Браніслаў Адамавіч Тарашкевіч
Реферат, 25 Ноября 2013, автор: пользователь скрыл имя
Краткое описание
Нарадзіўся ў засценку Мацюлішкі, Віленскі павет, (цяпер Літва) у сялянскай сям'і.
У 1916 г. скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Петраградскага ўніверсітэта і быў пакінуты там пры кафедры рускай мовы і літаратуры. Працаваў і як прыват-дацэнт старажытнагрэчаскай і лацінскай моў.
У 1917 г. — адзін з лідараў Беларускай сацыялістычнай грамады.
У 1918 г. загадваў культурна-асветным аддзелам Петраградскага аддзялення Белнацкама.
У 1919 г. — выкладчык беларускай і старажытнагрэчаскай моў у Мінскім педагагічным інстытуце.
Прикрепленные файлы: 1 файл
Браніслаў Адамавіч Тарашкевіч.docx
— 28.50 Кб (Скачать документ)Браніслаў Адамавіч Тарашкевіч
(20 студзеня 1892 — 29 лістапада 1938) — беларускі грамадска-палітычны
дзеяч, мовазнавец, пісьменнік-перакла
Нарадзіўся ў засценку Мацюлішкі, Віленскі павет, (цяпер Літва) у сялянскай сям'і.
У 1916 г. скончыў гісторыка-філалагічны
факультэт Петраградскага ўніверсітэта і быў пакінуты там пры кафедры рускай мовы і літаратуры. Працаваў і як
прыват-дацэнт старажытнагрэчас
У 1917 г. — адзін з лідараў Беларускай сацыялістычнай грамады.
У 1918 г. загадваў культурна-асветным аддзелам Петраградскага аддзялення Белнацкама.
У 1919 г. — выкладчык беларускай і старажы
У 1920 г. — загадчык беларускага сектару дэпартамента асветы т.зв. Сярэдняй Літвы.
З 1921 г. — дырэктар Віленскай беларускай гімназіі.
У 1922 г. быў абраны паслом у польскі сойм, у 1922—1924 гадах з'яўляўся старшынём Беларускага пасольскага клуба. У першы перыяд сваёй парламенцкай
працы трымаўся ў цэлым паланафільскай арыентацы
У лютым 1924 г. разам з Радаславам Астроўскім і Аляксандрам Уласавым узяў удзел у стварэнні Беларуска-польскага таварыства ўВільні, за што быў адхілены ад старшынства ў Беларускім пасольскім клубе і заменены на Васіля Рагулю. Пасля гэтага зблізіўся з левым крылом БПК.
24 чэрвеня 1925 года разам з Сымонам Рак-Міхайлоўскім, Паўлам Валошыным і Пятром Мятлой выйшаў са складу БПК і заснаваў пасольскі клуб Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Стаў старшынём клубу, а пасля і створанай на яго аснове масавай палітычнай партыі. Патаемна ўдзельнічаў у III канферэнцыі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (студзень 1926 года).
У студзені 1927 г. быў арыштаваны польскімі
ўладамі, а ў маі 1928 г. засуджаны на 12 год зняволення.
Пасля тэрмін зняволення быў зменшаны
да 8 гадоў, а ў маі 1930 года Тарашкевіч быў датэрмінова
выпушчаны з астрога. Актыўна далучыўся
да камуністычнай выбарчай кампаніі ў
польскі парламент, узначальваў пракамуністычны
выбарчы камітэт Беларускага сялянска-работніцкага
пасольскага клуба «Змаганне». Жыў у Гданьску. У лютым 1931 г. арыштаваны польскімі ўладамі
пры спробе праехаць праз польскую тэрыторыю
з Гданьска ў Берлін. У лістападзе 1932 г. засуджаны на 8 год катаржнай
турмы. З верасня 1933 г. у выніку абмену палітзняволенымі
жыў у СССР. Працаваў загадчыкам аддзела Польшчы і Прыбалтыкі ў
6 мая 1937 г. арыштаваны. 5 студзеня 1938 «двойкай» НКУС і Пракуратуры СССР прыгавораны да расстрэлу. Як цвердзіць афіцыйная версія, ён быў расстраляны. Даследчык Леанід Маракоў выказвае меркаванне, што Браніслаў Тарашкевіч загінуў падчас катаванняў, якія доўжыліся дзевяць месяцаў.[1] Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суду СССР 26 студзеня 1957 года.
Навуковая і літаратурная дзейнасць Беларуская граматыка Тарашкевіча 1918
Выступаў у беларускім друку з 1914 года.
У 1918 годзе, працуючы загадчыкам культурна-асветнага аддзелу Белнацкаму, падрыхтаваў і выдаў у Вільні першую «Беларускую граматыку для школ». У ёй аўтар абагульніў і замацаваў пісьмовыя традыцыі, што складаліся ў той час у выданні мастацкай, навукова-папулярнай і публіцыстычнай літаратуры, у пісьмовым друку; улічыў здабыткі тагачаснай лінгвістычнай навукі (даследаванні Аляксея Шахматава, Яўхіма Карскага) і досвед папярэднікаў. Граматыка пасля вытрымала 6 перавыданняў. Граматыка доўгі час з'яўлялася галоўным падручнікам па беларускай мове, асабліва ў часы беларусізацыі 1920-ых гг.
Пераклаў на беларускую мову «Іліяду» Гамера і «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча.
Творы
- Заходняя Беларусь — плацдарм імперыялістычнай інтэрвэнцыі. — Мінск: Беларуск
ая акадэмія навук, Камісія па вывучэнні Заходняй Беларусі, 1931. 20 с. - Сцежкай двурушніцтва і здрады // Супроць контррэволюцыйнага беларускага нацыянал-дэмократызму. — Мн.:Белдзяржвыдавецтва, 1931.
- Как живут крестьяне за границей. Москва-Ленинград, 1935.
- Дифференциация крестьянства в Польше во время кризиса // Польская деревня во время кризиса. Москва, 1935.
- Выбранае: крытыка, публіцыстыка, пераклады / Укладанне, уступ, каментарыі А. Ліса. Мінск: Мастацкая літаратура, 1991. 319 с.
Имем Б. Тарашкевича названы вулицы у Минску, Маладзечне и Радашковичах.
5 сакавика 1969 яго имем названы лицэй з беларускай мовай навучання у бельску(Польша)