Помнікі гісторыі і культуры Талачыншчыны

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Октября 2014 в 10:43, реферат

Краткое описание

На тэрыторыі Талачынскага раёна знаходзіцца 31 нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, уключаная ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. З іх 22 помніка археалогіі, 7 помнікаў архітэктуры, 2 гістарычных. 29 помнікаў ставяцца да 3-й катэгорыі ІКК і маюць асаблівую значнасць для раёна, а размешчаны па вул. Леніна комплекс былога манастыра базыльянаў і слуп каменны на дарозе Талачын-Круглае адносяцца да 2-й катэгорыі і маюць нацыянальнае значэнне.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Помники талачын.doc

— 2.05 Мб (Скачать документ)

Помнікі гісторыі і культуры Талачыншчыны.

 

    На тэрыторыі Талачынскага раёна знаходзіцца 31 нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, уключаная ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. З іх 22 помніка археалогіі, 7 помнікаў архітэктуры, 2 гістарычных. 29 помнікаў ставяцца да 3-й катэгорыі ІКК і маюць асаблівую значнасць для раёна, а размешчаны па вул. Леніна комплекс былога манастыра базыльянаў і слуп каменны на дарозе Талачын-Круглае адносяцца да 2-й катэгорыі і маюць нацыянальнае значэнне.

 

Комплекс былога манастыра базыльян: а) царква б) манастырскі будынак

3 гісторыка-архітэктурнай спадчыны Талачыншчыны найбольш высокамастацкі і каштоўны помнік архітэктуры позняга барока — ансамбль базыльянскага кляштара ў Талачыне па вул. Леніна, які належыць Св.Пакроўскаму жаночаму манастыру. У яго склад уваходзілі касцёл, кляштарны жылы корпус і школа. Касцёл, заснаваны Львом Сапегам у 1604 г., прызначаўся для гараджан і быў агульнадаступным (фарным). У 1769 г. з заснаваннем Сангушкамі базыльянскага манастыра на месцы старога касцёла пастаўлены манументальны будынак у стылі ракако (так званага віленскага барока). Няспынная і вельмі вострая барацьба рэлігій абумовіла ператварэнне касцёла ў 1796 г. ва уніяцкую царкву, а ў 1804 г. ў праваслаўную Пакроўскую царкву.

Базыльянскі касцёл вырашаны паводле найбольш пашыранай манументальнай кананічнай схемы культавага збудавання — у выглядзе трохнефавай двухвежавай базілікі з дзвюма сакрысціямі. Падзелу храма на тры нефы адпавядае і трохчасткавае чляненне галоўнага фасада. Яго скульптурная хвалістая плоскасць даведзена да дасканаласці. Крывалінейныя згібы фасада пазбаўляюць канструкцыю адчування архітэктанічнасці. Тонкія, зграбна выцягнутыя ў вышыню пілястры надаюць ім  выгляд плаўна выгнутай мембраны. Сцяна фасада завершана пластычна выгнутым тонкапрафіляваным карнізам і філянговым парапетам. Над цэнтральнай часткай фасада ўзвышаецца трох’ярусны пластычнай формы шчыт, фланкіраваны па баках двух'яруснымі вежамі. Прадстаўнікі архітэктуры ракако абмяжоўвалі мастацкую вобразнасць будынкаў пластыка-дэкаратыўным багаццем галоўнага фасада.

Насычаная дынамікай унутраная прастора будынка ад галоўнага нефа пераходзіць у прэсбітэрый, а больш кароткія бакавыя нефы адкрываюцца арачнымі праёмамі. Центральны і бакавыя нефы перакрыты крыжовымі скляпеннямі на падпружных арках, прэсбітэрый — цыліндрычным скляпеннем. У паўночна-ўсходняй частцы будынка размешчаны хоры, Унутраныя аноры аформлены спаранымі пілястрамі з антаблементамі. Алтарная частка адгароджана мураваным іканастасам 18 ст. У канцы 19 — пачатку 20 ст. ён застаўлены драўляным іканастасам. Антаблементы, падпружныя аркі і арачныя праёмы паміж нефамі аздоблены паліхромнай размалёўкай на раслінныя матывы.

Гэты архітэктурны помнік стаіць у адным радзе з такімі шэдэўрамі, як Сафійскі сабор у Полацку, касцёл у Глыбокім, і іншымі творамі мясцовай школы дойлідства віленскага барока.

 

                                                                                                                       Будынак былога жылога корпуса кляштара базыльян.

                                                          

Касцёл св. Антонія. (г. Талачын, вул. Леніна). Архітэктура эклектызму ў Талачыне прадстаўлена каменным касцёлам, пабудаваным у канцы 19 — пачатку 20 ст. амаль насупраць (праз р. Шчань) базыльянскага кляштара.

У той перыяд не прытрымліваліся кананічнага правіла арыентацыі храма алтаром на ўсход. Таму купальнай апсідай ён павернуты на захад. Галоўны фасад пабудовы выходзіць на галоўную гарадскую магістраль, і такім чынам будынак арганічна ўключаны ў яе горадабудаўнічы ансамбль. Манументальнасць храма ўзмацняецца яго размяшчэннем на прыродным узвышшы. Побач з касцёлам да 1960-х гадоў узвышалася трох’ярусная звані- ца.

Будынак касцёла мае нескладаную аб’ёмнапрасторавую кампазіцыю і ўяўляе сабой прамавугольны ў плане аб’ём над двухсхільным дахам. Значны маштаб, буйныя чляненні, аб’ёмная лаканічнасць і моцнае канструкцыйнае вырашэнне, адсутнасць ярка вылучаных акцэнтаў выклікае адчуванне масіўнасці і статычнасці пабудовы. Галоўны ўваход у будынак вырашаны бабінцам, аналагічным па архітэктуры храму, але меншага аб’ёму. Імкненне акцэнтаваць парадны фасад будынка вымусіла архітэктара ўзмацніць яго дэкаратыўную апрацоўку — да стральчатых ніш, высокіх пілястраў прыбавілася суцэльная рустоўка сцен. Алтарны фасад вылучаны моцнай паукруглай апсідай, завершынай паўсферычным купалам. Бакавыя фасады вырашаны плоскасна і расчлянёны высокімі вузкімі стральчатымі вокнамі і пілястрамі ў прасценках. Па перыметры будынак апяразаны тонка прафіляваным карнізам з дзвюма тонкімі цягамі.

Унутраная прастора касцёла дзвюма парамі моцных слупоў расчлянёна на тры нефы, сярэдні з якіх паглыблены паўкруглай апсідай. Пры ўваходзе вылучаны бакавыя квадратныя ў плане хрысцільні, над якімі размешчана галерэя хораў, адкрытых у зале храма.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў памяшканні касцёла былі ткацкі цэх, мэблевы магазін, у 1993 г. будынак перададзены вернікам.

 

Будынак музея.

 

Помнік грамадзянскай архітэктуры 19 ст. Кім яно пабудавана і каму належала дакладна не вядома. Па адной версіі-гэта жылы дом ўладальніка завода І.М.Мерліса, па іншай ў ім размяшчаўся Зарэчны-Талачынскі пазямельны банк.

 

 

Млын вадзяны размешчаны на р. Крывая ў 12км. на паўднёвы ўсход ад Талачына ля дарогі Талачын-Круглае. Пабудавана з чырвонай цэглы ў другой палове XIX 3-х павярховы прамавугольны ў плане будынак з двухсхільным дахам да якога прымыкае аднапавярховае працоўнае памяшканне. Масіўныя сцены прарэзаны невялікімі прамавугольнымі вокнамі. На першым паверсе знаходзілася турбіна, на другім - жорны, на трэцім - гаспадарчыя памяшканні. Млын належаў памешчыку Гардзялкоўскаму, функцыянаў да 30-х гадоў XIX стагоддзя. Млын часткова разбураны.

 

Пабудова гаспадарчая на гарадзішчы Друцка. Аднапавярховы будынак з чырвонай цэглы пабудаваны ў канцы XIX ст. памешчыкам Хамянтоўскім. Сцены прарэзаны прамавугольнымі вокнамі рознага памеру з каванымі кратамі. У будынку знаходзілася стайня, зараз выкарыстоўваецца ў гаспадарчых мэтах сельскагаспадарчага вытворчага прадпрыемства "Друцк-Агра". Пабудова можа быць пераабсталяваная ў музей гісторыі Друцка.

 

Фрагмент прысядзібнага пейзажнага парку 19 ст. Юзэфполле,

г. Талачын, вул. Будаўнікоў.

Цэнтральная частка парку захавала рысы класічнай планіроўкі: чаргаванне драўняных груп і невялікіх палян. Парк размешчаны на ўзвышшы, на лукавіне р. Друць. Растуць мясцовыя пароды дрэў: елка, хвоя, ліпа, вярба, бяроза, таполя. На ўскраіне захавалася гаспадарчая пабудова з чырвонай цэглы.

 

Каменны крыж  у в. Галошава на беразе возера Глыбокае (Глухое), вышыня наземнай часткі 1,5 м., шырыня з лопасцямі 0,88 м., шырыня падставы 0,58 м.

 

З даўніх часоў увагу вучоных-даследчыкаў манументальных помнікаў матэрыяльнай культуры беларускага народа прыцягвалі велізарныя валуны з высечанымі на іх крыжамі і надпісамі «Господи помози рабу своему Борису». Гэтыя камяні атрымалі назву Барысавых. Вядома 7 такіх помнікаў. 5 у рэчышчы Заходняй Дзвіны (Полацк, Друя, 3 каля Дзісны), 2 на сушы—паміж Оршай і Коханавым, каля вёсак Дзятлава Аршанскага і Галошаўка Талачынскага раёнаў, так званы Рагвалодаў камень, і каля в. Высокі Гарадзец Талачынскага раёна.

     Да ўвядзення хрысціянства  ў 10 ст. камяні  былі язычніцкімі фетышамі. Неўраджай і голад у пачатку 12 ст. на Падзвінні прывялі да адыходу ад хрысціянства, вяртанню да язычніцкіх вераванняў і шанаванню камянёў, каля якіх калісьці маліліся аб ураджаі.

    Каменны крыж каля в. Галошава вядомы пад назвамі Баба ці Кацярынінскі крыж, або Крыж-Баба, ён нагадвае жаночую фігуру. Яшчэ ў нядаўнія часы вернікі неслі да крыжа кавалкі тканіны, манеты, маліліся каля яго. У наш час яго ўпрыгожваюць фартушкамі і кветкамі. Паводле паданняў, крыж – акамянелая жанчына, адзнака мяжы Друцкага і Мсціслаўскага княстваў, месца закапаных скарбаў, што вывезлі французы ў 1812 з Масквы. Побач быў малы каменны крыж, умураваны пазней у фундамент маёнтка.

 

Слуп цагляны (5 км на паўднёвы ўсход ад Талачына на дарозе Талачын-Круглае каля в. Ганчароўка). Дакладнае паходжанне слупа не вядома, хутчэй за ўсё гэта памежны або мытны слуп. Слуп размешчаны на старой дарозе XVIII ст., якая вядзе на Друцк-Магілёў. У 1708г. Пётр I, знаходзячыся на беларускіх землях, заснаваў паштовыя станцыі ў Друцку, Маляўке, Крупках, Бабры і інш пунктах. Менавіта ў гэты час ўпершыню была зроблена спроба упарадкаваць дарожнае будаўніцтва, арганізаваць ўстаноўку паказальнікаў і пагранічных слупоў. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772г. мяжа паміж Расіяй і Польшчай прайшла па р.Друть. У 1783г. на дарозе была створана мытня, якая праіснавала да 1793г. Слуп часткова разбураны, прамавугольнай формы, у падставе квадрат, вышыня-2, 4 м., шырыня 1,5 м..

 

Гарадзішча (в.Друцк, каля вескі, на высокім узгорку)

З 22 помнікаў археалогіі зарэгістраваных у Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь самым унікальным з'яўляецца гарадзішча Друцк, дзе ў XI-XVI стагоддзях было Друцкае княства з цэнтрам у горадзе Друцку, праходзіла заходняе адгалінаванне знакамітага шляху з "вараг у грэкі". Гэта адзінае месца ў рэспубліцы, дзе прысутнічаюць усе часткі горада ранняга сярэднявечча: дзяцінец, вакольны горад, пасад, земляныя валы, роў і курганны могільнік.

 

Друцк Старажытны Друцк... Кожнаму, хто ведае беларускую гісторыю, гэта назва нагадвае многае. Калісьці князі друцкія і князі мінскія змагаліся за права на полацкі трон. Друцк бачыў пад сваімі сценамі не толькі полацкіх і мінскіх князёў, але і Уладзіміра Манамаха і сына яго Мсціслава Вялікага, нават героя «Слова аб палку Ігаравым» Ігара Святаславіча. Непрыступнай крэпасцю стаяў Друцк у 11—12 ст., а потым некуды «знік», нібы праваліўся, і пра яго забылі...

У 1956 г. археалагічная экспедыцыя АН СССР начала раскопкі старажытнага Друцка. На высокім правым беразе ракі Друці каля сучаснай в. Друцк Талачынскага раёна перад археолагамі адкрыліся рэшткі старажытнага горада: магутныя валы, на якіх некалі стаялі непрыступныя драўляныя сцены з адной дазорнай і дзвюма праязнымі вежамі, глыбокія равы (відаць, іх запаўнялі вадою). Раскопкі дазволілі даволі поўна ўзнавіць гісторыю горада. Ён быў заснаваны на месцы паселішча 4—5 ст. н. э., аб чым сведчыць знойдзеная ў час раскопак на друцкім дзядзінцы арбалетная фібула 4—5 ст. Летапісы ўспамінаюць Друцк пад 1092 г., аднак, мяркуючы па «Павучанні» Уладзіміра Манамаха (1053—1125), горад існаваў у 1078 г.

Раскопкі шматлікіх курганоў у вярхоўях Друці сведчаць аб распаўсюджанні там пахаванняў па абраду трупаспалення з урнамі, зробленымі на ганчарным крузе. Абрад трупаспалення перастаў існаваць на Русі да 10 ст. (зрэдку трапляўся ў пачатку 11 ст.). Ганчарны круг з’явіўся ў 10 ст. Абломкі посуду, знойдзеныя ў ніжніх слаях друцкага дзядзінца, сведчаць, што ён быў зроблены на ганчарным крузе і па тыпу датуецца 12 ст. Усе старажытныя рэчы знойдзеныя ў ніжнім культурным слоі  Друцка, былі пашыраны на Русі ў 10 — пачатку 11 ст. Гэта дае падставу меркаваць, што Друцк узнік у пачатку 11 ст. ў гушчы старажытнарускіх паселішчаў, якія існавалі ў міжрэччы Дняпра і Усвейкі. Тут праходзіла заходняе адгалінаванне вядомага шляху «з варагаў у грэкі» — сухапутны волак з басейна Заходняй Дзвіны ў басейн Дняпра. Жыць на ім было выгадна — тут сяліліся «валачане», якія мелі цяглавую жывелу, «колы» і іншыя прыстасаванні для транспарціроўкі грузаў па волаку. Волак прыцягнуў увагу феадалаў. Яны збудавалі тут крэпасць. Крэпаць дала пачатак гораду. Княжацкая частка горада, так званы  дзяцінец, займала плошчу ў адзін гектар і была  найбольш умацаваная. Нават у час раскопак яе валы  дасягалі 10 м у вышыню, а раней яны былі яшчэ вышэй. Глыбіня рова вакол дзядзінца была на поўдні 12 м, на захадзе 6 м.

Друцкі дзядзінец — складаны чатырохслойны помнік.


 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Прылады працы і прадметы ўзбраення: 1-кавальскі молат; 2-тыгель; 3- ліцейная  форма; 4-6 – наканечнікі стрэл; 7-крэсіва; 8-шпора; 9-крэсіва 13 ст; 10 – скрэбла; 11-частка пласціністага даспеха; 12-наканечнік кап'я.

 

 

Датаваць самы ранні друцкі культурны слой дапамагаюць знойдзеныя ў ім рэчы. Напрыклад, кубічны замок — адзіны тып замкоў, вядомых у 10—11 стагоддзях. У 12 ст. падобныя замкі ўжо нідзе не сустракаліся. Характэрныя таксама пацеркі «ў вочкі», пацеркі-лімонкі, модныя ў Старажытнай Русі ў 10 і першых дзесяцігоддзях 11 ст., у сярэдзіне 11 ст. яны ўжо не выкарыстоўваліся. 3 поўначы да дзядзінца прымыкаў вакольны горад, умацаваны сяміметровым валам і глыбокім ровам. Каб трапіць да князя, трэба было праз пад’ёмны мост над ровам праехадь у надбрамную вежу вакольнага горада, потым узняцца на гару дзядзінца і праехаць праз другую надбрамную вежу. Вежы мелі складаную сістэму двайных брам. Увайшоўшаму або ўехаўшаму пад вежу, даводзілася чакадь, пакуль варта, зачыніўшы адну браму, адчыніць другую. Перасцярога была на тыя часы не лішняя: падазронага наведвальніка лёгка можна было абяззброіць у цемры паміж замкнёнымі брамамі.

Аднак межы старажытнага Друцка ішлі далей за дзядзінед і вакольны горад. Каля самага пасада, а месцамі і на яго тэрыторыі ўзвышаліся штучныя пагоркі — старажытныя курганы, рэшткі калісьці вялікага курганнага могільніка.

Такім чынам, пры раскопках былі выяўлены ўсе часткі горада Друцка ранняга сярэднявечча: дзядзінец, вакольны горад, пасад і курганны могільнік 12—13 ст. Такога амаль цалкам захаванага комплексу не мае ні адзін старажытны беларускі горад, і Друцк у гэтым сэнсе — класічны помнік.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                  

 

 

                              Старонкі старажытных летапісаў, у якіх упамінаецца Друцк.




Археалагічныя раскопкі і летапісы далі магчымасць зазірнуць у гісторыю старажытнага Друцка. Гэта быў буйны цэнтр княства, які вырас на важных гандлёвых шляхах. У ім за магутнымі ўмацаваннямі жыў князь са сваёю дружынай і баярамі: на дзядзінцы — сам князь, ускраіну займалі рамеснікі і Князева абслуга. У вакольным горадзе жыла дружына, а вольныя рамеснікі і гарадская бедната — на неўмацаваным пасадзе. Жыццё дзядзінца было цесна звязана з ваенным побытам. Тут знойдзена шмат рэчаў ваеннага ўжытку. Сярод наканечнікаў стрэл трапляюцца наканечнікі ад ранніх утулкавых двух- шыпных і бранябойных да параўнальна позніх (13—14 ст.) вёслападобных і арбалетных.

Информация о работе Помнікі гісторыі і культуры Талачыншчыны