Археалогія Магілёўшчыны на старонках перыядычнага друку (1970 – 1980 гг.)

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Мая 2013 в 14:51, реферат

Краткое описание

Тэма маёй працы “Археалогія Магілёўшчыны на старонках перыядычнага друку (1970-1980 гг)”, з’яўляецца актуальнай, так як у разглядаемы перыяд сістэматычная археалагічная праца ў Магілёўскай вобласці толькі пачыналась і звестак пра гэта мала. Данная праца дае магчымасць выкарыстоўваць перыядычны друк у навуковай працы.
Археалагічныя даследаванні Магілёўскай вобласці асвятляюцца не толькі ў матэрыялах канферэнцый, археалагічных часопісах, але і ў перыядычным друку (у прыватнасці, у раённых газетах).

Содержание

Уводзіны………………………………………………………………4
Помнікі каменнага і бронзавага веку…………………………….....7
Помнікі ранняга жалезнага веку і сярэднявечча………………......11
Кароткі агляд гісторыі вывучэння помнікаў археалогіі Магілёўшчыны ў 1970-1980 гг. Персаналіі……………………….19
Заключэнне…………………………………………………………..26
Спіс выкарыстаных крыніц і літаратуры……………………

Прикрепленные файлы: 1 файл

Колосов.docx

— 68.69 Кб (Скачать документ)

 

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

УА «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова»

 

Гістарычны факультэт

Кафедра археалогіі і спецыяльных

 гістарычных дысцыплін

 

 

Допуск да абароны:

Заў. кафедры_______ І. А. Марзалюк

 

 

 

 

 

Археалогія Магілёўшчыны

на старонках перыядычнага друку (1970 – 1980 гг.)

 

 

 

 

 

Студэнткі: Гаўрыленкі

Вольгі Андрэеўны

3 курса, групы «Б»

 

Навуковы кіраўнік тэмы:

к. г. н, дацэнт

Коласаў Александр Уладзіміравіч

 

 

 

 

 

 

 

Магілёў 2011

РЭФЕРАТ

Тэма: Археалогія Магілёўшчыны на старонках перыядычнага друку (1970-1980).

Аб’ём работы:  39 лістоў, спіс выкарастанных крыніц – 72 наймення.

Ключавыя словы: Селішча, гарадзішча, стаянка, каменны век, бронзавы век, жалезны век, курган, урочышча, замкавая гара, артыкул.

Мэта: стварэнне базы археалагічных  помнікаў Магілёўшчыны.

Атрыманыя вынікі і іх навізна: складанне бібліяграфічнай базы артыкулаў перыядычнага друку; абнаўленне састарэлай інфармацыі, апублікаванай  у бібліяграфічных даведніках і  бібліятэчных каталогах.

Рэкамендацыя па практычным ужыванні вынікаў: у мэтах азнаямлення  з археалагічнымі дадзенымі раёна.

 

Змест

Уводзіны………………………………………………………………4

    1. Помнікі каменнага і бронзавага веку…………………………….....7
    2. Помнікі ранняга жалезнага веку і сярэднявечча………………......11
    3. Кароткі агляд гісторыі вывучэння помнікаў археалогіі Магілёўшчыны ў 1970-1980 гг. Персаналіі……………………….19

Заключэнне…………………………………………………………..26

Спіс выкарыстаных крыніц і літаратуры…………………………..28

Дадатак……………………………………………………………….34

 

 

Уводзіны.

Тэма маёй працы “Археалогія  Магілёўшчыны на старонках перыядычнага друку (1970-1980 гг)”, з’яўляецца актуальнай, так як у разглядаемы перыяд сістэматычная археалагічная праца ў Магілёўскай вобласці толькі пачыналась і звестак пра гэта мала. Данная праца дае магчымасць выкарыстоўваць перыядычны друк у навуковай працы.

Археалагічныя даследаванні Магілёўскай вобласці асвятляюцца  не толькі ў матэрыялах канферэнцый, археалагічных часопісах, але і  ў перыядычным друку (у прыватнасці, у раённых газетах).

У перыяд с 1970 па 1980 гг. не ўсе раёны мелі сваю раённую газету, а тыя якія мелі, мала пісалі пра археалагічныя адкрыцці і экспедыцыі. Перыядычны друк гэтага часу прадстаўлен газетамі: г. Бобруйск - газета “Камуніст”, г.Быхаў - газета “Маяк Прыдняпроўя”, г. Бялынічы - “Зара камунізму”, г. - Горкі “Ленінскі шлях”, Касцюковіцкі раён - “Сцяг камунізма”, Кіраўскі раён - “Кіравец”, Клічаўскі раён - “Сцяг саветаў”, Крычаўскі раён - “Ленінскі кліч”, Магілёўскі раён - “За камуністычную працу”, Мсціслаўскі раён - “Святло Кастрычніка”, Слаўгарадскі раён - “Ленінскае слова”, Хоцімскі раён - “Шлях Кастрычніка”, Чавускі раён - “Іскра”, Чэрыкаўскі раён - “Заклік Ільіча”, Шклоўскі раён - “Ударны фронт”, газета Магілёўская праўда.

У Краснапольскім, Круглянскім, Клімавіцкам і Глускім раёнах газет у гэты перыяд (1970-1980 гг.) не друкавалася.

У рамкі данай працы  былі ўключаны таксама журналы «Весці АН Беларусі», «Советская археология».

Мэтай маёй працы з'яўляецца стварэнне бібліяграфічнага спіса артыкулаў, які паказвае археалагічнае вывучэнне Магілёўшчыны ў 1970-1980 гг.

Задачамі данай працы  з’яўляецца выяўленне ўсіх артыкулаў, размешчаных у перыядычных выданнях перыяду 1970-1980, у якіх паведамляецца пра археалагічнае вывучэнне вобласці і асобных раёнаў, азнакамленне з археалагічнымі помнікамі раёна, з гісторыяй іх вывучэння.

Для даследвання выкарыстоўваліся фонд Адзела краязнаўства Магілёскай абласной бібліятэкі і Адзел перыядычнага друку бібліятэкі МДУ ім. А. А. Куляшова.

У Магілёўскай абласной бібліятэкі створан краяведчы каталаг, у якім ёсць раздзел “Археалагічныя раскомкі”.

У рабоце таксама выкарыстоўваліся працы В. Ф. Капыціна, у якіх ён паведамляе і пра гісторыю археалагічнага вывучэння асобных раёнаў. Такія працы ёсці па Клімавічскаму, Кіраўскаму, Магілёўскаму, Краснапольскаму, Круглянскаму раёнах, таксама Глускаму, Бялынічскаму, Бабруйскаму, Быхаўскаму, Крычаўскаму і Касцюковічскаму раёнах.

Даная праца складалася з некалькі этапаў. На першым этапе я азнаёмілася з сістэматычным каталогам Магілёўскай вобласці (частка археалогія), складзеным супрацоўнікамі абласной бібліятэкі ім. У. І. Леніна. Варта адзначыць, што падчас працы мною былі выяўлены недакладнасці, няпоўнасць базы, адразу стала зразумела, что каталага недастаткова для поўнага даследвання.

Наступным этапам з'явіўся прагляд і аналіз, выяўленых у каталагу, артыкулаў. Які ў большасці сваёй меў матэрыял для азнаямлення з помнікамі. У некаторых проста пералічваюцца археалагічныя помнікі. Палова артыкулаў напісана мясцовымі краязнаўцамі, дырэктарамі музеяў.

На заключальным этапе  праводзілася супастаўленне дадзеных, састаўленне каталага-даведніка, які адлюстроўвае археалагічнае вувучэнне вобласці.

Структура працы складаецца з наступных частак:

1. Уводзіны. У іх апісваюцца: адкуальнасць тэмы, мэты і задачы працы, крыніцы аналізу і этапы працы;

2. Глава 1. Помнікі каменнага  і бронзавага вякоў. У главе  змешчаны артыкулы, якія апісваюць эпохі. Прадстаўлен кароткі змест артыкулаў, якія размешчаны па раёнах.

3. Глава 2. Помнікі ранняга  жалезнага веку  і сярэднявечча. Структура, як у Главе 1.

4. Кароткі нарыс гісторыі  вывучэння помнікаў археалогіі  Магілёўшчыны. Персаналіі. За асновуглавы ўзяты працы В. Ф. Капыціна і другіх археолагаў. Таксама пералічаны персаналіі савецкіх археолагаў і агульные працы па археалогіі.

5. У заключэнні зроблены  высновы па ўсёй працы, зроблены агульны агляд сартыкулаў па перыядах, іх колькасці і навуковасці.

6. У спісе выкарыстаных  крыніц пералічаны газеты, бібліяграфічныя  даведнікі, археалагічныя часопісы, працы асобных археолагаў з якімі я працавала.

Данная праца з’яўляецца навуковай. Так як я працавала непасрэдна з крыніцамі, аналізавала матэрыял, рабіла агульны каталаг, які прадстаўлены ў дадатку.

Актуальнасць працы звязана з тым, што перыядычны друк раёнаў не выкарыстоўвалі як крыніцу археалагічных ведаў і спасыл, як на літаратуру па археалогіі. З састаўленнем спіса-даведніка такая праблема вырашаецца.

 

    1. Помнікі каменнага і бронзавага веку.

 

Чавускі раён.

Нікіцін, В. Адступіўшы за далячынь стагоддзяў / В. Нікіцін // “Іскра” (Чавускі  р-н). -  07. 09. 1978. Раскопкі курганоў на тэрыторыі Чавускага раёна ў 1976 годзе.

Г. Быхаў.

Абрамовіч, Д., Нікіцін В.  Расказваюсь старажытныя курганы / Д. Абрамовіч, В. Нікіцін // газета “Маяк  Прыдняпроўя” (г. Быхаў). - 03. 08. 1974.  Знаходкі помнікаў розных эпох, пакінытых пераважна  славянскімі плямёнамі: другавічы, радзімічы, крывічы. Ва уочышчы Абідня знаходзяцца рэшткі познезарубінецкага паселішча II-V стст. Яго размеры 5-6 гектараў. Некалькі курганоў знойдзена каля вскі Александрова, 83 курганы - каля вёскі  Балонаўка, 41 курган – каля вёскі  Галееўка, 18 – каля вёскі Чачэвічы. Паміж вёскамі Студзёнка і  алатва адзначана 120 курганаў. Больш  сто курганаў знаходзяцца ў лесе па правы бок ад вёскі Лудчыцы  ў напрамку Быхава. Каля вёскі Баркалабава  знайдзена горадзішча. Паселішча VI-VII стст. знаходзілася каля вёскі Вець. Каля Вараніно знойдзена 12 курганаў. Паселішча  і могільнік знаходзіліся каля вёскі  Дабужа. Курганная група была і  ва ўрочышчы Курганне каля вёскі Ніжняя Тошчыца. Шмат курганаў было каля вёскі  Абідавічы. Курганы каля вёсак Н. Быхаў, Палянінавічы, Трасцівец, Тайманава, Янава.  Стаянка Лудчыцы, дзе знойдзены  крамнёвы інвентар. Каменныя прылады  і загатоўкі знойдзены на стаянках Баркалабава, Дальняе Лядо – 7857 крэмняў, у тым ліку 164 прылады.

Нікіцін, В. І. З эпох тых  далёкіх / В. І. Нікіцін // газета “Маяк Прыдняпроўя” (г. Быхаў). - 19. 10. 1976. Пра раскопкі ў 1975 годзе селішча II-IX стагоддзяў, размешчанага поўночней вёскі Тайманава. Зроблена тры новых раскопы – 17, 18 і 19 – былі зроблены ва ўсходняй частцы пасялення, на захад ад участка, даследаванага ў 1974 годзе. Яны занялі 940 квадратных метраў. Культурны пласт ад 40 да 120-ці сантыметраў. Знойдзены абломкі і цэлыя ляпныя сасуды II-V і кераміка VI-IX стагоддзяў. Сустракаюцца і матэрыяла Кіеўскай Русі- ганчарныя вырабы, шыферныя пласціны , гліняныя грузілы. Знойдзены таксама сярпы, нажы, кольцы, стрыжань, посахападобная булаўка. Адкрыта чатыры пабудовы, плошчай 12-16 квадратных метра.

Працавалі археолагі і  на стаянкі Бароўка на другой пойменнай тэрасе правага берага Дняпра. Помнік аднесены да ранняга мезаліту. На плошчы 170×50 метраў знойдзены цэлыя скапленні расшчэпленага крэмня – 11442 экзэмпляры. Гэта 493 розныя прылады, 349 нуклеусаў, 908 пласцін, 4375 адўчэпаў, шматлікія дробныя асколкі і лускавінкі. Усе прылады працы прадстаўляюць адзіны комплекс.

Нікіцін, В. І. Новыя адкрыцці археолагаў / В. І. Нікіцін //  газета “Маяк Прыдняпроўя” (г. Быхаў). - 10. 10. 1970. Пра раскопкі селішча Тайманава. У 1968 годзе было закладзена шэсць раскопаў. Выяўлены рэшткі паўзямлянак. Аналіз знаходак сведчыць, што селішча існавала з II па IX стагоддзі. Гэта пацвердзілі і раскопкі 1969 года, калі былі ўскрыты яшчэ дзве паўзямлянкі. Знойдзены розныя рэчы, упрыгожванні. Значныя работы праведзены і на бескурганным могільніку непадалёку ад селішча.

Бобруйск.

Ксяндзоў, І. Сляды мінулых тысячагодзяў / І. Ксяндзоў // газета “Камуніст” (г. Бобруйск). - 07. 02. 1975. Помнікаў каменнага века- пасяленні старажытнага чалавека каля вёскі Даманова, на полі паміж вёскамі Даманова і Хутарок. Помнікі жалезнага века – умацаваныя пасёлкі (гарадзішчы), пахавальныя курганы каля вёскі Міхалёва і Банёўка.

Касцюковіцкі раён.

Бутэлін, М. Курганы / М. Бутэлін // “Сцяг камунізма” (Касцюковіцкі р-н). - 24.11. 1973. Археалагічныя помнікі Касцюкоўшчыны на берагах ракі Бесядзь і яе прытокаў каля вёсак Вітунь, Канічы, Бялынкавічы, Калодзіва, Гайкоўка, Клеявічы, Кісялёўка (Слабодка), Белая Дуброва, Брацькавічы, Васілеўка, Гутка, Малая Крапіўня, Красніца, ВалынежМуравелле, Прудок.Сялецкае, Фралоўка, Шчаглоўка. Раскопкі Волатавай магіля ля вёскі Валынеж, якія праводзіліся ў 1873 годзе.

Клічаўскі раён.

Абрамовіч, Д. Археалагічныя  помнікі / Д. Абрамовіч // “Сцяг саветаў” (Клічаўскі р-н). - 09.07. 1974. Некалькі курганаў знаходзяцца каля вёскі Бацэвічы ля ракі Вольсы. Паіж вёскамі Бёрда і Ваевічы налічваецца 20 курганаў. Ва ўрочышчы Сямібраты ў лесе ёсць 32 курганы і 4 каменныя магілы.  Ля вёскі Дулебня знойдзена гарадзішча Зарубінецкай культуры плошчай у 60 квадратных метраў. У 3-х кіламетрах ад вёскі Заполле ёсць 3 курганы. Каля вёскі Лянёўка знаходзіцца могільнік з 300 курганаў. Курганны могільнік са спальваннем трупаў знойдзен ў вёскі Несята. Курганныя групы ёсць паблізу вёсак Малая Вольса, Пярэкаль, Стаялава і Суша.

Багайчук , С. Помнікі старадаўнасці / С. Багайчук // “Сцяг саветаў” (Клічаўскі р-н). - 23.11. 1976. Паўтор статьі з номера за 9 ліпеня 1974 г. “Сцяг саветаў”.

Магілёўскі раён.

Абрамовіч, Д.  Сляды далёкіх  продкаў / Д. Абрамовіч // “За камуністычную працу” (Магілёўскі р-н). - 26. 10. 1974. Гарадзішчы старажытных славян знаходдзяцца паблізу вёскі Агееўка. Каля вёскі Бароўка размешчана селішча, якое адносіцца да першага тыс. н.э. Непадалёку ад вёскі Бракава размяшчаецца круглы курган вышынёй да двух метраў. Паміж Магілёвам і Буйнічамі на правым беразе Дняпра. Ва урочышчы Благадаць размешана гаразішча з лепнай керамікай. Курганы адзначаны таксама насупраць вёскі Дабрасневічы на левым беразе Лахвы (да 97 курганаў), ля вёсак Дасовічы, Княжыцы, Салтанаўка, у лесе ля Сідаравіч, ля вёсак Ямніца і Гуслішчы. Гарадзішчы старажытных славян размешчаны ў вёсцы Гарадзішча, ля вёсак Незаўка, Дашкаўка, ля Мілееўскага возера. Ля вёскі палыкавічы ёсць гарадзішча жалезнага веку – Барсучыная горка.  Гарадзішчы ў Княжыцах, Пустым Асаўцы і Сухарах

Чэрыкаўскі раён.

Чарняк, І. Археалагічныя  помнікі / І. Чарняк // “Заклік Ільіча” (Чэрыкаўскі р-н). - 08. 03. 1975. На тэрыторыі раёна налічваецца 58 афіцыйна зарэгістраваных археалагічных помніка, 6 з іх у г. Чэрыкаве. Стаянкі бронзавага веку адзначаны ва ўрочышчах Чыгароўшчына“, “Круты роў”. Каля населеных пунктаў Журавель, Горкі і Мігарошч – цікавыя археалагічныя знаходкі.  Ўрочышчы “Затонец”, “Чорны бераг”, “Шутаўская гара”, “Грыўка”. Курганы знойдзены ў вёсках Пілёнкі, Вепрын, Ржавец, Охар, Вусце, Бліжняя Рэчыца, Камаровічы, Тур’е. На высокім беразе ракі Удажка выяўлен старажытны гарадок. Адкрыты стаянкі і каля вёсак Манастырок, Ушакі, Бакаў, Ляхава, Ворлішча.

Шклоўскі раён.

Калечыц , А., Каліноўскі, П. З  глыбіні вякоў / Калечыц А., Каліноўскі П. // “Ударны фронт” (Шклоўскі р-н). - 28. 01. 1975. Першая знаходка рэштак маманта адбылася ў ліпені 1925 года на левым беразе Дняпра. У 1959 годзе каля вёскі Александрыя і ў 1968 годзе нападалёку ад тэрыторыі аб’яднання “Сельгастэхнікі”. Апошняя знаходка студзень 1975 года ў горадзе Шклове, каля завода электрасваршчык на глыбіні 5, 5 метраў пры рамонтных работах, знойдзен велізарны ікол маманта.

 Березенская, С. С. Племена Верхнего и Среднего Поднепровья в эпоху бронзы / С. С. Березенская // Советская археология. - 1970 №4, С. 278. Проблема культур шнуровой керамики остаётся одной из самых сложных. Книга И. И. Артеменко посвящена среднеднепровской культуре.

Турина И. М. Неолит Верхнего Поднепровья / Турина И. М. // Советская  археология. - 1970 №3, С. 40. Под Верхним Поднепровьем здесь понимается участок бассейна Днепра, от его верховий до Киева. Эта территория в эпоху неолита служила промежуточной областью между днепро-донецкой, волгоградской и прибалтийской этнокультурными общностями.

Информация о работе Археалогія Магілёўшчыны на старонках перыядычнага друку (1970 – 1980 гг.)