыі Віцебскай вобласці. У пачатку ліпеня 1941 г. ў Ветрыне і Ушачах створана 10 арганізатарскіх і партызанскіх груп, якія ўзначалілі кіруючыя партыйныя і савецкія работнікі. Аднак праз лінію фронта ў тыл ворагу пранікла толькі адна група С.А. Пронькі. Астатнія былі рассеяны праціўнікам ці вярнуліся назад. У першых баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі загінулі другі сакратар абкома КП(б)Б Б.Х. Перачынскі і першы сакратар абкома ЛКСМБ В.А. Галярка.

Актыўную баявую дзейнасть супраць фашыстаў у Віленская вобласці разгарнуў пасланы з-за лініі фронту ў жніўні 1941 г. намеснік старшыні Віленскага аблвыканкама, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР Фёдар Рыгоравіч Маркаў, а таксама партызанскія группы С.А. Пронькі і Г.З. Крукава, якія вясной 1942 г. аб’ядналіся і разам з групай Маркава стварылі партызанскі атрад імя Суворава. Ён базіраваўся ў Смыцкім і Лынтупскім лясах.

Летам і восенню 1942 г. ішоў хуткі рост колькаснага складу партызанскіх груп, актывізаваліся іх баявыя дзеянні. Аднак, не маючы сувязі з партыйнымі органамі, частка груп пайшла за лінію фронту або ў партызанскія зоны суседніх абласцей, дзе ўліліся ў дзеючыя там брыгады і атрады. Групы Ф.Р. Маркава, С.А. Пронькі, Г.З. Крукава, А.А. Сударыкава ў маі 1942 г. аб’ядналіся ў атрад імя Суворава. Летам таго ж года на базе груп В.А. Чаркасава, А.С. Азончыка, М.Дз. Нёмава, А. Запявалава ўтвораны атрад імя С.М Будзённага.

Цэнтральны камітэт КП(б)Б, вывучыўшы пытанні развіцця партызанскага  руху ў тыле ворага, у 1942 г. распрацаваў  і ажыццявіў шэраг арганізацыйных мерапрыемстваў.  У прыватнасці, у Віленскую вобласць былі накіраваны арганізатарскія групы А.І Шаўчэнкі, П.Ф. Рудава, М.З. Умінскага, дыверсійныя – У.Ц. Цабо, З.С. Трацэўскага, І.І. Міроненкі і партызанскі атрад Ф.С. Шляхтунова.

З сярэдзіны лета 1942 г. кіраўніцтва  партызанскім рухам у вобласці ажыццяўляла аператыўная група на чале з сакратаром Віленскага абкома КП(б)Б І.Ф. Клімавым, якая базіравалася ў раёне “Суражскіх варот”. Яна накіроўвала ў вобласць ініцыятыўныя групы і атрады, наладжвала сувязі з падпольнымі арганізацыямі і партызанскімі фарміраваннямі, вызначала раёны іх дыслакацыі.

На тэрыторыі раёна  дзейнічалі Смаленская, імя К.Я. Варашылава, імя М.Ф. Гастэлы, імя ЦК КП(б)Б  партызанскія брыгады і партызанскі  атрад імя С.Г. Суслава.

Партызанская брыгада  імя К. Варашылава была створана ў  лістападзе 1942 г. ў Нарачанская зоне. У яе ўвайшлі атрады імя Суворава і “Знішчальнік”, які ўзнік на базе групы У.Ц. Цабо, якая прыбыла  з савецкага тылу. Камандзірам  брыгады быў назначаны Ф.Р. Маркаў. Партызанская брыгада дзейнічала на тэрыторыі Мядзельскага, Пастаўскага, Дунілавіцкага, Астравецкага, Сверскага, Смаргонскага, Куранецкага, Глыбоцкага, Крывіцкага раёнаў Беларусі і Швянчонскага раёна Літвы. Неўзабаве ў брыгадзе ў брыгадзе Маркава ўжо было 12 атрадаў: імя Суворава, “Знішчальнік”, імя Чапаева, імя Пархоменкі, імя  Кутузава, імя Калініна, асобны дыверсійны імя А. Неўскага і іншыя, агульная колькасцю 1865 партызан. Баявыя рэзервы брыгады складалі каля 30 тыс. чалавек. Пад аховай народных мсціўцаў знаходзілася звыш 100 тыс. чалавек мірнага насельніцтва.

Партызаны брыгады здзяйснялі шматкіламетровыя рэйды па тылах праціўніка. Так, восенню 1942 г. партызаны атрада імя Неўскага на чале з начальнікам штаба атрада С.А. Варламавым нанеслі ўдар па прамысловых аб’ектах ворага на тэрыторыі раёна. У выніку аперацыі ў маёнтку Паляны паблізу Міхалішак былі спалены нямецкі бровар, склад з гаручым, электрастанцыя, у вёсцы Альхоўка – электрастанцыя, кардонная фабрыка, склад гатовай прадукцыі, прызначанай для адпраўкі ў Германію. У вёсцы Кемелішкі ўзарвалі маслазавод, які працаваў на патрэбы фронту.

У 1942 г. на тэрыторыі раёна  партызаны гэтага атрада спалілі драўляны мост цераз рэчку Страча на шашы Вільнюс – Полацк, які меў важнае стратэгічнае значэнне для ворага.

30 жніўня 1943 г. партызаны  брыгады імя Варашылава паспяхова  правялі аперацыю па знішчэнні  добра ўмацаванага гарнізона  ў вёсцы Кемелішкі.

Да канца 1943 г. на тэрыторыі  вобласці было разгромлена звыш 250 варожых  гарнізонаў і каля 200 валасных і паліцэйскіх  упраў. Адначасова знішчаліся рознага  роду нарыхтоўчыя пункты і канторы. Брыгада імя Варашылава за 1942 г. і 9 месяцаў 1943 г. разграміла 19 варожых гарнізонаў, 29 валасных упраў, 109 маёнткаў, 3 чыгуначныя раз’езды, знішчыла 29 розных прадпрыемстваў, 18 складоў, 151 шасэйны мост, 177 км тэлефонна-тэлеграфнай сувязі і 5 км падземнага кабелю.

З кожным днём нарастала  колькасць удараў партызан па акупантах. Гэта павінны былі прызнаць і фашысты. У красавіку 1943 г. гебітскамісар  Віленскай вобласці Гаазе заявіў: “Палітычнае становішча ў вобласці характарызуецца тым, што партызаны  пануюць у пераважнай яе частцы. Яны праводзяць вялікія акцыі, імі разбураны дарогі і масты. Нягледзячы на ўзмоцненую ахову чыгункі, крушэнні адбываюцца штодзённа. Пашкоджанні, якія ўзніклі ў маёй вобласці ў выніку дзеянняў партызан, ў шмат разоў большыя за тыя, што прычыніла вайна. Гаспадарчыя страты каласальныя”.

Выказванні фашысцкага генерала переканаўча даказваюць, якой значнай сілай былі партызаны і якую ролю адыгралі партызанскія фарміраванні ў разгроме ворага на тэрыторыі Беларусі.

Са жніўня 1943 г. у вобласці распачаўся актыўны працэс фарміравання падпольных райкомаў партыі і камсамола, новых партызанскіх атрадаў і брыгад. Так, былі сфарміраваны райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ для дзеянняў у Смаргонскім раёне і брыгада імя Гастэлы, райкомы партыі і камсамола для дзеянняў уАшмянскім раёне. У Свірскі раён быў пасланы партызанскі атрад пад камандаваннем С.Г. Суслава. Камісарам гэтага атрада быў прызначаны Ф.І. Ларыёнаў, ён жа стаў сакратаром райкома КП(б)Б. Пазней, у маі 1944 г., калі ў Астравец паслалі  брыгаду імя ЦК КП(б)Б, з ёю з ёю пайшоў і Ларыёнаў, а ў Свіры сакратаром райкома застаўся Д.І. Мартыненка. Раней, 23 сакавіка 1944 г., Ларыёнаў Віленскім падпольным абкомам партыі быў зацверджаны ўпаўнаважаным абкома КП(б)Б па Астравецкаму раёну.

У маі 1944 г. пад кіраўніцтвам Ларыёнава быў створаны Астравецкі падпольны райком партыі. Райком базіраваўся  ў партызанскай брыгадзе імя ЦК КП(б)Б. Брыгада была створана ў маі 1943 г.  на базе батальёна А.Д. Мядзведзева. Партызанская брыгада разам з  іншымі брыгадамі Віленская вобласці ахоўвала заходнія подступы да Полацка, Лепельская партызанскай зоны. Да мая 1944 г. брыгада дзейнічала ў Докшыцкім  і прылеглых да яго раёнах. У маі брыгада была накіравана ў Астравецкі раён.

Для лепшага кіраўніцтва  баявой дзейнасцю партызан, партыйна-палітычнай работай у атрадах і населеных  пунктах, тэрыторыя вобласці была падзелена  на 3 зоны ( паўднёва-ўсходнюю, цэнтральную  і паўночную), у кожнай з іх былі створаны аператыўныя групы абкомаў  партыі і камсамола на чале з членамі  абласнога камітэта партыі.

У аператыўную групу цэнтральнай  зоны, у якую ўваходзіў Астравецкі раён, уваходзілі другі сакратар абкома партыі А.А. Манахаў і першы сакратар камсамола П.М. Машэраў. Група знаходзілася пры абкоме партыі. У гэтых жа мэтах абком КП(б)Б стварыў 2 аддзелы: ваенна-аператыўны, начальнікам якога назначыў камандзіра брыгады імя Варашылава Ф.Р. Маркава, яго намеснікам – А.М. Панамарова – камандзіра брыгады “Спартак”, і аддзел агітацыі і прапаганды абкома партыі на чале з А.К. Бугровым. Ваенна-аператыўны аддзел кожнага партызанскага злучэння вызначаў не толькі раён дзеяння, але і ўказваў аб’екты баявых аперацый партызан.

24 ліпеня 1943 г. Бюро ЦК  КП(б)Б прыняло пастанову “Аб  разбурэнні чыгуначных камунікацый  праціўніка метадам рэйкавай  вайны”. Сэнс гэтай пастановы  заключаўся ў тым, каб злучыць  усе раздробленыя акты баявой  дзейнасці партызан на чыгунках у адзін адначасовы масіраваны ўдар па іх перад рашучым наступленнем Чырвонай Арміі на Курскай дузе і такім чынам паралізаваць чыгуначныя камунікацыі ворага.

Аперацыя “рэйкавая вайна” складалася з трох этапаў, падрыхтоўка іх вялася ў абстаноўцы строгай сакрэтнасці.

Так, у канцы кастрычніка 1943 г. група партызан брыгады “Спартак”  на чале з памочнікам камісара па камсамольскай  работе Д.С. Юраковым атрымала заданне  ўзарваць варожы эшалон з боепрыпасамі на ўчастку чыгункі Вільнюс –  Маладзечна, непадалёку ад станцыі  Гудагай Астравецкага раёна. У выніку ўдала праведзенай  аперацыі яшчэ адзін эшалон з боепрыпасамі не трапіў на фронт.

Ва ўмовах працяглай вайны  з тысячакіламетровым тылам, ахопленым  полымем партызанскай вайны, лесаматэрыялы для фашысцкай Германіі  станавіліся важнай стратэгічнай сыравінай. Гітлераўцы разлічвалі папоўніць патрэбу ў лесе за кошт рэсурсаў акупіраваных раёнаў.

Так, у шасці кіламетрах ад Астраўца паблізу чыгуначнай станцыі  Гудагай немцы арганізавалі лесараспрацоўкі  і прыгналі сюды 400 вязняў з Польшы. Вясной 1943 г. адзін з узводаў атрада імя Будзённага пад камандаваннем  С. Голубева атрымаў баявое заданне: разграміць ахову лесараспрацовак, вызваліць вязняў-палякаў і знішчыць запасы лесаматэрыялаў. Акрамя таго, гэты ўзвод павінен быў разграміць апорны пункт аховы чыгункі на перагоне Ашмяны  - Гудагай і знішчыць дзесяціметровы чыгуначны мост на гэтым участку.

Падчас абедзеннага перарыву ўся нямецкая ахова была перабіта. Вязні былі вызвалены. Партызаны  з дапамогай палякоў спалілі  два матавозы, нагружаныя лесам, падпалілі склады і рушылі на разгром апорнага пункта, дзе разбурылі два бункеры, спалілі ўсе пабудовы, узарвалі мост. Так, на працягу аднаго дня партызна правялі тры аперацыі, ні страціўшы пры гэтым ніводнага чалавека!

 Толькі за 1943 г. партызаны Віленскай вобласці пусцілі пад адхон 418 эшалонаў і 3 бронепаязды, азарвалі і спалілі 476 аўтамашын, 190 бронемашын, 107 танкаў, 82 чыгуначныя масты, 700 мастоў на шасэйных і грунтавых дарогах, знішчылі 338 км тэлефонна-тэлеграфнай сувязі, узарвалі звыш 15 500 рэек, знішчылі 46 складоў з боепрыпасамі і прывіянтам.

У выніку асенне-зімовых  наступальных аперацый 1943-1944 гг. Чырвоная Армія вызваліла ўсходнія раёны Беларусі. Пачаліся аднаўленчыя работы на вызваленай частцы тэрыторыі рэспублікі.

 

  1. Вызваленне Астравеччыны 

Раніцай 23 чэрвеня 1944 г. пачалася аперыцыя “Баграціён” па канчатковаму вызваленню Беларусі. Наступленне 1-га Прыбалтыйскага, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў разгортвалася імкліва. У раёне Мінска, Віцебска і Бабруйска  ў акружэнне трапіла каля 30 нямецкіх дывізій, а 3 ліпеня быў вызвалены  Мінск. Лінія фронту адкатвалася  усё далей і далей на захад. Прыйшоў, нарэшце, і час вызвалення Астравеччыны ад трохгадовай акупацыі.

Асаблівасцю баёў на тэрыторыі  Астравецкага раёна было тое, што тут першымі населеныя пункты вызвалялі партызанскія атрады, якія дзейнічалі як бы ў авангардзе наступаючых часцей 5-ая арміі і 3-га Беларускага фронту. Іх задачай было дэзарганізаваць тылы нямецкай арміі, разбурыць ці, наадварот, захоўваць вузлы камунікацый, наносіць удары па па адступаючых частях вермахта. На Астравеччыне немцы не мелі суцэльнай доўгатэрміновай лініі абароны, а толькі асобныя гарнізоны ў найбольш вялікіх вёсках і ў Астраўцы: два літоўскіх і адзін латышскі паліцэйскія батальёны, дапаможныя і тылавыя часці. Іх галоўнай задачай было захаваць за сабой чыгунку Маладзечна – Вільня, па якой ажыццяўлялася перакідка войск і тэхнікі. Баі тут насілі манеўровы характар, абодва бакі шырока выкарыстоўвалі авіацыю.

Яшчэ не быў вызвалены  Мінск, а ўжо адбыўся бой за першы населены пункт Астравеччыны – вёску Гервяты. У чэрвені сюды з баямі прабілася з боку Смаргоні 1-ая Віцебская партызанская брыгада пад камандаваннем П.З. Патапенкі, у якой было 574 байцы. Ноччу 28 чэрвеня спецгруппа пад камандаваннем Д. Котава знішчыла 50-метровы мост праз раку Лоша паміж Гервятамі і Рымдзюнамі. А першай гадзіне ночы 29 чэрвеня іншыя атрады брыгады атакавалі гарнізон Гервят, які налічваў 20 нямецкіх салдат і афіцэраў і 70 літоўскіх паліцаяў, якія мелі на ўзбраенні, сярод іншага, 2 станковых і 5 ручных кулямётаў. Падыходы да вёскі былі ўмацаваны трыма кулямётнымі дзотамі, акопамі і землянымі валамі. У ходзе бязлітаснага бою вораг быў выбіты з Гервят, страціўшы 18 чалавек забітымі і 8 параненымі. Меліся страты і сярод партызан. Камандзір узвода Д. Чузаў прарваўся да аднаго з дзотаў і праз амбразуру расстраляў з аўтамата кулямётны разлік, але і сам быў смяротна паранены. Паранены партызан В.Голубеў быў акружаны ворагамі і, не жадаючы апынуцца ў палоне, узарваў сябе гранатай.

Информация о работе Барацьба партызан і падпольшчыкаў з акупантамі ўАстравецкім раёне